• Газеты, часопісы і г.д.
  • Залюстрэчча для Алісы  Вольга Куртаніч

    Залюстрэчча для Алісы

    Вольга Куртаніч

    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2003
    69.72 МБ
    —Тут даволі змрочна, — падсумаваў ён, зняў акуляры і пачаў дбайна праціраць шкельцы.
    Хлапечыя шчокі запалымнелі, ён на хвілю закашляўся, нібы яму стала блага, але ізноў зірнуў на мяне і нарэшце падзяліўся:
    — Мы з маці адпачывалі пад Мінскам. У яе не было спектакляў і мы паехалі ў Дом творчасці тэатралаў.
    — А школа?
    — У мяне былі падручнікі... Я вам тэлефанаваў,—дадаў сур’ёзна.
    —Калі? А-а,—здагадалася я. —Дык гэта ты маўчаў у трубку?
    — Так,— прызнаўся юнак. — Я быў зусім нямым. Вы неспалохаліся?
    — He.
    —А маці спалохалася. Давялосятлумачыць.
    — А як вы размаўлялі?
    — Вось так.
    Сяргей паказаў рухамі, азрымалася вельмі камічна, і я рассмяялася. Ен рашуча падняўся, падышоў, каб дапамагчы мнезашпіліць калье, зрабіў крок назад і пачаў строга азіраць мяне. Зрэшты, мой пакой і трумо выдавалі на грымёрную. Я азірнулася, войкнула і пачала рассоўваць рэчы — хутка павінен быў прыехаць Лявон.
    Масье Пуаро нязмушана зноў апусціўся на кілім і паглыбіўся ў свае думкі, хаця мне час ад часу даводзілася пераступаць праз даўгалыгага сышчыка. Мой імпэт нарастаў з кожнай хвілінай, тады як Сяргей спрабаваў прыхаваць расчараванне. Дзіця хацела гуляць, a сяброўка па гульнях пакідала яго аднаго.
    Лявон прыехаў своечасова. Я падфарбоўвала вусны, і Сяргей сам адчыніў дзверы. Я чула іх размову — нязначныя фразы, паблажлівы тон і аднастайныя адказы.
    Мой мужчыназайшоў з букецікам кволых нарцысаў, па-гаспадарску пацалаваў у шчаку; ён доўга трымаў маю руку і нешта казаў. У праёме дзвярэй застыла недарэчная постаць Пуаро; герой быў надта малады і надта прыгожы, каб мы маглі спакойна пачувацца пры ім. Я нечакана сумелася і падміргнула, Сяргей зразумеў, спакойна развітаўся і сышоў. А разам з ім знікла і таямнічая тэатральнасць, якая адна рабіла мяне прымадонай усіх мінулых і будучых п’ес.
    IV
    Прайшлі два месяцы. Да мяне вярнуліся адчуванне маладосці і радаснага неспакою; працавалася лёгка, а калегі адносіліся да мяне з нейкай новай пяшчотаю. Магчыма, я прыдумалагэтую сваю хваробу — шчасце, забываючыся на тое, што канцом радасці часцей становіцца сум. Вясна сталася для мяне тым кавалачкам сыру, прымацаваным да пасткі, дзякуючы якому Лявону ўдалося ўпаляваць маю палахліва-дрогкуюдушу. Мой каханак быўнадзіва пяшчотны ў інтымныя моманты; мы ўваходзілі ў ноч, як у мора, і шолах крухмальных прасцін быў гворам прыцішаных хваляў. Часам падавалася, што мяне, як трэску, нясе прыбой, кідае з вершаліны ўніз, a наперадзе — невядомасць і канец, які вынікае з правіла, а не з выключэння. Кажуць, што надта вялікае дабрадзейства становіцца
    прыкрым, бо нам хочацца адплаціць за яго з лішкам, каб не быць абвінавачаным у няўдзячнасці. Магчыма—праўда, бо інакш чаму мне часам пачынала здавацца, што я жыву няправільна? Але такім думкам спрыялі не сустрэчы з Лявонам, а ўмольваючы Сяргееў позірк. Мой сусед ператвараўся ў задумлівага, замкнёнага юнака, які выклікаў спачуванне. I калі аднойчы ён завітаўда мянез няшчасным выразам твару, я засмяялася ад здагадкі:
    — П’еро?
    Невядома з чаго зазлаваўшыся — на здагадку ці на смех? — ён скіраваўся ў ванную і доўга змываў грым; чорная, белая і чырвоная фарбы зніклі, але на іх месцы засталіся ружовыя пісягі, нацёртыя зламысна і нервова. Пазней ён «прымяраў» іншыя ролі, але адлучанасць і стома, уласцівыя П’еро, праглядалі штораз. Г ероі казак і раманаў яшчэ з’яўляліся на сцэне, але чамусьці ўдзельнічаць ім даводзілася ў адной і той жа п’есе, дзе побач з галоўнай гераіняй быў заўсёднапрысутны немалады каханак: не франт, не азлет, не секс-сімвал.
    — Мне прапанавалі ролю.
    — Але ж ты казаў, што ніколі не будзеш іграць у тэатры.
    —Ятакдумаў.
    — Відавочна, у цябе ёсць талент, але ж тьі не займаўся ў студыі.
    — Маці пазнаёміла мяне з рэжысёрам. Ён знайшоў мне ролю ў новай п’есе. Я буду казаць толькі некалькі фраз, але...
    — Усе так пачынаюць?
    — He ведаю. Можа, некалі я сыграю тое, што хачу.
    — Вось як! У цябе з’явілася любмая роля? I хто твой герой?
    —Гаральд.
    — Гаральд?
    Я намагалася ўзгадаць...
    — «Г аральд і Мод».
    У ягоным голасе прамільгнулі злыя ноткі.
    —А-а, малады дзівак, які пакахаў старую жанчыну?—я з цікаўнасцю зірнула на юнака. — Вось не думала, што табе хочацца заставацца незразуметым усё жыццё.
    — Вы правільна сказалі. Я не люблю людзей, я хачу быць адзінокім і незразуметым.
    — Гэта настрой. У маладосці ўсе прагнуць незалежнасці.
    —Я сказаў —адзінокім.
    — Алеж у цябе ёсць сябры. — яхутчэй запытала, чым сцвердзіла.
    — Прыяцелі,—удакладніў Сяргей.
    Мы памаўчалі. Я была ў тым стане спакою і ўпэўненасці, калі лёгка працягваць дыскусію, намагаючыся пераканаць іншага ў правільнасці сваёй жыццёвай пазіцыі.
    — А табе не здаецца, што адзінота сведчыць пра бездапаможнасць?
    Дзіўна, але зусім нядаўна я лёгка б пераканала, што гэта не так; чамусьці я забылася, як у сваёй адзіноце бачыла знак свабоды. Сяргей нічога не адказаў, толькі ўзяў са століка часопіс і пачаў гартаць. У галаву закраліся дзіўныя, неспадзяваныя ду мкі.
    —Ты нелюбіш... табенепадабаюццажанчыны?Дзяўчаты,— паправілася я.
    — He ведаю, — ён адказаў надта хутка, нібы здагадаўся, пра што я падумала, і зірнуў так уважліва, што давялося адвесці позірк. Мы сядзелі, як і раней, — насупраць, паціху мінаў вечар, які я вырашыла правесці адна. Лявон не турбаваў званкамі, мы бачыліся ўдзень.
    Было яшчэ не так позна, калі раптоўна з’явіліся мае сяброўкі. Іх не бянтажыла прысутнасць юнака—усе мы даўно знаёмыя, хаця пры Еве і Лілеі Сяргей не выходзіў з ролі сумна-абыякавага суседа, часцей маўклівага і ўдзячнага. Але гэтым разам, пабачыўшы жанчын, ён павесялеў, пачаў жартаваць, дапамагаць ім распранацца, развешваць мокрыя плашчы (на вуліцы ішоў дождж), подбегам кінуўся ставіць гарбатнік. Мяне не магла не парадаваць гэтая сцэнка, каб толькі не бянтэжлівае пытанне «ты не любіш... дзяўчат?». Я вырашыла пагаварыць з ім пазней.
    Ева і Лілея прынеслі вясёлую неспадзяванку, нязмушаную свежасць прахалоды і, шчодра жэстыкулюючы, распрысквалі іх па пакоі, як кроплі майскага дажджу. Захацелася адчуць мокрыя цурочкі, выструніцца пад імі і застыць на колькі хвілін.
    Сяргей зусім разняволіўся, і калі хто і змог бы адчуць раптоўную несуладнасць думак, дык гэта я. Мой пакой на імгненне ператварыўся ў вясёлы сялянскі лужок, на якім квахталі куры, гігікалі гусі, мычэў цялок і брахаў кволы цюцька: юнак смяшыў нас, вымушаючы прымаць удзел у шумлівай гульні. Засталося выцягнуць саламяны капялюш і прайграць яго ў фанты. За сваёй шчыраю энергіяй, дзіцячай няўрымслівасцю, шчодрай фантазіяй Сяргей хаваў сапраўдную ролю назіральніка за маімі паводзінамі і думкамі. Тое прыйшло ў галаву пазней, і я ведала, што адкрыццё — праўда. A пакуль я з захапленнем смяялася над прыдумкамі гасцей ды манерна піла гарбату, утульна ўладкаваўшыся на канапе.
    Паездкі з Лявонам у стыльныя кавярні і дарагія рэстараны падаліся нерэальнымі, пустымі, як сцэна ў надуманым рамане. «Наступным разам я выцягну Лявонанавёску,—думалася мне. — Мы будзем блукаць па пыльных вулках, выйдзем да стаўка, каб пасядзець на пахілай вярбе. А насупраць, з лесу выйдуць «Песняры» і шырокім крокам пойдуць праз луг, да нас, спяваючы «Касіў Ясь канюшыну», — з іроніяй дадала сама сабе і блазнавата засмяялася.
    Аптымістычнае жаданне пабыць на прыродзе не знікла. Я прапанавала сяброўкам правесці наступныя выхадныя за горадам. Нас будзе шасцёра, і мы выедзем рана, на ўзыходзе сонца. I будзем на нашым улюбёным месцы праз нейкія дваццаць хвілін.
    Той, хто стаўся нявольнай прычынай будучых прыгод, апынуўся па-за плана.мі. Ён зразумеў гэта сам.
    — Ужо позна. Я пайду.
    Мы адчулі сябе ніякавата, і, мажліва, Ева і Лілея не ўбачылі нічога незвычайнага ў нявыказаным адмаўленні, непрыманні — усё выйшла само сабою так, як і павінна быць. Гэта не яны, а я прызвычаілася да Сяргея, да ягонай прысутнасці.
    — Аты, — далікатна пачалапытаць я, — ты незможаш паехацьзнамі?
    — Мне трэба рыхтавацца да іспытаў. — У ягоным голасе пачулася варожасць. — «I дай Бог вам такога шчасця, як беднаму студэнту Ансельму, які атрымаў прыгажуню Серпенціну і залаты гаршэчак».
    Сяргей манерна пакланіўся, пацалаваў маім сяброўкам рукі і падышоў да мяне:
    — Г офмана любіце?
    Ён глядзеў проста ў вочы: ускудлачаны, востры, без ценю фальшы, імгненны філосаф, які ўпэўнена просіць не захінаць яму сонца*.
    — Гофмана?
    — Я прынясу вам... пасля наступных выхадных.
    ... Час ад часу ты ўспрымаеш самога сябе нібы збоку, фатаграфуеш, націснуўшы кнопку свядомасці. Я «выцягнула» свой фотаздымак ужо пасля адыходу гасцей: на фоне палымнеючых вяргіняў і ззяючых астраў узнік спалоханы твар з пераможнай усмешкай і цікаўнасцю ў вачах. Адзін, два, тры... замры.
    V
    Лявон з’явіўся ў прызначаны час без ваганняў: ён імкнуўся пазнаёміцца з усімі маімі сябрамі. Мы заехалі па Лілеію і Вінцэся. Ева з Віктарам з'явіліся праз некалькі хвілін.
    Дзве машыны, наладкаваныя прысмакамі і вясёлымі вандроўнікамі, кіраваліся па Ракаўскай шашы да прызначанага месца. Там, на беразе танклявага ручая, стаялі драўляныя столікі з лавамі і чарнелі месцы былых кастрышчаў. Мы любілі зрэдзьчас наязджаць
    * За такую просьбу быў забіты легіянерамі Архімед.
    сюды. Пэўна, і Лявон упадабаў гэтае месца ў лесе, непадалёк ад дарогі.
    Мы звярнулі з шашы і прыпыніліся. Віктар, гуллівы бландзін з яснымі шэрымі вачыма, адразу ж спусціўся да ручая і паклаў у халодную ваду бляшанкі піва і бутэльку віна. Было не горача, але праз колькі часу мы паскідалі лёгкія курткі і кофты;запалала кастрышча; на століку стаялі выцягнутыя з валізаў варка з мясам, прыправы, кетчуп, хлеб, розныя пакункі. Покуль на «нашым» месцы мы былі адны, але многія мінчукі ведалі пра яго, і не было спадзеву, што ў такі гожы дзень сюды ніхто незазірне. Мужчыны цягалі сухое галлё, Лявон шчыраваў з сякерай. Яму пасавалі паношаныя джынсы, скураныя спартовыятуфлі, блакітная клятчатая кашуля — яны рабілі яго вобраз блізкім, жаданым, але разам з тым і аскетычным да самаадрачэння. Я ніколі не бачыла яго ў простай, нязмушанай абстаноўцы, адпаведнай натуральным законам першабытнасці.
    Калі нешта падаўжае радасць жыцця, дык гэта ўпэўненасць. Простая ўпэўненасць ў сабе, сваіх сілах, сваіх пачуццях. Зараз мне здавалася, што, калі б Лявон падышоў і прапанаваў з гэтага дня жыць разам, я б не адмовіла. Водар вясновага лесу вяртаў маладосць і прагу да жыцця. Хацелася, каб ніколі не міналі цёплыя дні і чароўныя ночы, каб кружылася галава ад пяшчоты і ветру, ад віна і пацалункаў, а наперадзе былі б — праца, дом, радасці, турботы...