Залюстрэчча для Алісы
Вольга Куртаніч
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2003
—Дапамажы!
Мы ўдвох паклалі хлопца на канапу; ён усё яшчэ быў бледны, але дыхаў спакайней; а калі Лявон прапанаваў выклікаць доктара — адплюшчыў вочы, адмоўна паківаў галавою і прашаптаў: «Не». Я села побач і ўзяла яго за руку — халодную, танклявую, пяшчотную. Ёнзатрымаў мае пальцы і паціснуў іх. Ледзь-ледзь...
Лявон чакаў тлумачэнняў, але не пачуў іх. Ён прынёс з кухні кілішкі і наліў мне віна, якое я пракаўтнула адным глытком.
У роцезастаўся даўкі прысмак, невельмі прыемны, нечаканы.
— Вазьмі лёд у маразілцы... і адчыні вакно, — Лявон зрабіў гэта нязмушана, нібы адчуў сябе гаспадаром калі не маіх пачуццяў, дык майго цела. Ён з лёгкасцю знаходзіў патрэбныя рэчы: шклянкі, ручнік,штопар.
Другі келіх «Парнасу» я выпіла марудна, маленькімі глыткамі, затрымліваючы віно ў роце. Мне было ўсё адно: застанецца Лявон ці сыдзе. Другое нават усцешвала. Сяргей ляжаў ціхі, шчокі — бледны ружанец; і я злавіла сябе на жаданні сцерці з ягонага ілба кропелькі поту сваімі перасохымі вуснамі, а потым... потым — напаіць яго прама з рота маленькімі глыткамі чырвонага віна. Магчыма, гэта прачнулася ўва мне ад бясконцага даверу і адданай цеплыні хлапечай далоні з доўгімі цвёрдымі пальцамі, што ўсё яшчэ час ад часу варушыліся ў маёй руцэ.
Лявон пачаў нервавацца, хадаіць па пакоі, рабіць яскравыя знакі, каб перамовіццасам-насам. Жывая скульптура Марыі з дарослым дзіцем больш не ўражвала. Нарэшце ён наважыўся адвесці мяне на кухню, дзе пачаў шэптам выпрошваць тлумачэнняў.
— Яніна, гэты хлопчык... хто ён?
— Сусед.
— А ты не можаш паклікаць ягоную маці?
Гэтая думка прыходзіла да мяне раней, але поціск юначай рукі па-змоўніцку апярэджваў, стрымліваў...
— Можа, яе няма дома?—ухапілася за саломінку.
—Даведайся.
Я не мела права вагацца: Лявон мог няправільна зразумець.
—Добра.
Але замест таго, каб выйсці на лесвіцу, я вярнулася да Сяргея і папярэдзіла-запытала:
— Я паклічу тваю маці?
Добра, што я стаяла ўшчыльную і Лявон незмог пабачыць страх, які лёгка чытаўся ў анёльскіх вачах.
— Як хочаце.
Імгненна страх змяніўся на пакорлівасць, абыякавасць, а мая нерашучасць падмацавалася шкадобай.
— Як пачуваешся?
— Добра. Можна я пабуду тут?
Зрэшты, калі б я для прыліку параілася з Лявонам, ён гэтак жа, для прыліку ўхваліў бы маё рашэнне — і тады б адчуў, што патрэбны мне. Але я не праявіла еднасці і тым самым падкрэсліла незалежасць і жаданне захаваць сваю волю... Пакуль магла...
Нашая дыскусія на кухні скончылася тым, што Лявон апрануўся, трагічна пацалаваў мяне ў лоб і сышоў.
Праз хвіліну я пачала злавацца на «гідкае качаня», якое не дазволіла мне затрымаць у руках сціплую сініцу. «Гідкае качаня»,— прашапталая.
— Што? — перапытаў Сяргей.
— Ты—гідкае качаня,—уголас пацвердзіла я і паправіла на ім коўдру. Праз хвіліну ён спаў ці прыкідваўся, што спіць, і толькі далікатная ўсмешка і дрыжанне вуснаў выдавалі ў ім цярплівую мудрасць усёведання.
Ш
«Часам трываласць даходзіць да той мяжы, калі яе можна параўнаць з глупствам», — гэтак Ева ахарак гарызавала паводзіны Лявона, калі я распавяла ёй пра апошнюю сустрэчу. Здавалася, што да іншай разумнай высновы яна даходзіць сама, а потым — Шамфор, Авідзій.Цыцэрон... Евавалодаланетакім ужо ірэдкім дарам павучаць іншых, і месца загадчыцы аддзела па выпуску падручнікаў падыходзіла ёй найлепш.
Я пакорліва ўздыхнула. Ева паднялася да мяне на гарбату, і мы ўжо хвілін дваццаць абмяркоўвалі мае нядаўнія прыгоды, больш падобныя на фінал у аморфнай п’есе. Яна папрасіла перадаць Cap-
геевай маці, каб тая параілася з псіхолагам. «Падлеткі губляюць прытомнасць— гэта недзіва.але на тое павінны быць свае прычыны: перагрузкі, стрэс, недахоп вітамінаў... А можа, ён хворы?» — Евагатовая была паставіць дыягназ завочна, і я зазлавалася на сваю шчырасць. I тон, і таар сяброўкі выдаваў спачувальнасць: «Мы так перажывалі за цябе, так дапамагалі, а ты нават не змагла атрымаць і кроплі належнай пяшчоты...»
— Наступным разам не нарабі глупстваў.
Пэўна, калі б у нас усё атрымалася з Лявонам, яна б сказала:
— Наступпым разам затрымай яго назаўсёды.
Каб Ева не была маёй сяброўкай, дык пачула б у адказ:
— He твая справа.
Але я прамаўляла інакш і даволі дураслівым тонам:
— Я ведаю, што вы з Лілеяй клапоціцеся пра мяне, даяце разумныя парады, за што я вам вельмі ўдзячная. Але я не веру ў шчасце,якоегарантуюць шлюбныя агенцтвы.
Ева пачала развіваць тэму шчасця: што яно даецца тым, хто змагаецца за гэта, а такіх пасіўных, як я, яно пазбягае, каб не ператварыцца ў няшчасце... Яна так доўга балбатала, што нарэшцезгубіла выснову новапачатай фразы і сціхла, неадрыўна гледзячы ў поўны кубак астылай гарбаты. Мне стала смешна, бо мая прыгажуня Ева, прапануючы інтрыжку з некаханым мужчынам, сама была не супраць завесці каханка, каб жа ёй толькі ўдалося перамагчы сваё сумленне! Яна не казала, што не задаволена мужам, ды спрактыкаванае вока не падводзіла ні мяне, ні Лілею. Я ўявіла яе ў празрыстай белай кашулі ў абдымках мужчыны з гатычным торсам і тварам Лявона. Яны былі б добрыя каханкі. Я адагнала фрывольныя думкі і пачаставалася пірожнымі—спакусліва-лёгка-салодкімі — найлепшымі з тых, што выпякала Ева.
He ведаючы прычыны маёй весялосці, сяброўка перадала мне яшчэ адно пірожнае і шчыра заўсміхалася. Праз колькі хвілін мы ўжо забыліся на сваю размову і працавалі: яна ў сваім кабінеце, я — у сваім.
Наступныя дні міналі аднастайна, адзінае, што радавала,—зіма скончылася неадлігай і брудам, у размытых пастэльныхколерах паветра і неба зацінькалі птушкі жаданняў. Кожную раніцу я ўважліва ўглядалася ў люстэрка, якое паказвала адно і тое ж, — пругкае цела і вабны твар. Вочы гарэлі агнём — тым, які прыцягвае мужчын, а не тым, які сведчыць аб шчаслівай задаволенасці.
Пэўна, дзень-другі я змагу яшчэ адмовіцца ад сустрэч з Лявонам, але надыдзе момант, калі тлумачэнні пададуцца проста смешнымі. Я не магу ўвесь час жыць у альтанцы дзявочага рамантызму; сакавіцкая поўня друганоч скіроўвала ў маю спальню промень, дзе ён змешваўся з ценямі і ператвараўся ў дзяркач для гуллівых вядзьмарак.
I калі Лявон патэлефанаваў наступным разам — мой голас сакатаў, вурчэў, пераліваўся самымі пяшчотнымі гукамі скрыпак і флейтаў.
А назаўтра адкрывалася Міжнародная кніжная выстава і, адбыўшы ўрачыстую частку, мы падняліся ў банкетную залу. Лявон тактоўна папытаў: ці хачу я, каб нас бачылі разам? Я дала той адказ, якога ён чакаў. Мы былі задаволеныя сабою, як два ганчакі, якіх узялі на паляванне. У гэтым натоўпе розных людзей м ы знайшлі еднасць. Ён узяў маю руку і прасунуў пад свой локаць, раз-пораз прыціскаючы да сябе, калі даводзілася абысці гаваркую купку. Я апранула новы элегантны строй колеру халоднага малахіту, тканіна была добрай якасці — мяккая на вобмацак, і фасон падкрэсліваў пяшчотную бледнасць незагарэлагатвару і шыі. Я падабалася сабеі яму.
— Колькі ведаю Лявона, ён ніколі не выглядаў такім шчаслівым, — шапнула мне Ева. Мой інстынкт уцёкаў знік, саступіўшы месца інстынкту самазадавальнення: пачуцці, якія чаргуюцца, на жаль, хутчэй, чым поры года. Мне захацелася трымаць у руках невялікі пук пралесак,і я сказалапрагзта Лявону. Ён нахіліўся і пацалаваў мяне ў шчаку. Мы пілі шампанскае, размаўлялі са знаёмымі, жартавалі, разыходзіліся пагаварыць, сустракаліся, дакраналіся адно да аднаго, але ўва ўсіх нашых рухах, поглядах, словах адчувалася нецярплівасць,зразумелая — непрабачальны наіў — толькі нам.
...Ужо мінуў быў тыдзень, як не паказваўся мой сусед, не турбаваў недарэчнымі ўчынкамі, не ўзрушваў адрэпеціраванымі прамовамі. Праўда, некалькі разоў нехтатэлефанаваў і маўчаўу трубку, але я не надавала значэння гэтай таямнічасці — эпоха герояў прамінула, нумар тэлефона маглі пераблытаць...
За гэты чася паспела спадціху прыгледзецца да Лявона і зрабіла выснову, што ён валодае якасцямі, якія прывабліваюць маю адзінокую эгаістычную натуру: быў элегантны, далікатны і мілы. Я вырашыла правесці з ім ноч. He развітваючыся ні з кім, мы збеглі з банкетнай залы, злавілі на вуліцы таксі і канец вечара правялі ў нейкім рэстаранчыку, дзе п’янаваты скрыпач расчульваў залішне маркотнай ігрой. Нам з Лявонам удалося патаньчыць ля століка. За вокнамі расплывалася цямрэча, на шкле, не схаваным за фіранкамі, перасоўваліся варухлівыя светлацені, паблісквалі яркія прадметы: келіхі, бутэлькі, жаночыя ўпрыгожанні.
Мы з Лявонам былі настолькі задаволеныя адно адным, што перасталі зважаць на прысутных і зліліся ў пацалунку.
— Табедобра?
— ІІадзвычай.
3 таго, што мой розум, як і ў большасці жанчын, служыць не так для развагі, як для апраўдання спакус, — дык і задумвацца я пачала толькі нараніцу, калі Лявон паехаў пераапрануцца перад працай. Мой збянтэжаны позірк перахапіў яго на паўдарозе са спальні. Ён вярнуўся, выцягнуў мянез-падкоўдры, прагна пацалаваў вочы, ружовыя торчыкі грудзей, некалькі хвіляў прыціскаў да сябе, а потым апусціў на ложак. Калі б мы прачнуліся раней ці часу ў нас было трохі болей, Лявон накрыў бы мяне некоўдрай...
Я даўно забылася на паняцце, што такое асабістае жыццё, і зараз блыталася ў здагадках: як мне ўдавалася так доўга вытры.мліваць без мужчыны. Ёсць сцвярджэнне, што любоўны сум з’яўляецца тады, калі вы не зусім ведаеце свайго выбранніка. Блаславі, Божа, гэты час! Я не хацела ведаць Лявона лепей; ноч прынесла нам супакаенне, а дзень абяцаў хвіліны трымцення і чакання.
3 працы я вярнулася раней: мы дамовіліся з Лявонам павячэраць у адной з утульных кавярняў у цэнтры горада. Калі пасля душу я пачала падфарбоўвацца,зазваніўтэлефон. Нехтадоўга маўчаў, і я кінула трубку. Праз некалькі хвілін пазванілі ў дзверы.
— Як я вам падабаюся?
—Добры вечар,Сяргей.
— Вы ізноў памыліліся. Масье Пуаро, — прадставіўся юнак. На ім быў чорны брыль-кацялок і круглыя акуляры. Пуаро сцягнуў пальчатку і паціснуў маю руку.
— У масье ёсць справа? Заходзь і хутчэй распавядай, дзе ты быў. Але я спяшаюся.
— Вы сыходзіце?
Кіўнула яму; мае рукі ўжо былі занятыя бляшаначкай з крэмам, а вусны заціснулі грабянец.
— 3... ім?
Юнак выглядаў сур’ёзна і незадаволена.
Я ўжо расчэсвала валасы і таму хутка адказала:
— 3 ім!
Сяргей адчуў урачысты тон і клічнік, зірнуў на мой адбітак у люстэрку і прысеў проста на кілім.