• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зацемкізь левай кішэні  Леанід Галубовіч

    Зацемкізь левай кішэні

    Леанід Галубовіч

    Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
    Памер: 220с.
    Мінск 1998
    42.13 МБ
    Яшчэ не было таго літаратара, які б на поўным сур’ёзе прызнаў сябе бесталанным.
    Я мог бы быць першым. Вядома, мог бы...
    ***
    Бяссоньніца... як усьведамленьне вечнасьці...
    Апоўначы жонка прыймае душ... Слухаю заплюшчанымі вачыма...
    ***
    Безумоўна, я — псыхічна хворы чалавек. Іначай, хіба рыфмаваўбы словы ўтакім шаноўным узросьце?..
    ***
    Тыдзень таму патэлефанаваў Вітка: як там яго „постаць” у „Крыніцы” рыхтуецца, на які нумар заплянавалі?
    Кажу: падрыхтавалі, будзем даваць у 23-ім нумары...
    Зь лёгкай інтэлігентнай празарлівай іроніяй пытаецца: 23 нумар — гэта на які месяц, вы ж спазьняецеся, ці дажыву я да 23 нумару?..
    Тры дні дома я яшчэ даводзіў той матэрыял да глянцу... У панядзелак прынёс здаваць. Памёр, кажуць, упятніцу Вітка...
    Хацеў адкрыць фортку, пацягнуўся да яе і — асеў ціхенька на падлогу...
    Меркавалі даваць яго „постаць” у рубрыцы „ТЫ”, гэта значыць, як жывога, дзейснага літаратара, а цяпер давядзеццапераносіцьу рубрыку,,Я”, гэтазначыць, адышоўшых з жыцьця, але не зь літаратуры, для тых, хто ўсё-ткі пасьпеў адкрыць фортку, каб не задыхнуліся астатнія-ія-і-я...
    •kick
    На зямлі так многа людзей, што — ні сёньня-заўтра — я буду ўжо лішнім... Праўда, ТАМ іх яшчэ больш... Аднак, і вымярэньні ТАМ іншыя.
    ***
    Самота забірае ўсяго чалавека, а радасьць толькі частку...
    ***
    Жаль — вось што застаецца ад нашага жыцьця блізкім людзям...
    ■%-к*
    Гэтахмельная багемная ілюзія, што сабраўшыся нейкім блізкадумным гуртам, мы можам зрабіць-стварыць нешта вартае высокага мастацтва.
    Усё адметнае творыцца паасобна...
    ***
    Асабістае назіраньне. Прыхільнікі творчасьці Коласа — людзі пераважна звычайныя, прыземленыя, абачлівыя...
    Творчасьцю і асобай Купалы, найперш, захапляюцца тыя, хто здольны на неардынарнасьць: летуценьнікі, бабнікі, багемнікі...
    Нарэшце я надумаўся пафарбаваць вокны сваёй кватэры. Звонку ўжо ашалупілася нудна-зялёная жэсаўская фарба, дрэва загніло аддажджоў і патрэскалася пад сонцам...
    Скажу шчыра, доўга не хацелася брацца за гэтую мазьлівую справу пры маёй хранічнай лянотнасьці, але калі ўжо вырашыў, што, праўда, не бяз жончынай зьвягі-прынукі, то ўзяўся, як гэта заўжды бывае ў мяне на пачатку, з ахвотай і, можна сказаць, мастацкай насалодай.
    Пачаў з кухоннага вакна, дачакаўшыся ад’езду жонкі з дачкой у вёску.
    Справа мала-паціху заладзілася. За вакном цёла, сонечна. Пад вакном — зялёная трава, дрэвы, кусты... Дзіцячы рэй і розгалас...
    Пэцкаю сябе, седзячы ў насьцеж расчыненым акне на падваконьні...
    І — раптам! — у нейкім сваім одуме няўзнак апусьціў вочы ўніз — рука каўзанулася, цела цепанулася вонкі, нутро пахаладзела, ногі ватныя... Ачомаўшыся, зьлез з падваконьня ў кухню... Запаліў цыгарэту, думаю-маракую, сам сябе супакоўваю... А што, каб сапраўды зваліўся, жахнуўся долу зь пятага паверху?! Ну, пэўна, не разьбіўся б дарэшты, бо ўнізе зямля мяккая — кветнік, кусты, трава... Зламаў бы шыю ці пазванок... А калі б і на сьмерць разьбіўся — даволі арыгінальны скон, рамантычны нават...
    Ужо асьцярожнічаючы, дафарбоўваючы тое акно звонку, стоячы знутры. Спускаюся на вуліцу — файна глядзіц-
    ца... Вяртаюся, вару каву, п’ю яе задаволена-расслаблены... Гаспадар!
    Але тая думка ўсё грызе мяне дастатку. Ну, разьбіўся б на сьмерць... Прыйшло б колькі сяброў на хаўтуры. Няўзнак зазірнулі б у тое акно — паахалі б: і акно прыгожае і за акном — рай зямны, нездарма гэты ідыёт туды выпырхнуў... Пэўна, і так хто-небудзь зь іх падумаўбы.
    Дый што казаць, гэта ж дзьве вялікія розьніцы, як баюць у Адэсе: адна справа — выпадкова вываліцца з акна пятага паверху ўласнай кватэры і зусім іншая — праваліцца ў сьмярдзючы каналізацыйны люк на цёмнай незнаёмай вуліцы...
    Фу-у...
    Але тутужо, які камушанецвыпадзе. Камулёс пасьміхнецца, а каму — скурчыць міну...
    Адным словам — не забывайце паглядзець у акно перад тым як яго фарбаваць...
    Шукаць сваё трэба ў сябе пад нагамі. Сваім далёка не раскідвацца...
    Заключны канцэрт на віцебскім „Славянскім базары”. На сцэне сьпявае сваю бясконцую песьню польска-француская савецкая сьпявачка Эдзіта П'еха... Глыбокае дэкальтэ, ногі аголеныя вышэй каленяў...
    Уяўляю сваю вясковую цётку Маню, гэткага ж 60-гадовага ўзросту, зь сінюшнымі, парэзанымі з-за аперацый на венах, нагамі, якая ўсё сваё сьвядомае жыцьцё адгарбела на сьвінафэрме, у гнаі ды сырасьці...
    І, о Госпадзе, думаю я, чамусьці ўпэўнены, што і яна глядзіць гэты канцэрт, змахваючы слязу ад прывітальных слоў любімага прэзыдэнта, і па-мацярынску, бо не была замужам і ня мае дзяцей, любіць гэтую П’еху, як сваю ненароджаную дачку, ня ведаючы і не здагадваючыся, што яна яе равесьніца...
    ***
    На мой суб’ектыўны погляд, жанчынам не абавязкова займацца літаратурнай творчасьцю.
    Яны ніколі не напішуць твор роўнавялікі таму, што маюць самі зь сябе...
    ***
    Чаму многія недалюбліваюць яўрэяў? Таму што імі не нарадзіліся...
    ***
    Які бесчалавечны сьвет наўкол! Асабліва тады, калі ты адзінокі і бездапаможны...
    „Зямля была нябачнай і пустой і цемра над безданьню; і дух Божы лунаў над вадою...” (Біблія)
    „Хочется белого-белого, лебедей...” (Зыедоніс)
    Самота душы...
    ***
    Пра што мы маўчым? Пра сябе... Пра што гаворым? Пра сябе?.. І дзе ж зьберагаем сваю існасьць? У сабе...
    ***
    Ад пачатку вынаходніцтва тэлефоннай сувязі два абанэнты слухалі адзін другога, знаходзячыся на дзьвюх супроцьлеглых канцах аднаго дроту. Сёньня вас могуць пачуць і на яго трэцім канцы...
    Ня памятаю ўжо як называлася тая амэрыканская кінакамэдыя, дзе запаў мне такі пасаж: амэрыканцы адыходзяць не разьвітваючыся, а рускія — разьвітваюцца не адыходзячы...
    ***
    Быў у Сьвятланы Марчанкі. Хворая, але здаровая духам кабета. Мысьленьне чыста мужчынскае, аналітычнасухаватае, бяз бабскіх сантымэнтаў і лішніх словаў...
    На памяць дастаўся ад яе сувэнірны адпаліраваны аўтаматны патрон, з гільзай і куляй, але бяз пораху. Сын з арміі прывёз. Стаіць напалічцы — адзінока, забыта... Заюдзіла мне яго займець...
    —• Для каго? — пытаецца з прыхаваным падтэкстам.
    — Для сябе... — кажу.
    — Тады — бяры...
    Прыехаў дахаты і паставіў патрон на кніжную паліцу. Дачка праз колькі часу шэпча жонцы: „Ну, тата й дадумаўся — паставіў патрон поруч зь іконкай Вожай Маці..
    Жонка мне тыя словы перадае. Гляджу — сапраўды так... Хоць патрон і пусты, і сувэнірны і іконка камэрцыйна-канвэерная — і якраз, можа, найбольш пэўна адлюстроўваюць наш сёньняшні час...
    І ўсё ж — патрон прыбіраю. Магчыма, перадару камунебудзь. Добра было б, каб тым чалавекам аказаўся патэнцыйны самагубца. Глядзіш, у нечым доме зьявіліся б яшчэ адна іконка... і пэўная вера...
    І ўсё гэта дзякуючы аналітычнаму розуму Сьвятланы Марчанкі.
    іеіс-к
    У тыпаграфіі рассыпалі набор кніжкі Алеся Асташонка. Кніжку, якую па каліве слоў зьбіраў аўтар на працягу дзесяці гадоў жыцьця...
    „П'яная кніга” — так яна мелася быць названай. Аднак, дзякуючы свайму хмелю і лігачоўскай цьвярозасьці выдаўцоў, заблыталася, завалэндалася, не дайшла да свайго месца на кніжнай паліцы...
    У Артура Рэмбо ёсьць такі верш — „ГГяны карабель”. Можа, і адтуль узьнікла ў Алеся асацыяцыя пры выбары назову сваёй кніжкі. Хоць было і ёсьць процьма іншьіх, куды бліжэйшых і па часе і па тэме.
    Але па сутнасьці — гэта працяг адной кніжкі чалавечагажыцьця, якое рассыпаеццапераднашымівачыма...
    ***
    Сьвя'ікаваньне ўласнага дня нараджэньня заўжды псуе мне настрой. Ты і ня хочаш яго адзначаць, але заангажаваны калегамі, ■— мусіш. А калі мусіш, то якое гэта сьвята?
    Таму я заўжды бяру адпачынак у жніўні. На дванаццаты дзень якога і выпадае мой дзень нараджэньня. У вёсцы запрацай праяго й не ўспамінаеш...
    Каб людзі ня ведалі вылічэньня часу, жыць было б цікавей, асабліва пасьля пяцідзесяці і, найперш, жанчынам... Ну, здаровы — то й жыві сабе далей меры ня ведаючы...
    А так, над намі, як дамоклаў меч, вісіць гэтая магічная 1 ОО-гадовая лічба чалавечага веку, дацягнуцца да якой перашкаджаюць нам, прынамсі, і нашыя дні нараджэньня...
    Ёсьць у мяне даўнія вершаваныя радкі: Ёсьць два няведаньні, у якіх вучуся Шчасьлівым быць і знаць сваю пару: Ня ведаў дня, калі я нараджуся, Ў якую ноч -— ня ведаю — памру...
    Выдатныя радкі (і гэта не запозьнены камплімэнт сабе, аўдзячнасьцьпрыродзе), аленаўрадцізразумелыя за сьвяточным сталом з нагоды нараджэньня.
    А ўвогуле, я прыхільнік сьмерці, калі жыцьцё дажываецца да канца, а ня цягнецца да скону...
    І ўсё ж: „сто лят” вам, дарагія ЗАСТОльнікі днёў нараджэньня!
    ***
    Пра розныя неардынарныя здарэньні ў Дамах творчасьці напісана столькі мэмуарнай літаратуры, што — жах! чаго там толькі не тварылася і ўсавецкі час і ўцяперашні...
    Я ніколі ня меў ні звычкі, ні ахвоты, як некаторыя іншыя, — асабліва „на халяву” ці са скідкай Літфонду — езьдзіць туды адпачываць ці што-небудзь тварыць.
    І, відаць, толькі дзякуючы гэтай сваёй заганнай несавецкай звычцы, я так і ня быў ні ў адным Доме творчасьці і, само сабой зразумела, — нічога дрэннага там не натварыў...
    ***
    Мяняю стары перакідны каляндар 199б-га году на новы. Натрапляю натакія запісы. „Трэбахоць што-небудзь прачытаць з Гегеля! Сорамна перад В. А.” „Усё-ткі — прачытаць Гегеля!” „Неабходна прачытаць Гегеля!”
    Усё гэта на працягу тыдня...
    Прачытаў Гегеля. „Навуку лёгікі”. He зразумеў... Навошта было траціць час на чытаньне? Каб уявіць магчы масьці ўласнага розуму. Уявіў? He. Чаму? Таму што не ўявіў магчымасьцяў розуму Г егеля...
    Без камэнтару.
    ккк
    Рэгулярна гляджу па „астанкінскім” расейскім канале тэлебачаньня „Сьмехапанараму” зь Яўгенам Петрасянам.
    3 нашых у падобным жанры найбольш выдзяляецца проста„Панарама”, асаблівазь Інгай Хрушчовай...
    ккк
    Палітычная сытуацыя ўрэспубліцы рэзка абвастрылася ў сувязі з маючым адбыцца рэфэрэндумам і паводзінамі большасьці дэпутатаў ВР...
    Лукашэнка патрапіў у скандальнае становішча.
    Глядзеў па БТ яго прысутнасьць ў Століне на „дажынках”. Твар разгублены, вочы патухлыя... І словы яго перад адлётам да публікі, нібы спэцыяльна абкарнаныя пры мантажы: „Я проіцаюсь с вамн...” І — зацямненьне, і пасьля, адразу ж — мінорная музыка на фоне восеньскай палескай прыроды, пачатак вядомага тэлевізыйнага фільма Віктара Турава „Людзі на балоце”...
    Дажалі.1 ? Наўрад ці...