• Часопісы
  • Зацемкізь левай кішэні  Леанід Галубовіч

    Зацемкізь левай кішэні

    Леанід Галубовіч

    Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
    Памер: 220с.
    Мінск 1998
    42.13 МБ
    Няхай... Ня так усё тое важна, як істотна іншае...
    Сама карціна вельмі важкая — дабротная масыўная рама, шкло, аб'ём... датаго ж, вісіць янанаадным незусім надзейным цьвіку..
    Пад гэтай карцінай і стаіць раскладаая канапа, на якой я сьплю з жонкай. Я, на жаль, якраз ля самай сьцяны — падкарцінай...
    Супакойвае (вельмі на тое спадзяюся!), што там намаляваная менавіта Каложская царква (Сыс падараваў на ўлазіны — адсюль і гэтае маё спадзяваньне, а не канкрэтная ўпэўненасьць).
    Царква — значыць, нейкім чынам ляжу пад Богам...
    Жонка ўсё просіць зьняць карціну зь небяспечнага месца і перавесіць. Але тут — найшла каса на камень: ад лёсу не ўцячэш...
    I лепш ужо быць пахаваным падрэшткамі старажытнай Каложы, чым сканаць паддрузам сучаснай рэпрадукцыі...
    Жыву пакуль, дзякаваць Богу, хоць сплю ўсю больш коратка і трьівожна...
    Дык — чалавек стварыў літаратуру ці Літаратура стварае Чалавека?..
    ***
    Я задаволены сваім жыцьцём і сваім лёсам. Ідыёт...
    ***
    На тым жа месцы, дзе ўчора сустрэўся з Скарынкіным-старэйшым, сутыкнуўся сёньня з малодшым, яго сы-
    нам Андрэем. Зацяты таленавіты славанафіл... Толькі што скончыў у Маскве Вышэйшыя літаратурныя курсы, якія калісьці прайшоўія.. .
    Пытаюся: „Авяр’янаўну ты наўрад ці ведаеш? Куратарам у нас была. На пэнсіі ўжо, напэўна...”
    „Да нет, недавно новые зубы вставмла й работает.” — Шчыра і без усялякай задняй іроніі адказвае Скарынкінмалодшы...
    ***
    Пасьля Вялікдня, прыехаўшы зь вёскі, — адразу з дарогі ў ванну...
    Ужо абдаваўся душам, як наступіў нагой на абмылак — і паехаў... Адчуваю, усьведамляю, нават бачу, што падаю, а зрабіць нічога не магу.. — ногі паўзуць-едуць самі па сабе... і — аб край ванны скроняй!..
    На кароткі час страціў прытомнасьць... Калі расплюшчыў акрываўленае вока, ачомаўся, пасядзеў, раптам, безбалюча падумалася: забіўся б, дык памыты, чысты, усё менш клопату блізкім людзям...
    Што ж, паўсім відаць, абмыюць, як і ўсіх...
    ***
    Пачуўпарадыё „Рокс”, штоўамэрыканскім штаце Агаё на шоу-канцэрце аднаго папулярнага сьпевака адбылося наступнае: усамы разгар шумнага выступленьня, разгарачаны ад бязьмежнай любові натоўпу, сьпявак скокнуў з высокай сцэны проста ў публіку, ніколькі не сумняючыся, што тая прыме яго ўсвае абдоймы... Аднак, здарылася неспадзяванае — прыхільнікі папулярнай рок-зоркі расступіліся, і абагаўлёны маэстра бухнуўся з вышыні на шэры бэтонны пляц...
    Разьбіўся так, што ня скончыў выступленьне...
    Вось як бывае шуткуюць з улюбёнцамі іх прыхільнікі.
    ***
    Пацюпалюбіцьслова... Учэпіцца — неаддасьць. Ну, і насіся зь ім, гадуй сабе...
    Бедная нацыя. I словы — сіроты, і сіроты — бясслоўныя...
    ***
    Яшчэ, здаецца, ня так даўно чакаў у вёсцы лістоў-рэцэнзіяў альбо адпісак з сталічных рэдакцыяў. Вучыўся жыць і пісаць...
    А во ўжо — сяджу і праўлю тэксты іншых людзей у саліднай рэдакцыі.
    Божа, сам сябе лаўлю на думцы, ды цябе самога яшчэ правіць ды правіць — і ў тэкстах, і ў жыцьці... Але ўжо, апроч лёсу, няма каму гэтым займацца...
    Шкада, што будзеш на той сьвет выпраўлены такім недасканалым і дарэшты нявыпраўленым...
    ***
    Увесь чалавечы сэнс хаваецца ў поцемках падсьвядомасьці. I няма аніякага сэнсу шукаць яго пры сьвятле абачлівага розуму...
    ***
    Наваткалісёньняшнія дзяржаўныя ідаёлягі пакладуць усю сваю душу на чорную справу спусташэньня нацыянальнага беларускага духу — у іх нічога не атрымаецца.
    Хутчэй, як заўжды было ў гісторыі, яны ўсё-ткі задарма пакладуць сваю душу...
    kkk
    У кожнага народу ёсьць носьбіты нацыянальнай ідэі і носьбіты дзяржаўных сымболяў — сьцягоў, гербаў, партрэтаў...
    Першыя носяуь сваё — непахісна-спрадвечнае — у душы і ўсэрцы. Другія трымаюць казённае — трапятлівахісткае — у самлелых руках...
    kkk
    Спартыўны камэнтатар Гомельскі падчас баскетбольнага матчу на Першынства Эўропы: „Еслн нгрок в двйженйй — он всегда на месте”
    !!! Без камэнтару.
    kkk
    Тры гады ўжо калодай сяджу ў сваёй пракопчанай цыгарэтным дымам „хрушчоўцы”...
    Пішу, чытаю, хварэю, дурнею...
    Ніяк не магу адсюль выйсьці... Ня ведаю — куды? Выйсьця няма...
    Вынясуць?..
    Чытаў успаміны пра Юрыя Дамброўскага...
    Згадалася ня раз чутае калісьці і за ўласнаю сьпіною: „Таденавіты, алкаш, сука...”
    Праўда, Дамброўскі быў нашмат буйнейшы ўва ўсіх адносінах...
    ***
    Бог ня даў мне вонкавай мужчынскай прыгажосьці. Затое надзяліўразуменьнем яе. Таму ўся прыгажосьць ува мнеўнутры... He мая асабістая — чалавечая...
    Але гэта ўжо — глыбока інтымнае...
    Рэдагаваць інтымную прозу Купрэева, як акультурваць прыроду: гэтае дрэўца — сюды, гэты бераг рэчкі — туды, гэты пагорак — у нізінку, гэтыя блёвіны — выцерці...
    Прыгожы краявід атрымліваецца, але — штучны і нежылы. Сюды самога Купрэеваі навяроўцы незацягнеш...
    А рэдагаваць трэба. Літаратура, як і прырода, павінна задавольваць ня толькі творцу, але і самую сябе...
    У маладосьці жыў дробязямі, ачас цягнуўся марудна...
    Цяпер жыву падрабязна, ачас пралятае імгненна...
    Пляваць мне, у рэшце рэшт, на гэтую літаратуру!
    Калі б не нутраны пожад — зразумець самога сябе, я не схіліўся б урабскім паклоне ні перад адным яе словам...
    ***
    Ніякі гадзіньнік не пакажа колькі ёсьць часу на белым сьвеце...
    
    У старых вясковых баб (а іншых па сутнасьці і няма) перадсьмяротная нэндза...
    Большасьць мужыкоў даўно параць на могілках косткі, а тут — хоць парвіся... А летам яшчэ дзеці і ўнукі наедуць... Гарадзкія —дапамогі, як з казламалака, аўсім — дагадзі...
    Хоць бы пахавалі па-людзку...
    Зьбяруцца надвячоркам па-суседзку дый нэндзяць... Ужо й не да тэлевізараў ім, не да Лукашэнкі... Сваёй зямной мудрасьцю дапялі й яны да сутнага: жыцьцё, хоць і тваё, але аднаму табе як бы і не прыналежыць — разыходзіцца па людзях, а сьмерць — пэўная, твая, ні з кім ёй не падзелішся, ні на чые плечы ня ўзваліш — ну, хіба ўжо калі з хаты выносіцьмуць...
    Як тая Каця кажа: „А што мне ваш (ужо — наш, а быў жа — іх і яе) Лукашэнка?! У мяне — свой сын у Мінску, пра яго дбаць трэба... Аўягосвая маткажывая, янахай іперажывае... У мяне — сваё гора, у яе — сваё”.
    Хто і калі паставіць помнік вялікай, гарапашнай, гарбатай беларускай бабе — прамаці нашае балотнае гісторыі?..
    ***
    Ніколі ні ў кога нічога ня клянчыў і не выпрошваў... Быўупэўнены, што не дадуць?
    He, ведаў, што прапануюць чужое...
    ***
    У лесе каля мамінай вёскі адкрылі пяшчаны кар’ер. Машына за машынай — запылілі ўсю вёску... Няма чым дыхаць старым людзям...
    Бабы скрушна шуткуюць: „Цяпер хоць дусту купляць ня трэба...”
    ***
    Зося — зь лесу, як ад калодзежа, — з двума поўнымі вёдрамі грыбоў...
    Людзі — ад расы да аваднёў — лес той на здор стопчуць, а дахаты — хоць вачэй не паказвай...
    Ужо і высочвалі тую Зосю — марная справа: толькі пойдзе ў прылесак — згіне, як прывід...
    I дзяцей у Зосі, як грыбоў... „Старшы перне — вугал зьверне, а малодшы ўпорткі верне”.
    Мы ў лес — за насалодай, яна — за патрэбай, мы — шукаем, яна — знаходзіць... мы цешымся грыбамі, аяна — дзецьмі, якіхтымігрыбамікорміць...
    Ідзеш паўз Зосіну хату, як паўз грыбны бор... Пахне...
    Блукаючы па ваколіцы, неўпрыкмет зайшоў на сьвінафэрму, дзе калісьці доўгі час працаваў электрыкам. Многае адразу ж прыпомнілася — і добрае і ня вельмі... І чаго тут толькі не здаралася?!
    ... сьвінча нагу ўмэханічны транспарцёр усуне — выкруціць, тут яму і шыла ў бок... Ураз асьвяжуем — дьі ў хвойнічак, што побач... Павяндлічка, пячоначка, трохлітровік...
    Кампанія была ганаровая. Далёка вядомая. Квартэт — віртуозы Вароніна...
    Цяпер тут ціха. Даўно ўжо... Адзін на вяроўчыне з-за жонкі ачапіўся (яна яго і мезенца не каштавала), другі пад хмелем на матацыкле разьбіўся (прычым упершыню едучы не за рулём, а ззаду), трэці, халасьцяк-аднагодак мой, адсьвяткаваў жаночае сьвята 8 сакавіка і на раніцу ўжо не прачнуўся... Я вось у пісарчукі (якяны шуткавалі) падаўся...
    Няма тут цяпер каму жаль жыцьця любіць, рэдкую радасьць пачарках разьліваць, песьняй лёсу навакольны лес агалошваць...
    Адтуль, непадалёку — на могілкі пацягнула: сьпярша — бацьку, а пасьля ім тром — Антону, Івану ды Пецю пакланіўся...
    Сеўна пагорку, запаліў... Нісьлязы, ніжалю, нікамяка ў горле...
    ...адна сьветлая памяць...
    ■к-к-к
    Мне абрыдзелі гэтыя літаратары-пісьменьнікі-паэты і ўсе іншыя інтэлігентныя хлюпікі! Сваім нездаровым аплёмбам і мэлянхоліяй! Мабыць, і сам такі побач зь імі (з боку лепш відаць)...
    Толькі ў вёсцы сярод простых людзей і адчуваеш сябе паўнакроўным — зямным і грэшным — чалавекам...
    Бабы ў сяле ўсё жывуць, а мужыкі мруць, як мухі...
    Цётка Маня на гэта зазначае: „Жылі б жа і яны, каб не паскурваліся.Глыбокіўздых — і вінаватая паўза... іўёй — увесь нявыказаны падтэкст — ад курава да курвы...
    ***
    „О, якая сёні ўласьць! Дзісьціпліну дзяржаць, пымаш, пэнсю плоцюць... Цяжко, калі начысто казаць, але як падумаеш, што пры пазьнякахяшчэ паганей было б, то яно нічога — лямку цягнуць можно... Шкада, во, страны ўжо — жыцьцё на нет зьбегла, на павуціне ліпіць..— распавядае мне каля вясковай крамы ўтравелы дзядзька гадоў сямідзесяці...
    — Купілі што?
    — Хлеба, во... Што я куплю? Мякіш выядаю, бо зубоў адно на патраўку і засталося...
    — А дзеці дзе?
    — Ч „саюзе” ўсе, дзякуй прэзыдэнту... А то за кардонам былі б... Сын — у Салехардзе, дачка — у Хабараўску...
    — На лета прыяжджаюць?
    — А чаго ім цяперака ў такую даль ехаць-траціцца... вайны нямашака пакуль і я жывы яшчэ...
    Разыходзімся... Магчыма, што на наступнае лета й ня ўбачымся. І што зьменіцца? Анічога. Быўчалавек і згіне... Добра, што дзеці застануцца ў „саюзе”... Шкада, што ня з бацькам...
    ***
    Беларускае нацыянальнае жыцьцё ў вёсках назапашвалася, а ў гарадах растрачвалася...
    Гэта, найперш, адчувалася на разьвіцьці культуры і літаратуры.
    Зрэшты і цяпер мала што зьмянілася. Бацькі здабываюць —дзеці збыткоўваюць. І бульбу, і сала, і слова, і гонар, і сумленьне... Толькі прагрэсія паступова зьмяншаецца. Усё больш састарэлых склератычных бацькоў і, як мне здаецца, усё менш бяспамятных дзяцей-бэйбусаў...
    1	зусім магчыма, што беларускае жыцьцё канчаткова зьменіць сваё месца прапіскі...
    Нядаўна памерла ў нашай вёсцы кабета. Гаўрушыха (мужыка Гаўрушам звалі).
    Вось ужо на язык порсткая была, хоць гірувешай. Усё пра ўсё ведала, усё пра ўсіх баяла. Пойдзе па ваду, а прынясе плётак. Сустрэнешся зь ёй на ранку — у абедразыдзешся. Гудзе над вухам, што камар балотны, не адгонішся...