• Часопісы
  • Зацемкізь левай кішэні  Леанід Галубовіч

    Зацемкізь левай кішэні

    Леанід Галубовіч

    Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
    Памер: 220с.
    Мінск 1998
    42.13 МБ
    — І што, тут калі-небудзь людзі жылі?
    — Так, — адказала камэндант, — Тут жыў паэт Сыс...
    Рэдактар доўга наводзіў марафэт. Усё вымеў, вычысьціў, выдраіў, пабяліўі пераклеіўшпалерьі...
    Неўзабаве сваё былое жытло наведаў захмелены паэт. Пераступіўшы парог, ён паўмёртва зірнуўна сьцены, і, зьбялеўшы, панікла выдыхнуў: „Ты садраў шпалеры, о засранец, мае шпалеры... Там жа былі занатаваныя ўсе даўгі... Якжаяцяпер ведацьму, хтоі штомне вінен?..”
    ■kick
    Трэба трымацца ў баку ад таго, што ў любы момант можаўпасьці каменем на галаву.
    Але так жывучы, можна ўвогуле апынуцца на задворках грамадзтва. Асабліваўнас іўсёньняшнічас менавіта...
    ***
    Карла Маркса хавалі восем чалавек, калі ўлічваць двух далакопаў. Мне хапіла б і паловы: жонкі, дачкі і тых двух, вышэй згаданых... Сьмерць — не народзіны, калі на чалавека большае, а якраз наадварот.
    Падчас поўнай апатыі слухаю Талькова і Данчыка. „Родана моя” і „Магутны Божа”...
    Душа адгукаецца на словы, як лясное рэха... Толькі шум векавых дрэваў, разгубленасьць, адзінокі голас і — рэха адтуль ...
    Сьмерць—спрадвечная тэма высокага мастацтва. Яна — геніяльная, бо ўсё — ад сьмерці...
    І да ўсяго несьмяротнага яна спрычыненая.
    Сыс прасіўпяць тысячаў рублёў на хлеб. Грошы былі, але ня даў. 3 прынцыпу...
    Грашымахлеб небаеууа.
    ***
    У падземным пераходзе паклаў тысячу рублёў у вялікі футарал студэнта-віялянчэліста. На хаду, нават зь нейкай сараматлівасьцю (ад чаго?), не ўслухоўваючыся ў мэлёдыю, а ўслухоўваючыся ў сябе...
    Чалавека на гэтым сьвеце нічога не задавальняе дарэшты...
    1	нярэдка канае ён, здаволіўшыся шукаць задавальненьне адуласнагажыцьця...
    ***
    На балконе завяліся восы, у расколіне паміж блёкамі. Я намерыўся іх зьвесьці — запхнуць дзірку рызьзём. Аднак, пакусалі, не падпусьціўшы...
    Хадзіў з распухлымі пальцамі. Вырашыў — няхай жывуць.
    Падобным чынам трэба ўжывацца прэзыдэнту з апазыцыйнай прэсай.
    ***
    Гуляў з дачкою ў карты... Нечакана для сябе застаўся дурнем...
    He дзіцячая гэта забава. Трэба забараніць.
    ***
    Нельга зашываць рот нэрвова трасучыміся рукамі. Hi сабе, нііншым... Гэта занятак для мазахістаў. Зрэшты,калі ўжо так няўстрым... І ўсё ж — не на тэлекамэру, мужыкі, не на публіку — не калечце псыхіку дзяцей...
    ***
    Наконт адной вядомай ідэі двух палітыкаў.
    1	аднаму — хочацца, і другі — ня супраць. І ўжо, здаецца, ані мяжы, ані якіх іншых перашкодаў для зьдзяйсьненьня задуманага акту няма...
    Бяда толькі ўтым, што кожны хоча заняць і адстаяць упадабаную ім пазыцыю...
    Цікава, хто ж каму саступіць іхто перадкім схіліцца?..
    ккк
    За нейкую выхадку ўдарыў дачку па твары. Ня спаў. Разважаў-маркоціўся...
    Колькі ў жыцьці маім сустракалася розных ідыётаў і прайдзісьветаў, якіх я мог бы ўдарыць... Пачым папала... А ня ўдарыў. Hi разу.
    А дачку — любімую, бездапаможную — ударыў вось... I — так балюча...
    Толькі гібель ангельскай прынцэсы Дыяны змусіла ўсе расейскія тэлеканалы забыцца на існаваньне будучага расейскага прынца...
    ккк
    3	жанчынамі ў мяне няма праблемаў. І натхненьне, дзякуй Богу, не пакідае.
    А вось Муза — не даецца...
    ккк
    Лічы што анэкдот.
    Прыходзіць ня надта п’яны Сыс у рэдакцыю „ЛіМу”. Там — Вярцінскі ў атачэньні супрацоўнікаў...
    Сыс і кажа да ўсіх, зьвяртаючыся да Анатоля Іліча: „Анатоль, ты ўсё-ткі застанешся ў гісторыі беларускай літаратуры...”
    Вярцінскі расплываецца ў задаволенай усьмешцы.
    Сыс ляпае яго па плечуку і, як нічога не было, дадае: „Абавязковазастанешся... Ятабе верш прысьвяціў...”
    ккк
    Чытаючы „дзёньнікі” Максіма Танка, унутрана адчувеш, што гэты чалавек, увесь да рэшткі, „пайшоў” на Паэзію.
    Тое і засталося, што гарэла і грэла. І застанецца, як у яго там:
    Абвясьцілі: паэт!
    А я ім не зьбіраўся быць,
    1	не стараўся быць,
    І нехацеўбыць.
    І пра гэта
    Добра знае агонь, На якім я паліў Свае вершы.
    Я перакананы:
    Агонь умее маўчаць.
    Няўжо мяне выдаў Попел?
    А „дзёньнікі” — так, адчалавечай слабасьці, адапусташэньня... Попеладпрозы ... жыцьця.
    Чытаем толькі таму, што напісана тою ж рукою, што і „Авэ, Марыя”... Ён прадчуваў, што „наэкзамене” часу яму будзе няпроста:
    У мяне спыталі:
    — У якой імпэрыі
    He заходзіла сонца?
    Я адказаў:
    — Толькі ў адной — У імпэрыі паэзіі...
    I праваліў экзамен
    Па гісторыі.
    •kick
    1	яшчэ — у дагонку да „дзёньнікаў’ Танка: „Я пайду на выставуМ. Савіцкага, праякогаз захапленьнем пішаВ. Быкаў...” (1979г.)
    Хадзіў тады ці не хадзіў? Пайшоў бы сёньня ці не пайшоў бы?.. У тых карцінах Савіцкага і цяпер усё засталося так, як і было. Зьмяніўся наш погляд на мастацтва ці мастацтва зьмяніла наш сьветапогляд? Калі чалавек мае дачыненьне да чалавека...
    Усё так. Адкуль жа пытаньні? 3 самога часу? Ці проста часовыя?
    ***
    Прачытаўшы інтэрвію з Анатолем Сысам у газэце „Звязда”, перастаеш зьдзіўляцца буйнай фантазіі Ільфа і Пятрова: амбітным дзецям лейтэнанта Шмідта і незадачлівым братам Астапа Бэндэра...
    ***
    Непадалёк ад уваходу ў вінную краму сядзіць бабка і гандлюе семкамі. Адтуль выходзіць пакамечаны мужчына
    ніякага веку з пляшкай віна і, схіліўшыся над старой, гундосіць: „Слухай, бабця, дай пару семак на закусь”.
    Бабка гідліва сыпле яму ў растапыраныя пальцы шчопаць семак, буркліва дадаючы: „Як вы мне абрыдзелі сваёй закусьсю...”
    О, за Брэжневым мы ўсё-ткі закусвалі цыбуляй, гурком, хлебам...
    Былічасы! Цяпер — семачкі...
    У нас усе народныя пісьменьнікі і паэты апраўдваюць гэтае, нададзенае ім званьне.
    Яны — менавіта народнікі. Песьняры ды змагары за лепшую долю...
    Ну і якая сёньня нашая доля?!
    Перачытваўфаксыміле „Спадчыны” Янкі Купалы. На той час ён быў збольшага адукаваным, інтэлігентным чалавекам і франтаватым мужчынам...
    А чытаеш — мужык мужыком. Гэта вам не „вясёлае імя Пушкіна”.
    Люблю Багдановіча...
    Я часта фантазую ўяк бы ўжо не сваё будучае. Зрэшты —маё, але пасьмяротнае...
    Да прыкладу, жонка мая, сухенькая ўдава, узгадвае пра мяне ў гаворцы з сваёй сяброўкай-пэнсыянэркай: „калі б ня я, то мой не напісаў бы таго, што напісаў...”
    І праўда, думаю, мо й не напісаў бы таго, што напісаў. Шкада...
    Каханьне — гэта нешта такое эфэмэрнае, што немагчыма быць дарэшты ўпэўненым у сваім дачыненьні да яго, а тым больш, быць яго ўласьнікам...
    ***
    Вечарам перачытваў Ігара Шклярэўскага. Праніклівы да глыбіні пры-роднага таленту паэт...
    Хацеўнапісаць: рускі, дынештазамінае. Няслова,адух... 1 — беларускі — напісаць замінае тое ж. Ня дух, а слова...
    ***
    Выдатная нізка вершаў у „Крыніцы” Юрася Пацюпы з Гародні... Адчуваньне слова, мера эмоцыяў, цьвярозасьць думкі — чытаеш, як ідзеш на золку роснай лясной сьцежкай... Менавіта — сьцежкай, а не дарогай, гасьцінцам ці шляхам... ня ведаючы, дзе сьцебне цябе пругкай галінай, a дзе акропіць жывой чыстай прахалодай боскай расы...
    Ня шлях тут сутнасны, а прырода. Прырода таленту...
    Г аліна Дубянецкая — зь вершамі ў часопісе „Полымя” — як дзіцятка не ад нашых літбацькоў у беларускай маціпаэзіі...
    Гэткая падчарка зь зімовымі пралескамі з Андэрсэнавай казкі „Дванаццаць месяцаў”... Самадастатковая — словам, жыцьцём, лёсам...
    Вырак — не няшчасьце, вырак — абранасьць...
    ***
    Сядзеў уначы, разважаў пра літаратуру, і раптам падумалася: каго з нашых сучасных літаратараў пазнаў бы па адным-двух вершах, па адной-дзьвюх старонках тэксту?
    У паэзіі, да прыкладу...
    Барадуліна, Разанава, Някляева, Дранько-Майсюка, Артымовіч, Купрэева, Бічэль, Булыку, Сыса, Дубянецкую, Пацюпу, Гуменюка, Шніпа, Баярына, Вярцінскага, Пранузу з Прыходзькам, Адамовіча, Скоблу, Акуліна (па бардаўскім акцэнце), Аксак Валю, Таню Сапач, Мінкіна, Макарэвіча (па маякоўскай лесьвічцы), Мятліцкага (па тэматыцы), ну і, бадай, па лірычнай чысьціні халоднага стылю — Пісьмянкова...
    Запісваў як здумоўвалася. Як бачыце, сьпіс даволі шырокі... Гэтаўпаэзіі. А ў прозе? Адразу прызнаюся, тутя менш начытаны.
    ...Брыля, Глёбуса, Пташнікава (дарэчы, ня ведаю, як для каго, а для мяне — гэта наш найпершы празаік), Быкава (патэматыцы), Федарэнку, Станкевіча (пакалізіі), Чоба-
    та (па акрэсьленасьці „крэсавага”), зноў жа Купрэева, Кудраўца, Казько, Арлова (незалежна ад жанру і тэматыкі), Асташонка (па нэўрозу творчай манэры), Сакрата Яновіча, Пятровіча, Шамякіна (па клясавай ідэалёгіі), Алексіевіч (па жанры), Вайцяшонак (палёсавым выпакутаваным стылі) ... Ах, Казлова Толю (па таемнасьці якой-небудзь сьвечкі, сярнічкі, талісмане...).
    Таксама — даволі прыстойны ліст.
    А ўкрытыцы, калі „пайшлатакая п’янка”?
    Акудовіча (па ўсім — розуме, „гжэчнасьці” і запудрываньні мазгоў), Шупеньку (патрадыцыйна-клясычным патасе і стылёвым хаосе), Конана (па талерантным хрысьціянскім почырку), Кісьліцыну (па жаночых праявах), Тычыну (па роўным, вывераным дыханьні), Станюту (па інтэлігентным слэнгу і франтаватасьці), Бур’яна (па тэатральнаакторскайэмоцыі), Марйіновіча (паўсім іпаўсюль), магчыма, Бугаёва (па шырокім акадэмічным замаху і адначасна дзіцячым зьдзіўленьні — рэдкі выпадак!), яго дачку Люду (па эстэтычным гусьце) ды Сямёнаву Алу Іванаўну (па флёру, мройным стылі і францускім акцэнце)... Васючэнку (калі не заказное), Афанасьева (па глыбока схаваным сэнсе)...
    Дубаўца! — ледзь не забыў! Хоць тут, здаецца, якраз той выпадак, калі „нельга забыць”...
    не, браткі, гэта ня я такі чытач і бібліяфіл, а гэта такая, значыць, літаратура нашая ёсьць. Прыкладна. 3 таго, што менавіта мне бліжэй па духу, з таго, што чытаў і чытаю...
    А яшчэ, пэўна, многіх ня ўпомніў, а яшчэ ёсьць тыя, каго не чытаю ці рэдка чытаю, але, кажуць, пішуць яны і ня горш... Перапрашаю. Літаратура — такая справа цягамотная, усіх не перачытаеш...
    У кожнага з нас свой лёс, свая слава і бясслаўе... І кожны мае права маракаваць пра гэта па-свойму...
    He сьпяшайся запісваць вячэрнюю думку. Перасьпі зь ёй.. Ранкам ты зьдзівішся яе ўчорашняй змрочнасьці. Яна прасьвятлее...
    ***
    Гуманнасьць да злачынцы — гэта апраўданьне ня толькі зьдзейсьненага ім, але і магчымых злачынстваў з
    боку тых, хто іх апраўдвае, ня маючых пэўнасьці ў сваёй маральнасьці да канца...
    ***
    Уваўсім недахоп, мера іперанасычэньне... Аднедахопу — хістае, адперанасычэньня —стамляешся...
    Мера ж — невызначальная...
    ***
    Адзіны, хто заўжды прайграе ў палітычных гульнях, — гэта просты народ, плебс, прашу прабачэньня...