За смугою мінулых часоў
Старажытная гісторыя і археалагічныя помнікі Пастаўскага краю
Ігар Пракаповіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 112с.
Мінск 2011
ходкі датуюцца X1-XI1 стст.
A. В. Квяткоўская зрабіла выснову, што жыццё на гарадзішчы працягвалася нядоўга. Узнікшы ў самым пачатку XI ст., паселішча праіснавала да XII ст. і знікла ў выніку пажару. Пасля гэтага гарадзішча не адбудоўвалася.
Э. М. Зайкоўскі не зусім пагадзіўся з такой высновай. У час яго раскопу на плошчы 32 м2 амаль не было знойдзена вуглёў, толькі ў самім цэнтры гарадзішча, дзе было месца для вогнішча. Зайкоўскі лічыць, што гарадзішча вёскі Голбія магло быць крэпасцю палачан на мяжы з балтамі альбо паганскім капішчам, паколькі сярод мясцовых жыхароў існуе легенда, што на гары Гарадзец стаяла царква, якая з прычыны людскіх грахоў правалілася пад зямлю.
Вось як апісвае гарадзішча ў Голбіі Э. М. Зайкоўскі (цытуецца па навуковай справаздачы): «Гарадзішча “Гарадзец” размешчана на паўночна-заходнім беразе воз. Галбейскае, прыблізна за 0,05 км на паўночны ўсход ад вытоку р. Галбяіцы з возера (правы бераг) і за 0,4 км на ўсход ад в. Галбея і на такой жа адлегласці на поўдзень ад левабярэжнай часткі вёскі.
Вышыня гарадзішча — каля 5-7 м. Пляцоўка круглая, увагнутая ў цэнтры, яе дыяметр каля 58 м. Краі пляцоўкі вышэй цэнтра на 1,5 м. Але гэта не вал, таму што пляцоўка ад краёў і амаль да цэнтра паніжаецца надта плаўна ў параўнанні з больш крутымі вонкавымі схіламі. Краі
пляцоўкі гарызантальныя на шырыню каля 8 м, а потым паступова паніжаюцца да цэнтра. У цэнтры зусім гарызантальная пляцоўка мае дыяметр каля 10 м.
Вывучаліся агаленні на пляцоўцы. На самым паўднёвым краі пляцоўкі зьверху да гл. 0,18 м залягае клейкі суглінак, пад ім — цёмна-шэрая да чорнага супесь таўшчынёй 0,12 м, ніжэй — мацерыковая гліна. У самым цэнтры пляцоўкі і за 16-18 м ад яе паўночнага і паўднёвага краёў кулыурны пласт (цёмнашэрая да чорнага супесь) мае магутнасць 0,4-0,5 м, а магчыма і больш. Мацярык складаецца там з жоўтага пяску. Знойдзены фрагмент ганчарнай керамікі з рыфленай вонкавай паверхняй. другі фрагмент быў з прачэрчаным арнаментам.
Жыхарка в. Голбія — Бурак Валянціна Вікенцьеўна, 1938 г. н. — распавядала легенду, што на Гарадцы раней стаяла царква, якая потым правалілася пад зямлю.
Зараз на Гарадцы стаіць ахоўны знак. <.. .> Цалкам верагодна. што Гарадзец з’яўляўся гарадзішчам-свяцілішчам».
Легенда пра гарадзішчаў Голбіі
Каля вёскі Голбія ёсць адзін вячізны пагурынак-курган зроўнай, нібы зрэзанаіі, пляцоўкай замест вяршыні. Завуць гэтае месца Гарадзішчам. Кажуць, даўней тут стаяла вялікая прыгожая царква. Людзіўсяго наваколля прыязджалі сюды маліцца. Толькі адноіічы стаў кіраваііь царквой і прыходам хітры і прагавіты бацюшка. Злым, зайздросным і няшчырым ён быў. Шмат усялякага дабра нарабаваў ён у людзей. Злодзеем быў несусветным. He чуў ад яго ніхто ні шчырага слова, не бачыў ні спагады, ні дапамогі якой. Адно тросся ліхадзей над багаццем ды перацягваў усё ад усіх у падзямелле царкоўнае. За сваёй прагай і бляскам золата забыў ён і пра слова божае... I не вытрымала ні неба, ні зямля цяжару грахоў таго злодзея. Аднойчы, калі прыцягнуў ён
у падзямелле яшчэ адну скрыню дабра, затраслася зямля, загулі царкоўныя званы і царква правалілася пад зямлю. I дагэтуль, кажуць, калі прыслухаііца, чуваць начамі з пагорка гул званоў...
8. Данеўцы
Знаходзіцца за 1,5 км на поўнач ад вёскі, у лесе. Мясцовая назва «Чорная гара». Выяўлена вясной 2001 года ўдзельнікамі экспедыцыі навуковага краязнаўчага таварыства «Ювента» (кіраўнік I. М. Пракаповіч). Летам 2001 года абследаванне правёў археолаг Э. М. Зайкоўскі.
Камень-ахвярнік з гарадзішча Данеўцы
Пляцоўка гарадзішча мае эліпсападобную форму, выцягнута з захаду на ўсход, даўжыня яе — каля 118 м. Шырыня пляцоўкі ва ўсходняй частцы — 29 м, у заходняй — 74 м. Паверхня пляцоўкі ў цэнтры выпуклая (на 1,5-2 м у параўнанні з краямі). Ва ўсходняй і цэнт/ральна-паўночнай частках пляцоўкі маецца некалькі невядома кім выкапаных ямаў круглай формы дыяметрам да 1-1,5 м. Адна з іх дасягала глыбіні 2 м. У сценках гэтых ямаў прасочваўся
культурны пласт — супесак чорнага колеру магутнасцю 0,8 м. Пад культурным пластом — суглінак. Пры зачыстцы ў ямах кулыурнага пласта траплялася ляпная штрыхаваная кераміка. Як расказвалі мясцовыя жыхары, ямы капалі дзеці суседніх вёсак у спадзяванні адшукаць скарбы.
Па звестках мясцовых жыхароў, пляцоўка некалі разворвалася. Дрэвы (у асноўным хвоі і яліны) растуць на схілах гарадзішча (не ўсюды) і па краях пляцоўкі, а ў цэнтры дзе-
нідзе маладыя дрэвы. Болыная частка пляцоўкі ад дрэваў вольная.
3 паўночнага боку схіл гарадзішча паніжаецца на працягу 10 м досыць плаўна, а потым крута зрэзаны (агульная вышыня каля 10 м). 3 паўночна-ўсходняга боку схіл плаўны, з усходняга боку — на палове вышыні схілу тэраса шырынёй 6 м. 3 поўдня вышыня схілу — 5-7 м, з паўднёвазаходняга — да 10 м. 3 заходняга боку схіл плаўны.
Удзельнікамі экспедыцыі знойдзена палова каменнай зярнацёркі або ахвярніка. Са слоў мясцовых жыхароў, другая частка была адбіта і вывезена ў Літву.
За 0,3-0,5 км на поўнач паўночны захад ад гарадзішча, у лагчыне, працякае ручаёк, які ўпадае ў невялікае возера (за 1-1,5 км на захадад гарадзішча). Ствараецца ўражанне, што ручай быў штучна спрамлены і паглыблены.
Зараз гарадзішча знаходзіцца ў амаль першабытным стане, уздзеянне на яго з боку чалавека зусім нязначнае. Узгорысты рэльеф, дрымучы хваёвы лес, звярыныя норы і сцежкі, бураломы і бабровыя калоніі — усё гэта з'яўляецца прываблівымі акалічнасцямі для развіцця тут экалагічнага турызму. На гарадзішчы патрэбна ўсталяванне ахоўнага знака.
Паданне пра Чорную Гару
Пра гарадзішча існуе мясцовае паданне, што там калісьці стаяў касі(ёл, а таксама пра пюе, што пад гарадзішчам маецца падзямелле. Паводле падання, у час даўняй вайны, калі захопнікі рабавалі касцёлы, зусіх бліжэйшых каталіцкіх храмаў на Чорную Гару былі звезены рэлігійныя святыні і каштоўнасці, дзе яны і да сёння захоўваюцца ў таемных схованках.
9. Дварчаны
Па звестках археолага Г. В. Штыхава, які спасылаецца на неправераныя матэрыялы Віцебскага краязнаўчага музея, каля вёскі Дварчаны знаходзіцца гарадзішча. Экспедыцыя навуковага краязнаўчага таварыства «Ювента» ўвосень 2006 года спрабавала выявіць яго, аднак доказаў знайсці не ўдалося. Мясцовыя жыхары засведчылі існаванне на ўсходняй ускраіне вёскі «Сялішча», якое, магчыма, было знішчана сучаснымі пабудовамі.
10. Дзяўгуны
Знаходзіцца ў цэнтры вёскі Дзяўгуны, на левым беразе ракі Камайкі. Займае паўночны мыс узгорка. Пляцоўка памерам з поўначы на поўдзень 110-120 м, з захаду на ўсход — 50-60 м. 3 паўднёвага боку ёсць сляды разбуранага вала. Абследавалі ў 1938 годзе Г. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовіч, у 1972 годзе — Я. Г. Звяруга. У культурным пласце знойдзены рэшткі ляпнога посуду. Адносіцца да культуры штрыхаванай керамікі, датуецца VII ст. да н. э. IV ст. н. э.
Матэрыялы абследавання захоўваюцца ў Гісторыка-эт-
Гарадзішча «Дзяўгуны»
Кераміка гарадзішча «Дзяўгуны»
награфічным музеі Літвы ў Вільні і ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. У 2002 годзе ўдзельнікамі экспедыцыі навуковага краязнаўчага таварыства «Ювента» (кіраўнік I. М. Пракаповіч) праведзена абследаванне гарадзішча, у выніку якога сабраны пад’ёмны матэрыял — рэшткі керамічнага посуду культуры штрыхаванай керамікі. На момант абследавання гарадзішча разворвалася, хоць меўся ахоўны знак.
11. Дунілавічы
Па звестках археолага Г. В. Штыхава, які спасылаецца на неправераныя звесткі Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, у ваколіцах вёскі Дунілавічы на левым беразе ракі Галбяіцы знаходзіцца гарадзішча. Верагодна, гаворка ідзе пра археалагічны аб’ект, які знаходзіцца ў суседняй вёсцы Пятровічы ў сутоках рэк Заражанкі і Смычыцы. Паводле інфармацыі краязнаўцы з Дунілавічаў Ф. Хоміча, мясцовыя жыхары называюць гэта месца «Гарадок».
12. Заўлічы
Па звестках археолага Г. В. Штыхава каля вёскі Заўлічы знаходзіцца гарадзішча, прычым сам археолаг спасылаецца на неправераныя матэрыялы Віцебскага краязнаўчага музея. Абследаванне мясцовасці ў верасні 2010 года экспедыцыяй навуковага краязнаўчага таварыства «Ювента» сумесна з вучнямі Гуцкай сярэдняй школы (кіраўнікі I. М. Пракаповіч і М. У. Арэх) паказала, што на паўднёвай ускраіне вёскі Гайдукі ў напрамку на Заўлічы знаходзіцца адметная Лысая гара, якая часткова разбурана гаспадарчай дзейнасцю людзей. Па словах мясцовых жыхароў, на адлегласці 0,5 км на поўдзень ад вёскі ля былой дарогі на
Будзічы знаходзіцца гара Шылаватка, каля якой ёсць старыя могілкі з помнікамі ў выглядзе камянёў. Верагодна, гэта жальнік — раннехрысціянскі могільнік. Іншых адметных узгоркаў не выяўлена.
13. Ёдаўцы
Знаходзіцца каля вёскі, у 14 км на паўднёвым захадзе ад Пастаў. Выявіў У. Галубовіч у 1945 годзе. Абследавалася ўдзельнікамі экспедыцыі навуковага краязнаўчага таварыства «Ювента» (кіраўнікі I. М. Пракаповіч, П. Ф. Міхалевіч) вясной 2002 года. У паўднёва-заходняй частцы вёскі знаходзіцца невысокі ўзгорак, на якім культурны слой амаль не выяўляецца — на ім знаходзяцца прысядзібныя агароды. Трапляюцца адзінкавыя фрагменты неарнаментаванага керамічнага посуду, верагодна, часоў сярэднявечча. Па словах мясцовага жыхара, настаўніка гісторыі Казіміра Пракопа, гарадзішча знаходзілася на поўдзень ад вёскі, але было знішчана кар’ерам у час будаўніцтва дарогі. Яно месцілася насупраць сучасных могілак.
Тым жа К. Пракопам у ваколіцах вёскі знойдзены цікавыя каменныя формы: нага і галава ідала. Абсалютнай упэўненасці ў тым, што гэта вынікі працы старажытных людзей, а не фантазія прыроды, няма. Знаходкі выяўлены на адлегласці 500 метраў на паўднёвы захад ад Ёдаўцаў. На адлегласці 1 км на паўднёвы захад ад вёскі ім жа знойдзена каменная сякера.
14. Загачча
Гарадзішча знаходзіцца на паўднёвым беразе возера Загачча (Дукі) на высокім узгорку, які прыўзняты над на-
Кераміка гарадзішча Загачча
вакольнай мясцовасцю на 15-20 м, а над узроўнем вады ў возеры — на 25 м. Абсалютная вышыня ўзгорка складае 160,4 м. 3 паўночнага і ўсходняга бакоў схілы стромкія, на поўдзень і захад больш спадзістыя.
Узгорак складзены MapaHail; на схілах з прычыны
разворвання і паверхневага змыву марэнныя адклады выходзяць на паверхню.
Культурны слой на вяршыні ўзгорка мае таўшчыню 30—40 см. Ён моцна пашкоджаны з прычыны разворвання і гаспадарчай дзейнасці. У першай палове XX ст. на ўзгорку знаходзіліся будынкі гміны і школы, якія былі спалены ў Другую сусветную вайну; у пасляваенны час там быў усталяваны драўляны маяк, які таксама згарэў у час выпальвання мясцовымі жыхарамі сухой травы.