Зацемкізь левай кішэні
Леанід Галубовіч
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 220с.
Мінск 1998
1 раптам, Каравулаў задае правакацыйнае пытаньне мэтру-гуманісту: „Булат Шалвавіч, а ці парукаліся б вы з Грачовым пры сустрэчы?” „Не, вядома, не... Я не падаўбы яму руку.— адказвае мараліст-літаратар.
— А Ельцыну?
— Ельцыну... падаў бы...
... Паўза...
Як кажуць у народзе: за што адных мілуюць, за тое другіх караюць... Вось яна, сёньняшняя мараль дэмакрата з камісіі па памілаваньнях.
Калі я жыў у Маскве ў бурны час мітынговай перабудовы, у мяне, у інтэрнацкім пакоі літаратурнага інстытута завялася мыш... Маленькая, шэранькая. Ноччу не давала спакою і даводзіла цяжарную жонку да істэрыкі...
Я адшукаў у падлозе невялікую дзірачку ад сучка, праз якую мыш мела сувязь з божым сьветам; выстругаў драўляную затычку ды забіў тую дзірку.
Няшчасная мыш цэлы тыдзень шкрабалася і пішчэла пад падлогаю. 3 кожным днём — усё цішэй і цішэй...
Мне цяжка перадаць, што тварылася ў маёй і жончынай душы... Прынамсі, я адчуваўсябе забойцам, ня кажучы ўжо пра жонку, якая сама павінна была неўзабаве выпусьціць на сьвет жывую душу...
Урэшце праз колькі дзён і начэй усё сьціхла... Але тая цішыня стаіць увушшу да гэтага часу...
Каб абвесьціць прыходлітаратурнагагенія, некаму пра яго зьяўленьне, апроч яго самога, трэба сказаць уголас першым. Ня кожны адважыцца ўзяць на сябе такую адказнасьць. Ды некаму ж трэба.
Няхай я буду першым: Разанаў — геній...
Мы — глядзім, а ён — бачыць, мы — думаем, а ён — мысьліць...
Вось і я — усяго толькі думаю, хоць і напісаў. О, гэты літарацкі сьверб быць першым...
Каму мулка ў грамадзтве, таму ўтульна ў літаратуры.
***
Памятаю, школьнікам я ніякавата адчуваў сябе, натыкаючыся ў рускіх тэкстах на слова „інстытутка”. Прыкладна так, як адчуваю сябе цяпер, натрапіўшы ў газэтах на слова „прастытутка”.
Мабыць, нейкая сувязь між імі ўсё-ткі існуе...
***
Наш прэзыдэнт на сустрэчы з журналістамі ў жывым этары. „Меня ннкто не создавал! Меня сделалнарод!”
А нас — няшчасных — бацькі... І ў гэтым уся трагедыя бацькоў і дзяцей, пра якую яшчэ калісьці выдатна напісаў Тургенеў...
***
Зь сярпом і молатам супраць мяча! Няшчасная геральдыка ў руках барбараў...
Здаецца, балыпавікоўагораю. Магчыма, Бог дасьць, перажыву камсамольцаў...
Іўсё ж піянэры ды акцябраты мяне даканаюць...
***
Жонка адшукала летнія тапкі, якія падаравала ёй колькі гадоўтамупаэтка Надзея Артымовіч, неспадзеў гасьцяваўшы ў нас. Усё па часе прыдаецца і знаходзіць у сабе патрэбу...
Артымовіч і нейкія тапкі?! Але жонка задаволена, а я згадваю ў памяці радкі беластоцкае паэткі:
... паэты паміраюць тады
калі знойдзены дакладныя адрасы.
... А зусім нядаўна Ян Чыквін паведаміў сумную вестку: роднаму брату Надзеі, апроч ампутацыі ног, дактары ўжо нічым дапамагчы ня могуць...
***
За абедам слухаю напаўвуха радыёперадачу пра бацьку Міная-Шмырова... He разумею гэтай камуна-славянскай героікі. Дзеці — заложнікі — расстраляныя, бацька — партызан — жывы... У імя якой чалавечай ідэі гэты бацька не пайшоў на магчымае і немагчымае выратаваньне сваіх дзяцей?!
Як пісаў паэт (жонка ўспомніла яго радкі зь верша ці паэмы): „Ён ня мае на гэта бацькоўскага права”. А права на бацькоўства ён меў?
Госпадзе, „окстнсь” адтакога бацькі! 1 ад такога паэта, якія напрыканцы яшчэ і дадае патэтычна: „Вось і ўсё. Перад бацькам Мінаем станьце ўсе бацькі на калені”.
Апошнія радкі дапісваю цяпер, адкапаўшы аўтара. Куляшоў, на жаль...
***
Сёньня — Радаўніца, дзень памінаньня рускай праваслаўнай царквой сваіх продкаў. Цэлы дзень дзьве расейскія праграмы тэлебачаньня круцяць кінакамэдыі... „Паласаты рэйс”, „Вясельле ў Малінаўцы”, „Прывітаньне, я ваша цётка”, „Жандарм у Нью-Ёрку”...
Што тут скажаш: гуляй, Ваня! „Умом... — як напісаў Цютчаў, — не понять...”
Абсурд нашага жыцьця выцякае з нашай празьмернай лягічнасьці...
У чалавеку, перш за ўсё, важна разуменьне і ўсьведамленьне сваёй грэшнасьці. Ня думаю, што ёсьць сьвятыя ў сёньняшнім грэшным жыцьці. Гэта ў прынцыпе немагчыма, ёсьць проста не ўсьведамляючыя свайго граху. І гэта страшна... Ад іх ідзе радавод грэшнікаў.
Маці папрасіла занесьці ў лес трох маленькіх, яшчэ напаўсьляпых кацянят і — закапаць...
Я набраўся мужнасьці, узяў рыўлёўку і, асьцярожна паклаўшы іх у мяшок, пайшоў... Ледзь уступіўшы ў прылесак, стаў абдумваць тое, што мне трэба зрабіць. Але думкі роіліся, сэрца тахкала, душа не давалася...
1 раптам, мабыць, ад нэрвовай узбуджанасьці на мяне найшло адчайнае барбарства — бязвольнае, інстынктыўнае, безвыходнае, можнасказаць, жывёльнае...
Ашаломлена і хутка я выкапаў ямку на два рыдлёвачныя штыхі, нягледзячы, вытрас туды кацянят і груба засыпаў іх адчайны піск, прытаптаўшы нагой...
Ня думаючы, не азіраючыся, пайшоўпрэч... Нястрыманазьвінелаўвушшу... Ія, нечаканадля сябесамога, подбегам вярнуўся назад. Напружанаўслухаўся... Ціхабыло... Цішыня глыбела наўкол мяне.
1 тады, ужо асьцярожна ступаючы па зямлі, я пайшоў да хаты. І толькі каля весьніц душа дагнала мяне... І мне яшчэ трэба бьіло наноў зжыцца зь ёй...
Я магу ўступіць у палеміку зь любым інтэлектуалам, наватзаведамаўсьведамляючы свой пройгрыш. Мяне, часьцей за ўсё, цікавіць ды інтрыгуе не сама спрэчка, ня доказы і не аргумэнтацыя. Мяне захоплівае ня столькі сутнасьць, колькі сам працэс мысьленьня — чалавек у слове і слова ў чалавеку...
3 простымі вясковымі людзьмі я ніколі не палемізую нават па самых наіўных і простых зямных пытаньнях. Мне ніякавата і сорамна зь імі спрачацца. Я слухаю і ўслухоўваюся...
Размова можа быць нецікавай і нават пошлай, а словы — пахнуць перашабытнасьцю....
***
Будучы на малой радзіме, нечакана сустрэў у Клецку мясцовага знаёмца, мастака Сашу. Стаіць у гандлёвым радзе зь дзядзькамі ды цёткамі — прадае штучныя прыгожыя кветкі, прывезеныя з Кітаю ці Галяндыі.
Заўважыўшы, што я яго згледзеў і пазнаў, вінаватапатасна гарлае: „О, якія людзі наведалі нарэшце свой родны кут! Хочаш букецік файны? Задарма...”
Патаптаўшыся, сьцішана распавядае: майстэрню закрылі, жонка на інваліднай групе, адна дачка ў сталічным інстытуце, другая канчае школу... Даводзіцца вось так выжываць... Навар не вялікі, але нештаперападае... Шкадапэндзляў... Ківаю галавой. Абодвум няёмка...
— А ты ўсё пішаш ды па тэлевізіі выступаеш?..
— He выступаю ўжо... Нештаўсё крэмзаю...
— Усе мы нешта крэмзалі... І — вось...
— He адчайвайся...
— Звык ужо. Ня думай толькі ... наўпраўду, вазьмі букецік дачцэ...
... Разьвітваемся, хаваючы самоту вачэй.
Мастак гандлюе штучнымі кветкамі. Але не сьпяшаймася прыніжаць ці асуджаць яго. Давайце прыгледзімся да сябе. Якімі „кветкамі” гандлюем мы?
Саша, дзякаваць Богу, гандлюе толькі штучнымі. Штучнымі ганддяваць можна, каб не завянуць жывым...
Хацеў пазычыць грошай на блёк танных цыгарэт у каго небудзь з рэдакцыі. Hi ў каго няма. І гэта насампраўдзе.
Але ж нейкжывём, пры ўсім тым і часопіс час ад часу, але выходзіць. За якія шышы — адзін Бог ведае... Такая ўжо дзіўная краіна выпала для жыцьця і выжываньня.
— Дай цыгарэту, Валянцін...
Працягваеапошнюю. Дымім... Думаем... Пішам...
***
Мялю вечарам каву, паставіўшы кавамолку на томік Васіля Розанава. У мяне — пяты паверх, блёчны хрушчоўскі дом. Усё агучваецца зьверху да нізу... і наадварот... Калі малоць каву на стале, то адбываецца страшэнная вібрацыя, а суседка пада мной — хворая на сэрца...
Таму для амартызацыі падкладаю пад кавамолку кніжкутую, што якраз падрукой.
Сёньня — Васіль Васільевіч. А заўтра гэта можа быць Мікалай Васільевіч, той, што Гогаль, зь якім ВасільВасільевіч ня тое што не сябруе, а падчас варагуе нават... Што ж — пад кавамолку яго!
Але абодва ведайце, што пасьля, за кавай, я вас чытаю з аднолькава глыбокім роздумам.
Божа, „дажыць бы” мне да такога! Ды — хоць пад сядзеньне ў машыне!..
Ёсьць у мяне як для літаратара „шызанутае” аматарства — футбол... Ходзім на цікавыя матчы разам зь Пятровічам і Асташонкам. Усе трое, мы — невылечна хворыя. I дьіягназ нашайхваробы — неЗ : 0 ці 0 :3,а — круглы,якзямля, мяч у павуціне няўпільнаваных варот іх самотным апосталам...
Палова стадыёну — шалее ад шчасьця, палова — няўцешна смуткуе... І мы хварэем адтаго, што ніяк ня можам скласьці гэтыя дзьве паловы ў адно цэлае і гарманічнае...
Сёньняшняя літаратура напамінае мне лапушыстую капусту: зялёных лістоў многа, а качана няма...
Глядзеў першынство сьвету па хакеі з шайбай: Расея — Чэхія. „Хварэў” за чэхаў. Фінальны сьвісток: 0:2 — чэхі выйгралі!..
1 — узьнёслыя эмоцыі чамусьці патухлі. Апанавала расчараваньне і нейкая апатычная незадаволенасьць самім сабой... Ну, ня ведаю, — адчуваньне, што іты ня выйграў...
Часта ў адносінах да Расеі ў глыбіні душы вось гэта цепліцца і, нават залічваючы сябе ў пэўнай меры да людзей з нацыяналістычным сьветапоглядам, не магу гэта ў сабе пераадолець...
■ккк
Раб сам сабе выкуе аковы, сам іх і парве. Ён адчувае сваю магутную сілу і не баіцца выкоўваць сабе ўсё больш і больш надзейныя аковы...
„Я — раб! — пырскаючы сьлінай, крычыць ён сваім цёмным горлам, адначасна напаўняючыся пыхлівым гонарам за сябе ўстыхійным натоўпе падобных ямурабоў. —Я — прыгнечаны і няшчысны раб!”
„Мы парвём свае путы!” — пагрозьліва крычаць яны ўяўнаму ўладару. „Рвіце! Сабе даражэй, — спакойна і мудра разважае вечны ўладар. — Заўтра будзеце каваць новыя”.
***
Часта на вечарынах назіраю, як слухаюць Разанава. He разумеючы ў большасьці таго, што ён павольна, паскладна выцыганьвае з свайго розуму... Людзям, перш за ўсё, цікавы сам працэс яго моўнага мысьленьня, ды і ўвогуле — сам ён цікавы, як цікавы другі бок Месяца і жыцьцё на Марсе...
Людзей прыцягвае таямнічае, неразгаданае, незразумелае...
Яны ня прагнуць адкрыцьцяў, ісьціны, здаровага сэнсу, бо ўжо добра ўсьвядомілі, што ў кожнай ісьціне прыхавана патэнцыйнае зло...
Ім хочацца адрынуцца ад зямнога, павіснуць між зямлёй і небам. Яны чакаюць цуду, але не ад саміх сябе... Інтэлігенты — ад Пазьняка, іншыя — ад Лукашэнкі... Астатнія нічога і ні ад каго не чакаюць, проста — жывуць... Натуральнае жыцьцё і ёсьць найвялікшы цуд, падараваны чалавекуБогам.
Здаецца, ня раз гучалі прапановы вылучыць палянэз Міхала Агінскага „Разьвітаньне з Радзімай” як адмысловы твор для гімна Рэспублікі Беларусь.