• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зацемкізь левай кішэні  Леанід Галубовіч

    Зацемкізь левай кішэні

    Леанід Галубовіч

    Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
    Памер: 220с.
    Мінск 1998
    42.13 МБ
    ■ккк
    Гамонім-абмяркоўваем з жонкай нечаканы альянс камуністаў і дэмакратаў (аж да БНФ!) дзеля супрацьстаяньня Лукаіпэнку...
    1 жонка, раптам, згадвае, як на пачатку перабудовы нехта з расейскіх літаратараў, прыехаўшы з ЗША, сказаў пры сустрэчы Бродзкаму, што Еўтушэнка пачаў выступаць у друку супроць калгасаў... На што Бродзкі, нэрвова затушыўшы недапалак, без заіканьня выпаліў коратка, як з аўтамату: „Еслн Евтушенко — протнв, то я — за.”
    ккк
    У адным з нумароў „Новага мнра”, чытаючы „вершапрозу” Бітава, аслупянеў, натыкнуўшыся на два радкі піцерскага прабітага паэта-бамжа Грыгор'ева (ужо нябожчыка, які, дарэчы, другім з расейскіх паэтаў пасьля Пушкіна, быў адпеты ў Канюшыннай царкве):
    Лежу я в однночестве
    На человеке голом...
    Ну што, мужыкі, хіба не здаралася?! А калі здаралася, значыць, — паэзія, як сьцьвярджаў Вазьнясенскі Андрэй...
    Яшчэ летам у вёсцы напісаліся-выдыхнуліся пятнаццацць вершаваных радкоў... Неставала шастаццатага, заключнага.
    ... І ўжо колькі часу яго няма і няма. І гэта пры тым, што амаль штовечар я праяго адсутнасьць задумваюся (ці ён мне напамінае тамі, ужо адзінока-сіратлівымі, пятнаццацьцю радкамі?...)
    Верша не адбылося, але адбылося і яшчэ адбываецца нешта больш значнае, чым сам верш — працягваецца пошук яго скону...
    Толькі ня скончаны верш працягвае жыць...
    ***
    Затрымаўся на нейкіх пасядзелках. На пачатку першай гадзіны ночы тэлефануе туды жонка.
    — Ты хоць пазваніў бы, што затрымліваешся. Я тут хвалююся, ня дай Божа, здарылася што ў дарозе. Ноч жа наўкол глухая, нераўнуючы як у піліпаўку...
    Госпадзе, думаю, яна яшчэ ўсё дае веры, што я магу некаму спатрэбіцца, што са мной усё-ткі яшчэ нешта можа здарыцца... Прыемна спадзявацца...
    Найбольш красамоўнымі бываюць філёзафы ў кампаніі на падпітку. Адзін нешта абсурдна даводзіць, другі — аспрэчвае... каб, у рэшце рэштаў, разысьціся, адзін другога падтрымліваючы: яны ведаюць, што зямля круглая і іншы пункт апоры, пра які патэтычна марыў Архімэд, да гэтага часу такі ня знойдзены...
    ***
    Акудовіч за добрым кампанейскім сталом можа піць усё без разбору: самагонку, гарэлку, віскі, каньяк, віно, пэпсі, чай, каву, мінеральную ваду і проста ваду з-падкрану, калі толькі нешта з гэтага пераліку наліта ў ягоную чарку...
    — Валянцін, — часам просіш, — паберажы здароўе...
    — На жаль, нічога вечнага няма, — няўзнак буркоча ён,
    разьвіваючы зь безнадз ейным у філязофіі, але ўдзячным слухачам, сваю ідэю-фікс, што чалавека па сутнасьці не было, няма й ня будзе, арасхваляванаму, напітаму і ашаломленаму суразмоўцы безапэляцыйна даводзіць, што таго ўвогуле ўжо йцяпер няма... сёньня,восьтут... пустоемесца...
    І таму нічога не застаецца як пагаджацца, самнамбулічна адкрываць рот і ківаць няўпэўненай галавой...
    Прыгледзішся ўважліва збоку — і сапраўды, чалавека поруч з Акудовічам няма... А Валянцін ёсьць! Ён зноўпадымае нечым налітую чарку, і да сьлёз ня хочыцца верыць, што аднойчы ня будзе й яго.
    Вычытваю рукапіс сваёй будучай кніжкі пасьля рэдактарскіхправак Дранько-Майсюка. Зусім пагаджаюся. Даходжу да гэтага: „Жонка сьпіць раскрытая, уроскід, агаліўшыся да клубоў, маленькія грудзі ўздымаюцца пад тонкай белай сарочкай імпульсыўна і часта..
    І тут заўважаю, як рэдактарскі аловак Дранько-Майсюка, па-фетаўску „тлуста” і грубавата, прайшоўся па „клубах і маленькіх грудзях” маёй жонкі...
    Ведаючы Леаніда Васільевіча як датклівага, тонкага эстэта, з выкрасьленымі „клубамі” з-за грубаватага інтыму я пагаджюся, але ніяк не магу даўмецца, чаму ён не пагадзіўся з маім бачаньнем „маленькіх грудзей”... Гэта дужа зьдзівіла і азадачыла. Ці то ён не давярае маім вачам, ці то — трэба меркаваць! — на яго погляд, грудзі маёй жонкі аніяк не маленькія...
    Бегла праглядваю чарговы канстытуцыйны артыкул Паўла Якубовіча ў „Советской Белорусснн”, і думаю, што з гэтага артыкула вынікае для „Нашай Нівы” Сяргея Дубаўца...
    Я — алькаголік... Быў ім, таму што ня меў пэўнасьці ў сваёй меры. Застаўся ім, таму што ня ведаю меры сваёй пэўнасьці...
    Шамякін на Радзе СП Беларусі даводзіў, што пры фінансавай мэтазгоднасьці можна аб’яднаць газэты „ЛіМ”,
    „Голас Радзімы” , „Нашаслова”, „Культура”... Адно, маўляў, толькі важна — захаваць пры гэтым традыцыйны назоў будучай аб’яднанай літаратурна-мастацкай газэты: „Літаратура і Мастацтва”...
    Гэтаяк пададной вокладкай зьмясьціць тэксты Шамя кіна, Навуменкі, Чыгрынава, а на супэрвокладцы аўтарства пазначыць абрэвіятурай Саюза пісьменьнікаў Беларусі...
    Акудовіч — майстар спорту па горным турызьме. Літаратура — гэта яго чарговы пад’ём угору...
    Часам ён прызнаецца, што на сёньня самай непрыступнай і высокай для яго ёсьць напісаная намі гара літаратуры...
    Месяцы тры як зарокся не пісаць вершаў. Я напісаў іх дастаткова. Навоштапісацьлішнія?..
    Аднак жа, не — зноў засьвярбела... Адназначна, што я, як і ўсе іншыя, графаман...
    ***
    ГРАФАМАН — гэта той, хто бясконца піша вершыкі пра сьнег, бярозы, радасьць і сьлёзы...
    А той, хто рыфмуе выключна патрыятычную, грамадзянскую, трыбунную тэматыку, — гэтаўжо ГРАМАФОН.
    Дубавец гэта зразумеў раней за іншых.
    Падчас пісьменьніцкага сходу памёр Капусьцін. Хворы, сардэчнік, каб адзяхнуцца ад пустой арытмічнай гаварыльны, выйшаў у фае і раптам — упаў...
    Я падымаўся якраз з прыбіральні ў залю. Ляжыць на падлозе чалавек, раскінуўшы рукі,—як разгорнутая кніга... Над ім стоўпіліся пісьменьнікі, ня маючы як дапамагчы, і ўжо не дачакаўшыся хуткай дапамогі, асыдярожна склалі рукі нябожчыка па-хрысьціянску, загарнулі старонкі яшчэ адной, да канца так і не прачытанай, кнігі чалавечага жыцьця...
    ***
    Воляй-няволяй схіляюся да брылёўкай формы і стылю. Прачытаў і пазначыў у першым томе Івана Гарына („Пра-
    рокі і паэты”, „Віён”, стар. 334): англнйскнй король Эдуард повеснл в своем клозете герб Францнн, не потому, что хотел ее (Францню) уннзнть, а потому что страдал запором н внд герба помогал ему облегчнтся. От страха.”
    Можна было б зрабіць і камэнтар, але тое было б залішне для газэты, разьлічанай натворчую інтэлігенцыю..
    ***
    Мінчук, што лушчыць семкі — хоча ён таго ці ня хоча, так гэта ці ня так — адназначна зьяўляецца для мяне электаратам... Менавіта базарныя семкі ёсьць паказчыкам адсутнасьці інтэлекту і інтэлігентнасьці...
    Прыгледзьцеся, як многа наўколшалупіньня! t як мала тых, хто зьвяртае на гэта ўвагу...
    Чытаючы дзёньнікі М. Танка („Полымя, № 9, 1996 г.), узьнікла асацыяцыя зь вядомымі радкамі Ўл. Маякоўскага, своеасаблівы пэрафраз: „Чытайце, зайздросьце, я —беларус Савецкага Саюзу.”
    І многа чаго яшчэ ўзьнікла з таго, што зьнікла...
    ккк
    Навошта тьі ўдасканальваеш у сабе маю нялюдзкасьць?
    ккк
    Літаратура, а тым больш паэзія, ня пішуцца крывёю, як можна іншы раз пачуць ці прачытаць у „откровеннях” клясыкаў.
    Паэзія пішацца жарсьцю і лёсам... Крывёй пішацца зусім іншае... Дапрыкладу, ясенінскінэкралёгсамомусабе: „До свнданья, друг мой, до свнданья...”
    ккк
    Жанчына, пачынаючы з свайго сьвядомага дзявоцтва, фізычна і ўнутрана падрыхтаваная да гвалту. Болын таго, падсьвядома чакае гэтага...
    Мужчына дзейсны да гвалту толькі інстынктыўна і рэфлексыйна...
    
    Мне падабаецца гэтая жанчына. 1 — выдатна! Любуйся ёй і вокацеш. Ды, не... Яхачу яе... Аднак, нельга, немагчыма... Па розных прычынах. І маральных у тым ліку.
    Тады — забудзься на яе і ўспрымай як звычайную...
    О чорт, я думаў пра сябе значна лепш. He, такі як і большасьць...
    ***
    Заўжды цяжкім для мяне было проста і адкрыта глядзець чалавеку ў вочы. Здавалася б, ні ты яму, ні ён табе нічога ня вінны, — абодва шчырыя. I ўсё ж, глыбока зазірнуўшы ў вочы чалавеку насупраць, міжволі адчуваеш нейкую непамыснасьць, што змушае цябе ў рэшце рэштаў адвесьці свой пагляд ад яго вачэй.
    Магчыма, усё заключаецца ў гэтым трошкі недасказаным слове пагляд, можа, у нашым выпадку гэта ні што іншае як падгляд... Падглядзатой самай непамыснай таемнасьцю, якую хавае кожны з нас на самым донцы сваіх глыбокіх вачэй...
    Каліхочаце займець блізкае сяброўства альбо моцнае каханьне, — не заглядвайце вельмі часта і залішне доўга ў вочы абранага чалавека. Гэта небясьпечна. 1 для вас і для яго. Ва ўсякім разе, убачанае — не зразумееце, а ва ўзаемаадносінах нешта істотнае страціце...
    ***
    Літаратура, якая хоча займець водгуку чалавечай душы, павінна пісацца ўсім чалавекам, сутнасьць лёсу якога мэтафізычна асацыюецца зь яго словам...
    Нішто так ня ўзносіць, якусьведамленьне сваёй адзінкавасьці і непаўторнасьці ў гэтым сьвеце.
    1	нішто так не суцяшае, што памрэш як і ўсе...
    ■kick
    Нядаўна я ўпершыню заглянуў з дачкой у краму „Прырода”, што насупраць парка Чалюскінцаў. Жонка параіла нам паглядзець нахамэліёна, які зьмяняе афарбоўку ску-
    ры. Адаак, на небаракуўжо нехта спакусіўся — купіў-такі.. Ну, што ж...
    Прыпыніліся каля шматлікай разяватай публікі. У тэрарыюме бясьпечнаразгульваечысьцютка-белае куранё — туды-сюды — на хаду зьдзёўбваючы прасыпанае проса...
    А наводдаль, на высахлай сучыне, на першы погляд, мірна драмаў-выграваўся пад сьвятлом электралямпы сьветла-шэры самавіта-сыты ўдаў...
    Калі куранё падышло да пасудзіны з вадой, ён як бы нехаця заварушыўся, расплюшчыў вочы і стаў раз-пораз выкідваць вусікі раздвоенага языка, ды павольна-асьцярожна выцягвацЬ' Пасоўваць сваё гібкае гадзёчынае цела ў тым жа накірунку...
    He пасьпеў я сказаць дачцэ пра мірнае суіснаваньне розных відаў жывёльнага сьвету — пра што насамрэч падумалася — як удаў маланкава „выстраліў”, ашчэрыўшы сваю ружова-зубатую пашчу, і — схапіў беднае птушанё ўпоперак тулава...
    Ад нечаканасьці сэрца сьцепанулася як ад удару электратокам! Дачка дрыганула руку, вырваўшы яе з маёй і інстыктыўна адскочыла ад тэрарыюму... Болып да ўдава яна не падыходзіла. А той усё абкручваў сваім целам лёгкую здабычу, сьціскаючы яе, пакуль куранё ня выпусьціла дух, і толькі пасьля, агледзеўшы зь якога боку зручней пачынаць трапезу, стаў паступова заглытваць у сабе — усю цалкам — яшчэ цёплую няшчасную істоту...
    За ўсім гэтым гідліва і страшна было назіраць, аднак, нечым яно прыцягвала выпадковую публіку, нібыта ўдаў гіпнатызаваўяе, і натоўп здранцвела, але неадступнаўпіваўся тым жудасным дзействам...
    Ужо вяртаючыся з дачкой дадому, я ўвесь час думаў пра наша чалавечае жыцьцё-быцьцё, тым больш асацыя цыі з драпежным удавам і бясьпечным куранём былі відавочнымі, асабліва напярэдадні чарговага рэфэрэндуму, у выніку якога — як ні круці — нехта будзе сыты, а нехта зьедзены. Зьедзенымі, вядома, будуць галодныя...