• Часопісы
  • Зацемкізь левай кішэні  Леанід Галубовіч

    Зацемкізь левай кішэні

    Леанід Галубовіч

    Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
    Памер: 220с.
    Мінск 1998
    42.13 МБ
    Жыцьцё такое цынічнае, што грэх яго цытаваць.
    Вершы — як сны... Ня ведаеш, што прысьніцца, і ня кожны сон памятаеш.
    Сны — заўжды абрывачныя, фрагмэнтарныя, беспачатковыя і бясконцыя... Нешта накшталт адной з частак выпадкова ўбачанага мэксыканскага сэрыялу... Але ў снах нямалёгікі, ёсьць інтуіцыя, інстынкт, прадчуваньне і мяжа небясьпекі (прачынаньне). Сны нельга любіць ці ненавідзець, хацець іх.альбо не... Сны можна толькі сьніць і тым мець уяўленьне пра памяць і жыцьцё па сьмерці. Сны зьберагаюць вечнасьць і засьцерагаюць ад вар'яцтва. Пакуль жывеш — сьніш, а паміраеш — сьнішся...
    (яшчэ да сну)
    На чарговым банкеце сакратар СП Беларусі сказаў прыкладна так: вось сёньня мы зноў прынялі ў саюз сем чалавек, на падыхо дзе ў нас яшчэ чатырнаццаць таварышаў і на прыкмеце тыя, за кім мы пастаянна сочым... He, мы не дадзім памерці нашай мове і нашай беларускай літаратуры!
    Зразумела, што памерці не дадуць, a — жыць?
    ***
    Усе падваконьнікі ў кватэры жонка заставіла кактусамі.
    Карлікавыя, таўсматыя, яйкападобныя, але ўсе — вусата-калючыя... Жонка любіць кактусы. 3 чаго б гэта? Ці не адлюстроўвае гэтая прывязанасьць яе сутнасьць? Я хачу гэтым нягучна зазначыць, што жонка такая ж калючая па характары, як і яе любімыя кактусы...
    (пішу, сузіраючы іх насьцярожанасьць)
    Відаць, так і памру, ня ведаючы, што такое жыцьцё... Траве лягчэй...
    (стоячы на балконе)
    ***
    Паэт, не прызнаны самім сабою, памірае...
    ***
    Божа, пра што толькі ня думаеш, калі думаеш ні пра што...
    (бяссоньне за сталом)
    ***
    Калі абступае цемра, то бачыш сябе самога...
    (вечарам у адзіноце)
    Рэдка якой запалцы выпадае дагарэць дарэшты... (прыпальваючы цыгарэту)
    ***
    3 усіх сустрэч зь Яўгеніяй Янішчыц мне найбольш глыбока запала ў душу яе усьмешка, ад падсьвядома прачутага трагізму, якойу мяне заўжды нямела нутро... Пазьней, дзякаваць Богу, я такой усьмешкі ні ў каго не сустракаў. Калі хто памятае клясычны выраз тваруфранцускагаміма Марсэля Марсо, то здагадаецца, пра што я хацеў тут сказаць...
    (падчас працы над дакумэнтальнай стужкай)
    ***
    Нарэшце прыйшлі і сказалі: вось вам воля, свабода і дэмакратыя! 1 паказалі, якія яны, навошта, адкуль і дакуль... І мы, абміраючы адшчасьця, абмацваем ГЭТА рукамі і ўсё маракуем, як ГЭТА спатрэбіць на ўласную карысьць...
    (пасьля БНФ-скага мітынгу)
    ***
    Слова НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ ужо стварыла сваю першапачатковую цнатлівасьць. Таму многія цяпер абыходзяцца зь ім вульгарна, як з вулічнай дзеўкаю, незалежна адтаго, у якой ступені яны да ГЭТАГА падрыхтаваныя.
    (вынесенае з тых жа крыніц)
    ***
    Чытаючы Розанава, як бы і сам сарамліва распранаешся... і падсьвядомаўяўляеш, зь якой агідай глядзяць на тваё грэхападзеньне знаёмыя, якія яшчэ ўчора гатовыя былі захапляцца прышчыкам на тваім носе... А насяра ў цябе, дай Божа! Цяжка чытаць Розанава, але яшчэ цяжэй зразумець, што ты значна горшы за яго, а ісьціна яшчэ страшнейшая...
    Фанабэрся тады, калі пішаш, а не пасьля таго, як напісаў. Пасьля таго — ты ўжо і так відзён...
    Цікава: чаму пра жыдоўства шэпчуцца, пра славянафільства гавораць, а пра нацыяналізм крычаць? ..
    ***
    За ўвесь дзень — ні аднаго тэлефоннага званка! Ну, што гэта на самой справе — зьдзек, ці што?! Вечарам патэлефанаваў сам...
    (да ўрбанізацыі душы)
    Ідучы да свайго, не тапчы чужога.
    ***
    Агромністы Брыль усё ж вытыркаецца з сваіх мініяцюраў.
    •ккк
    Міхась Скобла запрашае на сваю вечарыну пародыі і просіць, каб, крый Божа, не сьмяяўся. Маўляў, так задумана па сцэнары. Дзівак, няўжо ён дачаснаўпэўнены, што я буду сьмяяцца?
    ккк
    Пісьмянкоў незадаволены, што на вокладцы новай кніжкі мастак выканаў назоў „ПЛАНІДА” не прасталінейным шрыфтам, а пакручастым... „Лёс, часьцей заўсё, і бывае такім”, — кажу яму, суцяшаючы. He, бачу, незадаволены... Можа, і сапраўды лёс яго просты... Бывае...
    •к-кк
    Левым вокам чытаю Адама Глёбуса, а правым падсьвядома „страляю” на эратьічны фотаздымак яго жонкі Алены Адамчык. Дзякуй Богу, левае ў мяне — 1,0, а правае — 0,1... Але хто мне паверыць?!
    ккк
    Творца і літаратар адрозьніваюцца тым, што адзін жыве для таго, каб пісаць, а другі піша для таго, каб жыць.
    ■к-кк
    Апоўначы тэлефануе кум. Усхопліваюся сасну, намацваю рукою трубку. Павітаўшыся, пытаецца, колькі цяпер часу. Раздражнёна кажу, што дзьве гадзіны ночы! Спагадліва спачувае: „Што, дзядзька, і ў цябе бяссоньніца?”
    —??????
    •ккк
    Аднойчы ў Крывошынскай псыхушцы, куды мяне закінулі „на лячэньне ад алькагалізму”, я начаваў першыя тры ночы з шызафрэнікамі. Вядома, ня спаў. У спальным блёку гарэла сіняя лямпа, а да таго ж нада мною ўсю ноч стаяў
    шызік і, дзіка пасьміхаючыся, глядзеў мне ў твар... Я ляжаў як утрапёны, ня ведаючы, што рабіць, але гэтага ня ведаў і шызік, таму стаяў нада мною ўсю ноч і пасьміхаўся... Ранкам, пасьля адпаведных уколаў, ён настойліва са мной пазнаёміўся, каб наступнай раніцай... знаёміцца зноў...
    Чамусьці гэты выпадак успомніўся мне пасьля кумавага начнога званка. Трэба было б яму распавесьці гэтую гісторыю і пра ягоны начны званок нагадаць таксама...
    „Гэткая ўжо прырода слова: гаворыш на сваёй мове, a пішаш начужой. Адсюль я раблю такую выснову, што ўсе мы ў нашым рамесьніцтве адным мірам мазаныя: усе катаржнікі, усе кляймёныя”.
    (Жан Поль Сартр, „Словы”)
    „Пісаць па-народнаму вельмі нялёгка. І ня лішне трэба крыўдаваць, што людзям цяжкай працы і няшчодрага хлеба не падабаюцца гладкія морды..
    (Янка Брыль, „Свае старонкі”)
    Чым родняцца і чым розьняцца гэтыя дзьве цытаты вядомых пісьменьнікаў? Родняцца яны вонкавым зьместам, а розьняцца ўнутраным сэнсам...
    ***
    „Кветкі лятаюць вакол матылькоў” — вусная творчасьць чатырохгадовай дачкі. Выклікае, хоць і супярэчлівы, але імгненны водгук. А скажы яна: матылькі лятаюць вакол кветак... Які банал! Hi адна душа не страпянецца. Неардынарнае бачаньне альбо ўяўленьне сьвету— гэта ўжо знакасобы.
    (гуляючы ў Зялёным Лузе)
    ***
    Калі хварэе маці, то востра адчуваеш, які ты адзінокі ўгэтым шматмільярдным сьвеце...
    ***
    Усе людзі страшныя эгаісты, хоць, канечне ж, і не прызнаюцца ў гэтым. Нават Богу пакланяюцца дзеля ўласнай пасьмяротнай карысьці.
    
    Каранічалавечнасьці гнязьдзяццаў нашым сумленьні. А дзе гнязьдзіцца сумленьне? У пластах геннай памяці...
    Бабкоў — нацыяналіст эўрапейскага ўзроўню...
    (іранічна падумалася)
    Прачытаўшы „Стомленасьць Парыжам” Дранько-Майсюка, адчуў элегантнасьць, вытанчанасьць, галайтнасьць, інтэлігентнасьць айчыннага слова... Мне, ня зжыўшаму вясковай стрыманасьці, было ўсё ж наўскрай нясьцерпна падгледзець інтымныя сувязі ўзьнёслых слоў... Як ня ўспомніць да гэтай эстэтычнай згадкі на карысьць нашай мовы падслуханае ў гаворцы маладых суседак з бацькам: „Татачка, ды мы на ўсё здатныя, было б для каго...”
    Прагледзеў столькі вершаваных зборнікаў, выдадзеных за свой кошт, і нічога, што тычыцца Паэзіі, не знайшоў. Такая бяздарнасьць і няздатнасьць, відаць, і адтаго, што ганарар у аўтараўбыўу кішэні яшчэ да напісаньня... Гавораць, што ПАЭЗІЯ і ГРОШЫ — рэчы несумяшчальныя, а па мне, дык наадварот — несумяшчальныя ГРОШЫ І ПАЭЗІЯ. Ёсьць, як кажуць, відавочная розьніца.
    ***
    У паэзіі няма ні тэорыі, ні практыкі... Бо іначай — як жа зь нерукатворнасьцю!?
    Ёсьць кніжкі, якія нельга не чытаць, і кніжкі, якія не чытаць нельга... Аднак духоўны набытак чалавецтва палягае ня ў гэтых кніжках, а ў чытачах, якія прачытаюць ці не прачытаюць тую ці гэтую кніжку... Кніжкі ўжо напісаныя, ачытачы яшчэ вагаюцца... I сьветня мае пэўнасьці...
    (разважаньні ў камэрцыйным аддзеле кнігарні)
    к-кк
    Чалавека колькі заўгодна і як заўгодна можна любіць альбо ненавідзець — усё адно Ён пераменіцца не ад гэтага.
    (пасьля сямейнага канфлікту)
    Кожны з нас — сьвядома ці падсьвядома — любіць сябе, не асабліва спадзеючыся на іншых.
    (пасьля размовы зь сябрам)
    ***
    У рэцэнзіі Галі Тычкі вычытаў цытату з Г. Гесэ: „Паэт дзейнічае начытача не сваёй якой-небудзь адметнай асаблівасьцю — тэхнікай, густам, розумам, а тым, зь якой сілай і дасканаласьцю ён выказвае незвычайнасьць свайго характару”.
    Тут, безумоўна, ёсьць драбніца солі, калі, напрыклад, згадаць нашых Купалу, Караткевіча, Сыса... Аднак ёсьць і супрацьлеглыя ня менш вабныя выбітнасьці, як Багдановіч, Стральцоў, Разанаў, Мінкін, Дранько-Майсюк...
    ***
    Паэзія месьціцца і ў асоце і ў пахучым кветніку — быў бы талент Пчалы, а ня Трутня..
    На вечарынах у Доме літаратара заўжды адна і тая ж публіка — і ў залі, і на сцэне... Сустрэўшы выпадкова незнаёмы твар, бянтэжышся: ці не з КДБ таварыш?
    ***
    He самоцься, Сыс! Цяпер большасьць пісьменьнікаў выносяць з бару... наваткалі выносяць на могілкі...
    (вядомае ўсім сябрам СП)
    •к-кк
    Найбольш спрыяльны рэжым жыцьця для такога самотніка, як я, —таталітарны...
    (вызнана на працягу ўсяго жыцьця)
    
    Ненавіджу грошы, за якія купляюць. Шаную грошы, якія аплочаны.
    ***
    Наконт мяккага знаку я, можа, і пагадзіўся б, але навошта зьмякчаць ЦЬВЁРДЫ?..
    (вакол пытаньня пра „ь”)
    Мне здаецца, што мы часта пішам і гаворым пра той народ, якога даўно няма і ніколі ня будзе...
    О, наша хваравітае трызьненьне! 1 ня так нацыянальнае ў нас пакрыўджана, як — чалавечае...
    Клецкая міліцыя мяне не „цаніла”: то суткі, то псыхушка, то спэцлячэньне... Mae вершы ня выклікалі ў іх спагаДЫ.
    А вось слуцкія сяржанты!..
    ... Атрымаўшы аванс за першы свой паэтычны зборнік і добра адсьвяткаваўшы ў Менску, я паехаў на таксі (!!!) у Слуцак. Там двойчы за адзін вечар трапіўу КПЗ. Двойчы чытаў свае вершы ў выцьвярэзьніку... пасьля чаго, бяз штрафаў і доўгай затрымкі, быў прыведзены сяржантам на кватэру да майго дзядзькі. „Вершы пісаць умее, а піць — не!” Такі быў строгі сяржанцкі вэрдыкт. У Вароніна я прыехаў амаль бяз грошай, на якія можна было б жыць ня менш году...
    Сяржант быў шчыры і праўдзівы. Яшчэ папрактыкаваўшы гады тры, я кінуўгэты няўцямны для мяне занятак.
    А слуцкага сяржанта помню. Ён якраз піць умеў, і ня мог трываць дылетантаў у гэтай сьвятой славянскай справе...
    А-у! —сяржант. Нізкі паклон...
    (адкідаючы прапанову Клецкага райсавету аб супрацоўніцтве пры напісаньні кніжкі „ПАМЯЦЬ”)
    ***
    Жыць хочацца заўсёды, нават замысьліўшы самагубства...
    ***
    Сьмерць збліжае людзей...
    (з роздуму на могілках)