Залюстрэчча для Алісы
Вольга Куртаніч
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2003
Творы Вольгі Куртаніч справакаваныя эпохаю міжчассем, міжсезоньсм, міжбыццём у тлуста-галінастай НЯПЭ Ў Н A С Ц I.
Яе паэзія здаецца мнс кампрамісам з бсспадстаўнасцю жыцця: ayrap апранае лірычнага героя ў «маньерыстычна-ракакошна-ампірныя» гропы, з энтузіязмам упрыгожвае імі свой паэтычны космас, нібы хаваючы за шыкоўным арнаментам, дэкаратыўнаю «ляпнінаю» татальна-глабальную разгубленасць, і адчай, і адзіноту. [Рускія вершы, як на мой густ, згаданымі гропамі перанасычаныя (папрыклад, зборнік 2001 іода «В блнстаннн строк..у арыгінальных бсларускіх вершай той «арнаменталізм» паўстае значна больш натуральным, умеркаваным — параўнайце з цыклам вершаў «Валавуд» у «ЛіМе» за
13 верасня 2002 года)]. Таму і злосць альбо раздражнёнасць у гэт а й мастацкай прасторы ўспрымаюцца часткаю рытуалу: сусветная самота нібы «замацаваная» ў эстэтычнай норме.
Яе проза ўяўляецца мне формаю супраціву эпосе і адначасова пэўным выклікам мастацкаму канону айчыннага — грунтоўна-саліднапрыстойнага «прыгожага пісьменства». У гэтым супрацьдзеянні, хадзе «супраць плыні» няма і ценю дэманстратыўнай капрызлівасці «enfant terrible»: ідэйна-эстэтычныя пошукі, логіка аўтарскай творчасці (і стваральнасці) вынікаюць з першаспага непрыймання тыповасці (прадмета, з’явы і асабліва пачуцця) як усярэдненасці, той «дурной паўтаральнасці», растыражыраванасці жыццёвьіх праяў і вобразаў, праз якую страчваецца каштоўнасць пакутлівай, апрыёрна простай — і найскладанай — асалоды б ы ц ь.
«Залюстрэчча для Алісы» (1994, 1996) — жанр вызначаны празаікам як «раман-парафраз», — узнікае на скрыжаванні аўтарскага адмаўлення звыкла-пазнавальнага, прадказальнага, чакаемага (паводле тэматыкі, унутранай будовы, вобразна-выяўленчых сродкаў і г.д.) аповсду — і традыцый выкшталцонай «літаратуры пачуцця». У літаратуразнаўстве парафраз(а) — не бльггаць з перыфразам(аю)! — гэта літаратурны тэкст, што з’яўляецца скарочаньім ці пашыраным пераказам іншага тэкста. У гэтым сэнсе жанравае наватарства Вольгі Куртаніч паўстае сумніўна паспяховым, бо ўтрымлівас семантыку другаснасці, своеасаблівага «эпігонства». Аднак у кантэксцемузыказнаўства парафраз(а) асэнсоўваецца як твор віртуознага характару на адну ці некалькі запазычаных тэм, што аздабляюцца і вар’іруюцца (прычым асобныя варыяцыі звязваюцца паміж сабою разнастайнымі пераходамі, пасажамі).
«Раман-парафраз» Вольгі Куртаніч адмыслова спалучае супраціў (эпосе) і гульню (з ёю ж): так, інтэртэкстуальнасць («меч» і «арала», «клюшка» і «коўзанка» постмадэрну) адразу ж выразна акрэсліваецца ў якасці вызначальнага сюжэтна-кампазіцыйнага прынцыпу. Аднак настроенасць на другаснасць аповеду (прадчуванне «паразітарных» стасункаў з творамі Л. Кэрала) нейтралізуецца ад самага пачатку разгортвання аповеду: бо гульня (на розных узроўнях індывідуальна-аўтарскага стылю) ніколі не азмрочваецца нематываванаю альбо навязліваю гуллівасцю, а пачуццёвасць тут ніколі не асацыіруюецца з легкаважнасцю ці таннасцю.
Паэтыка дзівацтваў у «Залюстрэччы для Алісы» знітоўваецца з паэтыкаю дзівосаў — блуканні сярод звабна-тлумнага кірмашу, які адначасова ёсць дзея, лабірынт, імгненныя люстрункі, зліццё вечнасці з нябытам.
Зрэшты, у прозе Вольгі Куртаніч адсутнасць пэўнасці (што ўсвсдамляецца як атмасфера, скразная «музычная» тэма, усюдыісны і з цяжкасцю вербалізуемы матыў) — зусім не нагода для апатыі; гэтак-
сама ў хаосс с к р о з ь бязладнасць, какафонію заўважасцца адмысловае суладдзе, гармонія няправільнасці. У аповесці «Па вузкай дарозе ў цесную браму» (1997) «бязмэтны» рух («Мы ехалі ў Сафію: ён дадому, я у нікуды»; «Што раблю я тут, у незнаёмым горадзе, я, жанчына, якая прагне вясны?») заварожвае менавіга сваёю непрадказальнасцю, «нспраграмуе.масцю» наступнага — аўтарска—сааўтарскага (чытацкага) кроку: «Гісторыя паўгорыцца наноў. У марах, успамінах, наяве — тое яшчэ не ведаеніхто з вас. <...> Хроніка апошніх дзён завершыцца абдымкамі на вакзале; паводле злой іроніі, цягнік прыбудзе ўвечары, у той час, калі размытыя цені падкрэсляць прысутнасць чорных постацяў; жалоба скончаная! — крыкну ў адкрытае вакно, але ніхто не зразумее, хіба што нехта адзін, а можа...»
У «індывідуальпым» (адзінкава-ўніверсальным) космасе прозы Вольгі Куртаніч шматкроп’е як штандар збройнага чыну, сімвалічная выява аднаго прыватнага «Дрэва Сусвету». Бо адяго ратуюцца яе героі, але і ў шматзначна-няпэўным, ратуюцца. [У апавяданні «У прымрак самоты, у звабны адчай» (1995) тыя «ўцёкі» дэкарыраваны пасіаральнымі псйзажамі, у п’есе «Ружы для чужога каханка» (1994) — класічна-авангарднымі «геаметрычнымі фігурамі» (Ён — і Яна3, г. зн. сяброўка, жонка і пляменніца сяброўкі), у аповесці «Эдэм пачынаецца летам» бліскавінамі багсмнасці .]
«Агасфсравым кляйном» — напаўсцёртым ці свежавыпалепым, — пазначаны, побач з іншымі героямі, Запознены з аповесці «Распусніца, альбо Чырвоная Шапачка са Швальмштата» (2000—2001). Часам ён Уладальнік, часцяком Няўдачнік — р а с к р о п л е н а с ц ь, раскрыжаванасць яшчэ аднаго лёсу на ростанях Долі: «Горад клікаў, але без указальнікаў...<...> Запознены азірнуўся, ён згубіў перспсктыву быцця; побач мастак маляваў нямецкі пейзаж вечаровага горада, сонца садзілася за статую незнаёмага пакутніка, жыццярадасяасць змрочнага быту...».
У прозс Вольгі Куртаніч пахі — уцялесненыя, гукі — пластычныя, і ўсё аказваецца не тым, чым здавалася пры псршым набліжэнні, і аўтар рухаецца не ў кірунку звыклых чаканняў чытача, а супраць іх, нават супраць сябе, насуперак сваім абяцанням. [Такая проза не прадчуваецца ў яе верпіах — хутчэй, паўстас конграргумснтам, надзвычай пераканаўчым і ў сэнсс паэтычнасці.]
У гэтым свяце сціплага супраціву творца — заложнік уласнае перамогі: прагнучы трыумфу над НЯПЭЎНАСЦЮ, ці ўзрадуешся перамозе над сабою — дзіцем, плёнам, няпэўны.м чыннікам эры Няўпэўнасці?..
Неістотная, алс неабходная заўвага: кніга прозы Вольгі Куртаніч, якую складаюць раман-парафраз «Залюстрэчча для Алісы», аповесці «Па вузкай дарозс ў цесную браму», «Распусніца, альбо Чырвоная
Шапачка са Швальмштата», «Эдэм пачынаецца летам», апавяданне «У прымрак самоты, у звабны адчай», п’еса «Ружы для чужога каханка», існуе ў віртуальным (камп’ютэрным) і рукапісным (самая, пэўна, бессмярогная шкада, толькі «.метафізічна» даступная, — «інкарнацыя» тэксту) фарматах.
Разнапафасна засведчаны на розных грамадска-дзяржаўных узроўнях крызіс беларускага кнігадрукавання, такім чынам, аб’ектыўна спрыяе ўзрастанню ролі, пашырэнню ўплывовасці крытыкі (ці, прынамсі, яе герменеўтычнай фракцыі): калі нічога не зменіцца, і дасць Бог крытыку ногі, як таму ваўку, і жвавасці, і інтэрпрэтатарскага імпэту, дык у хуткім часе ўся найноўшая бсларуская літаратура будзе даступпая Вам, вельмішаноўны Чытач, у чужым эмпірычным вопыце. [Sapienti sat?*]
* Разумнаму дастаткова Слац.).
ЗМЕСТ
Раман-парафраз Залюстрэчча для Алісы 3
Аповесці
Па вузкай дарозе ў цесную браму 85
Распусніца, альбо Чырвоная Шапачка са Швальмштата. 117
Эдэм пачынаецца летам 149
П’еса Ружы для чужога каханка 177
Апавяданне
У прымрак самоты, у звабны адчай 283
I. Шаўлякова. Траекторыя блуканняў — і супраціўнага руху 307
Літаратурна-мастацкае выданне
Куртаніч (Мешчаракова) Вольга Іванаўна Залюстрэчча для Алісы Раман-парафраз, аповесці, п ’еса, апавяданне
Рэдактар С. Расянчук
Карэктар I. Барзенка
Камп’ютэрны набор і вёрстка Л. Ваўчок Адказны за выпуск Г. Вінярскі
Падпісанада друку 21.03.2003 г. Фармат 84x108 VJ2
Папера афсетная. Ул.-выд. арк. 13,51. Ум. друк. арк. 16,38.
Наклад 300 асоб. Зак. 703.
МГА «Беларускі кнігазбор».
220034, Мінск, вул. Фрунзе. 5.
Тэл./факс (017) 220-70-27.
Ліцэнзія ЛВ № 105 ад 31.12.2002 г.
Надрукавана з арыгінал-макета заказчыка ў друкарні УП «Ходр» БелТІЗ.
220004, г. Мінск, вул. Вызвалення, 9.
ЛП№91 ад 12.12.2002 г.
чувственность.
П вместе с тем по отзывам мзвестных лнтературных крктнков, чнтавшмх роман в рукопмсном варланте, это высокохудожественное творенме..
3 інтерв'ю газеце "Советская Белоруссля”
А любовь она всегда прнчуднмца... Очень важно, берясь за эту тему, ндтм от опнсательностм к пснхологнн. Это очень сложно, но нменно так п создавался мой роман "Залюстрэчча для Алісы". Думаю, после выхода в свет этот роман станет самым скандальным пройзведенйем современной отечественной лйтературы. Здесь сплетены воедпно хрнстнанство, луданзм, ммстнка, эротнка, чувства н
Kurtanich. narod. ru
638988
Проза Вольгі Куртаніч -гэта анталогія пачуцця і міфалогія пачуццёвасці, выкшталцоная літаратурная гульня, не азмрочаная таннаю гуллівасцю.
Ірына Шаўлякова, літаратурны крытык
*
Беларускай літаратуры заўжды не хапала еўрапейскасці Дзякуючы незраўнальнаму таленту Вольгі Куртаніч наша нацыянальная проза становіцца ЕУРАПЕЙСКАЙ...
Андрэй Федарэнка, пісьменнік 4 ч