Зацемкізь левай кішэні
Леанід Галубовіч
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 220с.
Мінск 1998
***
Дома па кватэры хаджу. Па службовым пакоі хаджу. Па вуліцах... Адзін хаджу, з усімі і перад усімі...
— Ды сядзь ты, нарэшце, мільгаеш перад ваччу, як надакучлівая муха! Сядзь — у нагах праўды няма...
А я і не хаджу ў пэўным сэнсе слова — я думаю... Звычка? Ня ведаю. Проста, мысьленьне змушае мяне рухацца... Яктут ня ўспомніць: руху няма, сказаў мудрэц, а другі ўстаў і пачаў перад ім хадзіць...
Колькі ног стаптана!..
***
Неаднойчы журліва да сьлёз робіцца вечарамі на адзіноце. I мае вочы поўняцца вільгацьцю не ад таго, што мне радасна да ўзьнёсласьці душэўнай ці блага да ненавіснасьці, а ад таго, што падобнай хвіліны ўжо ніколі ня будзе.
Будуць вечары, але не такія, буду я, але ня той...
***
Уся лёгіка павінна пачынацца з Бога, толькі тады наша мысьленьне ўступае ў дыялёг з Сусьветам...
***
Трэба любіць усіх людзей. Увесь чалавек дрэнным не бьівае...
***
Адзін раз у жыцьці я выпіваў інтэлігентна. Зь Янам Скрыганам у яго службовым пакойчыкунаФрунзэ, 5. Малюпасенькімі чарачкамі-напарсткамі, у якія капалася з шыкоўнай нямецкай квадратнай кварты, што даставалася з-пад замка цяжкага зялезнага савецкага сэйфу.
Смакавалі замежны напой пад сурдзінку, папярэдне замкнуўшы ўваходныя дзьверы. Разумна напаўголаса га-
варылі пра літаратуру высокім штылем, асабліва калі Іван Аляксеевіч даставаў карткі з выпісанымі цытатамі нашых ды замежных клясыкаў. Выкшталцоны Ян Скрыган тварыў сьвяшчэнадзейства...
... Цяпер на Фрунзэ, 5 ужо колькі гадоў запар пасьвінску п’юць у адкрытую і гамоняць па ўсіх магчымых закутках. Бывае — і пра літаратуру, але не пра тую, пра якую хацелася б слухаць...
Ніякнеўбярэццавясна... Макрэць, вецер, холад...
Ды — не, відаць, проста старэю. Вунь, запыханая ружовашчокая дачка прынесла з прагулянкі некалькі галінак вярбы з пухнатымі коцікамі... Вясёлая, жыцьцярадасная, ставіць іху гладыш, налівае ваду...
Яе вясна наступіла, а мая ўжо мінулася. Дый чакаю ня столькі самой вясны, як цяпла, каб адагрэць сваю схаладзелую зямную плоць...
***
„Я — у адчаі! Шукаю багатага чалавека, які прыватызаваў бы паэта з рукапісамі, сям'ёй і тэлефонам нумар шэсьцьдзясят пяць пяцьдзясят шэсьць дваццаць сем. Буду ўдзячны. Л.Г.”
***
Нішто не даецца так цяжка, як жыць самім сабой...
***
...Прачнуўся сярод ночы... Здалося, што званілі ў дзьверы. Хто б гэта мог быць — ляжу насьцярожана ў чаканьні паўторнага званка. Аднак — ціха... Падымаюся, іду да дзьвярногавочка. Налесьвічнай пляцоўцы — нікога...
1 ўсё адно ўражаньне, што менавіта званілі, не праходзіць і што наяве, а ў ня сьне — таксама. Ня спаў да ранку...
Магчыма, усё ж званілі ня ў дзьверы, але тое, што званілі мне — несумненна. Хто і чаго? Але добра ўжо і тое, што прыслухоўваюся ічую, што неабыякавы даўсяго, што будзіць... што яшчэ прачынаюся на ўсе істотныя званкі і позвы...
Жонка мая ў дзявоцтве вучылася ў Літаратурным інстытуце і пісала не зусім благія вершы. Аднак выйшла замуж, закінула гэты занятак і стала зусім неблагой жонкай і надзіва прыстойнай жанчынай...
***
Ня ведаю, ці ёсьць яшчэ цяпер у Цімкавічах, што непадалёку Капыля, лячэбна-прафілякторна-працоўна-прымусовая ўстанова тыпу ЛПП... Трымалі там да трох месяцаў розных бамжоў, п’яніц і проста аматараў выпіць па-за жончынымі вачыма...
Быў там завод зялезабэтонных плітаў, а рабочых бракавала. Таму меўся яшчэ і вось гэты згаданы прафілякторый. Лячылі там парашкамі, якія выплёўваліся з-падязыка ў гальюн, ды ўколамі аміназіну, каб супакойваць занадта ўвішных (пасьля іх пацыент хварэў па-сапраўднаму і цягаў нагу, як кувалду), бо якраз праз чыгуначнае палатно перад вачыма спальнага памяшканьня, спакусна віднелася крама з гарэлкай... Аховы асаблівай не было — усё адно пасьля вернуць і даражэй абыдзецца — толькі абрыдлыя шараговыя праверкіранкам, абедам івечарам,якувойску...
— Базаревнч!?
— Тута я...
— Ах, ты еіцё „тута”?! Хорошо, пойдешь в ночную на растворный...
Карацей, крама была даходнаю, а прадаўшчыца мажнаю...
1 вось, утой час, калі я гарбеўна пагрузцы зялезабэтону, выдавецтва „Мастацкая літаратура” даўмелася выдаць у сьвет першую вершаваную таміну „Таемнасьць агню”. Даведаўшыся пра тое, я адправіўся ў Капыль, каб здабыць сабе ў местачковай кнігарні на ўсе тры пазычаныя рублі дванаццаць асобнікаўсваёй рыфмаванай працы. Томікаў аказалася толькі два. Затое рэшты — два рублі і пяцьдзясят капеек. Гэтага якраз і хапіла, каб аплакаць аўтарскую радасьць на пару з „гусаком” вэрмута...
Вядома, вярнуўся я на „службу” ваўзьнёслым настроі... і чытаў свае вершы гаротным пацыентам, мэдсёстрам і наватсамому „доктаруў якога мой філялягічны ўхілжыцьця надта насьцярожыў...
Атрымаўшы сваю дозу аміназіну, я паўстаў і іаганарыўся. Выратавала мяне запрашэньне на нараду маладых пісьменьнікаў ажно ў Маскву, якое брат прывёз назаўтра. І ўсё ж „гіпакрат па гарэлцы” нізавошта не хацеў мяне адпускаць, зьбіраючыся тэлефанаваць і пісаць „куды трэба”...
А я — зьбег... Мяне шукалі, каб адправіць у ЛПП на два гады (гэтая пастанова ёсьць у архіве Клецкага нарколяга)...
Аднак пасьля Масквы і хуткага прыёму ў Саюз пісьменьнікаў на такі „адказны” крок ужо не рашыліся. Хоць, счакаўшы два гады, пры гарбачоўскай барацьбе з п’янствам, усё адно ўпяклі ў Крывошынскую вар’ятню. Але будучы менавіта там, я і пачаў сваю дзейнасьць, як аглядальнік газэты „Літаратура і Мастацтва”...
Цяпер, здаецца, зноўнадыходзіць такі час, калі ў дзяржавы можа ўзьнікнуць патрэба ўва мне. Ну, да прыкладу, пустуе вакантнае месца дарадцы прэзыдэнта па пытаньнях цьвярозасьці...
Паэт Анатоль Вярцінскі пры кожнай нагодзе любіць паўтараць выказваньне амэрыканца Робэрта Фроста. Маўляў, назваць сябе паэтам — гэта амаль тое ж самае, як сказаць, што ты добры чалавек...
Але добры чалавек аніяк ня зможа быць добрым паэтам. Паэт — чалавек жорсткі ў адносінах да сьвету, людзей і, у першую чаргу, да самога сябе... А лепш сказаць — шчыры, праўдзівы дажорсткасьці.
Можа, якраз праз гэта Бог нялітасьцівы да саміх паэтаў, якія часам намагаюцца ўскласьці на сябе Яго непамысную місію...
***
Хачу, каб мяне пахавалі ў вёсцы... Бяз гэтага пратакольнага вынасу цела з халодных глухіх сьценаў Дома Літаратара, без абыякавых шкадобна-рытуальных поглядаў, без казённых словаў пра мае словы, бяз кветак, якія купляюцца на грошы Літфонду, бяз мёртвай канцлягернай пустэльні Паўночных могілак... Каб хавалі не выпадковыя калегі па пяру і працы, а родныя і блізкія мне людзі.
У вёсцы хаваюць чалавечней, разьвітваюцца шчыра і як бы не назаўсёды, яму капаюць на вышэйшым месцы — глыбокую і ёмкую, многаплачуць і сьветла помняць...
... — I хто ж мне цяпер агарод заарэ?..
— Я ўжо й думаць змаглася, што нехта пасобіць, аж, дзякаваць Богу, ён...
— ... а ён паглядзеўтолькі так, і хоць бы благое слова сказаў. От чалавек быў...
— ... зробіць работу, вып’е, закусіць, а грошай ніразэчку ня ўзяў.. .Душэўны...
—... то ж пахаваем яго дый самі сьледам, і за ім як бы ўжо і ня страшна...
— ... хорашанька, радком, поруч з сваімі ляжа... Сямейкай спачываць — лепш і не дагодзіш, каб усім у свой час так Бог даў...
— ... пажыў, нарабіўся, нагасьцяваўся — то, ведама, такі чалавек і Богу стаў заўгодным...
— ... матачкі, ляжыць, што жывы, наўпраўду, мо ён нас чуе...
— ... прыбраны такі, прыгожы, мо ці было калі так, жывучы, прыбірацца...
— ... хай бы пабачыў, што да яго ўсе людзі прыйшлі... бо ўсім любы быў... нават вунь Хведар, што ўжо казаць, калі і Хведар прыйшоў...
Шкада толькі — царква ў нас свой драўляны век аджыла. Струхлела, развалілася... Казалі, некаліяе старая пані на свае грошы тут збудавала. Прозьвішча ў яе было Вароніна. Вельмі ж месца ёй падалося: сярод лесу — балота, сярод балота — гара... Нават дарогу-брукаванку пачала будаваць... Ды... затое камісары ў пяцідзясятых пабудавалі поруч з могілкамі сьвінафэрму, ім таксама месца спадабалася... Сёньняшнія пакуль у задуменьні: ціто сьвіней даесьці, ціто царкву аднавіць?..
А людзі тым часам жывуць ды паміраюць... І да той пары, пакуль тут будзе жыць хоць адзін чалавек, будуць і могілкі. І — памяць таксама...
Хачу тут легчы. Стомленым і бяскрыўдным да ўсіх і ўсяго, як тыя, што жылі, і тыя, што яшчэ жывуць, і тыя, што пахаваюць і будуць жыць...
Сьмерць ня губіць жыцьцё, яна яго бароніць ад старасьці і бяспамяцтва...
***
Кажуць, што ў нашым прэзыдэнту памёр чалавек. I ў гэтым выпадку, мяркую, на адраджэньне ўжо няма аніякай надзеі...
***
... Краіна гаротных несьвядомых рабоў... І — я ?! Са мной яшчэ страшней: я — раб сьвядомы...
■kick
Вечарам тэлефануе сябар па пяру. Узбуджаны і зранку апахмелены, пагрозьліва завярае, што кідае піць — раз і назаўжды...
Колькі трагізму ў яго голасе!.. Але трэба зазначыць, што і рашэньне неардьінарнае. He дачакаўшыся маёй рэакцыі, маўкліва пасопшы ўтрубку, заклапочана дадае: „Вось толькі дапішуяшчэ адну рэч... Праўда, рэч сур'ёзная іаб'ёмная. Часу, відаць, адыме шмат...”
Г амэрычны ўздых і — поўнае ўзаемаразуменьне...
іскк
У пераходзе мэтро на плошчы Перамогі ў стракатым натоўпе згледзеў Васіля Быкава. Адзінокі састарэлы мудрэц... Але бачны ў гэтым бязвольным натоўпе і выбітны зь яго менавіта сваёй адзінокасьцю і мудрасьцю — АДЗІНКАВАСЬЦЮ...
•kick
Чытаю новую кніжку Алеся Разанава і асуджана разумею: ён — неба, ая — зямля...
Суцяшае толькі тое, што мы знаходзімся на роўнай адлегласьці адзін ад другога...
***
Чакаю прыходу Велікодныхсьвятаў, каб нарэшце паехаць увёску і пахрыстосавацца з мамай. І наогул — пабачыць сваё і сваіх, пагаманіць, абагрэцца душэўна, падыхаць прыродай і зямным людзкім словам...
Надта ўжо задоўжылася чаканьне гэтага майго чалавечага ўваскраш эньня...
Апоўначы чульліва перачытваў Фета. Унутрана, падсьвядома параўноўваў з нашым рамесьніцтвам...
Адназначна, што ўчалавецтва значна паменела душы і пабольшала розуму, алепш сказаць, разьліку...
У нас вынікаюць словы зь вершаў, у яго — вершы са словаў...
***
У расейскай тэлеперадачы „Момант ісьціны” журналіст Андрэй Каравулаў гутарыць зь літаратарам Булатам Акуджавам. Пасьля размовы аб прэзыдэнцкай камісіі па памілаваньнях, у якую ўваходзіць Булат Шалвавіч, пераходзяць да крывавай тэмы руска-чачэнскай вайны...