• Часопісы
  • За смугою мінулых часоў Старажытная гісторыя і археалагічныя помнікі Пастаўскага краю Ігар Пракаповіч

    За смугою мінулых часоў

    Старажытная гісторыя і археалагічныя помнікі Пастаўскага краю
    Ігар Пракаповіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 112с.
    Мінск 2011
    22.88 МБ
    Ф. В. Пакроўскі ў кнізе «Археологнческая карта Внленской губернін» (1893 г.) падае наступнае апісанне: «Около м. Лынтупь, в лісахь пом-Ыцнковь Бншевскаго н Довгяло насчнтывается до
    Знаходкі з лынтупскіх курганоў: 1,13 — наканечнікі дзід; 2, 4,5.7 — нажы;
    3 — шыла; 6,9 — фрагменты бранзалетаў; 8, 19 — сякеры; 10-12, 14-16 — прасліцы: 17, 18 — спражкі
    десятка кургановь.
    Вь тьхь же л-Ьсахь народная легенда указываеть колодець сь кладомь».
    У 1977 г. Я. Г. Звяруга правёў даследаванні гэтага помніка. Ім раскапана 9 курганоў, якія змяшчалі ад 1 да 3 пахаванняў паводле абраду трупаспалення па-за курганом. Большасць з іх размяшчалася на ўзроўні старажытнага гарызонту, але сустракалася спаленне і ў самым насыпе, а ў адным выпадку — адразу пад дзірваном.
    У склад пахавальнага інвентару ўваходзяць дзіды, вузкалязовыя сякеры, нажы, у тым ліку кінжалы, жалезныя спражкі, шылы, гліняныя прасліцы. Знойдзены леплены ад рукі гаршчок. Вывучаныя курганы даследчык датаваў Х-ХІ стст. і адносіў іх да балцкіх плямёнаў.
    14.	Маштаркі
    Курган у Маштарках
    На ўсход ад вёскі за дзесяць метраў ад мясцовых могілак знаходзіцца часткова пашкоджаны курган, на якім зараз расце вялікае дрэва. Магчыма, гэта адзін з ацалелых курганоў, пра якія паведамляў Ф. Пакроўскі, згадваючы маёнтак Зако-
    наўск, — хутар Заканоўшчына знаходзіцца непадалёку ад вёскі Маштаркі. Курган мае вышыню каля 1 метра і папярочнік каля 4 метраў.
    15.	Міхаліна
    Курганны могільнік знаходзіцца ў лясным масіве паміж вёскамі Пятровічы і Сяргеевічы на адлегласці 1 км на паўночны захад ад былой вёскі Міхаліны. Выяўлены ў 1993 годзе I. Пракаповічам, у 2006 годзе яго абследаванне праводзіла экспедыцыя навуковага краязнаўчага таварыства «Ювента», летам 2008 года — Э. Зайкоўскі і I. Пракаповіч.
    Могільнік займае адносна выраўняную пляцоўку памерам 85 х 100 метраў і налічвае 22 курганы. 3 паўночнага і ўсходняга боку яны размешчаны лінейна, у цэнтральнай частцы — хаатычна. Вышыня курганоў вагаецца ад 0,5 да 1,5 метра. Некаторыя з іх пашкоджаны. Раскопкі не праводзіліся. Могілкі ўваходзяць у склад археалагічнага комплексу разам з гарадзішчам каля вёскі Міхаліны і гарой Замак.
    16. Рачаны
    За 0,6 км на паўночны ўсход ад вёскі, па правы бок палявой дарогі Кавалі Пеляка знаходзіцца невысокі ўзгорак Моліна, або Французскія магілы. На ўзгорку ёсць некалькі вялікіх
    ямаў, вырытых «чорнымі Французскія магілы ў Рачанах археолагамі». Кажуць, яны там знаходзілі чалавечыя сківіцы, косці, «французскія бляшкі». Помнік выявіў лынтупскі краязнаўца А. Гарбуль, у 2007 годзе яго абследаваў археолаг Э. Зайкоўскі.
    17.	Саранчаны
    У вёсцы знаходзяцца два вялікія курганы. Адзін ляжыць за 0,3 км на поўнач ад вёскі справа ад дарогі Палхуны-Навасёлкі. Ён мае вышыню 1,5 м і дыяметр 10 м. На кургане ўсталяваны ахоўны знак.
    Курган у Саранчанах	ДругІ курган ВЫШЫНёЙ
    2,2 м, дыяметрам 20 м знаходзіцца на процілеглым канцы вёскі. Ен часткова пашкоджаны ў час падсыпкі дарогі.
    Курганы выявіў у 1938 годзе У. Галубовіч, абследаваў у 1972 годзе Я. Звяруга. Раскопкі не праводзіліся.
    18.	Станчыкі
    Па звестках Г. і У. Галубовічаў, а таксама Г. Штыхава, каля вёскі Станьчукі пры рацэ Лынтупцы знаходзяцца курганы. У гэтай інфармацыі ўтрымліваецца блытаніна, паколькі праз вёску Станчыкі працякае не Лынтупка, а Страча. Магчыма, маецца на ўвазе курганны могільнік каля суседняй вёскі Вайшкуны ва ўрочышчы Гарэлы бор.
    19.	Сурвілішкі
    Па звестках Г. і У. Галубовічаў, а таксама Г Штыхава, каля вёскі Сурвілішкі пры рацэ Янавіцы знаходзяцца курганы. Інфармацыя патрабуе праверкі і ўдакладнення.
    20.	Сяргеевічы
    У паўднёвым канцы вёскі, заходней ад майстэрань, у лесе знаходзіцца курганны могільнік. Мясцовая назва «Французскія магілы». Выявіў у 2006 годзе I. Пракаповіч; увосень 2007 года экспедыцыя навуковага краязнаўчага таварыства «Ювента» абследавала гэты археалагічны помнік.
    Курганны могільнік у Сяргеевічах
    Яго памер — 50 х 140 метраў, прычым, відавочна, частка могільніка была разбурана ў час будаўніцтва калгасных майстэрань. Па словах мясцовых жыхароў, некаторыя курганы раскопвалі бульдозерам, каб знайсці якія-небудзь гістарычныя каштоўныя рэчы, але трапляліся толькі чалавечыя косці. Зараз налічваецца 23 насыпы, якія розняцца сваімі памерамі, формамі і ступенню захаванасці. Нейкай заканамернасці ў іх размяшчэнні не назіраецца, хоць прасочваецца агульная выцягнутасць з поўначы на поўдзень. Дванаццаць курганоў знаходзяцца ў добрым стане, іншыя ў большай ці меншай ступені пашкоджаны. Пераважаюць насыпы вышынёй ад 1 да 2 метраў, але сустракаюцца і большыя. Самы высокі курган дасягае 3 метраў, найніжэйшы — 0,5 метра. Значна розняцца насыпы і па дыяметру: больш за палову маюць папярочнік ад 7 да 10 метраў, у самага вялікага — 16 метраў.
    Гэты курганны комплекс — адзін з найадметнейшых на Пастаўшчыне. Археолагамі яшчэ не вывучаўся.
    21.	Трабуцішкі
    Прыблізна за 1,5 км на поўдзень ад в. Трабуцішкі і 0,2-0,25 км на паўднёвы ўсход ад трасы Лынтупы Свір, за 0,1-0,15 км на паўднёвы захад ад ракі Лынтупкі (правы бераг) у густым яловым лесе знаходзіцца адзінкавы падоўжаны курган. Яго даўжыня 13-14 м, шырыня каля 7 м, вышыня — да 1 м, па баках прыкметныя сляды равочка. Курган выцягнуты з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. У даваенны час навокал было здзірванелае поле і адсутнічаў лес. Выявіў курган лынтупскі краязнавец А. Гарбуль, абследаваў у 2005 годзе археолаг Э. Зайкоўскі.
    22.	Халосеньскае
    Па словах мясцовых жыхароў, каля возера Халосеньскае знаходзіліся два курганы, якія нядаўна былі раскапаныя.
    23.	Шудаўцы
    Прыблізна за 0,2 км на захад ад в. Шудаўцы знаходзіцца ўрочышча Французскія магілы. Цяпер гэта зарослае травой няроўнае поле, асноўная частка курганоў знішчана. Засталося пяць курганных насыпаў каля гары Маяк, што паблізу Шудаўскага возера. На полі мясцовыя жыхары выкопвалі чалавечыя косці. Выявіў курган лынтупскі краязнавец А. Гарбуль, абследаваў у 2005 годзе археолаг Э. Зайкоўскі.
    24.	Янова
    За 0,5 км на захад ад вёскі, абапал дарогі, якая вядзе да шашы Свір Лынтупы знаходзіцца 10 курганоў дыяметрам 8-15 м, вышынёй 0,8-1.5 м дрэннай захаванасці (пашкоджаны). Выявіў і да-
    Курган каля янова	следаваў гэты помнік у канцы
    XIX ст. Ф. Пакроўскі, абследаваў і правёў у 1972 годзе раскопкі Я. Звяруга. Асаблівасцю могільніка з’яўляецца тое, што некаторыя курганы па перыметры абкладзены ладнымі камянямі, якія амаль поўнасцю хаваюцца пад мохавай коўдрай.
    Матэрыялы даследавання Ф. Пакроўскага захоўваюцца ў Гісторыка-этнаграфічным музеі Літвы ў Вільнюсе.
    Капішчы
    У дахрысціянскую эпоху ва ўсходніх і прыбалтыйскіх славян даволі шырока сустракаліся культавыя збудаванні, якія адыгрывалі ролю грамадскіх цэнтраў племянных і родавых аб’яднанняў, былі месцамі малення і ахвярапрынашэнняў. Тут збіраліся супляменнікі або жыхары аднаго паселішча для таго, каб абмеркаваць важныя справы і прыняць рашэнні. Галоўным аўтарытэтам ў час такіх збораў быў жрэц-чарадзей. Імі часцей за ўсё станавіліся князі або іншыя прадстаўнікі вышэйшай знаці.
    Такія рытуальныя мясціны звычайна называліся капішчамі. што паходзіць ад старажытнаславянскага «капь» — «выява (статуя) бога». Яшчэ іх называлі трэбішчамі (трэбаахвяра) або кумірніцамі.
    Капішча размяшчалі або на ўзвышэнні каля паселішча, або наводшыбе, у глухім цяжкадаступным месцы сярод
    Схема размяшчэння капішчаў на тэрыторыі Пастаўскага раёна
    лясоў і балот. Для іх выбіралі вяршыні ўзгоркаў, стромкія берагі рэк ці азёр, астравы. Каля капішча звычайна знаходзіўся нейкі свяшчэнны прыродны аб’ект: крыніца, ручай, узлесак, студня, дуб або што іншае.
    Найчасцей у цэнтральнай частцы трэбішча была круглая пляцоўка, вакол якой размяшчаліся валы, равы і агароджы. ГІасярэдзіне свяцілішча стаялі адзін або некалькі стодаў (ідалаў), вырабленыя з дрэва або каменя. У час рытуалаў у равах распальваліся вогнішчы. У рытуальны комплекс уваходзілі забудовы, якія выконвалі ролю храмаў, месцаў збору людзей, жытла для святароў.
    На Пастаўшчыне ёсць некалькі цікавых мясцін, якія сваімі знешнімі прыроднымі асаблівасцямі або легендамі і паданнямі даюць падставы аднесці іх да капішчаў. Такія старажытныя комплексы знаходзяцца каля вёсак Раманішкі, Гурніца, Радута, Стукаўшчына, Яцавічы і некаторых іншых.
    У размяшчэнні гэтых археалагічных помнікаў назіраецца выяўная нераўнамернасць: абсалютная большасць капішчаў выяўлена на Лынтупшчыне. Гэта можна растлумачыць тым,
    што тут значна даўжэй трывала паганства з прычыны таго, што заходняя Пастаўшчына ўваходзіла ў Нальшчанскае княства, у той час як усходняя частка раёна была ў складзе Полацкай зямлі, дзе хрысціянізацыя насельніцтва адбылася раней і паганскія свяцілішчы былі знішчаны. Яшчэ адна прычына — актыўная пошукавая дзейнасць лынтупскага краязнаўцы А. Гарбуля і яго клуба «Нальшчаны».
    Паганскае капішча
    1.	Гурніца
    3 правага боку ад дарогі Саранчаны Палхуны ў 100 м на паўднёвы ўсход ад вёскі на адлегласці 150 метраў на поўнач ад Саранчанскага возера знаходзіцца курган. Ён мае эліпсападобную фор-
    му 3 пляскатай вяршыняй. Гурніца. Магіла рыцара Вышыня кургана каля 3 м, шырыня — 15 м, даўжыня — 25 м. Наяго паўднёва-ўсходнім схіле ляжыць валун шэрага колеру даўжынёй 1,25 м, шырынёй 0,95 м і вышынёй 0,73 м. У мясцовых жыхароў існуе легенда пра тое, што ў кургане пахаваны рыцар, таму і называецца ён «Магіла рыцара» (яшчэ адна назва — «Буцянок»),
    У пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі НАН Беларусі Л. Дучыц былі праведзены даследаванні кургана, вясной 2001 года сябрамі клуба «Нальшчаны» (кіраўнік А. Гарбуль) быў даследаваны валун. Вывучэнне гэтага археалагічнага аб’екта паказала, пахавання ў кургане няма — на ім было паганскае капішча.
    Пазней гэты археалагічны помнік вывучаў літоўскі гісторык В. Вайткявічус, які выявіў у камяні тры паглыбленні, якія зроблены жалезным прадметам. Расійскаму даследчыку Д. Самкову ўдалося разглядзець на валуне знакі, якія нагадваюць салярныя сімвалы і скандынаўскія руны.
    2.	Каптаруны
    На заходняй ускраіне вёскі знаходзіцца гара Лігаліна, другая назва — Вясёлая. Як лічыць археолаг Л. Дучыц, на ёй існавала паганскае капішча. Мясцовыя жыхары сведчаць, што раней на гары ладзіліся «крыжовыя святы». На сёння гара часткова пашкоджана дарогай, паверхня разворваецца.