Зацемкізь левай кішэні
Леанід Галубовіч
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 220с.
Мінск 1998
„Што я табе, Лёнік, скажу, ты толькі выслухай — езьдзіла я ў Клецак да свайго Вані: у аўтобус ня ўбіцца, ля шафёра стаю і кажу яму, як во табе, — у аўтобус жа ня ўбіцца, старая баба, а стаю, за што грошы браць; а шафёр малады, пад вусамі, ня выспаны зь нядзелі, мо на танцах усю ноч швэндаў — крый Божа, выверне ў каляіне ці ў якую аварыю ўстрэме, каб на сон не хіліла, я яму пра Васіля майго, малодшага, што трактарыстам у нас, расказваю: кажу, мой па танцах ня швэндае, гарэлкі ня цухліць, а ня жэніцца, ліха яго бядзе, а сама грошы на квіток у руцэ заціснула дый камечу, і забыла пра іх, як на духу табе кажу, зьлезла ў Клецку, адышлася, чую нешта ў руцэ ў мяне шамаціць — грошы тыя на квіток, вот чыста табе кажу, думаю, буду вечарам назад ехаць — аддам, ды галава, во, усім на сьвеце забітая, упомніш хіба, то, слухай, Лёнічак мой, прыйшла жя да Вані — аўяго на дзьвярах замок, ой, я — туды, я — сюды, слухай...”
Памерла Гаўрушыха, пухам ёй зямля, але Гаўрылаў яшчэ хапае, толькі вушы падстаўляй... Баюць і баюць, a людзі ж, скажы ты, слухаюць...
Людзі, задзеяныя ў грашовых махінацыях, кар’ерных інтрыгах, сумнеўных кампаніях і безразборлівым донжуанстве, паміраюць, якправіла, адзінока і паскудна...
Збор грыбоў — гэта своеасаблівая чытка партытуры лясной сымфоніі, якую піша сама прырода...
Вочы твае слухаюць колер і фарбы перапрэлай лістоты, іржавай ігліцы, рудой травы, зелянівага імху, шэра-
чорнага ламачча—ад высокай ноты ўзрушэньня, да самай нізкай ноты расчараваньня, ад мінору да мажору, ад грыба да грыба...
Мужык за сваім плотам дровы коле. А ў яго на дрывотні тых дроваў — кастры незьлічоныя...
Кажу яму: „у вас столькі дроваў назапашана, а вы ўсё яшчэ колеце”. Ён, не міргнуўшы вокам, з усьмешкай адказвае: „Ты паглядзі, сынок, ува ўсіх маіх суседзяўужо ўсё ёсьць, аўмяне, лічы, нічога... Няхайхоць дровы будуць...”
ккк
Прыгажосьць жанчыны — ня ў мілым тварыку, цупкіх грудках, круглых клубах ды стройных ножках...
Гэтаўсяго толькі пажадная (спакушальная) вабнасьць самкі.
Прыгажосьць жанчыны месьціца ў яе сэрцы і ў яе адносінах да мацярынства.
Каханая твая — табе прыгожая.
Жонка, маці тваіх дзяцей, — таксама прыгожая.
I твая маці — як боская, несумненна найпрыгажэйшая.
Мера жаночай прыгажосьці —• у тваёй уласнай прыналежнасьці да гэтай жанчыны...
***
Вечарам мама доіць карову. Слухаем з дачкою звон даёнкі. Кожны струмень мае сваё гукавае адценьне, рытміку, мэлядычнуто незавершанасьць...
Белая музыка малака... Як у паэзіі — белыя вершы...
kkk
Я так многа і спантанна думаю, што ўжо не заўсёды магу лягічна занатаваць тое, што думаю...
***
Людзі з слабым зрокам і слыхам больш уважлівыя і паважлівыя. На пачатку гэтага ад іх патрабуюць іх фізычныя недахопы: яны больш пільнаўглядваюцца і больш чуйна прыслухоўваюцца да навакольных...
Паступоватое робіцца звычкай.
У большасьці ж людзей зрок і слых добрыя, затое недахопы ўвагі і чуйнасьці відочныя...
***
У нядзелю, сьпякотай, пайшоў на могілкі. Да бацькі на адведкі. Але, незаўважна для сябе, самотна-агаломшаны хадзіўтам ад магілы да магілы гадзіны зь дзьве...
Колькі блізкіх, родных, знаёмых і сяброў маіх ужо тут!
Стаю ля агароджаў, ды ўспамінаю-думаю... Чаму — яны, а не я? Чаму так рана? Разьбіўся, залыгаўся, гарэлка зьвяла... Малахто пахваробе...
Чые магілы дагледжаныя, чые — забытыя-зарослыя...
Векавыя дубы надусімі шумяць... Такімі магутнымі, неабдымнымі, дуплістымі я іх памятаю яшчэ з маленства. А ўсё шумяць... 1 выпала ж ім стаяць-жалобіцца над нябожчыкамі, іхсокі п’ючы... Дзе-небудзь у лесе ці пры дарозе — сьпілавалі б даўно...
Што чалавечае жыцьцё? Каму? Навошта?
Можа, менавіта для жалобы ды жалю?
Я таксама памру. І хачу, каб над галавою самотнай дачкі шумелі, напітыя маёй зялёнай крывёю, гэтыя ж векавыя дубы-волаты...
Сеў пад іх шатром — запаліў... Прыхінуўся сьпіной да ўкарэлага ствала — і чую, як гудзе ў шырокім цёмным дупле бясьсьмяротны чалавечы дух...
Усё, што я пішу, настолькі суб’ектыўнае, што прымерваць тое да сябе можа толькі нягідлівы і хамаваты эгаіст...
На вясковай канюшні, дзякаваць Богу і добрым людзям, яшчэ вядуцца коні. Ня так многа, як у часы майго маленства, але зь дзясятак ёсьць. I на вяроўках у стойлах не вісяць, а на выгане на добрай пашы выбрыкваюць ды ад аваднёў адганяюцца...
А ня так даўно ажарабілася чорная кабыла. Вяду туды дзевяцігадовую дачку, часова вызваліўшы яе адвывучэньня табліцы множаньня, каб паказаць жарабя. А яно на
хісткіх ножках усё цягнецца пысай да цёплага кабылячага вымя...
„І колыгіжямуўжо, гэтамумалышкухарошанькаму?..” — пытае дачка. „ Месяц... ” — добразычліва адказвае конюх.
— To праз восем месяцаў яго ўжо й запрагаць можна будзе?..
Дзіўная арыфмэтыка ў гэтых дзяўчатак-аксэлератак...
Чым даўжэй жывеш, тым больш аддаляешся адўсяго таго, зчым быўзьвязаны напрацягусвайгожыцьця...
3 гадамі ўсё меншае на тваіх вачах... І гэты лес раней, здаецца, быў гусьцейшым і больш грыбным, і рэчка Лань была больш шырэйшай і болып паўнаводай, і яблыкі — смачнейшымі, і людзі — здаравейшымі і маладзейшымі...
1 ўвогуле, здаецца, што ўсяго было больш і ўсё было большым...
Мы адыходзім, і ўсё, што аддаляецца — большае ў памяці...
Багданкевіч быў „дрэнным” банкірам, але ў турму нізашто ня сеў.
А Віньнікава была добрай — і села...
***
Колькі ж у нас, беларусаў, дзён незалежнасьці?
Ды пакуль, шчыра кажучы, аніводнага. Можа, яшчэ будуць...
***
Цётка-пэнсыянэрка расказвае мне пра сваю маскоўскую трыццаціпяцігадовую пляменьніцу-халасьцячку.
— Лёнічак, яна ж такая культурная, але ж занадта пераборлівая. На добры лад, ужо гадоў дзесяць як замужам была б... Такі файны хлапец хадзіў... Дружылі... І ён — ёй і яна — яму даспадобы былі... Аж прыйшоў ён неяк, a яна — глядзь! — у яго шнурок на адным туфлі разьвязаны... І—усё! Дала ў хамут... Расхадэус — і ніякіх табе апраўданьняў і перапрашэньняў...
А сёньня, во, ужо якую пару галавой пакутуе... Круціцьцісьне ў скронях і ўсё, данельга... А маладая ж яшчэ... I што ўтой галаве завязалася?..
Дадам хіба тое, што і сама цётка, маючы шэсьцьдзясят гадоў, таксама дзеўка-векавуха... Людзі кажуць, што ўсё перабірала кавалераўу маладосьці: то боты парваныя, то кашуля з латкаю — так і пражыла ня з мужам, а з старою маткаю...
***
Вярнуўся ў Менск зь летняга адпачынку. Ад мамы зь вёскі прыехаў. Цела, асабліварукі адвясковай работы прыемна адгукаюцца сэрцу — чуйна...
Ну, што...
Ну, у гарачай ваньне паляжаў выцягнуўшыся, ну, кіпу сьвежых свабодных газэтаў прагледзеўупоперак, ну, НТБ паглядзеў, ну ...
Выйшаў на сонечны балкон, сеў і самотна, да ўзвыву душы, як загнаны воўк, гляджу настальгічна на блізкі грэбень зялёнага лесу, туды — за Ўручча...
***
Падчас майго летняга адпачынку ў вёсцы, у кватэру, бліжэй да вечара, патэлефанавалі. Жонка ўзяла слухалку.
— Скажыце, калі ласка, ці няма часам побач з вамі Ўладзі Арлова?
— ?!
***
Могілкі таксама маюць сваю гісторыю жыцьуя'. нараджэньне (першае пахаваньне), росквіті сьмерць (апошняе пахаваньне, запусьценьне, забыцьцё...)
Заўтра — сорак сем гадоў як буду жыць...
***
У жонкі пачынаецца нэрвовы цік, як толькі я апраўдваю што-небудзь у палітыцы Лукашэнкі...
Да чаго ён давёўлюдзей! Нармальна не пасьпіш з жонкай, прагледзеўшы чарговы выпуск „Панарамы”...
Мабыць, толькі застарэлыя бальшавікі ды такія людзі, як я, што ўспрымаюць жыцьцё з здаровай іроніяй, могуць адчуваць сябе пры такой уладзе болып-менш нармальна: жыць па-за Лукашэнкам... Хто — у мінулым... Хто — у будучым...
***
Сяджу над разгорнутым нататнікам, сілюся нешта напісаць... Душная ноч... Думкі стомленыя, словы цяжкія...
Але вось гэтыя словы запісваю...
Для чаго, навошта, каму?
Зрэшты, ці не такім чынам і пісалася і пішацца пераважная большасьць літаратурных тэкстаў?..
Чысьціў хатнюю бібліятэку... Каля двухсот непатрэбных кніжак назьбіралася, набытыхяшчэ патым часе...
Каму аддаць? Хто возьме?!
Занёс позьнім вечарам, па гірыцемку, да кантэйнэраў зь сьмецьцем, пакінуў іх там у зьвязках... Нават такія кніжкі няёмка выкідаць на людзях...
А нехта ж паліў і нішчыў выдатныя кніжкі на вогнішчах пры вялікіх натоўпах...
„Мае” не залежацца. І, можа, ужо ўкаго дома, ахутчэй за ўсё, абмененыя на макулячтурным складзе на нешта лепшае, сучаснае — Чэйза ці Аляксандру Марыніну...
У маёй хаце зьявілася вольнае месца для новых кніжак...
Шкада толькі, што альбо кніг такіх няма альбо хоць такіх грошай.
Вядома, грэх кніжкі з хаты выкідаць. Адно суцяшае: небязгрэшныя аўтары іх пісалі і сам — грэшны — пішу...
***
Прачытаў інтэрвію Шамякіна ў „ЛіМе”. Непахісны дзед!
Як кажуць, на разьведку пайшоў бы менавіта зь ім, a не з Барадуліным. Рыгора Іванавіча ўсялякія ворагі тыпу Сораса падкупіць могуць...
А Іван Пятровіч, калі й прадасуа, то сваім...
***
Нават клецкая раённая газэта „Да новых перамог” друкуе пра свайго земляка, ураджэнца калгаса „Шлях да камунізм/’, панэгірыкі ажно на ўсю трэцюю старонку, a Марчук яго выдаваць ня хоча...
He хорошо это, товарніцй, не по государственному...
***
Кахаць жанчыну — як мроіць пра вечнае...
hide
Калі табе забалела — значыць, некаму перастала...
Іскіс
... і ўсё ж — атупеньне: ад сонца, ад дажджу, ад чужой палітыкі, ад сваёй нямогласьці, ад бяздарнасьці, ад... Пекла...
Яшчэ ня позна ўладкавацца якім-небудзь падвозчыкам смалы... Але — не... Лепш ужо цяпер згарэць тут, чым пасьля смажыцца там...
Дні робяцца падобнымі адно да аднаго...
Іх ужо немагчыма адрозьніваць і лічыць...
Уся арыфмэтыка зводзіцца да ўчора і заўтра — да тых дзён, дзе мяне ўжо няма ці яшчэ не было...
***
У мяне часта ўзьнікаюць думкі, за якія няёмка перад самім сабою. Зрабі іх публічнымі і цябе асудзяць за амаральнасьць...
Але, цікава, што падобныя патаемныя думкі круцяцца ў галаве, бадай, кожнага чалавека. Хто ведае, стаў бы людзкі сьвет горшым ці лепшым, калі б усё наша патаемнае раптам адкрылася, нераўнуючы як скрынка Пандоры...
1 ці не адтуль — вялікія чалавечыя адкрыцьці, вынаходніцтвы, шэдэўры мастацтва і літаратура?!
Нездарма вырваўся з вуснаў эпілептыка Дастаеўскага гэты спалох перад людзкой „непостнжнмостью”: „Шнрок человек! Я бы сузнл”.
Хлопец, рэдактар на беларускім радыё, атрымаў пакой у інтэрнаце на Ангарскай. Калі ён адчыніў дзьверы, то ад нежыці там у яго заняло дых.