Зацемкізь левай кішэні
Леанід Галубовіч
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 220с.
Мінск 1998
Але хіба кава ад гэтага робіцца менш горкай і не такой чорнай?..
Жанчына пасьля душа — пахне, як кветкі пасьля дажджу...
Часта рэдактары паэтычных тэкстаў (у прыватнасьці Р. Барадулін і Л. Дранько-Майсюк) робяць заўвагі пры зьбегу складоў такіх, да прыкладу, слоў: ужо пайшоў, няўжо памёр, падрахуй, рукапіс здаў...
Але ж гэта ўсё расейскія гукасловы. Я ня буду іх перакладаць на беларускую мову. Нават Купала пісаў : „Годзе, брахні ўжо, падкупленых звадаў!”
Таму, калі ўсё ж наліта сваё, то, як кажуць беларусы: „Діздароў!”
kkk
Літаратура напоўненая словамі, як акіян вадою... Вычарпаць немагчыма. Даліваць наіўна... Хочаш быць прыналежным да яе — плыві...
kkk
He спадзявайся, што вясной памаладзееш іты...
kkk
Распавёў я ў рэдакцыі гісторыю пра начны візіт да мяне Анатоля Сыса, а Разанаў пераказаў нам іншы выпадак: як Суша з тым-жа Сысом завалакліся апоўначы да Яўгена Лецкі. Выпілі, вядома... Слова за слова — Сыс пачаў
лаяцца, крычаць... А ў Лецкі жонка з дачкой сьпяць — нэрвы ўяго й здалі (аўкаго не здалі б ?!)... Ухапіў ён ці то нож ці то відэлец з стала і кінуўся да Сыса: „Я табе, падла, вочы мярзотныя выкалю!”
Аднак, Сыс яго ўвобмірг абяззброіў, упаўшы на калені ды ўзмаліўшыся: „Лецка, Жэнечкалюбы, выкалі мне вочы, выкалі, прашу цябе — хачу стаць беларускім гамэрамі.
***
Паэт павінен зьдзіўляць... Але, перш, чым зьдзівіць іншых, ён павінен зьдзівіцца сам...
■к-кк
Ну аніяк не магу ўявіць побач з сабой у цесным перапоўненым тралейбусе Брыля, Быкава, Навуменку, Шамякіна, Дударава, Някляева...
Як, мабыць, ня могуць і яны ўявіць мяне побач з сабой уіншым транспарце...
Ці хоць бы ў гэтым пераліку...
***
Адведваю маму, якая ляжыць зь інсультам у баранавіцкай бальніцы... На вуліцы — сьнег, мяцеліца круціць... Прыехаў, заходжу...
— Зіма, ой зіма, сынок, ты ж хоць у сподніках гэтай халадэчай ці да сівых валасоўусё саромеешся, усё ўтрусах?..
А сама ледзь на нагах трымаецца... Высахлая, бледаая... Ма-ма...
У беларусаў—спачатку каханьне, а пасьля ўжо любоў... У расейцаў „любовь” адразу і назаўжды...
Мы і тут з прыглядкай і памяркоўнасьцю...
***
Выдрукавала „Лнтгазета” маю нізку „зацемак” у перакладзе В. Ліпневіча... Чытаў па-руску, як чужое, прапалі мая стылістыка ды іронія...
Падумалася неверагоднае: што найбольш файна мяне пераклаў бы ВасільСёмуха... Вядома, калі б я напісаў свае зацемкі па-нямецку... Сёмуха ня столькі перакладчык — яктворца...
У яго „чужая” літаратура нічога не губляе, а нашая, дык бясспрэчна, — многае набывае...
***
Дачка мая — жонцы: „Мама, я цябе так люблю, як любяць мам пасьля сьмерці... Вось так цябе люблю, пакуль ты жывая...”
Прачытаў у адным выданьні пра афрыканскае племя „бушменаў”, у мужчынаў якіх увесь час „ цьвіце корань”. Яны могуць уступаць у палавую сувязь праз кожныя пятнаццаць хвілінаў... Аднак, жанчыны ім дазваляюць гэта ня больш як тры-чатыры разы ў год...
Першая раэкцыя: о-о-о! Наступная: а-а-а...
***
Раней чалавек быў паўнейшым. Усё існае ён змушаны быў накопліваць і насіць у сабе...
3 надыходам галоснасьці, свабоды і дэмакратыі — ён стаў пусьцець. Зь яго паступова выйшла ўсё — і лішняе, і неабходнае...
„Человек нспустнл дух.
Ніхто, апроч маці, на гэтым сьвеце ня любіць нас так, як мы таго вартыя ці нявартыя...
Ніхто так ня любіць маці на гэтым сьвеце...
Самае геніяльнае ў літаратуры — гэта пісьменьніцкія задумы...
***
Я думаю, што я жыву...
г. Масква — г. Менск—в. Вароніна
1989-1998 гг.
Літаратурна-мастацкае выданьне
Леанід Г алубовіч
Зацемкі зь левай кішэні
Каардынатар сэрыі БабкоўІ.
Мастапкі і тэхнічны рэдактар ФядорчанкаА.
Карэктар Казлова А.
Кампутарны макет Санько С.
Падпісана ў друк 28.07.98 г.
Фармат 84x108/32. Папера афсэтная № 1. Гарнітура „Букмэн”.
Ум.-в.а. 7,22. Ул.-в.а. 8,02. Наклад: 300 ас.
Беларускі гуманітарна-адукацыйны культурны цэнтар (па замове ЭўроФоруму) Ліцэнзія № 209 ад 11.02.98 г.
220050, г. Менск, в. Кірава. 21
АООТ Яраслаўскі паліграфкамбінат.
Ліцэнзія № 061109 от 23.04.92
Усё пазьней кладуся спаць... Сяджу, п’ю каву, чытаю, куру, пішу ўсякі суб’ектыўны маразм як зараз, мрою, вольна думаю пра ўсё і нічога — мысьлю сабе...
Карацей: ноччу мне жыць ясьней.
ЛЕАНІД ГАЛУБОВІЧ
Г А Л Е Р 3 Я