• Часопісы
  • Зацемкізь левай кішэні  Леанід Галубовіч

    Зацемкізь левай кішэні

    Леанід Галубовіч

    Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
    Памер: 220с.
    Мінск 1998
    42.13 МБ
    •ккк
    Алькагалізм — вось, здаецца, дзе магло б разгуляцца маёпяро! Нажаль, дарма... ГГянкіпамятаеш, асябе— не...
    ккк
    Слухаем з дачкою па радыё „Новую зямлю” Якуба Коласа ў выкананьні Уладамірскага. Якая простасьць, якая сьвятасьць, які боль, які высокі сьветлы беларускі дух! Урывак пра гібель ваўкаў нёманскай ледзяной палонцы... Колькі не сказанай людзкай спагады ў Міхала да зьвера! He нянавісьці, не пагарды нават, а падсьвядомай біблейскай любові, бо ітытакі ж, і нацябе палююць... Прынамсі, мне гэта так чулася.
    І расьце камяк у горле, сьлёзы самі набягаюць на вочы, і вось я ўжо захлынаюся ў іх, як той няшчасны воўк у ледзяной палонцы... У-у-у...
    Прабачце, Канстанцін Міхайлавіч, што па ветранай маладой пары я ня так высока ставіўся да Вашай паэзіі. І цяпер, саракачатырохгадовы мужчына, сяджу і плачу, хаваючы вочы аддачкі, слухаючы Вашыя словы...
    А можа, я плачу па ўсім нашым — і ўчарашнім, і сёньняшнім, і будучым... Па нашай вечна старой і новай зямлі...
    ккк
    Аднойчы ўжо я пісаў пра характар маёй жонкі ў сувязі зь яе любімымі кактусамі...
    Цяпер янаўзялася заскандынаўскую прозу. Безумоўна, кніжкі сур'ёзныя, але я не адолеў і чатырох старонак раману Сынгрыд Унсэт „Улаў сын Аўдуна”, які яна дачытвала сёньня вечарам, зморана заснуўшы з кніжкай на грудзях...
    Холад, стрыманасьць, чысьціня, разьлік, мужнасьць — усё гэта знаходзіць у ёй водгук.
    Mae ж сумненьні і перажываньні выклікаюць у яе пагардлівы скепсыс. Аднак такі чалавек мне і трэба, каб не даваць маёй натуры заўсёдна кіснуць і хлюпаць у нашым беларускім, не дарэшты высушаным балоце...
    ***
    Тэлефаную маме. Кажа, што памерла наша суседка цёткаВоля. Сукачыха па-вясковаму. Старэнькая, маленькая, згорбленая — што дзіцятка. Мая дачка пудзілася яе чамусьці. Можа, з-за твару.. які дакладна выпісаны ў Рубцова:
    ... н на лнце её землнстом
    росла какая-то трава.
    ...1 на магілцы будзе расьці... і скасіць пачасе ня будзе каму. Зьвяне, высахне, зьляжыццападветрам, дажджом, сьнегам, памяцьцю нашай...
    .. .Яшчэ замінулым летам кожны падвячорак тэпала да мамы на тэлевізар, паглядзець „Проста Марыю”. Недачувала, сядзе ўпрытык да экрана, разморыцца, задрэмле, засьне смачна... Разбудзім перадтым, як самім спаць класьціся, ачомаецца, бьь з таго сьвету ўваскрэсьне, вочкамі нявінна міргае, напраўду, што дзіцянё якое... Сьмяяліся: простаВоля.
    „Памерла баба Сукачыха”, — сумна паведамляю дачцэ. „Каля тэлевізара?” — бясьпечна пытаецца яна, гледзячы амэрыканскі мульцік. Што ёй адказаць? Усе мы паміраем перадэкранам сваёй адзіноты...
    Нядзеля. Цёплы вясновы дзень. Жонка з дачкою пайшлі гуляць у лес, што непадалёк ад Зялёнага Лугу. Упрошвалі і мяне. He пайшоў. Самотны і апатычны, сяджуўсваім куродыме, нешта думаю, крэмзаю... Для каго, для чаго? Я ўжо даўно не магу пісаць штосьці жыцьцярадаснае і зда-
    ровае. Усё напісанае мной канае разам самною. Пакутліва і сьвядома. Аднак гэты працэс паміраньня — нябачны, нязьведаны —■ і прыцягвае...
    Спакусьлівае перажываньне сьмерці — гэта, па вялікім рахунку, і ёсьць маё сапраўднае жыцьцё.
    ***
    Жыць робіцца страшнавата: ня слова творыць чалавека, а чалавек — словы... забыўшы ў сваёй адукаванасьці, што стваральнік Слова адзінавядомы. Адсюль — процьма графаманаў, якія пішуць словы, не разумеючы і ня ведаючы іх найменьняў. Можна прачытаць палову „ленінскай” бібліятэкі і стаць пацыентам псыхіятрычнага дыспансэра. А можна прачытаць адну Кніжку і быць божым чалавекам. Пры ўмове, што слова будзе тварыць, а чалавек тварыцца.
    Паколькі гэта ня так, то сьвет поўніцца дысгармоніяй і гібласьцю... Усьвядоміўшы набліжэньне апакаліпсысу, чалавецтва змушана будзе ахвяраваць усе свае зямныя грэшныя словы на алтар „адраджэньня” адзінага Словабыцьця...
    1	ўсё пачне быць спачатку...
    Філёзафы, за рэдкім выключэньнем, людзі па-добраму „прыпыленыя”. Аднойчы давялося назіраць, якяны сур'ёзна разважалі-спрачаліся-палемізавалі над досьведам славянскага філялягічнага тэрміну „паняцьце” — „панятак”. Дамагаліся адзіна правільнай беларускамоўнай транскрыпцыі. Якія імёны згадваліся, якія навуковыя канцэпцыі выкладваліся!
    Я цярпліва слухаў, але так і ня „ўехаў” у іх „панятак”...
    Праз колькі дзён, вычарпаўшы свае разумовыя магчымасьці на навукова-філязофскае абгрунтаваньне гэтага тэрміну, яны занурыліся на вырашэньні яшчэ адной „прынцыповай загадкі”...
    Філёзафы — людзі ў сабе і ддя сябе. Ціхія эгаісты ўласнага розуму. Памятаю, у вар‘ятні адзін пацыент зь філязофскім профілем чытаў па памяці „Капітал” Карла Маркса, а мы з кніжкай у руках сачылі за дакладнасьцю яго патэтычнай дэклямацыі. На шаснаццатай старонцы стамі-
    ліся зьвяраць тэкст. Пацыентбыўгнеўнанезадаволены! Ён меркаваў, што мы ўнікаем у зьмест і словы. І яшчэ — вядома ж! — ён не сумняваўся, што гэта ягоныя словы. А мы ўнікалі, перш заўсё, уяго шызафрэнічную паталёгію.
    „Паняцьце” — „панятак”...
    Там мне хапала і трох кубікаў амінізыну, каб некалькі дзён запар быць вольным ад філялёгіі... А вось філязофія — невылечная... Таксама па сабе ведаю. Чалавек ў прынцыпе і нараджаецца філязафам. І зь першых дзён бачыць сьвет так, як бачыць толькі ён. Але чамусьці з узростам ён хоча, каб так бачылі ўсе... Адсюль выцякаюць усе зямныя непаразуменьні чалавецтва.
    ***
    Аднойчы зайшла ў рэдакцыі вясёлая гамонка пра Міколу Шаляговіча, Разанаў, някідкі да пустых размоў, panTaw, ажывіўшыся, і як бы ніякавата дадаў, што прыяжджаў той некалі і да яго на кватэру, бо да ўсяго яшчэ пазямляцку знаёмы зь ягонай жонкаю...
    І, неўпрыкметразгаварыўшыся, зусім ужо па-зямному, па-прасталюдзку разьнявольваецца, і твар яго робіцца жывым і прасьветленым. Нечакана адцураўшыся сваёй застыглай гістарычна-бесьсьмяротнай маскі, — распавядае, як хутка апрэчыла тую шалягоўскую агітацыю за „яцьвягаў” яго жонка.
    — Мыкола, чому у тыбэ вушы чырвоны?
    — Як во всіх.
    — He, у нас бел-чырвона-білы...
    Сьмяецца Разанаў, сьмяемся мы. I, можа, ня так сьмяюся я ад гэтай хохмы-розыгрышу, як ад душэўнага задавальненьня: ну, жывы жяшчэ Алесь Сьцяпанавіч чалавек, і жонка ў яго, тым больш, жывая, і, магчыма, найперш дзякуючы ёй, ён, хоць і ня ўвесь, але яшчэ Тут з намі, а ня Там з самім сабой... Маё шанаваньне ёй.
    Вечарам еду ў перапоўненым тралейбусе дамоў. Цесна, мулка, пахне парфумай і потам... Прыслухоўваюся да нейкага нядобрага гоману каля пярэдніх дзьвярэй... Ці не кантралёр?! Ціснуся бліжэй да кампосьцера і зь цяжкась-
    цю прабів; ю квіток. Усе глядзяць на мяне, як на поўнага вар‘ята! Няёмка, сорамна робіцца перад гэтымі мілымі, затурканымі жыцьцём, суайчыньнікамі. Хоць скрозь зямлю праваліся. Адварочваюся ад вакна, упёрваю вочы ўцёмна-шэры сьвет пустэльнай вечаровай вуліцы... Ну, ня буду я так больш, ня буду, людцы мае родныя, браткі мае па няшчасьці!
    Лепш бы ўжо сапраўды — кантралёр...
    Ня маю звычкі да маналёгу, і ў дыялёгу я да магчымага ляканічны. Люблю слухаць, а калі сказаць больш дакладна — хачу зразумець...
    ***
    Цалуючы жаночыя грудзі, заўжды жыву патаемным спадзяваньнем адчуць на губах забыты пах мацярынскага малака...
    He адчуваю — і зайздрошчу немаўляці...
    ***
    Ніколі не забуду гадзіну маўчаньня ў рэдакцыі часопіса„Нёман” зь Міхасём Стральцовым. Сядзелі і маўчалі... У пакоі была яшчэ Ала Сямёнава, якая гаварыла за абодвух, спадзеючыся, што гэтым скрашвае няёмкасьць часу. Але, відаць, і яна ня вытрымала нашай панурай натуральнасьці, бо ўрэшце сышла. Мы аднаскладова выдыхнулі зь сябе ўсё, што нас стрымлівала. He згаворваючыся, закурылі. Моўчкі... Дакурыўшы, моўчкі разьвіталіся. Назаўжды.
    ***
    Чытаю вечарам „Жыцьцё Ісуса” Эрнэста Рэнана, a жонка прасуе бялізну... Адрываючыся ад тэксту, услухоўваюся скрозь зачыненыя дзьверы ў яе рухі, дыханьне... Думаю: калі б Ісус пабраўся з Марыяй Магдалінай, то яна была б яшчэ больш няшчаснай, чым была...
    ***
    Сяджу за навагоднім сталом. Ем, п‘ю, гавару, сьмяюся... А недзе ў Грозным трывае ў ваеннай асадзе чачэнскі паэт, сябра па Вышэйшых літаратурных курсах у Маскве,
    перакладчык маіх вершаў Зэлімхан Яндарбіеў, віцэ-пр . зыдэнт, паплечнік Дудаева...
    Памятаю, летам 1988 году загінуў пад коламі тралейбуса ў тым жа, але яшчэ мірным Грозным твой дзесяцігадовы сын.. Ты ня плакаў... Але на тваім твары чыталася прадчуваньне, што гэта не апошняе гора... Ты, мабыць, ужо тады быў падрыхтаваны да страшнейшага, да ГЭТАГА...
    He магу ўявіць цябе агрэсарам ці вераломным забойцам. Патрыётам, абаронцам — так, уяўляю...
    Але — кроў, Зэлімхан, мая кроў стыне ў жылах, пакуль яна сьцякае з тваіх рук... He апраўдваю і не кляну... Дзякаваць Богу, што кроўсынатвайго ўжо ня памятае гэтай крыві...
    ***
    Дзесьці льецца кроў, гінуць людзі... Тысячы людзей з болем у сэрцы ў апошні раз упіваюцца зрэнкамі вачэй у сіні марозны акраек неба. Пусты ледзяны наст неба... Якой спагады ці выратаваньня шукаюць яны там?
    1 што хочаш ты, паэт, з дня ў дзень рыфмуючы высокія, але безадносныя і варожыя адно другому словы: „кроў” — „любоў”?! 1 нездарма ў рускай транскрыпцыі гэтая спрадвечная рыфма больш трывалая, дакладная і неад'емная: „кровь” — „любовь”... Якім барбарствам патыхае ад іх супрацьстаяньня!
    Калі ты ёсьць, Госпадзе, то даруй неразумным дзецям сваім, Паэтам.
    ***
    Усё хачу напісаць аповед пра закаханасьць вясковай цёткі-векавухі да такога ж дабрадушнага недацёпы-бабыля і пра дваравога сабаку Жука, якога яны абое любілі... Мне ўтым магчымым аповедзе бракуе галоўнага героя. А гісторыя рэальная. Яны і па сёньня жывуць адзінока побач... Вось толькі сабака здох...
    He, не напішу, ня хопіць трываньня дацягнуцца да іх заземленай сутнасьці. Дый сабака здох немаведама па чыёй віне...
    Мы пішам і прамаўляем мноства апраўдальных прыгожых словаў, каб выказаць сябе, бо ісьціна, якую абыхо-
    дзім, кажучы і пішучы, месьціццаўадным канкрэтным слове, ад якога, як адяго асновы, мы пачынаем ткаць жалобны саван той ісьціне, хаваючы яе іхаваючыся адяе...
    Адпачатку сьвядомагажыцьця свайго мы баімся ісьціны, як сьмерці, бо яна і ёсьць сьмерць...
    Люблю думаць, мроіць, разважаць і ўяўляць гэта як бы напісаным... ды наяве запісваць тое якраз і ня хочацца. Лянота мая і адчуваньне, што на паперы выйдзе ня так, як думалася...
    Люблю проста думаць... Я — не літаратар, я, перш за ўсё, — задумшчык... Я і жыцьцё сваё так задумаў, каб даўмецца яго сутнасьці. Ня для некага, для сябе самога...