• Часопісы
  • Зацемкізь левай кішэні  Леанід Галубовіч

    Зацемкізь левай кішэні

    Леанід Галубовіч

    Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
    Памер: 220с.
    Мінск 1998
    42.13 МБ
    Магчыма, гэта і ёсьць тая беларуская літаратура, якой няма...
    ***
    Я быў нармальным, у меру адукаваным і інтэлігентным чалавекам — беларусам паплоці, крыві і духу, але без асаблівых комплексаў...
    Лукашэнка зрабіўзь мяне ярага нацыяналіста, пакуль яшчэ без шызы, аднак — хто ведае...
    ***
    Бабковаразумею фрагмэнтарна...
    ***
    Стаміўся ад літаратуры дарэшты. Асабліва ў апошнія гады на рэдактарстве...
    Бясконцы тэсктчужога жыцьця...
    ***
    Ці выбівалі вы дываны на чыстым, бялюткім лапіку сьнегу падвокнамісвайго дома? Ну, хоць раз заўсю зіму?!
    На тым месцы, дзе вы ўвішна і няшчадна малацілі свой хатні дыван, застаецца цёмны, брудны прастакутны сьлед. Гэта асабліва выразна бачна з вышыні пятага паверха, як, да прыкладу, у маім выпадку.
    Прыкладнатакой застаецца памяць зямлі пасьля кожнага чалавека...
    Літаратура наша маладая. Янаўсё яшчэ не перасягнула ўзросту Максіма Багдановіча...
    Па „Панараме” абвесьцілі, што адзін з жыхароў вёскі Сялец, што на Берасьцейшчыне, купіў сабе самалёт, які стаіць у яго на сядзібе...
    Дыктарка Інга Хрушчова яшчэ зыранізавала ў прэзыдэнцкім стылі: гэта, маўляў, людзі пачалі назапашваць сродкі ўласнай абароны аднатаўскага пашырэньня наЎсход...
    3 згаданага Сяльца і паэт ды філёзаф Алесь Разанаў. Распавядаю назаўтра яму гэтую навіну — стрымана пасьміхаецца, а крылы з-пад кашулі ўжо вымыкаюць...
    ***
    Завітаўшы ў „ЛІМ”, пачуў як нехта з супрацоўнікоў, вычытваючы апошнюю карэктуру, няўзнак сказаў, што, вось, добры аповед Пташнікава будзе ў заўтрашнім нумары, праўда, цягамотны для чытаньня ды, як заўжды ўяго, занадта мнагаслоўны...
    Назаўтра, купіўшы тыднёвік і прабегшы вачыма па старонках, адклаў Пташнікавых „Францужанак” на позьні вечар: каб паснулі сямейнікі, каб сьцішылася душа, каб — адзін...
    Я памятаю папярэдні яго аповед у тым жа „ЛіМе”, выдрукаваны, мабыць, з годтаму... І наватня сам той аповед, не сюжэт, ня фабулу, не героя, а менавіта сваё ўнутранае ўражаньне, свой уласны стан падчас чытаньня і пасьля...
    3 Пташнікавым ў мяне заўсёды так. Я ведаю, многія яго недалюбліваюць за нясьвецкі лад жыцьця, за ўнутраную аўтарскую ізаляцыю, за самасьць, ну, і за тую самую тэкставую мнагаслоўнасьць...
    Чытаўя доўга, упарта, занудліва, часам раздражнёна, але ўважліва і без адрыву... Там-сям спатыкаючыся на асобных словах і сказах, тады-сяды роздумна супыняўся на іншых словах і іншых сказах...
    Скончыўчытаньне, як разагнуўся пасьля цяжару, што нёс, не ўсьведамляючы навошта, куды і каму...
    Зварыў каву, запаліў... Я ўжо ведаў, што ад ўсяго аповеду гэтага, як і ад папярэдняга, на мяне абрынецца і яшчэ колькі дзён будзе гнясьці, не да канца зразумелая мне, адчуваньне жалю, смутку, тугі, няўпэўненасьці ў чалавечым жыцьці, што зноў забуду прымітыўны сюжэт і героя„джынджыка”, безь імя і лёсу, але буду памятаць тую пасьляваенную прыроду жыцьця — гнятлівую, сырую, халодную, росную, пыльную, прапахлую матузам, хлебам і траской, што нітуецца ўва мне з самой прыродай чалавека...
    3 Пташнікавым у мяне заўсёды так. І сёньня — таксама. Падобна.. Блізка... Безвыходна...
    ■ккк
    Пра літаратуру нічога канчаткова-пэўнага нельга сказаць, бо яна і ёсьць бясконцым і няўтомным выказваньнем чалавецтва...
    Кожны дзень — „Новостй”, „Вестн”, „Сегодня”, „Панарама”...
    Хутка ашалею ад палітыкі... Вар’яцкі дом цікавы не вар’ятамі, а дактарамі-дыктатарамі, якія там практыкуюць. Сумнавядомыя Навінкіўжо не выклікаюць паталягічнай грэблівасьці, a — настальгію па былым здароўі...
    ***
    Хто чытаўфілігранна-іранічнае эсэ „Пробннкн” Віктара Шклоўскага , той павінен ведаць, наколькі камічна выглядае чалавек, што вісіць уніз галавою, папраўляючы пры гэтым гальштук...
    Гэта эсэ пра спарваньне племянных коней. Калі, для распальваньня любоўнай жарсьці, да маладой кабыліцы падпускаюць маларослага жарабка, які пры ўсім сваім жаданьні, нічога „істотнага” ня можа зрабіць, апроч як давесьці самку да пажаданага стану... I вось тады, у самы што ні на ёсьць хвалюючы момант, кавалера адціраюць і выпускаюць з стойла адборнага племяннога жарабца-вытворніка...
    Г эта ячшэ пра тое, як цяжка пачувацца інтэлігентам у публічным доме...
    Паглядзіце, як сябе трымаюць на публіцы Клінтан, Шырак, Коль, Гавэл... Нязмушана, лагодна, з гонарам да сябе і з павагай да людзей. А як трымаюцца, да прыкладу, Ельцын і Лукашэнка? Пашчэнгі сьціснутыя, пальцы ў кулаку, вочы бегаюць, вусны зьбялелыя, словы, якхаластыя вінтовачныя стрэлы...
    Яна стаяць за трыбунай ці на подыюме, нібы ў апошні раз, таму ўсё, што яны адтуль ні кажуць, укладваецца ў адным-адзіны парафраз: Это есть наш последннй н решнтельный бой!”
    Саюз бальшавікоў і камсамольцаў можа быць парушаны толькі піянэрамі, якія, канечне ж, — „заўжды гатовы!”
    Што ж, такая наша беспартыйная доля...
    ***
    Літаратура — гэта процьма словаў, у мітульзе якіх я ўжо мала што разумею.. Проста — пішу іх і чытаю, чытаю іпішу... Маніякальнасьць.
    Адзін старадарожскі разьбяр па дрэве падараваў мне фігурку бурацкага бажка, а мо — шамана, калі яны ёсьць у іх народнай абрадавай традыцыі. І стаіць ён на маім стале, і — то палохае мяне, то раздражняе, то падбадзёрвае, то сьмяшыць, то натхняе...
    Поруч зь ім, такога ж карычневага колеру, — попельніца, у выглядзе зношанага чаравіка, што курчыць неапісальную міну — „просіць есьці” — і я пэрыядычна кідаю ў яго абсунутую халяву недапалкі гарадзенскіх цыгарэтаў...
    Яны — адзіныя сьведкі маіх вытворчых пакутаў і бяссоньня...
    Мне зь імі добра. А калі блага, то я адчыняю фортку насьцеж і слухаю выцьцё тралейбусаў ды ляскат трамваяў...
    Вершы ж пішуцца тады, калі ўвогуле нічога ня чуеш, апроч сябе... І як толькі такое здараецца, і з-пад пяра вылузваецца твая чарговая „геніяльнасьць”, ты абавязкова
    натыкаешся вачыма на зьдзеклівы жэст бурацкага бажка і зьедлівую іронію самабытнага чаравіка...
    ***
    Лукашэнка ўспамінаецца да месца і не да месца — убіўся ў галаву, як вош...
    Жонка, пасьля чарговых расейскіх навінаў па тэлебачаньні, выйшла набалкон паморкву. Варочаецца, зачыняе дзьверы і ў роспачы хапаецца за галаву: „Госпадзе! Чаго ж гэта я на балкон выходзіла?! He галава — адміністрацыя прэзыдэнта!”
    Я аднойчы пісаў, што Дранько-Майсюк танцуе прыгожа, элегантна, вытанчана — для душы...
    А вось Пётра Васілеўскі танчыць авангардна, у стылі постмадэрн. I тутужо трэбамець нэрвы...
    ***
    Вычытаў выпадкова на папцы з рукапісам аповесьці Ю. Станкевіча, ім ці яшчэ кім прыдуманы, новатвор з тлумачэньнем, як гэта робяць апошнім часам на сатырычных старонках газэт: АГААЕЦ — непаўналетні злачынца. Відаць, ад рускага „оголец”.
    Як у „дзясятку” ўляпіў!
    Нацынальны боль нас ужо атупіў... Мы зайшліся ад яго...
    І найлепшы сродак ад гэтай „хваробы” — ад гэтых сьлёз і дзіцячых літаньняў—толькі адзін: здаровы чалавечы гонар.
    Мы ёсьць, не зважаючы на вас, а вы ёсьць, толькі на нас зважаючы.
    І ўсяго. І боль адпусьціць...
    ***
    Перада мной стаіць гадзіньнік, які рытмічна вылічвае час з майго жыцьця. Я гляджу на ўсе ягоныя стрэлкі — і недаўменна дзіўлюся. Ужо ж даўно мудра сказана: ня час ідзе, а мы праходзім... Тады навошта абсурдна займацца яго вылічэньнем?
    Час Купалы, час Разанава, час Лукашэнкі... Час кожнагаз нас... Аможна ітак: спадчына. Купалы, каардынаты быцьця Разанава, дэкрэты Лукашэнкі...
    Ход часу заўважаецца толькі тадьі, калі ў чалавеку ці ў акаляючым яго сьвеце нешта зьмяняецца. Час ніадкуль не ідзе і нікуды не сыходзіць — ён проста зьмяняецца... Як і сам чалавек — нараджаецца ад людзей, жыве зь людзьмі, памірае сярод людзей... Чалавек зьмяняецца, а людзі застаюцца...
    Гэтак і час. Мы — з часу, мы — у часе, мы — пасярод часу...
    Мы —ЧАСОВЫЯ...
    ***
    На сьвет трэба глядзець, як на асобнага чалавека ў шматлюдзтве.
    Сьвет— адзіны, але не адзін, ён — шматмільярдны...
    ***
    Як толькі ні выкручваем язык сваёй мове — хто вялікадзяржаўнасьцю, хто — трасянкай, хто —тарашкевіцай, хто — уласным досьведам і неадукаванасьцю...
    У кожнай дзяржаве, кажучы жаргонам, мова „ўзаконе” — і ў Германіі, і ўФранцыі, і ў Расеі...
    Пакуль у нас ня будзе пэўнасьці з мовай, яна так і застанецца няпэўнай... незаконна й...
    ***
    У „ЛіМе” — чыстыя і ясныя, як выплаканыя вочы, — вершы Дануты Бічэль...
    Усе мы — адзінаверцы ў высокім храме Паэзіі...
    Літаратура — гэта тое, што павінна балець чытачу, a ня тое, што баліць літаратару...
    Шо такое сон? Творчасьць.
    Знакамітая карціна Гоі „Сон розуму нараджае пачвараў”, насуперак свайму назову, якраз гэта і пацьвярджае.
    Сон, як і мысьленьне, не паўтарае пражытае, а адлюстроўвае чалавечую падсьвядомасьць — наша паралельнае жыцьцё, разьдзяляючы яго на „ноч” і „дзень”, на цёмны і сьветлы час нашага існаваньня...
    Сон— перадумова творчага жыцьця. Ён перастварае ўжо створанае чалавекам...
    He праспаць жыцьцё, a — прысьніць, пражыць яго, як сон...
    ■к-к-к
    Купілі дачцэ магнітафон. Увесь час увушшу гучаць новыя, неадпаведныя маёй душы, рытмы...
    He магу пісаць з свайго голасу. Магчыма і гэта — імітацыя „пад фанэру”...
    ***
    Я ўжо даўно задумваюся над тым: навошта я пішу свае рыфмаваныя і празаічныя тэксты?
    Хіба я магу абнадзеіць імі заведама няшчасных людзей? Тады — навошта? Абнадзеіць сябе, захаваць маску скамароха на стомленым твары?
    Усе мы няшчасныя. Тое, ўшто мы пілім, габлюем, будуем, варым, адліваем, штампуем, разбураем, пішам, малюем, не набліжае нас да шчасьця ні на ёту...
    Хто адважыцца сказаць, што ён пражыў шчасьлівае жыцьцё, той несусьветны хлус.
    Хіба шчасьлівае жыцьцё павінна канчацца сьмерцю?
    А яно ж канчаецца...
    Усе кніжкі, як і людзі, і формай і зьместам падобныя адна да адной. Але чым больш чытаеш кніг, тым менш пазнаеш людзей, і — наадварот...
    Закалыхваем сваю мову і свой нацыяльны дух рыфмаванкамі, плачамі, замовамі, калыханкамі...
    Сьпіць моваўнародзе і дух дрэмле: „Ехаў Бай па сьцяне ўчырвоным каптане. Баяць ці не?” Не\
    ■kit*
    Напрыканцы лютага сяджу ноччу на кухні пры адкрытай фортцы. Чытаю кніжку Клімовіча, выдадзеную ім заўласны кошт. Выдатная паліграфія...
    Заакном зь віскатам і галашэньнем марцуюць каты...
    Жонка даўно сьпіць... Наскрозь адольвае шчымлівы сум...
    ***
    Той, хто многа піша, ведае мала. А той, каго азарае, ня мае часу занатаваць.
    Ісьціна — імгненная, якбляскбліца...