• Часопісы
  • За смугою мінулых часоў Старажытная гісторыя і археалагічныя помнікі Пастаўскага краю Ігар Пракаповіч

    За смугою мінулых часоў

    Старажытная гісторыя і археалагічныя помнікі Пастаўскага краю
    Ігар Пракаповіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 112с.
    Мінск 2011
    22.88 МБ
    юцца жалезныя шлакі (дзынра), рэшткі жалезных вырабаў, крыца, балванкі і іншыя сляды жалезаробчай вытворчасці. Жалеза выраблялася на месцы, бо мясцовыя балоты былі багатыя на жалезную руду (буры жалязняк, або ліманіт). Здабычай і апрацоўкай руды займалася практычна кожная радавая сям’я. У месцах выхаду балотнай руды на паверхню, асабліва ў размывах рэк і ручаёў, кавалкі яе збіралі і высушвалі. Потым руду разбівалі і таўклі каменнымі таўкачамі да размяльчэння. Выплаўлялі жалеза ў невялікіх гліняных печах-домніцах, якія мелі паўшарападобную форму. Праз адтуліну ў верхняй частцы печы засыпалі гарачы вугаль, а на яго, паслойна, — здробленую руду і драўняны вугаль. Пры дапамозе мяхоў у печ нагняталася паветра. Тэмпература падымалася да 900 градусаў і вышэй. Выплаўленае жалеза сцякала на дно печы, утвараючы по-
    рыстую масу — «крыцу», якая яшчэ мела дамешак шлаку. Каб пазбавіцца ад яго, крыцу дадаткова награвалі ў горне і кавалі. У выніку атрымлівалі кавалак чыстага жалеза — балванку. Насельніцтву гарадзішчаў была вядома зварка, a пазней ужывалася так званае пакетаванне — зварка вырабу
    з некалькіх кавалкау жалеза рознай якасці.
    3 жалеза выраблялі сякеры, нажы, сярпы, іголкі, шылы, наканечнікі дзідаў, дроцікаў, стрэл, а таксама ўпрыгожанні: бранзалеты, шпількі, падвескі.
    Па-ранейшаму, асабліва ў пачатку эпохі, значнае распаўсюджванне мелі каменныя прылады, пераважна
    Здабыча жалезнай руды і выплаўка жалеза
    Гарадзішча
    прасвідраваныя сякеры. Яны былі мясцовай вытворчасці, a свідраванне адтулін праводзілася на прымітыўным варштаце. Тапарышчы звычайна выраблялі з дубу. Даволі распаўсюджанымі былі і каменныя сякеры-кліны
    без адтулін. 3 іншых каменных прылад варта назваць зерняцёркі, таўкачы, тачыльныя брускі, камяні для шліфавання і кавадлы. Як і раней, шырока ўжываліся прылады з косці і рога. Гэта быў лёгкадаступны матэрыял, і яго было проста апрацоўваць. 3 яго вырабляліся шылы, праколкі, наканечнікі стрэл, дзідаў, ручкі нажоў. 3 бронзы на той час выплаўлялі толькі ўпрыгожанні, сярод якіх галоўную ролю адыгрывалі пярсцёнкі, бранзалеты і падвескі.
    Найболын характэрным элементам тагачаснай матэрыяльнай культуры мясцовых плямёнаў была штрыхаваная кераміка, па якой і названа сама культура. Рэшткі ляпнога посуду, які належыць да культуры штрыхаванай керамікі, знойдзены на гарадзішчах каля вёсак Дзяўгуны, Сарокі, Сіманькі, Навадруцк, Саранчаны, Данеўцы.
    Для керамікі характэрнымі з’яўляюцца пласкадонныя гаршкі з вострым рабром у верхняй частцы і пасудзіны ў выглядзе звычайнага слоіка. У гліну дамешвалася жарства. Гаршкі ў большасці былі жоўтыя, але сустракаліся чорнага ці цёмна-шэрага колераў. Арнамент наносіўся толькі на шыйку і плечукі пасудзін і складаўся з зашчыпаў, насечак, наразных ліній, ямкавых уцісканняў. Сустракаюцца
    гліняныя прасліцы. якія ўжываліся як грузікі для верацён. Яны мелі адрозненне ў формах арнаментацыі.
    Сярод гаспадарчых заняткаў асноўную ролю да канца 1 тысячагоддзя да н. э. адыгрывалі жывёлагадоўля і паляванне. У гэты час на нашай тэрыторыі былі вядомыя ўсе асноўныя віды свойскай жывёлы: каровы, козы, коні, свінні. Пераважала буйная рагатая жывёла. Коні ўжо тады выкарыстоўваліся для верхавой язды. Асноўнымі аб’ектамі палявання былі дзік, лось, зубр, лісіца, бабёр.
    3 цягам часу ў гаспадарцы ўзрастала роля падсечнага земляробства. Па спосабу падрыхтоўкі ўчастка лесу для пасеву такая сістэма атрымала назву ляднай. На ўчастку, які выбіраўся для поля, лес высякалі і спальвалі. Верхні слой глебы станавіўся больш рыхлы, а попел угнойваў глебу. Затым сеялі збожжа і загортвалі яго сукаваткай — драўлянай бараной. Першыя гады ўраджай на новым месцы быў добры, але з цягам часу глеба губляла свае якасці, апустошвалася. Такі ўчастак пакідалі і пераходзілі на іншы, які рыхтаваўся такім жа спосабам. Сеялі пераважна ячмень, авёс, бабовыя.
    Частку прадуктаў харчавання давалі рыбалоўства і збіральніцтва. На гарадзішчах знойдзены кручкі і восці, а таксама ракавіны малюскаў і шкарлупіны ад арэхаў.
    Паселішчы ран няга жалезнага веку (культура штрыхаванай керамікі) месціліся звычайна каля прыродных вадаёмаў. Прыблізна да VIV стст. да н. э. на іх не было ніякіх абарончых збудаванняў. Пазней па краях гарадзішчаў сталі на-
    Сям’я балтаў
    сыпаць адзін, a то і некалькі валоў, рабіць перад імі равы. Па грэбені вала ўзводзіліся драўляныя сцены. Плошча паселішчаў звычайна не перавышала 0,25-0,3 га. Жытламі
    Старажытнаславянскае	СЛуЖЫЛІ наЗСМНЫЯ СЛупаВЫЯ
    жытло	збудаванні чатырохвуголь-
    най формы. Яны былі доўгія, шматкамерныя, у кожным памяшканні меўся ачаг. Прыблізна ў пачатку н. э. адбылося павелічэнне плошчы асобных жылых памяшканняў, з'явіліся даволі вялікія аднакамерныя дамы, якія будаваліся асобна. Падлога ў жытлах абмазвалася глінай.
    Далейшае сацыяльна-эканамічнае і этнічнае развіццё ў IV-V стст. н. э. прывяло да значных змен у жыцці мясцовага насельніцтва. Старыя патрыярхальныя гарадзішчы, якія сталі эканамічна нявыгаднымі, былі пакінуты, а замест іх узніклі неўмацаваныя селішчы. Відаць. гэта адбылося ў выніку ўзнікнення вялікіх племянных аб'яднанняў, у межах якіх для кожнай асобнай абшчыны страцілася неабходнасць ва ўмацаваных гарадзішчах.
    Узнікненне маёмаснай няроўнасці, з’яўленне багатых і бедных сем’яў паскорыла распад радавых адносін. Сваяцкія сувязі пачалі страчваць сваю сілу. На адкрытых паселішчах сяліліся не толькі кроўныя родзічы, але і сем'і з чужых родаў. Першабытная абшчына, заснаваная на кроўным сваяцтве, саступіла месца абшчыне суседскай.
    Адбыліся змены і ў культуры. У выніку зліцця культур, якія існавалі на поўначы Беларусі, утварылася новая археалагічная культура, якая мае назву банцараўская. банцараўска-тушамлянская, або тыпу верхняга пласту Банцараўшчыны-Тушамлі-Калочына. Наяўнасць гэтай культуры на Пастаўшчыне ставіцца пад сумненне, бо
    грунтоўных доказаў яе існавання тут пакуль не знойдзена. Цікава, што амаль усе даследаваныя селішчы таго часу знаходзіліся на месцы стаянак каменнага ці бронзавага вякоў, на нізкай першай надпоплаўнай тэрасе рэк і азёр, каля самай вады.
    Для паселішчаў банцараўскай культуры характэрна наяўнасць ляпной гладкасценнай керамікі з жарствой у гліняным цесце. Яна мела розную форму, але арнаментацыя адсутнічала.
    Пад час раскопак тагачасных селішчаў знаходзяць жалезныя нажы, сярпы, цуглі і шпоры, шылы, сякеры, іголкі, наканечнікі дзідаў і стрэл. Прылады з косці і рогу сустракаюцца даволі рэдка.
    У параўнанні з папярэднім часам гаспадарка ўзнялася на больш высокі ўзровень развіцця. Істотна ўзрасло значэнне падсечнага земляробства. Сеялі пшаніцу, проса, гарох, конскія бабы, віку, жыта. Значную ролю адыгрывала жывёлагадоўля. Пры раскопках трапляюцца косці быка, авечкі, каня, свінні. Паляванне і рыбалоўства ўжо мелі дапаможнае значэнне. У асноўным палявалі на такіх звяроў, як лось, мядзведзь, куніца, лісіца і заяц. 3 рыбалоўных прылад трапляюцца грузілы, кручкі, восці і блешні.
    Традыцыйнае адзенне на Пастаўшчыне ў старажытнасці
    У лік упрыгожанняў, якія вырабляліся ў асноўным з бронзы, уваходзілі разнастайныя падвескі, скроневыя
    кольцы, бранзалеты, шыйныя грыўні, паясы з сярэбранымі спражкамі, гліняныя, бурштынавыя, шкляныя з пазалотай пацеркі, фібулы.
    Асноўная маса вырабаў мясцовага насельніцтва характэрна для больш ранніх балцкіх культур, а таксама для насельніцтва Літвы і Латвіі перыяду ранняга сярэднявечча.
    Жытлы мелі чатырохвугольныя формы, яны былі наземныя або паўзямлянкавыя, з адкрытымі агнішчамі ці з печамікаменкамі ў сярэдзіне. Пабудовы былі пераважна слупавой канструкцыі, а таксама зрубныя, памерам каля 12 * 20 м. Часта побач з жытламі месціліся гаспадарчыя збудаванні, у большасці гэта былі ямы-скляпы ўсечананаканічнай ці звонападобнай формы.
    У час пахавальных абрадаў нябожчыка спальвалі разам з рэчамі. Пры даследванні могільнікаў знаходзяць пераважна ўпрыгожанні і посуд.
    У канцы VI ст. палітычнае становішча, напэўна, змянілася і стала больш трывожным, бо селішчы пачалі размяшчаць побач са старымі гарадзішчамі. Самі гарадзішчы былі ператвораны ў крэпасці-сховішчы, значна ўмацаваныя дадатковымі валамі шляхам падсыпкі краю пляцовак, абарончымі драўлянымі сценамі.
    Трывожная абстаноўка таго часу, напэўна, тлумачыцца тым, што пачалося паступовае перамяшчэнне славян на тэрыторыю, што раней займалі балты і угра-фіны. Хутчэй за ўсё, рух гэтых плямён адбываўся гвалтоўна, праз узброеныя сутычкі з мясцовымі жыхарамі. Устаноўлена, што на мяжы VII—VIII стст. большасць умацаванняў балцкага насельніцтва банцараўскай культуры загінула ў выніку пажараў.
    Віды археалагічных помнікаў
    3 глыбокай старажытнасці да нашых дзён дайшло няшмат памятак жыццядзейнасці людзей тых далёкіх часоў. Тлумачыцца гэта тым, што шчыльнасць насельніцтва тады была невялікая. Асноўнымі археалагічнымі помнікамі каменнага і бронзавага вякоў з’яўляюцца стаянкі — неўмацаваныя паселішчы першабытных людзей і аселых плямён. Пры іх даследаванні знаходзяць рэшткі жытлаў, агнішчаў, прылады працы, вырабы з гліны. Неалітычныя стаянкі размяшчаліся пераважна паблізу азёр і рэк. На большасці з іх жыццё прадаўжалася і ў бронзавым веку.
    Больш за дзве з паловай тысячы гадоў таму, у VII-VI стст. да н. э., на тэрыторыі паўночна-заходняй Беларусі пачаўся жалезны век.
    Самым распаўсюджаным тыпам паселішчаў у тую эпоху былі старажытныя ўмацаваныя пасёлкі — гарадзішчы. Яны звычайна размяшчаліся на мысах стромкіх ярыстых берагоў рэк (мысавыя гарадзішчы), а таксама на асобных узвышшах (узгоркавыя гарадзішчы) і сярод балот (балотныя гарадзішчы). 3 прычыны адметнага месцазнаходжання, а таксама наяўнасці штучных земляных валоў і равоў, якія ўзводзіліся ў мэтах самаабароны, яны ўяўлялі сабою добра ўмацаваныя пункты.
    Форма гарадзішча залежыць у значнай ступені ад рэльефу, на якім яно знаходзіцца. Гарадзішчы бываюць трохкутнай, авальнай, круглай, круглявай і чатырохкутнай формы. Памеры іх, як правіла, невялікія — ад 1000 да 5000 м2. Гарадзішчы з большай і меншай плошчай сустракаюцца рэдка. На такіх параўнальна невялікіх пляцоўках пражываў род, які складаўся з 40-60 чалавек. Тут будаваліся жытло і розныя гаспадарчыя спаруды. Сістэма абарончых