• Часопісы
  • Зацемкізь левай кішэні  Леанід Галубовіч

    Зацемкізь левай кішэні

    Леанід Галубовіч

    Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
    Памер: 220с.
    Мінск 1998
    42.13 МБ
    Толькі ён ідзе „ва-банк” з пустымі кішэнямі і з „шасьцёркамі” на руках...
    Чалавечы розум бездапаможны. Ён да гэтага часу так і ня змог паралізаваць у чалавеку барбарскія інстынкты. Павялікім рахунку, чалавечая фізыялёгія і разумовая сутнасьць так і засталіся першабытнымі... Чалавек і стварае, і разбурае. 1 чым дасканалей створанае, тым страшней сіла разбурэньня...
    Ці не таму так мірна і бясьпечна ўжываюцца ў нашай сьвядомасьці Гамэр і Нэрон, Гандзі і Гітлер, малпа і Пол Пот...
    ***
    Чалавечая сьвятасьць — міт. Богу гэта ведама ад самага пачатку. Ды і самі мы ўяўляем пра сябе Бог ведае што...
    ***
    Дурань, усё ніяк не магу пагадзіцца з Дарвіным, што чалавек паходзіць адмалпы...
    А чаму, скажам, не наадварот? Эвалюцыя ж яшчэ ня скончылася...
    У жывым этары Прыднястроўскай Маддаўскай Рэспублікі выступае наш сумнавядомы па сваёй дзіцячай хлусьні Азаронак. Вядучая, з воблікам жанчыны трыццатых гадоў, падараваўшы напрыканцы перадачы яе герою плюшавае ваўчанё, кажа: „Этотволчонок — вам отнас. Мы надеемся, что вы нз одннокого маленького волчонка выра-
    стете там в большога зубастого волка, который будет драться за нашу еданую державу...”
    Азаронак: „Да я не однн там уже, нас, можно сказать, целая стая”.
    1	гэта ўсё паказвае, ужо ў запісе, наш восьмы канал. Каковы канальй у нас однако!..
    ***
    He шукай праўды жыцьця ў людзях. Шукай — у сабе. Знойдзеш — будзеш пакутаваць. Ня знойдзеш — таксама...
    •kirk
    Mae сябры? Дзіўнае пытаньне да чалавека, які нават сам з сабою мае напружаныя і неадназначныя стасункі...
    Ну ніяк мне не разьмінуцца з Брылём у гэтых сваіх пісанках. Прачытала жонкаўслых тое зь яго, што я некалі прабег вачыма, відаць, без асаблівай увагі. А дарэмна...
    Дык, значыць, Янка Брыль запісвае з аповеду іншага чалавека наступнае: „Тарашкевічаў бацька, шкадуючы сына, пытаўся: „Броня, як ты думаеш, народ наш ужо дарос да таго, каб за яго галаву аддаваць?”
    І вось, думаю... Думаю, што неўзабаве падобнае пытаньне можа задаць мне і мая дачка...
    Гэта спрадвечнае пытаньне, бо на яго ніколі не было, няма і ня будзе пэўнага адказу...
    Пытаньне жывога да мёртвага...
    ***
    Пра бальшыню нашых паэтаў-вэрсыфікатараў можна сказаць так: жыцьцё іх празрыстае, як дыстыліраваная вада ў шклянцы, а вершы ўскаламучаныя зьменлівай патрэбай часу...
    Была газіроўка, была крэмсода, была фанта, ёсьць спрайт, будзе... 1 гэта ўсё лілося, льецца і будзе Дцца...
    Такая ўжо вартасьць вады, як яе ні каламуць, з чым ні перамешвай...
    ***
    Улетку сабраліся ў мамінай хаце браты, цёткі ды суседзі... Гамоняць. Цётка кажа: „Ой, Лёнічак, ніхто з нас і
    падумаць ня мог, што ты сёньня такім чалавекам станеш... (Якім, праўда, не ўдакладняе.) От, думалі, так п’яны пад плотам і зваляесься...”
    Разышліся, дык мне, раптам заманілася ў малодшага брата, што ўроднай вёсцы шафёрыць, распытаць прамаіх былых дзяўчат-каханак, за якімі я калісьці валачыўся. Пасьля тых цётчыных словаў уверзлася мне ў галаву, што былыя мае абраньніцы, што мяне „пракінулі”, сёньня пра тое вельмі ж шкадуюць...
    Брат пачухаў патыліцу і кажа: „Двое зь іх за п’яньню замужам і ў адной зь іх мужык ачапіўся нядаўна, а трэцяя да гэтай пары бабіцца, загадвачы клецкім пітным месцам... Кажуць, што ты ўсё свае вершыкі складаеш, дзяцінееш, гаспадаром ня стаў, жывеш ад заробку да заробку ў сваёй хрушчоўцы, з бэнээфаўцамі па Менску бегаеш... Нічога яны зайздроснага ў тваім жыцьці ня бачаць...”
    А я то думаў! Перафразуючы вядомую песьню зь „Сямнаццаці імгненьняў вясны”: о женш,йнах не думай свысока...
    ***
    Спыніўся гадзіньнік. Трэба ізноў заводзіць, падганяць час... Да якога часу?!
    Павучка ў ваньне змыла вадой у ракавіну. Дачка рыдае па ім несуцешна...
    Праз колькі дзён жонка ляжыць з хворай галавой на канапе... Дурэе ваколяе, лезе зь недарэчнымі пытаньнямі... He разумее.
    Мама ж, во, жывая перадвачыма на канапе ляжыць, у каналізацыю яшчэ не правалілася...
    ***
    Да Ўладзі Арлова прыехала сястра. Сустрэліся яны ў рэдакцыі часопіса „Крыніца”. He пасьпела яна з дарогі прысесьці, як усунуўся ў пакой Сыс.
    Уладзя знаёміць: „Гэта — вядомы паэт Анатоль Сыс, a гэта — мая сястра Таня”.
    Сыс: „Праўдасястра?! Родная?! Таня, дай шэсьцьдзясяттысячаў! Заўтрааддам...”
    Нейкім чынам і гэта паэзія. Ня танку, ня хоку, вядома. Сыскі — ад слова сыск ці, як у маім краі кажуць, — сызмы...
    ккк
    Што прыносіць душэўнае задавальненьне ў гэтым жыцьці?
    Сон і ўспаміны... Мажлівае і былое... Усё астатняе — праводзіны часу... праца розуму і фізыялёгіі...
    ккк
    Чаму мне заўжды так трывожна і дыскамфортна ў натоўпе, наваттады, калі я зь ім, нібыта, салідарны?..
    Аднадушша	вось што бянтэжыць... Душа і розум ня могуць быць закладнікамі нават самай сьветлай ідэі, паколькі чалавек сам — ад пачатку да канца — закладнік Божы...
    У чалавека адна ідэя — боская, у Бога адна праблема — чалавечая...
    ккк
    Па НТБ перадалі, што расейскі прэзыдэнт „смотрпт телевнденне н чнтаетгазеты”... Як навіну неардынарную!
    Гэта ўсё адно, як пра электарат казаць, што „онн работают, пьют н спят”...
    ккк
    Уражаньні ад інтэрвію з Чарнамырдзіным заўжды змрочныя. На ўсе пытаньні ў яго адзін адказ: „Не будет этого!.. Так не будет, я вам сказал!..”
    А што ж тады ўвогуле будзе?! Чарнамырдзін, відаць, думаў, што ён і будзе. А Ельцын вырашыў, што Кірыенка...
    ккк
    Людзі мудрэюць не з уласнага розуму, а ад вопыту чалавечага жыцьця. A — дурні? Дурнота ж мае ня меншы вопыт...
    kick
    Творца, на жаль, сьмяротны, а творчасьць — безабаронная, як дзявочая цнота...
    ***
    Едучы ў перапоўненым тралейбусе, кажу жонцы, што намнога лацьвей і хутчэй езьдзіць у падземцы.
    — He люблю езьдзіць у мэтро. Пад зямлёй мне страшна...
    Дзіўлюся. Як на мой погляд, то ўвесь чалавечы страх — на зямлі. Тутяго чалавек і пакідае, у рэшце рэшт...
    А пад зямлёй страху ўжо няма.
    ***
    Па тэлевізіі перадаюць як архіважную навіну, што недзе ў Амэрыцы рэжысэр Сьпілбэрг трапіў у аўтааварыю і атрымаў лёгкае пашкоджаньне; быўзавезены ўлякарню, дзе яму аказалі дапамогу і адпусьцілі дахаты...
    Уздых палёгкі (ці іроніі?) у дыктара: усё добра, дзякаваць Богу, усё абышлося...
    А вось беларускі рыфмар Галубовіч учора вечарам выціснуў на носе вугор і ўвесь дзень на працы сядзеў з чырвоным „рубільнікам”, аднак, у паліклініку не зьвяртаўся. Спадзяецца, што заўтраўсё будзе „о’кей”.
    А мо і трэба было зьвярнуцца, пакуль яшчэ лячэньне дармавое... Раптам — страшная інфэкцыя! І праз пэўны час — рыфмар Галубовіч „ад’ю”?! І ніхто нават прычыны сьмерці ня ўведае... Але цяпер, абвясьціўшы тое, я спакойны... як Сьпілбэрг...
    ***
    Чалавек — істота складаная... Каб быць простым — трэба быць геніяльным.
    ***
    Часта ўначы — пэўна, такое здараецца з многімі — сядзіш на адзіноце, глядзіш сьлепа, паліш і як бы думаеш — ні пра што і пра ўсё разам... Думаеш і ня думаеш, нібыта за цябе нехта думае, а ты толькі адчуваеш тое думаньне — і пакуту, і задавальненьне, і раздражненьне...
    Як назваць такі стан — рэанімацыяй мінулага, перастварэньнем спраўджанага?
    Мабыць, нешта падобнае адбывалася з Хрыстом на крыжы... Бог — думаў,аЁн— разумеў...
    ***
    He маіу трываць абмежаваных нацыяналістаў.
    Рачное русла трымае ваду ў берагах, але ня стрымлівае яе — Плынь, каб заставацца чыстай, павінна рухацца і абнаўляцца...
    Стаячая вада — гніе, пакідаючы людзей на балоце... Патрэбна пратока...
    ■ісіек
    Федарэнка напісаў даволі няўдалуто ддя свайго клясычнага ўзроўню рэч — „Памарак”. He ўтрымаўмагутнаганазову, які, бы валун, падмяўпадсябе ўвесь зьместаповеда...
    Усе мы — памаркі.. Усе слабыя, сьмяротныя...
    ПамаркіТворцы і Госпада нашага...
    ***
    Ад графаманіі, як і ад шызафрэніі, дарэшты не вылечваюцца...
    Таму і не ліквідуюцца выдавецтвы і вар’ятні.
    ***
    Чалавек памірае тады, калі перастае адчуваць боль... Самаб жыць...
    ***
    Калі б чалавек сапраўды верыў у бясьсьмерце, ён ня меўбы страху пераджыцьцём...
    ***
    Усё, што бачыццаўначы, няўвіднае ўдзень...
    ***
    Познаноччуглядзеўфільм амэрыканскай (распалячанай?) рэжысэркі АгнешкіХоланд„Поўнае зацьменьне”. Пра ўзаемаадносіны (пераважна сэксуальныя) сусьветна вядомых ПаэтаўПоля Вэрленаі Артура Рэмбо...
    Глядзеў з гідлівасьцю...
    Трэба мець маральнае права на мастацтва, роўна як і мастацкае права на мараль...
    ***
    Кожначалавек лічыць, што ён жыве правільна.
    1	гэта — правільна зь яго боку, бо тое, што пра жыцьцё канкрэтнага чалавека кажуць зь іншага боку, гэта ўжо ня праўда яго жыцьця, а толькі погляд на тое жыцьцё альбо пэўныя стасункі з тым (чужым) жыцьцём...
    Я ўпэўнены, ніколькі не камплексуючы, што дасягнуў у літаратуры пэўнага ўзроўню прафэсыяналізму, і мог бы напісаць прыстойны тэкстулюбым яе жанры, апроч нікомуне патрэбныхаб'ёмныхпаэмаў ды раманаў—з-зафізычнай ляноты...
    Сумна і роспачна гэта ведаць...
    Проза — мнагаслоўная. Паэзія — шматзначная.
    Ад блізкасьці з жанчынай заўжды чакаеш задавальненьня свайго жаданьня, а ў рэшце рэшт, усё сканчаецца адным і тым жа — стратай жаданьня...
    Правінцыйны чалавек, які складвае наіўныя вершыкі, стаміў мяне дарэшты. Прыжджае з такой далі штомесяц... Даціскае, гундосіць: „Слухайце, Леанід Міхайлавіч, можа, вам якую пасылку даслаць... Яблык там, груш, кампоту, сокаў якіх ці гуркоў..„Ня трэба, братка, хапае ў мяне”, — кажу яму, а сам думаю: не перашкодзіла б, халера... Але каб хоць адзін уяго мала-мальскі верш быў... тады можна было б і на бартэр згадзіцца, а так...
    Але тады б і ён свае гуркі сам еў бы...
    ***
    Чалавечае шчасьце — гэта апраўданьне свайго зямнога існаваньня перад Богам...
    Мастацкая творчасьць павінна быць падобнай да біблейскай, а значыць, — надзеленай прыгажосьцто, муд-
    расьцю, яснасьцю і ў той жа час заставацца таямнічай і неразгаданай...
    ***
    Я доўгі час, з дастаткова празрыстых прычынаў, шукаў сам у сабе апраўданьне таму, што адбываецца ўжыцьці і творчасьці сумна вядомага і абсалютна таленавітага паэта Анатоля Сыса...
    Як бы некаторыя на гэты лёсавы знак нашай літаратуры і „культуры” не рэагавалі, але, хоцькі-няхоцькі, трэба прызнаць, што такі знак ёсьць.
    Я высока цаню і люблю Сыса, аднак гэта не пазбаўляе мяне права на засьцярогу. Падсьвядома я прадчуваю тое, што будзе, але не магу адназначна сфармуляваць тое, што ёсьць... Таго, што дзееццанасуперакчалавечай волі, пазьбегнуць немагчыма...