За смугою мінулых часоў
Старажытная гісторыя і археалагічныя помнікі Пастаўскага краю
Ігар Пракаповіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 112с.
Мінск 2011
агародах і значнай колькасцю рэшткаў керамічнага посуду. Плошча складае прыблізна 208 х Ц0 метраў. Магчыма, пра гэты археалагічны аб’ект пісаў Ф. Пакроўскі ў канцы XIX стагоддзя (гл. «Гарадзішчы»),
4. Мамулі
Знаходзіцца на месцы былой вёскі (застаўся хутар) на левым беразе ракі Мядзелкі. Займае невысокі ўзгорак, які з паўночнага і заходняга бакоў аддзяляецца выяўнай лагчынай, на ўсход павольна паніжаецца да поплаву ракі. Памер 40 х 30 метраў, част-
Кераміка з селішча «Мамулі»
кова разворваецца. У ландшафце выдзяляецца адметнай плямай чорнай зямлі. На паверхні сустракаюцца шматлікія кавалкі ганчарнага керамічнага посуду таўшчынёй 4-8 міліметраў з хвалістым і зубчастым арнаментам. Частка знойдзеных кавалкаў з’яўляецца рэшткамі вялікіх ганчарных пасудзін з дыяметрам 30-50 см. Можна меркаваць, што паселішча існавала з пачатку 2 тысячагоддзя н. э., а можа, і раней на старажытным водным гандлёвым шляху з Дзвіны ў Вілію і Нёман. Выявіў I. Пракаповіч (восень 2008).
5. Навадруцк
Селішча знаходзіцца на адлегласці 1 км на захад ад вёскі на поплаве ракі Ласіца недалёка ад будынка былой школы. На мясцовасці вызначаецца насычана чорным колерам глебы і кавалкамі ляпнога керамічнага посуду. Аб'ект выяўлены
Знаходкі з селішча каля Навадруцка
і абследаваны ўдзельнікамі навуковага краязнаўчага таварыства «Ювента» (кіраўнік I. М. Пракаповіч) у час экспедыцыі 2002 года. Пры абследаванні мясцовасці разам з рэшткамі керамікі былі знойдзены тры кавалкі апрацавананага крэменю.
6. Паставы
На паўднёвай ускраіне горада, на паўночным беразе возера Задзеўскага, на краі першай надпоймавай тэрасы. Даўжыня 50-70 м, шырыня каля 20 м. Адкрыў і даследаваў у 1980 годзе археолаг Э. Зайкоўскі. Ускрыта 112 м2 плошчы. Культурны пласт — каля 0,5 метра. Знойдзены крамянёвыя скрабкі, нажы, наканечнікі стрэл, праколкі, кераміка нарвенскай і паўночнабеларускай культур і культуры тыповай грабеньчата-ямкавай керамікі. Па меркаванню Э. Зайкоўскага, на познім этапе існавання паселішча знаходзілася ў пераходнай зоне паміж паўночна-беларускай і жуцаўскай (прыбалтыйскай) культурамі. Адносіцца да эпохі позняга неаліту і ранняга бронзавага веку, датуецца канцом 3 пачаткам 2 тысячагоддзя да н.э.
Матэрыялы раскопак захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.
7. Саранчаны-1
Паселішча размешчана на ўсходнім беразе возера Саранчаны ў цэнтральнай частцы аднайменнай BecKi. Месціцца ў лагчыне паміж значным узвышэннем паўвострава і прыўзнятай градой на ўсходзе. Каля вясковай вуліцы на разараным агародзе выдзяляецца адметная пляма чорнай зямлі, характэрная для старажытнага паселішча. Пад час абследавання выяўлены шматлікія рэшткі таўстасценнага неарнаментаванага глінянага посуду. Кераміка ляпная гладкасценная, з дамешкам буйнога пяску і жарствы ў цесце; таўшчыня сценак — ад 0,75 да 1,05 см. Трапіўся адзін фрагмент ляпной керамікі з буйной жарствой у цесце і нагарам на ўнутранай паверхні, вонкавая паверхня адслаілася, таўшчыня не менш за 1,8 см, у зломе частка сценкі з унутранага боку чорная, з вонкавага — вохрыстага ці светларудога колеру. Паселішча адносіцца да I—IV стст. н. э.
Выяўлена ўвосень 2005 года ўдзельнікамі экспедыцыі навуковага краязнаўчага таварыства школьнікаў «Ювента» (кіраўнік I. М. Пракаповіч).
Гістарычны момант: адкрыццё селішча Саранчаны
8. Саранчаны-2
Паселішча размешчана на паўднёва-ўсходнім беразе возера Саранчаны на адлегласці 1 км на поўдзень ад аднайменнай вёскі. Займае першую надпоплаўную тэрасу ўздоўж заходняй часткі озавай грады, агінаючы яе паўколам. Шырыня тэрасы складае 5-7 метраў. 3 заходняга і паўднёвага боку озавая града абкружана балотам, у мінулым — мелкаводнай затокай возера Саранчаны. 3 паўночнага боку неглыбокая лагчына аддзяляе яе ад яшчэ адной грады, якая выцягнулася амаль паралельна першай. У час абследавання выяўлены значны культурны слой (30-50 см). У асобных месцах таўшчыня дасягае 80 см (можна меркаваць, што гэта на месцы жытлаў). Знойдзены нешматлікія кавалкі глінянага посуду культуры штрыхаванай керамікі.
Выяўлена I. Пракаповічам у 1996 годзе, абследавалася ўвосень 2005 года ўдзельнікамі экспедыцыі навуковага краязнаўчага таварыства школьнікаў «Ювента».
9. Смыччо
На паўночнай ускраіне вёскі на правым беразе ракі Аржоўкі, верагодна, знаходзілася паселішча X-XV стст. Удзельнікамі экспедыцыі навуковага краязнаўчага таварыства школьнікаў «Ювента» (кіраўнік I. М. Пракаповіч) восенню 2004 года на разараным полі сабрана значная колькасць кавалкаў ганчарнага посуду. На шэрагу з іх прасочваецца выяўны хвалісты арнамент каля венчыка. Аб’ект патрабуе дэталёвага археалагічнага вывучэння.
10. Чарты
У цэнтральнай частцы вёскі на паўночна-ўсходнім беразе возера Чарты знаходзілася старажытнае паселішча. Пра гэта сведчаць плямы чорнай зямлі і шматлікія кавалкі керамічнага посуду з хвалістым арнаментам каля венчыка. Выявіў у 2005 годзе I. Пракаповіч.
11. Швакшты (Лысая Гара)
На паўночным беразе возера Вялікія Швакшты знаходзіцца адметны ўзгорак, які мае назву Лысая Гара. Ён з’яўляецца элементам озавай грады, якая працягнулася з поўначы на поўдзень да берага вадаёма. Абапал яе — глыбокія забалочаныя даліны ручаёў.
У час экспедыцыі вясной 2002 года ўдзельнікамі навуковага краязнаўчага таварыства школьнікаў «Ювента» (кіраўнік I. М. Пракаповіч) на паўднёвым схіле гары на размытым пяску знойдзена восем невялікіх апрацаваных крамянёвых адшчэпаў. Культурны слой адсутнічае. На Лысай гары магла знаходзіцца неалітычная стаянка старажытных людзей або капішча. Аб’ект патрабуе дэталёвага археалагічнага вывучэння.
12. Шыркі
(Лысая Гара, Чортава Гара)
На адлегласці 1 км на поўнач ад вёскі Шыркі, за 4 км на паўднёвы захад ад г. Паставы і на поўнач ад шашы Паставы Лынтупы знаходзіцца гара Лысая, абмежаваная на ўсходзе лагчынай, а на захадзе і поўначы — поплавам ракі Спарыцы. Гара ўяўляе сабой адасобленае. адносна невялікае ўзвышша
марэннага паходжання, мае ўнікальную правільную форму з пукатай вяршыняй і роўнымі павольнымі схіламі. Яе адносная вышыня 15 м, памеры 200 х 60 м, схілы маюць нахіл да 15-18°, вышыня над узроўнем мора — 155 м. На самой гары кулыурны пласт не прасочваецца.
Каля падножжа Лысай гары, на поўдзень і ўсход ад яе пры зачыстцы прасочваецца культурны пласт (цёмна-шэры да чорнага супесак магутнасцю 0,4-0,6 м). У ім трапляюцца косці і зубы жывёл, фрагменты ляпной гладкасценнай керамікі з жарствой у цесце, у тым ліку венчыкі. Таўшчыня сценак пасудзін — 0,7-0,9 см. Плошча гэтага селішча — ня менш чым 50 х 50 м. Паселішча выяўлена экспедыцыяй з удзелам Э. Зайкоўскага, I. Пракаповіча, I. Заяц.
Гара мае і іншую назву — Чортава гара, як і мост праз раку Спарыцу, які таксама называюць Чортавым. Паводле падання, на Лысай гары жыў чорт, а на мосце ён ладзіў свае «чортавы забавы». Да нядаўняга часу, пакуль мост быў драўляным, на ім нечакана правальваліся вазы, жывёла, тэхніка. У вайну ў багне патануў танк. Часцяком знікалі людзі.
Паводле іншага падання, на Лысай гары на свой шабаш у адну з цёмных восеньскіх начэй злятаецца нячыстая сіла, і тады там бліскаюць агні, чуваць нечалавечы рогат, свіст і музыка. Лысая гара мае статус рэспубліканскага ландшафтнага геамарфалагічнага заказніка.
Курганныя могільнікі
Схема размяшчэння курганных могільнікаў Пастаўскага раёна
1. Азёркі
У працы Ф. Пакроўскага паведамляецца, што «Вь 100 шагах отсюда [гарадка каля воз Азёркі (гл. Гарадзішчы)] разбросано Н'Ьсколько десятковь кургановь, около 3 арш. вышнною н до 8 арш. вь поперечннк-ь». Па звестках Г. В. Штыхава, каля возера Азярцы ў 0,5 км ад былой леснічоўкі Маскалёва ў лесе сярод топкіх балот побач з гарадзішчам знаходзіцца некалькі дзясяткаў курганоў.
2. Вайшкуны
Знаходкі з курганоў каля Вайшкунаў: 1 — сякера;
2 — прасліца; 3 — ботала:
4 — шпілька; 5 — шыла: 6 — наканечнік дзіды
Размяшчаецца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Гарэлы бор (Магілы). Усяго налічваецца 21 круглы насып дыяметрам ад 6 да 10 м, вышынёй ад 0,3 да 1,5 м. Пераважаюць курганы дыяметрам 7-9 м і вышынёй 0,5-1 м. Больш высокія — у цэнтральнай
частцы могільніка, ніжэйшыя — у заходняй. Вакол большасці насыпаў ёсць раўкі з перамычкамі (ад 3 да 6). Шэсць насыпаў з запалымі вяршынямі.
Абследавалі ў 1938-1939 гадах Г. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовіч. У 1975 годзе Я. Звяруга даследаваў 9 насыпаў ва ўсходняй і паўночнай частках могільніка. Усе яны круглай формы, насыпаны з жоўтага пяску з нязначнымі праслойкамі супесі. Пахаванні зроблены паводле абраду трупаспалення на ўзроўні старажытнага гарызонту ці крыху вышэй за яго.
У курганах сабраны разнастайны пахавальны інвентар, у тым ліку шырокалязовая сякера, тыльны бок якой мае мысападобны выступ, дзіда з пяром падоўжанай яйкападобнай формы, бронзавыя бразготкі з крыжападобнай прораззю і спіралькі, жалезныя шпількі з кольцападобнай рухомай галоўкай і шыла, гліняныя прасліцы, цэлыя гаршкі, вырабленыя на ганчарным крузе, фрагменты бронзавых грыўняў і бранзалетаў, вялікая колькасць разнастайных па памерах і форме зліткаў бронзы (відаць, гэта аплаўленыя
рэшткі вырабаў). У большасці курганоў выяўлены рэшткі вогнішчаў дыяметрам 5-6 метраў.
Курганы датуюцца ІХ-ХІ стст. Могільнік належаў балцкім плямёнам.
3. Верацеі
Па звестках Ф. В. Пакроўскага і Г. В. Штыхава, каля вёскі Верацеі знаходзяцца курганы (гл. Заканоўшчына).
4. ГолбІЯ
Курганны могільнік у Голбіі
За 1 км на ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Валатоўкі, на правым беразе ракі Чэрткі, размяшчаецца курганны могільнік, у якім налічваецца 49 насыпаў дыяметрам 4-10 м, вышынёй 0,9-1,7 м. Курганы размешчаны кучна, на невялікай адлегласці адзін ад аднаго. Большасць
насыпаў пашкоджаны ямамі і траншэямі. Раскопкі не праводзіліся. Па звестках Ф. Пакроўскага, «До десятка такнхь же кургановь [около 3 арш. вышнною н до 8 арш. вь поперечннкі] насчнтывается прн дер. Голбе-ь. Віроятно, вь одномь нзь этнхь кургановь найдена нарядная бронзовая грнвна, которая теперь находнтся вь Краковскомь музев».
Выявіў разам з гарадзішчам у канцы XIX ст. Ф. В. Пакроўскі, абследавалі ў 1938 годзе Г. Цэгак-Галубовіч і У Галубовіч, у 1972 годзе — Я. Звяруга.
Легенда пра Валатоўкі
Ніхто гэтага не памятаеўжо, але там, дзе зараз Валатоўка, возера лясное было. Як і што — невядо.ма, толькі з 'явіліся ў гэтым месцы вялікія кургсшы, вельмі на магілы падобныя. Іх там пяць ці шэсць. Можа, таму і Валатоўкай завугіь, што біліся там волаты з нячыстым духам. Ды. відаг/ь, не змаглі перамагчы, загінулі ўсе. Так і ўтварыліся курганы. Там хоі/ь пляцоўка вялікая, але слаба што расце. Кругом лес абступіўшы, а паўсёй Валатоўцы толькі адны гігялі. Нават карове няма чаго ўкасіііь. А яшчэ каля курганоў яміны такія глыбокія. Адзін раз пайшоў Мацей, куніцкаўскі мужчына, у лес. 1 йечага ж праз Валапюўку пацягнуўся. / як ішоў, дык проста ў яму трапіў. Уваліўся, а вылезці неможа ніяк. Казаў, як быір/ам на тым свеце пабываў Доўга адсядзеў там, казаў, страхаў наглядзеўся ўсякіх. У яміну заглядвалімо і чэрці, бо, казаў, пішчэлірознымі галасамі, аўверх глянеш — нібы свеціць хтоўяміну... Мусіць, толькіpaniifau паступнага дня знайшлі Мацея. Выпадкова заўважылі торбу яго каля дзіркі.