• Часопісы
  • Зацемкізь левай кішэні  Леанід Галубовіч

    Зацемкізь левай кішэні

    Леанід Галубовіч

    Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
    Памер: 220с.
    Мінск 1998
    42.13 МБ
    І ўсё ж чытаю ва Ўладзімера Салаўёва: „Утверждать, что геннальность совсем нн кчемуне обязывает, что генню все позволено, что он может без вреда для своего высшего прнзвання всю жнзнь оставаться в болоте ннзменных страстей, это грубое ндолопоклонство, фетншнзм, который ннчего не обтьясняет, н сам об'ьясняется лншь духовною немоіцью свонх праповедннков. Нет! Еслн геннй есть благородство по пренмуідеству, нлн высшая степень благородства, то он по пренмуіцеству, н в высшей ступенн обязывает.”
    Як бы няма аргумэнтаў для спрэчкі, але недзе глыбока ў душы пытаньні застаюцца... як выключэньне з агульнапрынятых правілаў...
    ***
    Спазнаць жынчыну дарэшты, як зьлётаць у Космас, далёка ня кожнаму выпадае...
    За поўнач... А гадзіньнік цікае сабе й цікае... Жалеза — што яму час... Ржавее памяць...
    ***
    Упершыню за дзесяць гадоў аб'явіўся на кухні прусак. Мабыць, з суседняй кватэры, што здаецца і пераходзіць з рукурукі розным небеларускім „купі-прадай”...
    І вось — першы эмігрант... Пэўна, і там — анархія альбо дыктатура...
    ***
    Зусім выпадкова натрапіў на радыёхвалю „Сталіца”, на„пазыцыю” Багадзяжа. Новыя „стнхн” Браніслава Спрынчана ў аўтарскім выкананьні...
    Агаломшаны, слухаўтыя безвыходна-крыклівыя вершыкі, як засьмяглы сьпякотным днём — рэха ў пустым калодзежы...
    Наўкол — аморфнасьць, апатыя... Яквымерла нешта ў людзях...
    Самнамбулай — дзень да вечара...
    Сяджу апоўначы, бубню сам сабе пад нос: рабы, рыбы, рабі, робы, рабяты, рабаты, робаты, рабінзоны, рабін зоны...
    Спаць трэба... Але хіба з гэтым засьнеш?...
    ***
    Нічога ня хочацца ўжо... Сядзеў бы перад тэлевізарам — і слухаў бы і слухаў Лукашэнку... Аж пакуль ня вырасла б „благосостоянне всех простых граждан”...
    I сядзім — і слухаем... Глядзіш, ітой, хто слухаў, — ужо сядзіць...
    Беларуская літаратура, у пераважнай большасьці сваёй, — зямная, інаватпрыземленая. Гэтааднашай нацыянальнай мэнтальнасьці — спакою, працавітасьці, рахманасьці...
    Беларусы, у спрадвечнай працы сваёй, схіленыя над зямлёй, бачаць, ведаюць і адчуваюць кожную быліну, кожны зямны корань...
    Неба для беларуса — гэта той Космас, дзе ён уяўляе сябе толькі адышоўшым адсюль...
    А паэзія зямлі і паэзія неба — непарыўныя, як чалавечы лёс, як нараджэньне і сьмерць...
    Ці зьведаем гэтую гармонію ў літаратуры мы, беларусы, пакажа час, які, дасьць Бог, змусіць нас бачыць зоркі ўнебе, як бульбуўразоры...
    ***
    Я добра, можна сказаць, падрабязна памятаю, а пры намаганьнях памяці, і ўяўна бачу ўсіх блізкіх мне людзей, што даўно ці нядаўна ляжаць на нашых высокіх вясковых могілках...
    Усеяны былівельмі жывымілюдзьмі... Я — сяродіх — будуляжаць нябожчыкам...
    ***
    У кожным чалавеку я шукаю дабро і любоў... І расчароўваюся ў сабе, калі не знаходжу...
    Усё былое прайшло і мінула... А мы ўсё азіраемся...
    ***
    Пустуе перадваччу кубак з-падвыпітай кавы. Выключаю сьвятло — і ён напаўняецца змрокам і зьліваецца зь цёмнай ноччу...
    Так чалавек напаўняецца часам — і паглынаецца вечнасьцю...
    Сьмерць — самы пільны вартаўнік жыцьця...
    ***
    Ня будзь шчырым дарэшты, не палохай людзей. Ім дастаткова страху ад праўды ўласнага жыцьця...
    ***
    Апалове ночы — дзікі, нямы крык з вуліцы: „Жыве Беларусь!” Ад нечаканасьці, засяроджаны ў цішыні на сваім, скаланаюся ўсім нутром... Інстынктыўна адсоўваю фіранкунакухонным акне: ахто там ідзе?\
    Ноч. Вуліца. Ліхтар. Атпэка...
    ***
    Творчасьць — гэта жыцьцё, а вытворчасьць — сьмерць...
    ***
    Жывём калгасам, паміраем аднаасобна...
    ***
    Беларуская савецкая літаратура напісана плугам, сярпом ды касой... Молатам убітая ў сьвядомасьць... Я — адзін зь яе герояў...
    ***
    Людзям важна тое, што чалавек ім кажа, а ня тое, што ён думае...
    Чалавекуж важнатое, што ён думае, а ня тое, што ён кажа...
    ***
    Усе — людзі, а усё — Бог...
    •kick
    Юбілей — ялей на старасьць...
    Раіса Баравікова бярэ інтэрвію ў Алеся Разанава да яго юбілею. Для свайго часопіса „Алеся”, былой „Работніцы і сялянкі”...
    Разьлілі па кубках чай... Землякі. 3 аднаго, Бярозаўскага раёну.
    І Рая, зь вёскі Пешкі, пачынае задаваць свае незямныя пытаньні Алесю, зь Сяльца, які адказвае на іх паднебным вясокім стылем...
    Уражаньне такое, нібыты яна толькі што разьвіталася зь Юпітэрам, а ён хвіліну таму строс зь сябе вэнэрны пыл...
    Няўжо гэта, думаю, тая самая „дзяўчынка на шары”, гатовая сёньня бясстрашна наткнуцца на „ вастрыё стралы”?1
    Сыходжу. Пакідаю адных. Далей ад граху...
    ***
    Люблю перачытваць першыя кніжкі, асабліва паэтычныя. Нешта ёсьць у іх натуральнае, жывое, таямнічае...
    Ня маю цікавасьці да „выбранага” і „збору твораў”. Ад іх пахне лясным пілаваньнем і макулятурным пылам...
    Сёньня вось падаравалі ў „ЛіМе” „Азбуку” Анатоля Сербантовіча. Перакладаю з рукі ў руку, з трымценьнем rapTaro пажоўклыя старонкі...
    Маленькая кніжачка маленькага трагічнага чалавека... Якраз для мяне...
    ***
    Што рабіць, калі ўсё баліць?
    Пастаяць на высокім балконе... Калі не адпусьуіць жыцьцё, значыць, — адпусьціць боль...
    ***
    Ялюблю сьмерць... Адкрыта здраджваю жыцьцю...
    Дачка яшчэ гэтага не разумее і любіць мяне, грэшнага...
    ***
    Калі Дудараў быў стройны, вёрткі і датклівы, яму даваліся тонкія рэчы...
    Цяпер, калі ён зрабіўся мажным, медзьведзяватым і непераборлівым, — тонкія рэчы яго староняцца...
    ***
    Паэзія — гэта калі забываешся...
    Проза — калі ўспамінаешся...
    ***
    „Мертвая страна. Мертвая страна. Мертвая страна. Всё недвнжнмо, н ннкакая мысль не прнвнвается”.
    Васіль Васільевіч Розанаў. Шчыры, мудрэйшы чалавек, як бы, вось, сядзіць перада мной і заклейвае сьлінай парваную папяроску... Іранічна, правідна пасьміхаецца: што, маўляў, хіба ня так? He паўтарай, сынок, ня будзь папугаем...
    ***
    Нарадзіць чалавека ад любімага мужчыны — вось вяршыняжаночай творчасьці. Усёастатняе —„отлукавого”...
    Калі б ня раньняя сьмерць Максіма Багдановіча ды не таямнічая гібель Янкі Купалы, то на Беларусі зусім не было
    б арэолу яго вялікасьці Паэта... (Няма нацыянальнага літаратурнага іміджу...)
    Ну, селянін Колас ды інтэлігент Купала складалі жалесныя вершы пра беднае беларускае жыцьцё...
    Жалейка, гусьлі, дудка, скрыпка — песьняры-музыкі вогулам...
    Таму і ўсьвеце на сёньняшні дзень нашую паэзію, можна сказаць, ня ведаюць альбо ведаюць наўзроўні фальклёру...
    Каб існавала паўнакроўная Паэзія, трэба каб быў Паэт, а ня дзьве сотні вершаскладальнікаў...
    А няма Паэта, то як бы няма й нацыі. Аёс Паэта вызначальны і прарочы для таго народа, якому ён Богам дадзены і мову якога сьцьвярджае пад небам...
    Безумоўна, я — не гаспадар. Я нават ня ведаю, колькі каштуе хлеб у краме... Праўда, я ведаю, што двухтомнік Мантэня каштуе чатыраста тысячаў рублёў...
    Аднак, гэтая абазнанасьць засмучае мяне самога. Што ж, у кожнага свае вопыты... І задарма яны не даюцца...
    ***
    Так і ня скончылі спрэчку ў „ЛіМе” пра літаратурны імідж...
    Нехта зірнуў на гадзіньнік — шарэла... Усіх чакалі жонкі, дзеці, крамы, цякучыя справы і краны, тэлеэкраны, вячэра, самапіскі, папера...
    Надвор'е на вуліцы было сырое, мележаўскае... Разышліся сумна і звыкла...
    ***
    Я люблю быць у пакоі з зацягнутымі фіранкамі на вокнах. Жонка ж трываць ня можа, калі фіранкі зацягнутыя, а на двары яшчэ не сьцямнела.
    Мужчына, у пераважнай большасьці, — эгаіст і хоча пачуваць сябе гаспадаром у нажытай ім таемна-творчай прасторы...
    Жанчына — нааадварот, хоча паказацца звонку, уся будучы ўнутры, — пакрасавацца, памільгаць, пастаяць перад люстэркам альбо перад вакном...
    Таму за кожнай зацягнутай фіранкай, як за тэатральнай заслонай, творыцца, не да канца вызнаная, драма чалавечага жыцьця...
    ***
    У кожнага чалавека — свая літаратура. У мяне — тым больш, я сам пішу...
    ■ккк
    Усякая вера ёсьць спачуваньне чалавека самому сабе... Аднемачы...
    ккк
    Такое дзіўнае адчуваньне — нібыта сонцаўжо стамілася грэць людзей, і людзістановяццаўсёбольш халоднымі...
    ■ккк
    Нельга забіць цьвік глыбей яго даўжыні...
    •к'кк
    Фолкнэр — як антыпод сваёй творчасьці...
    ***
    У артыкуле Ўл. Фірставаў „Знаменн” чытаю: „Ведь даже еслн все русскме в Мордовнн запншутся в мордвнны, республнка все равно не станет полностью мордовской. Почему? Да потому, что в нацнональной бнблнотеке кннг на мордовском языке менее 1%, потому, что в школах Мордовнн мордовскнй преподается как нностранный, н потому, что мордвам снятся сны на русском... й еіце много „потому”...”
    Здаецца, здалёк кажуць, а як блізка, і быццам бы іншай мовай, а як зразумела...
    ккк
    Э. Ханокуінтэрвію „Свободным новостям”: вы меня прнучнлн к тому, что еслн я открываю вашу газету н не внжу ехндныхзаметок про песню „Товаршцпрезвдент”, мне уже неннтересно чнтать. Что касается самой песнн — я думаю ее сделать в манере Роберта Рождественского. Это не значнт, что я поддержнваю нлн не поддержнваю презндента, — я хотел просто нарнсовать портрет снльного человека. К
    сожаленню, no тексту пока этого не получплось. Но я ее обязательно доделаю, песня еш,е займет свое место на отечественной эстраде... Некоторые решнлн, что я подлнзался, н мне далн званне. йзвнннте, но, во-первых, званне я получнл до концерта. Вр-вторых, я его заслужнл как мннпмум лет десять назад, но только презндент восстановнл справедлнвость. й поэтому фраза „презндент сделалменя человеком” полностью соответствует действптельностн..
    Во як! І — хоць бы што...
    Праз колькі дзён чытаю ва ўжо згаданым „Знаменн” выказваньне Ю. Вішнеўскай: „Добро, колн человекумеет, напрнмер, на внолончелн нграть. Такой может позволмть себе роскошь — поддержать любого „демократпческого жулнка.” (Маецца наўвазе „сладкая парочка” Ельцын-Растраповіч — заўвагамая.) Подумаешь, Гербертфон Кароян вон, говорят, Гнтлера подцержмвал, н ннчего — днрнжнровать не разучнлся. А вот тому, кто на внолончелн не нграет н дпрнжнровать тоже не умеет... тогда плохо дело. Тому прнходнтся думать, куда он вкладывает свой едпнственный капнтал — моральный.”
    Аказваецца, на ўсе пакутныя пытаньні жыцьця чалавекяшчэ нагэтым сьвеце знаходзіць пэўныя адказы.
    ***
    У паэзіі няма ні вечнага, ні спрадвечнага... Паэзія — заўжды новая, яна — дзіця ўсякага часу...
    Ужо на зыходзе дня разумею, што яго і не было...
    Чым даўжэй жывеш, тым карацей пішаш... Вузее прасторачасу...