Залюстрэчча для Алісы  Вольга Куртаніч

Залюстрэчча для Алісы

Вольга Куртаніч

Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2003
69.72 МБ
— Люблю зімовую ноч. Мне здаецца, яна нагадвае, як далёка да Парыжу. А такое павстра, — ён глыбока ўдыхнуў, — вяртае ў дзяцінства, калі грэўся ля грубкі і марыў пра чужыя гарады... пра будучую настальгію... Мяне яшчэ ўведае свет, — веру сам і вас хачу запэўніць.
Мы разлілі апошняе віно; келіхі запоўніліся чырвоным.
— Я з тых, хто падзяляе ісціну: прыгажосць выратуе свет, — падсумаваў Павел. — За Алісу.
Наша мірная развітальная дамова набыла лірызм. Алавяныя салдацікі разбілі бівак і палеглі спаць.
— Запамінаю голас Ваш прыязны...
Каб у крыві маёй квітнелі астры...
Кроў — гэта ваза, што не мае дна.*
Павел зірнуў на Дзямьяна і ўсміхнуўся.
— Пакідаю вас на самоце. Дзве цёплыя чыстыя кроплі на гнойнай язве планеты... Усё словы... словы.
Ён сышоў, пакінуўшы нам здзіўленне і вытанчаны пах дарагога французскага адэкалону.
...Сярод ночы я прачнулася і была ўзрушана не так Дзямьнавай прысутнасцю, як адчуваннем нрамінулай раўнавагі і шчасця ў мо-
* Радкі з верша Л. Дранько-Майсюка «У Вашым голасе квітнеюць асзры...»
мант злучэння цёплага знаёмага дыхання блізкага чалавека з маім сном, з дзіўным, але патаемна-чаканым новым снабачаннем...
Гэтым разам я апынулася ў Храме. Мусіць, быў дзень, сонечныя промні зазіралі праз квадратны праём даха, але асветленай заставалася толькі сярэдзіна вялікага памяшкання: вакол панаваўдым. Я азірнулася: за калонамі варушыліся цені,якія свсдчылі аб прысутнасці жывых істот. Я зайшла за бліжэйшую калону, але нікога не пабачыла... Падлога была выкладзена з чатырохкутных барвовых мармуровых пліт, якія аблямоўваліся чорнымі і залатымі прожылкамі. 3 аднаго боку я пабачыла ўзвышэнне, на якім мусіла стаяць Багіня ці Бог: у залежнасці ад таго, каму быў прысвечаны Храм. Па баках на высокіх мядзяных падстаўках гарэлі свяцільнікі. Агонь у іх з’явіўся раптоўна, як толькі мой позірк выхапіў іх з агульнага інтэр’еру. Гэтак жа нечакана з’явіўся алтар. Загучала музыка; ігралі нябачныя музыкі на незнаёмых інструментах: гукі былі звышнатуралыіыя і з-за таго невытлумачальныя. Я наблізілася да ўзвышэння, мінула тры прыступкі і адчула трымценне. Гукі ўзмацніліся, з-за калон пачалі выходзіць людзі: гіростае старажытнае адзенне, скураны абутак, тонкія рамсньчыкі якога шчыльна апляталі ногі да лытак. Справа і злева ад мяне спыніліся чатыры чалавекі: па два з бакоў; у руках яны трымалі палаючыя паходні. Відавочна са мной нешта адбывалася; цела адчула дотык іншага адзення; нябачныя рукі змацоўвалі пурпуровую тканіну залатымі сушпілкамі ў форме паўлінаў, іх вочкі і хвасты ўпрыгожвала каляровая эмаль. Хітон лёг прыгожымі складкамі, дакрануўшыся да падпогі. Галаву сціснуў авянечнік... Перада мной спыняліся людзі. Я падняла руку, далонь абцяжарыў спелы гранат. Першая жанчына апусцілася на калені. За ёй — наступная. Яны працягнулі насустрач мне рукі і нешта загаварылі мілагучнай і незразумелай мовай. Аднекуль збоку набліжаліся іншыя жанчыны ў каляровых столах і хітонах, у неглыбокіх куфрах яны неслі... скуль ведаць, што было там?.. але нешта неабходнаедля будучай дзеі. Музыка гучала мацней і мацней; тыя, хто стаяў на каленях, маліліся ўголас, спявалі і хісталіся; ва ўсім — экзальтаваная значнасць. Я пачала адчуваць, як нямеюць рукі, ногі, — нібыта праз колькі хвілін, калі не адбудзецца нешта велічна-наканаванае... прызначанае звыш... я знямею, скамянею... і пачну сачыць за падзеямі вечна-засмучоным поглядам абыякавага стода.
Раптам я ўчула дыханне: лёгкі, знаёмы ўздых, і ў той момант, калі чужыярукі невысокага чалавекавыцягвалі з тканіны супіпілкі, я пазнала габрэйскія вочы, а ў імгненне, калі абрынулася долу пурпуровая пала, — прачнулася...
XVIII
Раніцай я гатовая была расплакацца. 1.1. не аказалася на месцы; з Дзямьянам я не падзялілася начной явай. I да таго ж у сне не было ніякіх папярэджанняў,— да прыкладу, пладоў брызгліны, якія я патлумачыла звышнатуральным знакам бабулі. Калі я зрабілася палонніцай вар’яцкага свету 1.1., дык па сваёй волі, дапускаючы пранікненне ягонай псіхікі ў сваю млявую пакорлівасць. Пікантны скачок з рэчаіснасці ў свет чужой веры і магчымасць царавання ў ім сведчылі пра маю абранасць. Кім і для чаго? Галоўнае было разабрацца ў сабе і дрыжаць ад прадчування.
Я не всрыла ў магію, але прымала яе існаванне, не малілася Богу, алеверыла, штосветствораны ім. Мяне цікавіла старажытнасць, паколькі мы былі нашчадкамі; няўдзячнымі прышэлыдамі... Я гатовая была прыняць удзел у містэрыі, калі гэта стане просьбай аб дараванні: за ўсё кепскае, што здзейсніла чалавецтва. I калі Іегова абраў габрэяў аднойчы, дык чаму не можа абраць іх яшчэ раз?
1.1.	з’явіўся ў другой палове дня і адразу ж павёз мяне ў галерэю. Там ішла звычайная мітусня,якудні,калі вывешвалі новую экспазіцыю. Нас, а дакладней 1.1., чакала групоўка маладых людзей, сярод якіх вылучалася адна дзяўчына: у рысах яе твару было нешта азіяцкае, вытанчанае, незалежнае. Доўгія чорныя валасы падалі звілістымі змейкамі,там-сям упрыгожанымі каляровымі стужачкамі. Убачыўшы нас, моладзь запрацавала больш актыўна. У іхніх рухах, жаданні спадабацца, быць зразуметымі і прынятымі, я не адчула залежнасці; мне адразу захацелася сказаць нешта прыемнае, абнадзеіць. Работы вымушалі лепшага, мой густ пратэставаў, але, незразумела з чаго, мне выпала роля вырашыць лёс выставы маладой мастацкай суполкі.
—Аліса, вам падабаецца? — я даўно перастала звяртаць увагу на тое, што шэф па-рознаму звяртаецца да мяне: часам на «ты», часам на «вы». Я адчувала, што ён незадаволены, але сказала «так» і на хвіліну спужалася, што I. I. пачне ўшчуваць мяне, як малую, якая не спраўдзіла надзей.
Але ён адмахнуўся: «Хай будзе так», — і паклікаў дзяўчыну. Ён называў яе па імені, з чаго я зразумела, што яны знаёмыя, хаця ніколі не бачыла яе раней. У Ангеліны было армянскае прозвішча, што, аднак, не засцерагло яе гены: яе маці аказалася беларускай, бабуля — асірыйкай, дзеда ж пахавалі ў Іерусаліме. Мовячы, яна расцягвала словы; няўпэўнены спеў гукаў прыцягваў так, што пад канец размовы я сама трапіла ў пастку і некалькі слоў вымавіла нараспеў. Яна паказала свае працы; нешта касмічнае: біблей-
скія сюжэты, выкананыя ў стылі сюррэалізму. 1.1. з’ехаў. А мы селі на падваконне; хлопцы развешвалі карціны, мянялі іх месцамі, чаплялі на вольныя шнуркі. Нехта ўключыў магнітафон, музыка ў стылі нью-эйдж: пяшчота, памежжа адчаю і нястрымнай сталасці; жаданне быць зразуметым, але не да самага канца...
Ангеліна запрасіла да сябе ў госці, яе бацька быў кандыдатам фізіка-матэматычных навук; але зараз ён зай.маўся тым, што складаў гараскопы. I. I. часта сустракаўся з ім. Я дала згоду як-небудзь наведацца да іх.
Пазней я патэлефанавалададому,алеДзямьянаяшчэ небыло, і я вырашыла заехаць да Фаіны. 1.1. ужо быў там, падалося — мяне чакалі зараней, яшчэ да таго, як зазвоніць тэлефон і я выкажу жаданне прыехаць.
— Аліса здаволілася Парнаскім таварыствам і вырашыла наведаць бедных родзічаў? — Фаіна іранічна пасмейвалася з мяне, паблытаўшы паэтаў з мастакамі*, яна чакала тлумачэнняў і ліхаманкава зазірала ў вочы, увесь час намагаючыся нешта падацьпрыняць: келіх, падушку, шалік.
— Вы бачылі сон? — напрамкі спытаў 1.1., і я перастала хавацца. Мая маўклівая згода толькі паказала ступень іхняй нецярплівасці і ўсёведання. Эксперымент працягваўся: загадкавы, як позірк у Залюстрэчча, хісткі, як пустая захлыстка.
— ...Выдатны атрымаўся жарт, праўда? Шкада, што не ты яго прыдумала.
— 3 чаго гэта вы ўвесь час прапаноўваеце мне свае жарпгы? — спытала Аліса.
— Вы верыце ў астралогію?
Я цягнула з адказам. 1.1. не перапытваў. Фаіна, відочна пакрыўджаная маім нежаданнем адказваць, абурылася:
— Хто не верыць у астралогію?! Трэба быць зусім неразумным, каб не адчуваць уздзеяння планет на жыццё чалавека. Г эта пацвярджаюць касмічныя законы. Закон кармы...
—Я чытала пра закон кармы. Што прымушае спрычыняць мяне да вашай філасофіі ці рэлігіі?.. ці як вы там называеце сваё вучэнне...
Я ізноў ірванулася да пачатку, да рысы «старт». Нечакана для сябе зазлавалася, падобна што тут, у гэтай зале, вырашаецца жыццёвы шлях даверлівай жанчыны, і гэтым дваім ужо загадзя вядомы канец. 1.1. праігнараваў як маю непаслядоўнасць, так і мой гнеў.
— Ты хочаш ведаць больш, чым ведаеш?
— Хачу.
* Парнаскае таварыства лічьілася таварыствам паэтаў.
— I пакутуеш з таго, што не ведаеш... для чаго веды?
— Так.
— Наша сапраўднае багацце — пакуты, яны ўзвялічваюць нас, уздымаюць да дасканалых.
— Вы казалі, што хочаце змяніць лёс свайго народа. Дык тлумачце яму свае мэты, урэшце — пакутуйце за яго!
— Праяўленыя пакуты выклікаюць жаданне пакараць... Вы носіце крыжык?
— Так. — Пад каўнерыкам на залатым ланцужку вісеў невялічкі стылізаваны крыжык.
— Здыміце. Крыж — сімвал ганьбы і нрылада катавання. У старажытным Рыме на падобных слупах крыжавалі рабоў. Вы ведаеце, што першыя хрысціяне не шанавалі крыжа?
«Я ў іхняй уладзе. Зараз Фаіна падыйдзе, расшпіліць каўнер і сцісне маю шыю, a 1.1. у гэты момантсхопіць за рукі»,—думалася мне. Лле яны сядзелі, не варушачыся, сур’ёзныя інквізітары, бледныя вар’яты. Напружанасць атмасферы выратавала па-змоўніцку: мы—адно, мы — утрох — абраныя... Адно адным?
— З’ы па-ранейшаму сустракаешсяз... маладым чалавека.м?
— Так, але ён нічога не ведае... Амаль нічога.
Я зірнула на Фаіну і перавяла погляд на I.1. Ен быў спакойны, сабраны, суцэльная спагадлівасць. I сум. Мая дзёрзкасць знікла; магчыма.ягоная ідэя незможаўвасобіццаі дацьвынік, пакуль мы з Дзямьянам злучоныя,знітаваныя цеплынёй ранішніх дотыкаў.
— Я павінна выбіраць?
Нарэшце, — з палёгкай уздыхнула Фаіна.
— Супакойся, — I. I. заўважыў, як панічна замітусіўся мой погляд.
Мыііавінныбыцьшчырыміаднозадным,— мы пераглянуліся. 1.1. цягнуў паўзу. ...Зрэшты, я думаю, што гэта не прычына. каб панікаваць.
Ён ізноў доўга маўчаў, я сцялася ў чаканні, — напаўіранічным, напаўсамотным: штопрыдумалі,каб раз’яднацьдвухзакаханых?
— He нервуйся, — нарэшце падсумаваў 1.1. — На ўсё свой час. — Я бачыла сон.
Доўгачаканым і зараней вядомым прызнаннем мне хацелася адцягнуць увагу ад галоўнай таямніцы: нашых з Дзямьянам адносін; алетам,дзе я бачыла пячоры і скалы, для 1.1. была раўніна, над даляглядам якой штодня падымалася каменнае сонца, асвятляючы мёртвыя стоды, пакінутыя даўно прамінулымі пакаленнямі.