• Часопісы
  • За смугою мінулых часоў Старажытная гісторыя і археалагічныя помнікі Пастаўскага краю Ігар Пракаповіч

    За смугою мінулых часоў

    Старажытная гісторыя і археалагічныя помнікі Пастаўскага краю
    Ігар Пракаповіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 112с.
    Мінск 2011
    22.88 МБ
    У Першую сусветную вайну ўзгорак адыгрываў ролю адной з камандных вышынь на лініі ўмацаванняў нямецкіх войск.
    На верхняй частцы ўзгорка і на яго схілах сустракаюцца шматлікія кавалкі старажытнага керамічнага посуду з элементамі хвалістага арнаменту каля венчыка, зрэдку — хваліста-ямкавага арнаменту. На паўночным схіле, недалёка ад берага возера, знойдзена клінападобная каменная сякера.
    Гарадзішча выяўлена і абследавана ўдзельнікамі экспедыцыі навуковага краязнаўчага таварыства «Ювента» (кіраўнік I. М. Пракаповіч) у 2004 годзе.
    15.	Задзеўе
    Гарадзішча займае ўзвышша на заходнім беразе возера Задзеўскае, дзе зараз стаіць вёска Задзеўе. Жыццё і дзейнасць людзей у гэтай мясцовасці амаль ніколі не перапыняліся, і таму культурны пласт моцна перапрацаваны, рэшткі матэрыяльнай культуры патрушчаны. Выяўлена і абследавалася ўдзельнікамі экспедыцый навуковага краязнаўчага таварыства «Ювента» (кіраўнік I. М. Пракаповіч) у 2000, 2002, 2005, 2006 гадах. Знойдзены кавалкі старажытнага керамічнага посуду, клінападобная каменная сякера, крамянёвы адшчэп. Керамічныя рэшткі выяўлены як у цэнтральнай частцы вёскі, так і на ўзбярэжжы возера.
    У сярэднявеччы Задзеўе было даволі вялікім мястэчкам з крамамі і каталіцкім касцёлам, ад якога застаўся толькі падмурак. Зараз вёска знаходзіцца на мяжы знікнення.
    16.	Казлоўшчына
    Па звестках археолага К. П. Шута, у ваколіцах вёскі Казлоўшчыны знаходзіцца гарадзішча. Экспедыцыя навуковага краязнаўчага таварыства «Ювента» вясной 2005 года абследавала ўзбярэжжа возера Ласіца, але доказаў існавання археалагічнага помніка не выявіла. Вывучэнне мясцовасці паказала, што найбольш верагодным месцам знаходжання гарадзішча мог быць высокі ўзгорак на паўночным беразе возера, які з усходняга боку абмежаваны глыбокай лагчынай, а з заходняга — спадзістым паніжэннем. Тут да XV ст. знаходзіўся маёнтак Жабаў, у пачатку XX ст. — маёнтак князёў Друцкіх-Любецкіх. Зараз там месціцца школа. Культурны слой знішчаны.
    17.	Колаўцы
    У 1 км на паўднёвы ўсход ад в. Колаўцы, на ўсходнім беразе возера Надазерскае. Выяўлена летам 2008 года экспедыцыяй, у якой удзельнічалі М. Півавар, М. Арэх, I. Пракаповіч, Л. Татарчук.
    Размешчана ўздоўж бера-
    Гарадзішча «Колаўцы» гаВОЙ ЛІНІІ, прыблІЗНа 20 М ад урэзу вады. Памеры пляцоўкі 70 х 30 м. Вышыня — 5 метраў. Паверхня мае нязначны ўхіл з усходу на захад. 3 паўднёвага боку захаваліся рэшткі вала. Культурны слой выяўлены на краі гарадзішча (45-50 см) і амаль адсутнічае ў цэнтры. Былі закладзены 2 шурфы памерамі 30 * 30 см, знойдзены рэшткі штрыхаванай керамікі, косткі, вуголле. Помнік знаходзіцца ў добрым стане, археолагамі не вывучаўся.
    18.	Крывая
    Паводле інфармацыі А. і У. Галубовічаў, а таксама Г. В. Штыхава, каля вёскі Крывой знаходзіцца гарадзішча. Вельмі верагодна, што маецца на ўвазе гарадзішча ў в. Сарокі, якое знаходзіцца на адлегласці 1 км на паўночны захад ад вёскі Крывой. Інфармацыя патрабуе ўдакладнення.
    19.	Кураполле
    Па звестках археолага К. П. Шута, каля вёскі Кураполле знаходзіцца гарадзішча. Аднак пацвердзіць гэтую інфармацыю пакуль не ўдалося. Магчыма, гарадзішча разбурана пры будаўніцтве моста праз раку Лучайку.
    20.	Лапінцы
    Ёсць звесткі пра знаходжанне вялікага гарадзішча ў ваколіцах вёскі Лапінцы. Ф. В. Пакроўскі ў кнізе «Археологнческая карта Внленской губернін» (1893 г.) падае наступнае апісанне гэтага археалагічнага аб’екта: «Прн дер. Лапйнцы, Кобыльннкской вол., находнтся кургапь, по словамь народа, шведскій, высотою боліе 1 саж. н до 250 саж. вь окружностн; вь немь часто попадаются челов-Ьческія костй, н разь здЬсь найдень быль одннмь мальчнкомь золотой полуймперіап(?)».
    У час правядзення экспедыцыі ўдзельнікамі навуковага краязнаўчага таварыства школьнікаў «Ювента» (кіраўнік I. М. Пракаповіч) вясной 2002 года ў заходняй частцы вёскі на прысядзібных агародах выяўлены значныя плямы чорнай зямлі з вялікай колькасцю рэшткаў ганчарнага посуду. На кераміцы прасочваецца хвалісты арнамент, што дазваляе аднесці гарадзішча да X-XV стст. Для ўдакладнення часу з’яўлення і месцазнаходжання гэтага археалагічнага помніка патрэбна правядзенне спецыяльных даследаванняў.
    21.	Лодасі
    Гарадзішча размяшчаецца на паўночным беразе возера Лодасі на ўзвышшы, дзе зараз знаходзіцца вёска. Выяўлена ўдзельнікамі экспедыцыі навуковага краязнаўчага таварыства «Ювента» (кіраўнік I. М. Пракаповіч) у 2004 годзе. Таўшчыня культурнага пласта каля 30 см. 3 боку возера ў рэльефе прасочваецца вал. На агародах знойдзена значная колькасць кавалкаў керамічнага посуду. На паўночны захад ад вёскі на адлегласці 0,5 км ёсць урочышча «Французскія магілы». На мясцовасці аб’ект нічым не выдзяляецца, абследаванне вынікаў не дало. Гарадзішча і ваколіцы возера Лодасі патрабуюць дэталёвых археалагічных даследаванняў.
    22.	Лугі
    Па звестках Г. В. Штыхава, які спасылаецца на неправераныя звесткі Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, каля вёскі Лугі існуе гарадзішча перыяду жалезнага веку. Абследаванне I. Пракаповічам увосень 2009 года бліжэйшых ваколіц вёскі станоўчых вынікаў не прынесла. Вакол паселішча знаходзіцца пляскатая раўніна без адметных узвышшаў, якія характэрныя для гарадзішчаў.
    23.	Луцк-Казлоўскі
    Па звестках археолагаў Г. В. Штыхава і Я. Г. Звяругі, у ваколіцах вёскі Луцк-Казлоўскі знаходзілася гарадзішча, якое было знішчана ў 1930-я гады.
    24.	Лучай
    Па звестках археолага Г. Штыхава, які спасылаецца на матэрыялы Г і У. Галубовічаў, «на поўдзень ад возера каля в. Вароны гарадзішча». Верагодна, маецца на ўвазе гарадзішча-сховішча, прывязку якога даюць па бліжэйшай вёсцы Сіманы. Гэты археалагічны помнік сапраўды ляжыць паміж вышэйзгаданымі вёскамі.
    25.	Міхаліна
    На левым беразе ракі Заражанкі каля былой вёскі Міхаліна, верагодна, знаходзіцца гарадзішча. Яно займае высокі выраўняны ўзгорак, які з трох бакоў абмываецца ракой, а з захаду аддзяляецца глыбокай лагчынай. У цэнтральнай частцы пляцоўкі знаходзіцца пагорак, які мог адыгрываць ролю сховішча або капішча. У час абследавання мясцовасці ўдзельнікамі экспедыцыі навуковага краязнаўчага таварыства «Ювента» (кіраўнік I. М. Пракаповіч) вясной 2005 года выяўлена нязначная колькасць кавалкаў керамічнага посуду з хвалістым арнаментам каля венчыка. Таўшчыня культурнага слоя каля рачной тэрасы складае каля 40 см. Аб’ект патрабуе дэталёвага археалагічнага вывучэння, бо недалёка ад яго знаходзіцца курганны могільнік і ўзгорак з назвай «Замак», на якім, як сведчаць мясцовыя жыхары, сустракаюцца кавалкі бітай цэглы.
    26.	Мумішкі
    На ўсходняй ускраіне вёскі знаходзіцца, верагодна, невялікае гарадзішча. 3 паўднёвага боку вуліцы размяшчаецца даволі высокі ўзгорак, які мог выконваць функцыі сховішча, з паўночнага — пляма чорнай зямлі са шматлікімі кавалкамі керамічнага посуду. Размяшчэнне мае падабенства з гарадзішчам каля вёскі Сіманы. Выяўлена і абследавана ўдзельнікамі экспедыцыі навуковага краязнаўчага таварыства «Ювента» (кіраўнік I. М. Пракаповіч) вясной 2002 года.
    27.	Саранчаны
    Па звестках археолага Г. В. Штыхава, які спасылаецца на матэрыялы Г і У. Галубовічаў, «на берегу рекн [Страча] около дер. Сарапчаны н Новосёлкн городніце. В несколькнх кллометрах от городшца, северо-западнее его, курганная группа». Апісанне месцазнаходжання гэтага аб’екта настолькі прыблізнае, што цяжка вызначыць, дзе ж ён знаходзіцца. Адлегласць паміж Навасёлкамі і Саранчанамі складае 4 км, рака ж Страча цячэ ў 2 км на поўдзень ад абодвух паселішчаў. Калі ўзяць за аснову карту Галубовічаў «Городшца н курганы Внлейского округа БССР» (1939 г.), то можна меркаваць, што гарадзішча знаходзіцца на адлегласці 1,5 км на поўдзень ад вёскі Саранчаны, займаючы даволі высокі адасоблены ўзгорак сярод шырокага забалочанага поплаву ракі Страча. Удзельнікі навуковага краязнаўчага таварыства школьнікаў «Ювента» вясной 2005 года абследавалі гэту мясцовасць і адкрылі старажытнае паселішча, якое месцілася ўздоўж озавай грады каля возера Саранчаны. Узгорак, дзе, верагодна, знаходзілася
    гарадзішча, зараз парос хваёвым лесам, хоць да вайны, паводле мясцовых жыхароў, ён разворваўся.
    Курганная група, пра якую паведамляе Г. Штыхаў, — гэта, верагодна, вядомы курганны могільнік «Вайшкуны», які ўжо добра вывучаны навукоўцамі.
    28.	Норыца
    Па звестках Л. Побаля, які спасылаецца на польскі слоўнік геаграфічны (Slownik Geograficzny, 1886, Т. VII, s. 182), каля вёскі Норыца знаходзілася гарадзішча. Верагодна, помнік археалогіі быў разбураны гаспадарчай дзейнасцю чалавека. У сярэднявеччы на гэтым месцы стаяў замак, пазней — сядзіба з самым даўнім на Пастаўшчыне паркавым комплексам. У XX ст. тут быў збудаваны і дзейнічаў спіртзавод.
    29.	Палессе
    3 гістарычнай літаратуры (А. і У Галубовічы, К. П. Шут) вядома, што ў вёсцы Палессе знаходзіцца гарадзішча, якое датуецца жалезным векам, аднак абследаванне ўдзельнікамі экспедыцыі навуковага краязнаўчага таварыства «Ювента» ў 2002 годзе цэнтральнай часткі гэтага населенага пункта не дало ніякіх доказаў яго існавання. Для канчатковага ўдакладнення варта правесці дэталёвыя археалагічныя даследаванні.
    30. Паставы-1
    Размяшчаецца у цэнтры горада, на месцы, дзе зараз стаіць касцёл св. Антонія Падуанскага. Мясцовая назва «Востраў». Ёсць і другая назва — «Гарадзішча». У гэтым месцы рака Мядзелка робіць загін, абмінаючы ўзгорак з ус-
    Кераміка з гарадзішча ХОДНЯГа, паўнОЧНага І заХ0Д«Паставы 1»	няга бакоў, што, безумоўна,
    выкарыстоўвалася ў абарончых мэтах. Археолагам A. В. Квяткоўскай былі праведзены раскопкі агульнай плошчай каля 100 м2 на Гарадзішчы на месцы дома настаяцеля. Выяўлены культурны пласт таўшчынёй 40-80 см, які ў асобных месцах вельмі насычаны вуголлем і рэшткамі згарэлага дрэва. Сярод вуголля знойдзены карцечыны. Верагодна, дом настаяцеля згарэў у сярэдзіне другой палове XVII ст. У раскопах сабраны разнастайныя знаходкі: непаліваны гаршчок XVI ст., шматлікія фрагменты непаліванага і паліванага керамічнага посуду XV-XVIII стст., фаянсавых талерак з сюжэтным роспісам сіняга і цёмна-шэрага колеру, непаліваных, паліваных і абварных латак, макатроў, цэлыя бутэлькі (так званы рэйнскі каменны тавар), аптэчныя флаконы, шмат фрагментаў бутэлек XVII-XIX стст.