Залюстрэчча для Алісы  Вольга Куртаніч

Залюстрэчча для Алісы

Вольга Куртаніч
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2003
69.72 МБ
Вольга Куртаніч
ЗАЛЮСТРЭЧЧА ДЛЯ АЛІСЫ Раман-парафраз, аповесйі, п’еса, атгавяданне
Мінск «Беларускі кнігазбор» 2003
УДК 882.6-3
ББК 84(4Бен)6
К 93
Куртаніч В.
К 93 Залюстрэчча для Алісы: Раман-парафраз, аповесці, п’еса, апавяданне / В. Куртапіч. Мн.: «Бсларускі кнігазбор», 2003. 312 с.
ISBN 985-6638-98-4.
Кніга В. Куртаніч арыептаваная на чытача-сааўтара, здольнага не нроста суперажывапь літаратурным персанажам, а пражываць іх лёсы. Паэтычны і жорсткі свет пачуццяў, пакуг.чівыя пошукі гармоніі ў абсурдзе паўсядзённага жыцця асветлсныя тут неверагоднай шчырасцю аповсду — і празаічнага (у зборнік увайшлі раман-парафраз, аповесці, апавяданне), і драматычнага (п’еса «Ружы для чужога каханка»). Гэтакнігадля тых, хто сумуепавытанчанай іадначасоваэмацыйнааголенай, пранізлівай літаратуры.
УДК 882.6-3
ББК 84(4Бен)6
Аўтар выказвае шчырую ўдзячнасць за дапамогу ў выданні кнігі Старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леаніду Пятровічу Козіку, а таксама свайму сябру, грамадзяніну Італіі Філіпа Вейцману.
ISBN 985-6638-98А
© Куртаніч В., 2003
Раман-парафраз
ЗАЛЮСТРЭЧЧА ДЛЯ АЛІСЫ
Гэтая дурнічка вельмі любіла прыкідвацца дзвюма рознымі дзяўчынкамі адразу*.
I
Я ведала, што які-небудзь дзень свайго жыцця я назаву пераломным. Мінуў месяц з таго часу, як загінуў на пласе хуткакрылы крамяны гарэза Купідон і з пульхных ручак яго выпаў маленькі лук. Пэўна ж я перажывала прысуд, вынесены маім мужам — маім былым мужам — гэтаму няшчаснаму боскаму стварэнню. «Т ы яшчэ будзеш кахаць, і неаднойчы», — сказаў мне на развітанне Сымон.
Пасля трох год сумеснага жыцця нашы сапраўдныя пачуцці нагадвалі безыменных жыхароў прыфрантавых мястэчак, і калі Сымон кінуў мяне, — я толькі і рабіла, што прыладжвала белы сцяг часовай разгубленасці на дрэўка ахвярнасці.
Падчас трохгадовых побытавых баталій мяне не цікавілі такія магчымыя перадышкі, як: спецыфічна-сітуатыўная, геданісцкая, душэўная, зацягненая, заблытаная, якая падтрымлівае шлюб, якую трэба прымаць належна перад скасоўваннем шлюбу, — адным словам, здрады. Таму я запанікавала і, па ўсіх правілах сентыментальных раманаў, пачала праяўляць абыякавасць да жыцця. Я ведаю гісторыі, дзе пакрыўджаныя гераіні змагаліся за сваё шчасце, каб вярнуць няверных і «заблукалых» ці не для таго, каб адразу адпомсціць. Але сама была не з тых, «хто можа пастаяць за свае правы», — гэтак сцвердзіла мая адвакатка. Я была занадта маладая, каб зразумець: развод і пройгрыш на полі бою рэчы не ідэнтычныя; але, калі зрабіць некалькі маленькіх намаганняў над сваёй воляй, што дагэтуль прагнула адно няволі і залежнасці, дык высвятляецца, што дзень шліобу і дзень разводу аднолькава лёсаносныя. У першы — ты надурніцу ахвяруеш сабой, у другі — ты па шчаслівай выпадковасці атрымліваеш сябе назад.
Мне было дваццаць два гады, і пры ўважлівым аглядзе можна запэўніцца, што гады шлюбу не сапсавалі ані твару, ані фігуры;
* Гэтая і ўсе далейшыя вытрымкі ўзятыя з кнігі Л. Кэрала «Прыгоды Алісы ў краіне цудаў. Аліса ў Залюстрэччы».
бляск недаспаных вачэй, худзізна, што прыкінулася, як хвароба, ад ляжання на нечакана мулкім ложку, нездаровы румянец яшчэ больш зрабілі мяне падобнай на Шэран Стоўн*. Толькі без яесексуальнай усмешкі і ўпэўненай разняволенасці. Але з таго, што засталася адна, я не згубіла жаноцкасці і зразумела гэта вераснёўскай раніцай.
Як зазвычай: падхапілася ў апошнюю хвіліну. У вакне — шэрасць, хмары паціху завалаквалі неба—малюнак, адпаведны майму настрою пакутніцы; але чамусьці ўсё цяжэй было іграць гэтую ролю для сябе адной... Пасля кубка моцнай кавы я паадзявалася ва ўсё чорнае, бы ўдава, і ўжо рушыла, як заўважыла на блішчастых рабрынах сумачкі сонечных зайчыкаў. Яны скакалі так жвава-няспынна-хціва. так апантана. што я ўмомант пераапранулася ў ружовую блузку, белую лёгкую спадніцу і выслізнула за дзверы. Але пакуль бегла да прыпынку, узгадала, што засталася рэч, якая гарантуе процьму праблем: і гэтая рэч — на мне! Я тутжа павярнула галаву і сустрэла іюзірк мужчыны, які абмінуў мяне. Падалося: ён разглядвае маю белую італьянскую спадніцу, але ўжо ззаду. Бегчы дадому — значыць канчаткова спазніцца на працу, але ж мой шэф павінен быў атрымаць разабраную пошту роўна ў дзевяць трыццаць! Ірвануўшыся назад, я спынілася і зрабіла выратавальны, амаль інстынктыўны жзст. Міма праехала машына, але прыпынілася і пачала падкатвацца задам. Калі б інстынкт спрацаваў на хвілю пазней, гэты іхтыязаўр шчасліва б размінуўся з прыхільніцай сучаснай тэхнікі. Мой былы муж меў новенькі Nissan. Сузіранне доўжылася хвіліну, але я адчыніла дзверку, села ззаду і назвала адрас. Краем вока я зірнула ў люстэрка, што вісела на лабавым шкле, і ў мяне адразу ж пацямнела ў вачах. Нсчаканапакорліва я змірылася са сваёй прысутнасцю ў слепка-аранжавым «масквічы», а разам з тым і прысутнасцю чорных трусікаў пад белай спадніцай... Лле зусім ненадоўга, бо ўявіла, як выйду з машыны і гэты прыгожы юнак будзе праводзіць мяне поглядам, — і вочы ягоныя апынуцца на ўзроўні майго заду. Толькі з пачуцця жаночай непрадказальнасці: каб не прынізіць густэстэта, калі ён аказаўся побач, я асцярожна сцягнула кавалачак чорнай тканінкі са свайго цела і цнатліва паклала ў сумачку.
— He, вы толькі падумайце! — казала яна. — Які сёння дзіўны дзень? А ўчора ўсё ішло як зазвычай. Можа, гэта я змянілася за ноч? Даііце ўзгадаць: сёння раніцай, калі я ўстала, я гэта была ці не я?! Здаецца, ужо не зусім я! Але калі гэта так, то хто я ў такім разе? Усё так складана...
* Амерыканская акірыса.
1.1.	сустрэў мяне незадаволеным позіркам, калі ў дзевяць сорак я зайшла ў кабінет з ранішняй поштай. Я міла павіталася і павярнулася да яго спіной, адчуўшы, як магнэз начальніцкай улады губляе сілу і становіцца інертным. Я выходзіла ад яго імкліва і ўладна, з перавагай руплівай пчалы, якая адмахваецца ад павуціння пад здзіўленым поглядам драпежніка-павука.
— Аліса, — дагнаў мяне ягоны голас. Я павярнула галаву; твар шэфа бледны і зацяты.
— Што?
— Я папрашу вас яшчэ хвілін дваццаць ні з кім мяне не злучаць.
Я згодна кіўнула. Ён рэдка наважваўся падымацца з-за стала, калі я стаяла. Як усе невысокія мужчыны, 1.1. камплексаваў; але інстынкт паляпшэння роду прымушае такіх цягнуцца да высокіх жанчын: я падабалася шэфу, — і даўно.
Я села на месца ў чаканні будучых распараджэнняў, праверыла факс і правяла адыход раніцы салодкім позяхам, пасля адкінулася на спінку зручнага фатэля, заплюшчыла вочы і акунулася ў прыемныяўспаміны. Заапошні месяціх было няшмат,адакладней —роўна надзесяць хвілін сённяшняй дарогі з прыгожым незнаёмцам. Маё радаснае ўзбуджэнне і загадкавую ўсмешку перапыніў наўмысна-стрыманы голас: 1.1. некалькі разоў паўтарыў маё імя. Мяккі кілім суцішыў ягоныя крокі. Усе гады сумеснай працы ён быў настолькі разважны і стрыманы, што аніразу не прапанаваў сябе ў якасці насоўкі, хаця зрэдзьчас у ягоным поглядзе лёгка чыталася спачуванне. Ён нахіліўся да мяне, зірнуўшы на экран камп’ютара, што стаяў на стале, і папрасіў зрабіць яму кубак гарбаты.
— Можацезрабіць і сабе, — дадаў шэф.
Нехта колісь сказаў мне, што I. I. літаральна разумее алегорыю, згодна з якой цела габрэя ўтрымлівае пачатак душы, і калі цела будзе пахаванае ў чужой краіне, то гэты пачатак не супакоіцца, покуль не дасягне святой зямлі Ханаанскай. 1.1. штогод наведваўся ў Палесціну і шторазу прывозіў адтуль цудоўную гарбату, якую мы часта пілі разам.
1.1.	меў цвярозы розум і ў бізнесе моцна стаяў на нагах, што абавязвала мяне праяўляць цвёрдасць і прадбачлівасць — якасці, мне не ўласцівыя. Але ў іпколе я займалася ў драмгуртку, была вытанчанай, наіўнай, а цяпер да таго ж і незалежнай. I калі ў тэхніцы мне імпанаваў дызайн, дык у мастацтве, як і ў жыцці, — рэтра: старую італьянскую школу майстроў жывапісу я ўспрымала гэтак жа замілавана, як і праявы рэтраградства ў паводзінах шэфа. Ён быў цвёрды ў рашэннях і амаль ніколі не памыляўся, а мая роля заключалася ў тым, каб прыцягваць кліентаў загадкавасцю жыво-
га антычнага профілю. Так сказаў мне адзін з наведвальнікаў, калі пачуў, як 1.1. назваў мяне Юнонай.
...У абед я выскачыла з офіса і па сугуччы настрою з нечакана сонечным вераснёўскім поўднем рушыла ў Купалаўскі гаёк. Я стаяла на беразе Свіслачы, глядзела на дрыжэнне дробных зялёных водарасцяў і час ад часу кідала хлебныя шарыкі ў ваду, дзе куёўдзіліся шэрыя качкі. Яны пераіаворваліся адна з адной, перакідвалі склады і злучалі іх у імя: «Дзя-мьян». Так звалі маладога чалавека, які падвёз мяне раніцай на працу. I ўжо было лёгка думаць праўзаемнасць і палкую стому: цяпер я хацелагуляццаз кімнебудзь, як котка з мышшу, я магла сабе дазволіць вылізаць поўсць і вьіпусціць кіпцікі. I не заўважала, як стары хітры кот ладзіць для мянепастку...
Увечары мы сусірэліся з Дзямьянам. Я адмовілася ехаць на аранжавым выкапні, і ён прыйшоў пешкі. Счакаўшы, покуль я спусцілася з прыступак працоўнага будынка, ён рушыў па праспекце. Я ледзь паспявала, не ведаючы: што прымушае ісці заім,алене супраціўляючыся і неразважаючы неслася подбегам, гледзячы на мужчынскія ногі, — звышхуткасць не дазваляла падняць галаву без боязі спатыкнуцца. Але ў нейкі момант я адчула, як у глыбіні прачынаецца настальгія даўно прамінулага матрыярхату, абуджаючы кволую раз’юшанасць; спынілася, засопшыся. Мой бажок зрабіў яшчэ колькі крокаў. Ягоны слых аказаўся чуйным. Ен вярнуўся да мяне і спытаў:
— Стамілася?
Я ўдзячна кіўнула. I вось цяпер мы ішлі побач. Дзямьян прытрымліваў мяне падруку; як плыткія рыбкі, мы віравалі ў натоўпе. Праз колькі хвілін ён павярнуў у завулак і спыніўся ля кавярні. Толькі ў ідылічным прыцішаным святле я ўся за трымцела з таго, што нарэшце мы засталіся сам-насам. Цяпер можна аддыхацца і ўважліва разгледзець новага знаёмца.
— Вы і зараз без трусікаў? — запытаў ён, інтымна нахіліўшыся. Шчокі мае запалымнелі. Значыць, у нейкі момант ён павярнуў галаву, я была незусім асцярожнай, калі рабіла гэта ў ягонай машыне. Мне трэба было падняцца і сысці, але я чамусьці прашаптала:
— He, я ў абед купіла іншыя.
Ён не засмяяўся, не зірнуў іранічна, а неяк строга і па-дзелавому кіўнуў. Мы сталі змоўшчыкамі, і за гэта я была поўная ўдзячнасці. Пэўна, мы былі раўналеткамі: ён сказаў, што закончыў універсітэт і зараз вучыцца ў аспірантуры. Звонку — разняволены, фланэлевая кашуля — у такіх мужчыны падобныя на мяккіх плюшавых звярынак, з якімі ўсе дзяўчаткі спяць у дзяцінстве, і, мусіць, з таго я адразу ж адчула да яго давер. Зверху на кашулі два гузікі