Залюстрэчча для Алісы  Вольга Куртаніч

Залюстрэчча для Алісы

Вольга Куртаніч

Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2003
69.72 МБ
— У нас мала часу, Фаіна. Мне трэба ехаць на заняткі.
— Мы можам сустрэцца пазней... іншым разам.
ШтозІ.І?
Я вырашыла не цягнуць і пайшла ў наступ. Але ў дубовыя вароты таямнічасці я пастукалася не бервяном упэўненасці, хаця і спадзявалася, што трымаюся за яго, а танюткім прутком наіву. Фаіна пачула стук і стаілася.
— Фаіна, скажы мне, што адбываецца? Навошта я патрэбная шэфу?
Яна ўбачыла маю адзінокую атаку без войскаў і гармат.
— Ён прапанаваў табе нешта... інтымнае?
— He, але гэта і здзіўляе.
— Шпго здарылася? — спытала яна, як толькі Каралева змоўкла, каб набраць павепгра ў лёгкія.
— Вы ўкалолі палец?
— Яшчэ не ўкалола, — сказала Каралева, — але зараз укалю! А-а-а!
Фаіна слаба пасміхнулася. Яна паклікала афіцыянта і замовіла нам каву. Яна рабіла першыя глыткі ў задуменні, пэўна, рашаючы: што я павінна ведаць.
— Я разумела, што ў нейкі момант ты пачнеш задаваць пытанні. Але ні я, ні I. I. не маем на мэце злое. Табе не хочацца вучыцца?
— Навошта?
— Можа,такім чынам I. І.запаўняетвой час,кабты непачала шукаць новых адчуванняў і забаў. У тваім узросце лёгка стаць ахвярай.
— Ён не хоча, каб я сустракалася з мужчынамі?
— Магчыма, — няпэўна заявіла Фаіна.
—А Дзямьян? Вы ж ведаеце, што ў мяне ёсць Дзямьян.
— Мая задача — дапамагаць 1.1., а не адпуджваць тваіх каханкаў. Ты сама вырашыш — хто табе больш патрэбны.
— Ты хочаш сказаць, што 1.1. і я... што ён чакае ад мяне...
— I. I. не чакае тваёй удзячнасці, — гэтая фраза прагучала занадта з’едліва. Але Фаіна збавіла тон. — I не папросіць яс. Проста будзьз ім больш пяшчотнай... Калі мы разам, ён называецябе Юнонай. 1 Іаспрабуй прабачыць яму гэта.
Прабачыць? За што? За слабасць кахання, угодлівы парыў? Смешна, але я палічыла сябе мацнейшай, чым была. Я выйшла расчуленай, з адчуваннем, што не змагу абвінавачваць 1.1. лёгка, без болю. Су м Фаініных вачэй запэўніў, што яна мела рацыю, калі казала, што 1.1. не чакае ўдзячнасці ад свавольнай маладой жанчыны. Ен толькі хоча, каб я вучылася і... была побач?
...Я павінна была гэта прадбачыць. Як толькі ёй удалося заспакоіць мяне, я забылася на ўсе астатнія пытанні, якія цялёпкаліся ўва мне... плюсь-плюсь... плюх-плюх... як качкі на лістападаўскай Свіслачы, зацягнутай тонкім лядком... Ішлі апошнія дні выставы. Мы стаялі з Рэвазам на набярэжнай і гучна смяяліся, гаварылі адзін аднаму розныя прыстойныя глупствы. Я пабегла адяго наперад, а ён імчаў па набярэжнай і смяяўся. Запыханыя, мы паселі на лаўку. Ён нахіліўся, паправіў пасмачкі маіх валасоў і пяшчотна пацалаваў у куточак вуснаў... Ад’язджаючы, Рэваз запрасіў нас з Дзямьянам да сябе... калі выспеюць апельсіны... Ізноў адчуць сябе сярод залатых дрэў? Як у сне?
...Разглядаючы шэфа, седзячы з ім дзень у дзень побач, я пачынала разумець мізэрнасць і непрысзойнасць сваіх прэтэнзій, здагадак і прадчуванняў. Наноў паміж мной і Дзямьянам узнік фальш; як толькі я перастала баяцца 1.1., дык адразу ж даверылася яму.
Мая arbiturum liberum* зноў залежала ад шэфа. Ён падоўгу стаяў ля стала, размаўляў са мной пра мастацтва і будучыя пераўтварэнні ў фірме; шафёр вазіў нас абедаць за горад, ваўтульны рэстаранчык... Аднойчы 1.1. завёў мяне ў дарагую краму і купіў футра. Mae слабыя пратэсты былі рэзка перапынены.
3-за гэтага футра мы ледзь не пасварыліся з Дзямьянам. Ён злаваўся ўвесь вечар.
—Ты не павінна была браць такі падарунак!
Асляплёная, я разумела толькі адно: ужо дзве гадзіны ў шафе вісіць лісінае футра, а я паспела засумаваць па ім. I калі б мы не сустрзліся зараз з Дзямьянам, то я, пэўна, любуючыся серабрыстай поўсцю, размаўляла б з футрам, як з жывой істотай. Папрокі Дзямьяна прымусілі мяне расплакацца; ён так апантана пераконваў, што я пагадзілася выправіць глупства. Нечакана Дзямьян схапіў мяне і зацягнуў на ложак. Наша гульня была больш падобная на барацьбу. Ён шаптаў мне словы, нібы вымаўляў закляцці; на імгненне я спужалася. Жах апанаваў волю. Але ў стогнах экстазу я адчула боль ягонай душы і адразу ж разняволілася, разбураючы на імгненне сцяну розуму. Мы аддаліся адзін аднаму з ранейшым імпэтам і шчырасцю.
Уначы, прачнуўшыся ад смагі, я выслізнула з нагрэтага ложку, і, праходзячы ля шафы, прасунула руку ў прачыненыя дзверцы, каб намацаць мяккую поўсць футра, якое годна і незалежна чакала мяне...
IX
Я прачнулася, упэўненая ў неабходнасці тэрмінова прыняць нейкае рашэнне. Дзямьян салодка і цнатліва ўсміхаўся маёй падушцы. Праз хвіліну ён адплюшчыў вочы. Я апраналася, назіраючы за ім, ён прыцягнуў мяне да сябе. За вакном самотным анёлам застыла воблака. Спачатку яно ўзіралася ў бетонныя гмахі, жалезныя слупы цьмяных ліхтарняў, маўклівыя вежы кранаў на новабудоўлі, голыя дрэвы, а потым пачало засыпаць бязмоўны горад пяшчотнымі камячкамі першага снегу. Я нібы адчула іх дотык на сваім целе і тое, як яны раставалі пад пацалункамі Дзямьяна...
Каб зрабіць прыемнае каханку, я надзела палітон. I. I. быў здзівіўся, але нічога не сказаў. Праз паўгадзіны, калі я згатавала яму гарбату, ён усё-ткі папытаў:
— Аліса, вы саромеецеся маіх падарункаў?
Я шчыра прызналася, што гэта не спадабалася майму сябру; я нібыта адразу перайшла з аднаіо інтымнага свету ў другі, дзе нс
* Свабода волі, вольнае рашэнне (лац.).
прынята было хлусіць ці хавацца... А калі прымала пусты кубак, I. I. узяў маю руку і пяшчотна пацалаваў у далонь.
— Крыўдна?
— He ведаю.
— Пазвані Фаіне, хачу, каб мы схадзілі ў тэатр.
Тое, што ён не прапаноўваў застацца сам-насам нават сярод публікі, выклікала самотную ўдзячнасць, падобную на боль пры выцягванні стрэмкі.
— Толькі не кажы, штоаддасі грошы за футра.Я не вазьму,— дадаў 1.1. Яшчэ ўкол. Пэўна, я павінна была пакахаць 1.1., прыгледзецца да яго больш уважліва, узгадаваць і песціць цёплыя ўдзячныя думкі, а замест гэтага я ўслухоўвалася ў біццё свайго сэрца і назірала, як плаўна-ціхмяна лятуць завокнамі белыя камячкі. Калі мы з 1.1. лічылі сябе сябрамі, дык нашае сяброўства можна было назваць засму чона-датклівым.
Праз дзень я сядзела ў ложы опернага паміж Фаінай і шэфам. Да пачатку спектакля мы паспелі незласліва абгаварыць знаёмага банкіра, аднаго вядомага архітэктара і прыма-балерыну. Жарты 1.1. былі трапнымі, мы з Фаінай ціха пасмейваліся. У псрапынку да нас падсеў Барыс Альховіч — ссівелы зубр беларускай мастацкай школы. Гэта быў высокі, хударлявы чалавек з абаяльнай усмешкай. Ён адразу ж мне спадабаўся. Я бачыла ягоныя творы на выставах. 1.1. пазнаёміў нас. Альховіч уважліва прыглядаўся да мяне, лотым узяў за падбароддзе і павярнуў да святла. Калі не звяртаць увагі на ўладныя рухі, якія нібы ўзвышалі і аддалялі яго ад усіх, ён мог здацца забаўны.м... Неразуменне робіць з сяброў ворагаў. Я ўжо лічыла сябе сяброўкай I. I., бо магла падарыць яму разуменне і шчырае спачуванне; і калі Альховіч прызначыў час з’явіцца ў ягоную майстэрню, каб пачаць працаваць надпартрэтам,я згадзілася. Мая згода мела адценне звароту пазыкі: калі не я, не маё цела, дыкхоць партрэт. Перапынак закончыўся, сцішылася гамана, з аркестровай ямы пачуліся першыя гукі. А ў маёй галаве гучалі словы Фаіны, сказаныя мне на вуха: «Лепш быць няшчасным, чым самазадаволеным». Чаму яна выбрала такі момант? Ці не таму, што я пачала спачуваць 1.1.? А мо таму, што ад шкадавання да несупраціўлення адзін крок?
— Ведаеш, адна з самых сур'ёзных страт у біпгве — гэта страта галавы.
Маё жыццё стала яшчэ больш дэзарганізаваным. Я лётала ад працоўнага стала да кабінета акадэміі, дзе мяне чакаў мастацтвазнаўца, прафесар Шымко; Сабковіч прызначаў мне сустрэчы на філасофскіх вечарынах ці проста дома, дзе, пахаджваючы ў цёп-
лым халаце і хатніх пантофлях, разважаў пра зыходнае становішча філасофіі Гегеля, які рэальны свет прапаноўваў прымаць як праяву нейкай ідэі... У рэдкія вольныя хвіліны я званіла Дзямьяну, ён заязджаў за мной на аранжавым «масквічы», каб адвезці ў бібліятэку ці музей. Мы яшчэ займаліся каханнем, але рэдка, і нібыта паміж справамі. Ён цярпеў мае невыносныя істэрыкі, перапады настрою і выхвалянне новымі ведамі. Я разважала пра разумныя рэчы з разу.мным выглядам. Але ці адчувала да канца сэнс таго, што казала?.. Калі ў другі раз я прапанавала пазнаёміць яго з Альховічам, ён адмовіўся. Нашы з Дзямьянам адносіны сталі падобныя нагульню: мы лавілі адзін аднаго і хаваліся адзін ад аднаго... Пры гэтым 1.1. ненавязліва заставаўся побач. Ён нічога не дамагаўся, што яшчэ больш узвышала яго ў маіх вачах. Мне спадціху даводзілі, што я таленавітая, разумная, вясёлая, шчырая і добрая. Мой эгаізм пры гэтым не згадваўся. Я адчувала гордасць, што магла даць задавальненне па-за межамі інтымных адносін чалавеку,які таемна мяне кахаў. 1.1. пачаў ездзіць у майстэрню,дзеАльховіч шчыраваў ля мальберта. Шэф сціпла ўладкоўваўся ў куце і назіраў за намі. Статуэтка, загорнутая ў блакітны атлас, ляжала на скураной сафе, але пры гэтым разважала аб паходжанні сапраўдных каштоўнасцей мастацтва і філасофіі, якія атрымалі першапачатковае развіццё ў Еўропе. I не заўважала, што разважаю, як Шымко.
— Ах, як я рада, што нарэшце тут! Але што гэта ў мяне на галаве? — усклікнула яна і баязліва схапілася рукамі за нешта цяжкае, што абручом ахапіла галаву. — I як яно сюды трапіла без дай прычыны? — спытала Аліса, зняла з галавы загадкавы прадмет і паклала сабе на калені, каб лепш разгледзець. Гэта была залатая карона.
Іншым часам мы пачыналі давяральна размаўляць з I. I., не зважаючы на прысутных.
— Ты мяняешся. Хутка пачнеш пазбягаць мяне.
— 3-за чаго?
— Mae паслугі нельга расцягнуць у часе.
— Вам надакучыла апякаць мяне?
— ...Мы мяркуем пра сябе па магчымасці здзейсніць у будучым нашы жаданні, планы. А іншыя мяркуюць пра нас па тым, што мы паспелі зрабіць. У нас мала часу.
Ён адказваў не зусім зразу мела, загадкава, але я баялася паказацца недасведчанай.
— У якой стадыі адносіны з маладым чалавекам?
1.1.	меў на ўвазе Дзямьяна. Я паціснула плячыма.
X
Занекалькідзсн даНовагагода 1.1. падвёз мянеўвечары дадому. На развітанне ён пацалаваў маю далонь і адвярнуўся, хаваючы твар. Я выйшла з машыны і адразу ж заўважыла знаёмы «масквіч». Дзямьян чакаў мяне, хаця мы недамаўляліся аб сустрэчы. Ён стаяў ля пад’езда на холадзе, у лёгкім палітоне колеру мокрай травы, у дваццаці кроках ад мяне. Я ішла павольна ў футры, якое мне пасавала, прыпол рытмічна разлятаўся, робячы кожны крок грацыёзным. Я пачувалася вольнай, прыгожай — ізноў на вяршыні, а ён — мой хлопчык больш не з’яўляўся там; магчыма, знайшоў новы прыстанак — планету ў прасторы, куды не зазіралі яшчэ ні гук, ні святло. Калі так, дык ягоная планета называлася Сум ці Адлучанасць... Ён адчыніў дзверцы машыны і запрасіўсесці. Мы былі побач: маўклівыя, нерухомыя. 3 прыёмніка гучала джазавая музыка. НяхайДзямьян лічыць 1.1. маім каханкам, няхай я пазбягаю сустрэч з ім, але ж я запэўніла сябе, што магу дазволіць сабе вольныя паводзіны: без тлумачэнняў і нечай згоды. На імгненне я разгубілася: Дзямьян не патрабаваў прызнанняў, не высвятляў адносіны. Гэта магло пазбавіць мяне перамогі. Я адважылася: