• Часопісы
  • Зацемкізь левай кішэні  Леанід Галубовіч

    Зацемкізь левай кішэні

    Леанід Галубовіч

    Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
    Памер: 220с.
    Мінск 1998
    42.13 МБ
    ***
    Так доўга не пісаць вершаў, каб забыцца, як гэта робіцца...
    Ня ўспомніць і — напісаць аднойчы...
    А.Камю — сухі, як скарынка хлеба для галодных...
    
    Мы ўсё яшчэ бальшавікі. Можна сказаць — усе... Па сваёй чалавечай прыродзе, па набытым ідэалягічным імунітэце... Кожны хоча — каб больш. Нават культурная інтэлігенцыя, эліта нашая.
    Каб больш грошай, каб большая кватэра, каб больш канцэртаў, выступленьняў, кніжак, ганарараў, каб, урэшце рэштаў, больш пашаны, славы... Дзеля ўсяго „большогобольшего” — „мы за ценой не постонм”...
    Госпадзе, усё яшчэ ўсе бальшавікі...
    ***
    Вычытаўу інтэрвію Лукашэнкі маскоўскаму „Собеседннку”, што, аказваецца, ён у юнацтве пісаў вершы і нават друкаваў іх у „Комсомольской правде”...
    Ну, не раўнуючы, — Лук'янаў...
    Зрэшты, чамуне раўнуючы?!
    ***
    Уся літаратура — выдуманая і надуманая. Найперш дакумэтальная...
    Многія ня любяць, калі я ііішу пра Сыса ці Купрэева. Чаму? Таму, што так пісаць і так жыць, як Сыс і Купрэеў, яны ня могуць...
    А так хочацца! Пісаць хочацца, а жыць — колецца... Зайздрасьць.
    ***
    Перажываю жыцьцё, асэнсоўваючы пражытае заднім розумам, падобна, як карова жуе жуйку...
    Усё гэта можна назваць малаком мысьленьня альбо малочным сэнсам...
    Адно, што ёсьць пэўнае ў Разанава — гэта яго хада. Ня толькі творчая, мастакоўская, але і проста чалавечая, зямная...
    Хто зьвяртаў увагу на яго хаду, той заўважаў, што пры сьпешаны Разанаўідзе ўпаўлёта, якутэлевізыйшчыкаўка-
    жуць — „у рапідзе”. Запаволены насамрэч, роздумны, нясьпешны — ён чуйна намацвае зямлю сваімі доўгімі нагамі. Стаіць Разанаў нязрушна, упэўнена, а сядзіць трымаючыся зямлі альбо трымаючы зямлю падсабою. Я ніколі ня бачыў Разанава сядзячага па-шляхетнаму — нага за нагу...
    Гэта ёсьць яго чалавечая праява, знак любові і павагі да зямлі і сваёй зямной сутнасьці, яго родавая, радзімная адмета — паляшуцкасьць.
    Ён падобны да куліка, які ўцякае-сыходзіць зь любімага ім балота, каб пасьля — там і тут — нахвальваць яго...
    ... Ужо напісаўшы папярэдні тэкст, перачытваў наноў (у які раз!) „Шлях-360”... Аслупянеў, засяродзіўшыся на вершы „Страла” (зашэсьць-сем гадоўда„ВастрыястральГ напісаны): між птушкамі і людзьмі разьвітваецца кулік страла скіравана ў самоту куды не дайду — іду
    што аддаю — не аддасца
    між птушкамі і сабой кіруе стралой самота бывай я пайшоў дадому разьвітваецца кулік
    Усякі шлях адольваецца хадой... I ўсякая наша чарговая думка ёсьць вынікам папярэдняй і папярэджаньнем наступнай...
    ***
    Адна рэч — чалавекам нарадзіцца. І зусім іншая — чалавекам памерці...
    Нарадзіцца — якім Бог даў. Памерці — якім Бог прыме...
    У Разанава — юбілей, а ён і заўважаць таго ня хоча, як бы й ня верыць... Цяжка пераканаць паэта ў надыходзячай старасьці..
    ***
    Літаратура — гэта жыцьцё, але ня ўсё жыцьцё — літаратура...
    
    У „ЛіМе” Федарэнка і Пятровіч загарэліся гуляць у шахматы... Да іх далучыўся Станкевіч, а пасьля і я...
    Шахматы былі мініяцюрныя, і Станкевіч паабяцаў прынесьці з дому стандартныя, гульнявыя — і прынёс, 'аднак, няў„ЛіМ”, а данас — у „Крыніцу”. Згулялімы зь іму рэдакцыі ня больш як дзьве партыі...
    Ды раптам Алесь Разанаўстаўпад біваць мяне згуляць зь ім ў „паддаўкі”... Тлумачу яму, што гэта ж ня шашкі... He, давай у „паддаўкі” і ўсё тут...
    Алесь Сьцяпанавіч, чалавек неардынарны ва ўсім — паўсюль шукае новыя формы іжанры... Магчыма, тыя, дзе ёсьць шанец выйграць...
    Жыць усё цяжэй... Хоць, здавалася б, за паўвека перажыў усякага. Сядзеў у псыхушцы, па сутках у КПЗ, быў у ЛПП...
    А цяпер сяджу ўбясьпечным рэдакцыйным пакоі — і задыхаюся, і вар'яцею...
    ***
    У чарговым „Аіме” — на развароце — з аднаго боку — вэрсэты Разанава, з другога — вершы Грахоўскага. Чамусьці ўспомнілася, як аднойчы ў Доме літаратара Сяргей Іванавіч усхвалявана выпаліў, што, маўляў, такога, як у Разанава, ён мяшок за адну ноч напіша...
    Паэты — прарокі. Праўда, не заўжды тыя прароцтвы збываюцца ў поўнай меры... Вось і ў Грахоўскага — абяцанага напалову: напісанага — мяшок, аднак, зусім не такога, яку Разанава...
    Карэктуру першай кніжкі паштальён Пеця падгадаў прынесьці мне якраз у разгар вясельля маёй сястры. Карэктуру прачыталі ўсе — ад свата да музыкантаў, — таму адяе мала што засталося...
    Мяне і бацьку ехаць да жаніха ў Карэліцкі раён не пусьцілі. Падпітых, маці замкнула нас у летніку... Мабыць, у мітусьні забыўшыся, што там, пад ложкам, стаялі два
    трохлітровікі самагонкі... Калі праз суткі вясельныя вярнуліся дахаты — нас ледзь адкачалі... Ня дзіва, што сыгнальны экзэмпляр кніжкі я атрымаўу ЛПГІ. У ёй былі двойчы выдрукаваныя два вершы...
    Але гэта мая любімая кніжка.
    Другая кніжка пісалася і складвалася мной найперш з мэркантыльных мэтаў — грошы (ганарар!)...
    Найлепш з усіх прафэсыйных крытыкаў напісаў пра яе паэт з Слоніма Мікола Канановіч, дасылаючы свае вершы ў „Крыніцу” на маё імя (сьмела!) : „Не магу прыгадаць, калі я пазнаёміўся з паэтам Леанідам Галубовічам, помню толькі, што гэта была „Споведзь бяссоннай душы”. Дарэчы, вельмі зручная кніжка, калі пасеш каровы —у кішень паклаў і пайшоў..
    А-у, беларускія бялінскія! „Слабо”, аднак...
    ***
    Ідзём з Навагодніх пасядзелак у „Крыніцы” з ДранькоМайсюком і Станкевічам. Гамонім нешта пра сваё набалелая, прадзіраючыся скрозь сьвяточна-напіты рускамоўны натоўп... Я — цьвярозы, хлопцы — зь лёгкім эйфарычным водарам шампанскага...
    У пераходзе перапыняе нас бомж, аднак, даволі прыстойны для гэтай катэгорыі людзей. У адказ на нашыя запытаньні, чаму ён, беларус, не размаўляе з намі, беларусамі, па-беларуску, фанабэрыста лапоча нейкую даўно завучаную фразу па-француску, што выводзіць зь сябе як паэта, так і празаіка...
    Зрэшты, чалавек просіць у нас усяго толькі цыгарэту...
    Машынальна даю дзьве...
    Ідзём далей, а Станкевіч усё басіць-дапытвае мяне: чаму я даў гэтаму антынацыянальнаму бомжу ажно дзьве (?!) цыгарэты...
    Кажу няўцямна-іранічна: „Дык ад дзьвюх жа хутчэй загнецца...”
    ***
    Вычытваю апошнюю карэктуру тэкстаў да „постаці” Івана Шамякіна, карэктарка зьвяртаецца да затлумленага іншым Алеся Разанава: „Алесь Сьцяпанавіч, што, так і бу-
    дзем пакідаць празь яі” беларускае выраз: сьвет — бардак, а людзі — блядзі?.. Ці яшчэ раз зьверыць з арыгіналам?” — Ну колькі можна, гэта ўжо даўно зьверана-пераверана і ясна як Божы дзень...
    к-кк
    Чым больш разумнеюць машыны, зробленыя чалавекам, тым больш машынальным робіццасам чалавек...
    •ккк
    Як абрынуліся на Сяргея Дубаўца за яго наўмысна правакацыйны артыкулу „ЛіМе” „Ружовы туман”...
    Як усе раптам высьвеціліся, знайшліся, загукалі, замахалі рукамі — маўляў, „мілы чалавек”, тут мы, вось, пастой, пачакай, ну аніякне дамо рады без староньняй дапамогі выбрацца з гэтай дрыгвы!
    Адзін нават у экстазе роднага бацьку дубаўцовага ўспомніў да драбніц — да ўсіх яго былых савецкіх рэгалій і чыноў...
    Вядома, напалохаўшыся, але счакаўшы, ушалопалі — гэта ж арыенцір для выхаду і выбаўленьня, знак гэта — куды і на каго выходзіць...
    Нарэшце, дзякаваць Богу... хоць лапці сушыць давядзецца яшчэ доўга...
    ■ккк
    Людміла Рублеўская паказвае на брылёўскі тэмат маіх зацемак, Пятровіч зь Івацэвічаў піша, што яны розанаўскія, Бадак сьцьвярджае, што верасаеўскія...
    Словам, спасылаюцца намногіх, але, дзякаваць Богу, ні на абы каго. Аднак — які разнабой! 1 раз няма пэўнасьці ў „плягіяце”, то напісаў іх — ці хоць бы занатаваў з чужых слоў — усё-ткі я сам...
    ■k-kk
    Закаханы сабака, што ўлягаў на сьледзе з усіх ног, раптам, запыніўся, абнюхаў паветра вакол сябе і закруціўся на месцы — ён улавіў пах уласнага хваста..
    Бегчы далей было бессэнсоўна і бязмэтна... Можна было толькі вяртацца назад... па ўласных сьлядах... Але ззаду ўжо наганялі паляўнічыя... 1 — сабака завыў па-воўчы...
    
    Я — за рэалізм у літаратуры: пісаць так, як жывеш...
    Але каб прыгожа пісаць, трэба прыгожа жыць...
    ***
    Вершы — чужыя і скончаныя. Паэзія — незавершаная,але свая.
    ***
    Чалавек, які цябе абсалютна нічым не займау у гэтым жыцьці, раптам, пачынае займаць усе твае думкі...
    Так вясковы пастух, займаючы статак, абрывае на досьвітку твой салодкі сон...
    ***
    Кажуць, што ёсьць чалавек з прозьвішчам Росьцікаў. Ня ведаю, ня ведаю... Магчыма... Столькілюдзейусьвеце, столькі прозьвішчаў! А паспрабуй знайсьці чалавека...
    ккк
    Адзіная твая жанчына, як папараць-кветка, — цьвіце толькі раз... Прагледзіш усе вочы...
    ккк
    Сьмяротная ня толькі атрута, але й насалода... Памірае ўсё...
    ккк
    У мяне няма і ніколі не было зайздрасьці да каго-небудзь ці чаго-небудзь... У мяне — зайздрасьць да будучага...
    ккк
    Там, адкуль я сышоў, ужо ўсё сканала. Там, куды я імкнуся, яшчэ нічога не нарадзілася...
    ккк
    Похва — вузкая, а сьвет — бязьмежны... Адгуль сюды крычма вылузваешся...
    Ну, што ж — цяпер жыві! Назад ходу няма...
    ***
    Каханьне — прыцягвае, зачароўвае, збліжае...
    Блізкасьць — задзіночвае...
    ***
    Жанчыны, што займаліся прастытуйыяй, на старасьці векуробяццабясплоднымі. Памяцьіх— цнатлівая...
    Чалавек — тонкая матэрыя. I чым танчэй ён, тым больш прасьветлены...
    Белая мука — чорны хлеб...
    Усё, што вакол чалавека — нечалавечае. Усё чалавечае — у самім чалавеку...
    ***
    Жыцьцё — рэчаіснае. Мастак — амаральны. Творчасьць — ірэальная.
    Нарадзіцца багатым, памерці бедным — вось якой, на мой погляд, павінна быць аснова філязофіі чалавечага жыцьця...
    ***
    Асацыяцыі: халодная вясна 1998 году...
    Крытык Алесь Бельскі распавядаў, што Генадзь Пашкоў выкрэсьліў зь яго ўступнага артыкула да хрэстаматыі цытату зь мяне: што, ужо лепш за Галубовіча ніхто ня піша?! Прыемна чуць...
    ***
    Зайшоў у рэдакцыю „Крыніцы” малады, нядаўна абшлюблены, паэт. Кажа мне, схіліўшыся, амаль інтымна, бо непадалёк сядзеў даўно зашлюблены Валянцін Акудовіч: „Слухайце, Леанід Міхайлавіч, а вам, што — жонка дазваляе друкаваць такія вершы?” „Якія?” — пытаюся.
    — Ну, вось з апошняй падборкі, эратычныя, калі ня горш, кшталту: „буду вецер той вынюхваць з-пад шаўковае сукенкі...”
    Што яму сказаць — дазваляе, не дазваляе, я і не пытаюся ўвогуле...
    „Добрая ў вас жонка”, — кажа.
    He, каб сказаць: добрыя вершы...
    ***
    Даво дзіцца чуць і чытаць: ён падае ёй каву ў ложак...
    Я таксама вару каву і падаю, бывае... Праўда, ня раніцай і ня ў ложак...