Зацемкізь левай кішэні
Леанід Галубовіч
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 220с.
Мінск 1998
Зрэшты, заўчасны скон самога Кайданоўскага і ёсьць найлепшая прыватная ілюстрацыя да талстоўскай трагедыі...
***
Дрэвы растуць крыва — гэта відавочна. Але паспрабуй выпрастаць...
***
Што б ні'пісаў — усё гаворыць тваім голасам. Нічога нельга выказаць, апроч сябе.
1 самы выдатны і самы няўдалы твор — гэта ТЫ...
***
.. .Укладваючы асфальт каля рэстарану „Бярозка” ў правінцыйным Клецку, я змушана адбываў дзесяць сутак пакараньня. Мясцовы міліцэйскі ізалятар быў у самым цэнтры горада і меў цёмны і занядбаны выгляд, як звонку, так і знутры. Камэрабылааб'ёмная, кубічная, затхлая, змрочная, зь нізкімі дашчанымі нарамі. Сядзела нас там шасьцёра, і ўсе, як знарок, з суседніх вёсак. Знаёмыя яшчэ па школе...
Зрэшты, як я туды трапіў... Аказацца на сутках звыкла пітушчаму чалавек па тым часе (1976) не было аніякай праблемы. Пасьля гранёнай шклянкі сьпірту, выпітай зь сябрамі, што перапала нам у выніку нейкай матэрыяльнай авантуры, я ўздумаў ехаць дахаты ў вёску. Білет мне на аўтастанцыі купілі той, што і трэба было, ды пасадзілі зусім ня ў той аўтобус. Адразу ж па выезьдзе із станцыі дзядокканралёр, як пасьля высьветліся, — паважаны пенсыянэр раённага масштабу, правяраў пасажырскія квіткі. Квіток у мяне знайшоўся, ды не на гэты рэйс — сварка, лаянка... Ну, вядома, п’яны дундук. He разумеў, што мне дабро робяць — ссаджваюць, каб не заехаў у супрацьлеглы бок. Дзядок прыпыніў аўгобус у горадзе насупраць пастарунка, гэта было якраз па дарозе, дый здаў мяне савецкім беларускім міліцыянтам. Тыя надавалі кухталёў і кінулі на адсыпку ў цёмную камэру... Назаўтра судьдзя за нейкія пяць хвілінаў і аформіў мне тыя дзесяць сутак арышту.
... І вось — сядзім... Праўдзівей сказаць, ляжым, хоць і мулка. Хлеб, соль, вада... Ніколі ня думаў, што на трэція суткі гэта ўсё так смачна, так чакана і ўсяго гэтага так мала...
Пасьля ўжо сталі выводзіць на работу ў горад, укладваць асфальт каля местачковага рэстарану. Хоць і цяжкая праца, але на волі — там і накурышся, і пажуеш... Сяброў сноўдае процьма: той — гэта, гэты — тое... Дзень да вечара...
На пятыя суткі ноччу ў калідоры ізалятара затупалі, забразгалі замком... Дзьверы адчыніліся, у асьветленым іх праёме паўсталі два пакамечаныя начным дзяжурствам сяржанты, гарлаюць: „Ну, што залётныя?! Два дабраахвотнікі на гадзіну — і двое сутак адпісваем у крэдыт!..”
Дабраахвотнікі—усе! Выбар быў за шустрэйшымі і менш заспанымі. Пасадзілі ў варанок, павезьлі кудысьці за горад. Цемрабеспрасьветная. Аварыя нашашы. Згарэлы бэнзавоз. Загарнулі ў брэзэнт труп кіроўцы, паехалі назад. У бальнічным моргу згрузілі брэзэнт зь нябожчыкам на алюмініевы доўгі стол... Смурод той — даруй, Госпадзе — і па сёньня, здаецца, ня чую, а памятаю... заснуць было ўжо немагчыма.
Скасьцілі, праўда, толькі адныя суткі. Лягавыя, адно слова! Ім веры не давай...
І толькі прыехаўшы ў вёску пасьля адсідкі, даведаўся я ад знаёмых, што пазаўчора пахавалі майго аднаклясьні-
ка з суседняй вёскі Колю Архіпавага. Згарэў, заснуўшы за рулём бэнзавозу... Што тутказаць, калі мову адымае... Добры быўхлопец, свойскі, безадказны, ціхі, непітушчы...
Вось і мне дапамог, чым мог... І я, хоць і зьняволены, але ўсё ж па сваёй волі, падабраўяго, нямоглага, з вузкай і заежджанай дарогі жыцьця...
Пухам яму зямля, па якой яшчэ хаджу я нясьпешна, але ўжо стомлена.
***
На вечарыне „Бум-бам-літа” ў Доме літаратара было нечакана многа публікі і дастаткова слоўнага маразку, але не было сумна.
Седзячы побач са мной, сакратар СП Алесь Пісьмянкоўусё хваляваўся, што няма Сыса, які сарваўбы, як заўжды, гэтую вечарыну. Я сказаў яму, што Сыс тут, а ён усё ня мог паверыць.
Наіўны Алесь, хіба можа Сыс сарваць такую бедламную вечарыну?! Сваім зьяўленьнем на сцэне ён толькі скрасіў бы яе. Але —■ не, дадаваць свой аўтарытэт у гэтай справе іншым Анатоль Ціханавіч і ня думаў, хоць, пэўна ж, і „бум-бам-літаўцы”, як і Пісьмянкоў, на тое падсьвядома спадзяваліся...
Тым большы гонар Сысу...
4ddt
Кожны ведае, што ён жыве, але пераважная большасьць людзей гэтага ня ведае. І ведаць ня хоча, што нейкі ты недзе там нечым жывеш...
Ці не адсюль наш чалавечы эгаізм — імкненьне да славы і вядомасьці?
idde
Нечакана зайшоўна кватэру Сыс. Цьвярозы, элегантны, падкрэсьлена інтэлігентны... Павіншаваўжонку і дачку з жаночым сьвятам, падараваў два аранжавыя апэльсіны. Выпіўшклянку кока-колы. Акінуўвокам кватэру, упэўніўшыся, што, падараваная ім на ўваходзіны, карціна тэлевізыйнай мастачкі Алены Каравай з выявай туманнай Каложы на месцы, сьпешна адкланяўся...
„Дурдом”, — падумаў я, самотна перажоўваючы яго экстравагантны цьвяроза-прыстойны візіт.
Зрэшты, на тое й Паэты, каб зрэдку зьдзіўляць сваёй Heap дынарнай прысутнасьцю нашу празаічную будзённасьць...
Я ведаю, што пасьля зімы прыходзіць вясна, а пасьля жыцьця сьмерць... І гэтага дастаткова, каб мысьліць насуперак веданьню.
***
Слухаў і глядзеў па НТБ інтэрвію з А. Сакуравым перад паказам яго фільму „Ўсходняя элегія”, зьнятагаўЯпоніі. Запалі яго словы, што Масква—самадастатковы горад-монстр з сваёй інтэлігенцыяй, прэсай, тэлебачаньнем і т.п., што Маскванепатрэбная Расеі, а Расея непатрэбная Маскве...
Гэта быў сучасны і неарданарны суразмоўца. Такіх на Русі мала, таму ўвачавідкі абмялела сама Русь менавіта як нацыя руская.
Ён гаварыўскупа, пакутна, разумна, спатыкаючыся, губляючы і знаходзячы патрэбнае слова ў патрэбны момант... I самае галоўнае, што словы тыя для авангарднага мастака былі надзіва простымі і даходлівымі, на мой погляд, нават для непадрыхтаванага да падобнай гаворкі чалавека.
І ў тым пераканаўчая сіла Таленту, не зважаючы, у якім мастацкім накірунку дзейсьніцца яго Творчасьць...
***
Зямны час зьмяніў свой рытм. Жыцьцё чалавека паскорылася. Такія, як я, людзі, якім пад пяцьдзясят, — стамляюцца, не пасьпяваючы за часам ні фізычна, ні духоўна...
Яшчэ дваццаць-трыццаць гадоў назад справы чалавечыя дзеіліся спакайней, разьмераней, надзейней, спагадней для самога чалавека. Амаль не было разьліку на далёкую асабістую пэрспэктыву, не было рызыкі ў дзеяньнях і будзённых намаганьнях.
Дзень быў роўны дню, а ноч — ночы, любоў — любові, а зло — злу, рубель — рублю, а беднасьць — беднасьці, чалавек — чалавеку, а Бог — Богу...
Цяпер дзень стаў карацейшым, а ноч даўжэйшай, любоў— меншаю, азло — большым, рубель — роўным беднасьці, а беднасьць — нявартая рубля...
Чалавек імкнецца быць роўным Богу— і Бог паскарае рытм жыцьця...
Я — адстаю, адстаю.. Але — застаюся. У сваім часе. Зь сябе ня выбежыш...
Трэба было мне па сваёй памяці занатаваць пра тое, як...
Але — не... Пакіну гэтую радасьць іранічнага натхненьня Леаніду Дранько-Майскжу, хоць ён і ня быў сьведкам таго, як... І ўсё ж ніхто іншы ня зможа так напісаць „Пра тое, як пасварыліся Алесь Сьцяпанавіч з Анатолем Ціханавічам”...
Вядома, адна справа, калі графаманка-палюбоўніца задушвае п’янага таленавітага Рубцова Мікалая Міхайлавіча, і зусім іншая, калі адзін магутны талент душыць другі ня менш буйны талент... Праўда, і ў гэтым выпадку ўсё магло скончыццанамінорнай трагічнай ноце...
Затое ўваўшло б у гістарычныя літаратурныя аналы! A так... невядома нават, ці захоча пісаць „пра тое..Л. Д. -М.
***
Людзі хочуць наблізіцца да Бога, таму што палохаюцца духоўнай адзіноты, але ўсё яшчэ далёкія ад Яго, таму што баяцца адысьці ад сябе...
***
Здавалася, вясна ўжо стаяла на парозе акалелага сьвету... А сёньня зранку — зноў сьнег, вецер, макрэча...
Стыхія разгулялася паўсюль —у прыродзе, у грамадзтве, у кожным асобным чалавеку...
Палітычныя вятры за апошнія дзесяць гадоў выдзьмулі зь людзкіх душаў адчуваньне вечнай прыгажосьці, пакінуўшы там пустку быційных расчараваньняў.
Як загнаны зьвер, ужо зьмірыўшыся з гіблым выракам, удыхваю ўсябе апошні водар жыцьця...
Мастацтва — гэта ня тое, што створана ці яшчэ творыцца, а тое, што з табой створана ці яшчэ створыцца...
Вось гэты зацемкі... Іх трэба альбо пісаць альбо чытаць... Мне, яму, ёй, вам —няважна.
Я выбраў першы варыянт...
***
Мітынговасьць зацягвае, як алькаголь. Кожны з нас пакутуе за Айчыну ў меру сваёй любові да яе. Іду ў шматгысячнай калёне пад бел-чырвона-белымі сьцягамі і, пераадольваючы боль у страўніку, крычу разам з усімі „Жыве Беларусь!”, ясна прытым усьведамляючы, што не жывем ні я, ні яна, a — хварэем, што час ня лечыць нас, а набліжае агонію.
Але мы ствараем міт, бо ведаем, што толькі ў міце адраджаецца з попелу птушка Фэнікс...
Што нам дае гэта, апроч надзеі? Адчуваньне ўласнага дачыненьня да стварэньня міту — ілюзіі нашага зямнога існаваньня.
Таму, трываючы боль у страўніку, я крычу на ўвесь Сусьвет: „Жыве Беларусь!”, укладваючы ў гэтыя словы адзін-адзіны сэнс : Госпадзе, я — грэшны раб Твой, зьлітуйся — даруй мне грахі мае...
***
Прадвесьне... Апатыя.. Ня ведаю, навошта жыву, пішу... Апатыя не да жыцьця, а да сьмерці, не да жывога, а да мёртвага...
Апатыя не да мокрага, бруднага і цяжкага сьнегу, што растае ў мяне на вачах... Апатыя да сёньняшняй рэчаіснасьці...
Студэты спыталі прафэсара-філёляга, як гэта людзі складаюць анэкдоты. Было тое за сталінскім часам.
„Сядзяць і сачыняюць, — коратка адказаў прафэсар і як бы няўзнак дадаў: — Сачыняюць і сядзяць..
Мне падабаецца гэты трапны анэкдот пра анэкдоты, Ды ўжо й пры нашым часе, прыпамінаючы „рэваншыста”
Адамовіча зь яго вершам „Убей презпдента”, за які ён вось цяпер і сядзіць... Анэкдот!..
***
У нас па сутнасьці адбываюцца банальныя „рэчы”. A ляманту — на ўвесь сьвет! Такога розгаласу не заслугоўваюць ні той, хто творыць гэтыя „рэчы”, ні той, хто надае ім такое значэньне...
He дзяржава, a — край зь людзьмі на балоце...
У гэтай краіне, дзе ты ні пасяліся, — хоць зь якога боку апоек суседам будзе. У мяне цяпер, дзякаваць Богу, — зьнізу. Маці гадоў сямідзесяціпяці і сынок-бадзяга гадоў сарака пяці... Рэдка калі павітацца можна — напітыя да бязмоўя, толькі хрыпла мыкаюць ды брудна і неразборліва лаюцца. А вечарамі крычаць-грукочуць і б’юць посуд. He ўяўляю — што ўжо там біць...
Хрушчоўка, перакрыцьці блёчныя, тонкія — усё чуваць, хоць вушы ватай затыкай. Асабліва ў ваннай. І вось сёньня, на каталіцкі Вялікдзень, чышчу ранкам зубы — чую і вушам сваім веры не даю; адчуваецца, што яшчэ ўложку, непахмелены, перасохлымі губамі, іржава-выбачальным голасам: ма-ма, ма-му-ля...