• Часопісы
  • За смугою мінулых часоў Старажытная гісторыя і археалагічныя помнікі Пастаўскага краю Ігар Пракаповіч

    За смугою мінулых часоў

    Старажытная гісторыя і археалагічныя помнікі Пастаўскага краю
    Ігар Пракаповіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 112с.
    Мінск 2011
    22.88 МБ
    Знойдзена кафля розных тыпаў: гаршковая кафля з круглым вусцем канца XVI пачатку XVII ст., пласцінкавая і карнізная тэракотавая кафля XVII ст., зялёнапаліваная пласцінкавая, карнізная, паясная кафля XVII-XVIII стст. з выявамі раслін (напрыклад, васілька, клубніцы), кафля з геаметрычным арнаментам і манаграмамі. Знойдзена
    12 манет XVII стагоддзя, а таксама цацка-свісцёлка (вершнік на кані), паліваны кубак пачатку XVI стагоддзя, рыбалоўныя кручкі, грузілы і іншыя рэчы.
    Сабраныя матэрыялы датуюцца XIV-XVIII стст.
    Удзельнікамі навуковага краязнаўчага таварыства «Ювента» ў час абследавання Гарадзішча (2000 г.) на яго заходнім беразе выяўлены рэшткі ганчарных і ляпных жбаноў з разнастайнымі формамі хвалістых арнаментаў. Сярод іх знойдзены і кавалак глінянага посуду культуры штрыхаванай керамікі, што дае падставы меркаваць, што людзі жылі на гэтым месцы ў 1 тысячагоддзі да нашай эры або ў пачатку нашай эры.
    Магчыма, пазней на Востраве знаходзіўся замак, які, па звестках некаторых аўтараў (В. Чаропка. «Імя ў летапісе»), быў спалены пад час аднаго з крыжацкіх рэйдаў у 1369 годзе. Вось як апісвае гэтую падзею Вітаўт Чаропка: «А каб пакараць Кейстута за дзёрзкія словы, магістр паслаў на Жамойць рыцараў. Яны абклалі Пастаўскі замак. He наважыўшыся на штурм, яны пусцілі па рацэ запаленыя караблі. Вецер перанёс агонь на замак. Ратуючыся ад агню, абаронцы здаліся на літасць пераможцам. Але літасці не было. <...> Па загаду маршала крыжакі забілі ўсіх палонных». Відавочна, што вышэйзгаданая рака — рака Мядзелка. А замак, сыходзячы з геаграфічных асаблівасцей, хутчэй за ўсё размяшчаўся на гэтым месцы.
    31.	Паставы-2
    Размяшчаецца на высокім паўвостраве паўночнага берага возера Задзеўскае. Жыццё і дзейнасць людзей на гэтым гарадзішчы амаль ніколі не перапыняліся, і таму кулыурны пласт моцна перапрацаваны, рэшткі матэрыяльнай
    культуры патрушчаны. Мясцовымі жыхарамі знойдзены кавалкі старажытнага керамічнага посуду, клінападобныя і свідраваныя каменныя сякеры.
    Пазней на гэтым месцы знаходзілася сядзіба Грабоўскіх, ад якой застаўся так званы «чырвоны дом» і некалькі былых гаспадарчых пабудоў.
    32.	Савічы
    Па звестках археолагаў А. і У. Галубовічаў і К. П. Шута, у ваколіцах вёскі Савічы знаходзіцца гарадзішча. Але мясцовыя жыхары нічога пра гарадзішча не ведаюць.
    33.	Сарокі
    Гарадзішча знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі, на ўзгорку. Заходні і асабліва паўночны яго схілы вельмі крутыя, паўднёвы і ўсходні спадзістыя. Пляцоўка мае дыяметр 68 метраў. У паўднёва-заходняй частцы гарадзішча — невялікая тэраса трохвугольнай формы. Такая ж тэраса была, напэўна, і з процілеглага (паўночназаходняга) боку. Схілы і ваколіцы гарадзішча параслі лесам.
    Ф. В. Пакроўскі ў кнізе «Археологнческая карта Внленской губернін» (1893 г.) падае наступнае апісанне гарадзішча: «Кь ЮЗ огь села [Ласлца], за дер. Крйвой, по л-Ьвую сторону дорогл, ведуіцей вь Оснно-Городокь, находлтся насыпь, лм’Ькмцая влдь продолговатого полушарія. Преданіе: на этомь м-ЬстЬ вь 1700 г. (?) было устроено шведское укр-Ьпленіе, л здьсь пролсходлло сраженіе руссклхь co шведамл. Бол-ье подробно, повлдлмому, та же насыпь оплсывается мЬстнымь учлтелемь: в трехь верстахь оть с. Ласлцы находлтся древняя насыпь, называемая
    “Городніце” йлй, по йменй расположенной кь западу огь нея д. Сорокч, Дунчловйчской волостй, “Сорокская гора”. Плоіцадь насыпй около 200 кв. саженей, форма — круглопродолговатая. Почва насыпй черноземная й распахчвается, всл-Ьдствіе чего насыпь значйтельно повреждена. По народной молв-ь, насыпь построена шведамн протйвь русскчхь, которые, сь своей стороны, устрочлй насыпь, вь разстояній двухь версть оть шведской. Какь на русскую насыпь указывають на возвышеніе, которое теперь называется “Городокь”, й на которомь находчтся Осйно-Городокская церковь. Сь с-Ьверной стороны Сорокской горы, по словамь того же народа, есть тайная дверь, ведуіцая вь склепь, вь которомь масса оружія й денегь — золота. Мзь сорокскаго склепа ведеть подземный ходь вь такой же склепь подь насыпью “Городокь”. Незначчтельную раскопку Сорокской горы пройзводчль К. Шпаковскій, прч чемь найдено было н^сколько старйнных мьдных монеть й жел'Ьзных й каменныхь веодей, вь вйдЬ шйль й молотковь».
    У 1972 годзе гарадзішча абследаваў Я. Г. Звяруга, у 2000-м — удзельнікі экспедыцыі навуковага краязнаўчага таварыства «Ювента» (кіраўнік I. М. Пракаповіч). На ўсёй пляцоўцы прасочваецца культурны пласт з рэшткамі ляпной керамікі. Адносіцца да культуры штрыхаванай керамікі, датуецца пачаткам нашай эры. Матэрыялы абследавання 1972 года захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.
    34.	Сіманы
    Мясцовая назва «Грышкава гара». Знаходзіцца за 0,2 км на ўсход ад вёскі, на ўзгорку. Усходні схіл спадзісты. Пляцоўка мае форму эліпса, памерам з паўднёвага захаду на паўднёвы ўсход 46 м, з паўночнага захаду на
    Гарадзішча «Сіманы»
    паўднёвы ўсход 14 м. Выявіў у 1938 годзе У. Галубовіч, абследавалі ў 1972 годзе Я. Г. Звяруга, у 2005 годзе ўдзельнікі экспедыцыі навуковага краязнаўчага таварыства «Ювента» (кіраўнік I. М. Пракаповіч). Знойдзеная пры абследаванні 1972 года ляпная кераміка захоўваецца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Раскопкі не праводзіліся. Сам узгорак, верагодна, выконваў функцыі гарадзішча-сховішча, само ж паселішча месцілася на пляцоўцы з паўночнага боку, пра што сведчыць насычана чорная зямля, у якой трапляюцца кавалкі керамікі. Гэтая пляцоўка разворваецца.
    35-Хрыстова
    Паводле інфармацыі А. і У. Галубовічаў (1945 г.), ва ўсходнім кірунку ад вёскі знаходзіцца гарадзішча часоў жалезнага веку. Доказаў таго, што гарадзішча існуе і зараз, пакуль што няма, але ў лесе побач з Хрыстовым ёсць урочышча Горкі, што як раз можа адносіцца да месца, дзе яно калісьці знаходзілася. Існуе легенда, што ў XI стагоддзі там быў узведзены манастыр. Першыя манахі-хрысціяне, пахрысціўшы 14 мясцовых людзей, называлі іх дзецьмі Хрыста. А месца — Хрыстовым.
    Зб.Яцавічы (Вялікія Споры)
    Знаходзіцца за паўкіламетра на паўночны ўсход ад вёскі, на вялікім ўзгорку, вышыня якога 180 м над узроўнем мора. Размяшчаецца на эліпсападобнай пляцоўцы памерам 60 х 74 м на вышыні 15-20 метраў. Абследаваў у 1996 г. Э. Зайкоўскі. У 2001 годзе раскопкі на плошчы 20 м2 правяла В. Сідаровіч. Вызначэнне астэалагічнага матэрыялу праведзена А. Разлуцкай. Знойдзены фрагменты ляпнога гладкасценнага і штрыхаванага посуду, у тым ліку рабрыстых формаў, жалезны серп, шпілька з касцяным навершам у выглядзе шпулькі, праколкі, гліняныя рыбалоўныя грузілы, каменныя цёрачнікі, якія належаць носьбітам культуры штрыхаванай керамікі і датуюцца канцом 1 тысячагоддзя да н. э. пачаткам 1 тысячагоддзя н. э.
    Легенда пра гарадзішчаў Яцавічах
    Даўным-даўно гэта было. Тады яшчэ ілясы раслі гусцейшымі, і рэчкі цяклі хутчэй, і ў азёрах рыбы ставала, ды і сонца неяк свяціла часцей. А як прыгожа было наўкол! Якузбярэшся на гару, што каля Яцавіч, дык здаецца, што палову Зямлі нашай відаць: і бары нечапаныя, што цёмнай хмарай цягнуцца далёка-далёка на поўнач, і палі-агароды, што грэюгіца на сонечных пагорках, і азёры, чыстыя і светлыя, што, як душы людзей добрых, глядзяць здзіўлена на свет.
    А на вялікай гары, шпю ля возера Світа, па самайяе вяршыні, уздымаўся, як магутны вартаўнік, касцёл. Добра папрацавалі дойліды, каб зрабіць гэткую прыгажосць. Ды і месца выдатнае абралі, бо і з Паставаў, і з Манькавіч добра ён быў відаць.
    Лічылася гэта месца святым, бо, казалі, знаходзіўся там абраз Боскай Маці, які меў цудадзейную сілу: хворых лячыў, сляпым зрок (зяртаў, калекам раны гаіў розныяўнутраныя хваробы выганяў.
    Ды прыйшла аднойчы на нашу святую зямлю чорная бяда. I пачаў вораг забіваць і рабаваць нашых людзей, паганіць нашы святыні. I звалі ворагаў шведамі. Дабраліся яны і да касцёла. Уварваліся і пачалі рабаваць і разбіваць усё. А колькі багаццяў там было! I арган быў. А самы галоўны швед якубачыў цудадзейны абраз, дык як звар'яцеўусё роўна. Падбег да яго, выхапіўмеч ды як крыкне: «Хай загінуць святыні гэтага народа!» I жахнуў па абразу зверху ўніз. I рассек яго.
    He паспеў ніхто са шведаў выйсці з касцёла, бо тойяк стаяў, так і праваліўся скрозь зямлю. / зараз на тым месцы можна знайсці дзе-нідзе кавалак згніўшага дрэва або іржавага жалеза. А ў ціхія месяцавыя ночы, калі паверхня азёраў ледзь серабрыгіца, а дрэвы на гарадзішчы стаяць сумныя і задуменныя, можна пачуць, як з-пад зямлі, самотныя гукі аргана. Праўда, кажуць, з гадамі музыка робіііца ўсё болый жалобнай, а гукі чуваі/ь усё радзей і ціімэй...
    Селішчы
    Селішчы — неўмацаваныя месцы пражывання старажытных людзей. На Пастаўшчыне іх выяўлена значна менш, чым гарадзішчаў, хоць у сапраўднасці ў тыя далёкія часы сітуацыя выглядала наадварот. Прычына гэтаму — горшая захаванасць селішчаў і адсутнасць, як правіла, выяўных рысаў гэтых археалагічных помнікаў у рэльефе. Да таго ж, на месцах многіх селішчаў пазней выраслі вёскі і мястэчкі, што прывяло да поўнага знішчэння слядоў даўнейшых паселішчаў. Яшчэ адна прычына — даволі слабая археалагічная вывучанасць Пастаўшчыны.
    У размяшчэнні выяўленых паселішчаў прасочваецца пэўная заканамернасць: абсалютная большасць іх знаходзіцца ў паласе ўзгоркаў Свянцянскіх градаў, якія працягнуліся ў паўднёвай частцы раёна з захаду на ўсход.
    Схема размяшчэння селішчаў на тэрыторыі Пастаўскага раёна
    Паўночная ж частка Пастаўшчыны была моцна забалочана і таму паселішчы старажытных людзей узнікалі ў асноўным на сухіх выспах каля рэчышчаў.
    1.	Дварчаны
    На ўсходняй ускраіне вёскі Дварчаны злева ад дарогі Паставы Вярэнькі. па словах мясцовых жыхароў, было «Сялішча». Верагодна, знішчана ў час узвядзення сельскагаспадарчых пабудоў. Матэрыяльных доказаў існавання археалагічнага помніка пакуль што не выяўлена.
    2.	Калееўцы
    Амаль у цэнтры вёскі Калееўцы, верагодна, знаходзілася селішча. Пра гэта сведчаць шматлікія знаходкі кавалкаў керамічнага посуду з хвалістым арнаментам і неарнаментаваных. Выявіў у 2005 годзе вучань
    Кераміка з селішча СШ № 1, удзеЛБНІК навуКО«Калееўцы»	Вага краязнаўчага таварыства
    «Ювента» А. Юркайдзь. Аб’ект патрабуе вывучэння.
    3.	Лапінцы
    Селішча знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы вёскі на схіле ўзгорка. Выяўлена ўдзельнікамі экспедыцыі навуковага краязнаўчага таварыства «Ювента» вясной 2002 года. Выдзяляецца вялікай плямай чорнай зямлі на прысядзібных