Залюстрэчча для Алісы  Вольга Куртаніч

Залюстрэчча для Алісы

Вольга Куртаніч
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2003
69.72 МБ
былі расшпіленыя, і мне захацелася прыціснуцца вуснамі да цёплай шыі — акурат побач са скураным ключыкам, які звабліва вісеў на тонкім шнурку. На руцэ ў Дзямьяна я ўгледзела тоўстую скураную бранзалетку. Дзіва, але ўпрыгожанні выглядалі на ім натуральна, не надаючы жаноцкасці. Калі некаторыя мужчыны вешаюць галовы жывёл у сваіх дамах, дык чаму б не павесіць на сябе сувенір са скуры тых жывёл?
Я пачала азірацца. Мяне ахапіла пачуццё нечага даўно знаёмага. Дзямьян позіркам паказаў на стол: перада мной паставілі сок і пірожнае.
— Я куплю цыгарэты, — папярэдзіў, каб я не кінулася следам, як толькі ён устане. Я прасачыла поглядам: высокі, моцны, мускулісты — смутак цнатлівых дзяўчат. I тут жа выкрэсліла са свайго жыцця Сымона, адваката, шлюб, а з дрэўка белага сцяга зрабіла крыж. «Не буду ні пра што шкадаваць, нават калі нічога не атрымаецца з Дзямьянам», — сцвердзіла сама сабе, каб потым не расчароўвацца. Але адчула лёгкі ўкол у сэрца, калі ён зноў падсеў побач і выцягнуў з пачака цыгарэту.
II
Я не сказала, што мой шэф меў галерэю. I акрамя таго, што я працавала сакратаркай, на мне былі абавязкі прысутнічаць на кожнай прэзентацыі, а перад тым — весці перамовы з некаторымі мастакамі. Шэф лічыў, што мой густ адпавядае ягоным канонам.
Два дні пасля сустрэчы з Дзямьянам прайшлі досыць сумна: мы не бачыліся. Ён сядзеў у лабараторыі ці ў бібліятэцы, дзе змалёўваў і апісваў жыццёвы цыкл рэтравіруса. Я запомніла гэтую назву з-за прысутнасці ў ёй любімага слова. На трэці дзень я з’ехала дадому папалудні: пераапрануцца перад доўгачаканай прэзентацыяй. Я збіралася застацца на другім плане, паводзіць сябе так, каб не справакаваць пытанні знаёмых заўсёднікаў: «Чаму ты сёння адна? Ці не захварэў Сымон?»
— Нічога не зробіш, — запярэчыў Кот. — Усе мы тут трохі без клёку ў галаве — і ты, і я.
— Адкуль вы ведаеце, што я без клёку? — спыта ла Аліса.
— Безумоўна так, — адказаў Кот. — Іначай як бы ты тут апынулася?
Я ўпершыню была на прэзентацыі без Сымона. I амаль адразу жапынулася насупраць Фаіны Шлейль-—даўняй сяброўкі шэфа.
Яна заўжды апякала яго, і мне таксама даставалася крыху ўсеўладнай любові ўладальніцы пульхнай таліі і забаўна-вялікіх грудзей. Кожны раз яна падкрэслівала сваю врыналежнасць да арыйскай расы мізэрнай колькасцю спіртнога і неверагодна таннай закускі. «Wie in der Heimat»,* — казала яна і закатвала вочкі. Закускі былі надзіва прыдатнымі, а спіртное дакуплялі ў бары, які месціўся ў канцы залы. Там, у адрозненні ад der Heimat, было ўсё.
Апярэджваючы яе цікаўнасць да маёй сям’і, я на ўсялякі выпадак запытала, ці падабаюцца ёй карціны? Я сама ездзіла да мастака ў Клічаў.
— Што? Карціны? — перапытала яна, нібы я хацела даведацца: які рахунак яна выставіла I. I. за гэты вечар. — Як заўсёды. Мілыя.
Я бачыла, якім уважлівым становіцца яе погляд і інстынктыўна пачала шукаць новую тэму. З’яўленне I. I. з двума келіхамі шампанскага я ўспрыняла як выратаванне. Ён даў мне келіх і пацягнуў за сабой. He ведаю, ці не са шкадобы я абула лакавыя туфлікі без абцасаў. Удзячнасць шэфа я адчула шостым пачуццем. 1.1. расправіў плечы, у постаці з’явілася царская веліч. Уся світа азіралася нам услед: дырэктар банка, апостал-пісьменнік, некалькі дзелавых людзей, блізкіх да мэрыі, і пасол замежнай дзяржавы. Царок вырашыў даць аўдыенцыю ўсім адразу наведвальнікам. Пры гэтым мастак з Клічава і пара-тройка ягоных сяброў выглядалі рыхтык разгубленымі анархістамі.
— Скажыце, калі ласка, куды мне адсюль ісці? — А куды ты хочыш трапіць? — адказаў Кот. — Мне ўсё-адно... —сказала Аліса.
Тады ўсёадно, куды ісці, — заўважыў Кот.
— ... толькі б трапіць куды-небудзь, — патлумачыла Аліса.
— Куды-небудзь ты абавязкова гпрапіш, — сказаў Кот. — Трэба толькі досыць доўга ісці.
Фаіна палічыла сябе абдзеленай увагай і памкнулася за намі. Яна заўжды хацела быць усюды. Застаючыся гады чатыры ва ўдовах, кабета марыла калі не ажаніць 1.1. на сабе, дык уладкаваць ягонае жыццё. Відавочна, паміж імі была сувязь, але я ніяк не магла вызначыць характар гэтай сувязі...
Я стаяла побач з дырэктарам банка і апісвала яму нішчымнае жыццё мастака, убачанае на свае вочы, сцвярджаючы тым самым, што калі б не гэтыя абставіны, цана на карціну была б значна вы-
* Як на радзіме! (ням.).
шэйшай. Я разумела абсурднасць таго, што геніяльныя творы нараджаюцца толькі ў галечы. Банкір згодна ківаў галавой, праз маску знявагі і пагарды праглядаўся ледзь бачны бляск сквапнасці: карціна яму падабалася. Калі б 1.1. схацеў, дык загадаў бы апісваць вартасці карцін адных балбатлівых хлопчыкаў; хлопчыкі гэтыя працавалі ў галсрэі, мяне ж адцавалі ім на дапамогу ў дні прэзентацый: 1.1. даплочваў, а я мела магчымасць набываць кнігі па мастацтву і займацца самаадукацыяй... Ужо быў засведчаны рух да змены: банкір па-новаму таргануў падбароддзем і крыху змяніў тон. Месца знявагі заняла спачувальная цярплівасць да майго палкага, але асцярожнага аповеду. Я заўважыла рух — 1.1. працягнуў руку за пустым келіхам. Тут жа адбылася замена, мае пальцы сціснулі крыштальную ножку. Я запытальна азірнулася, але шэф ужо адышоў і размаўляў з апосталам, які стаяў у атачэнні служкаў і німфаў. Адтуль чуўся смех, і мне захацелася кінуць незгаворлівага чыноўніка і далучыцца да вясёлай кампаніі. Але для гэтага мне не хапала аднаго: подпісу на разліковым білеце ці хаця б абяцання заплаціць.
Мой шэф аж ззяў ад задавальнення цалюткі вечар. Ён быў вядомым дзялком і на ягоныя запрашэнні адгукалася салідная публіка. Нарэшце банкір пагадзіўся набыць карціну. Я пераможна зірнула на 1.1. і накіравалася да мастака, але патрапіла ў чэпкія рукі Фаіны і была зму шаная нейкі час далікатнічаць з купкай маладых людзей, якія жлукцілі шампанскае ды паглядалі шалёнымі вачыма на неабдымны бюст. Фаіна называла мяне «дзіця», у яе тоне чулася спачуванне,досыць штучнае, каб падаццашчырым. Але 1.1. і гэтым разам па-гаспадарску вызваліў мяне.
— Аліса, ёсць кліент. Яго прывёў прафесар...
1	.1. назваў прозвішча. Удзячнасць і расчараванне апанавалі мяне, і, каб дамагчыся раўнавагі, я вырашыла выпіць больш звычайнага. Віноўнік мерапрыемства па-ранейшаму стаяў у куце. Пэўна, ён нават не дакрануўся да спіртнога.
I раптам удзячнасць ператварылася ў стому, расчараванне — у суцэльны адчай, аў спалучэнні яны набылі падабенстваз вірусам. Вірусам, які вылечвае толькі адзін сродак, — каханне. Мне ж давалася магчымасць хіміятэрапіі — піць да моцы божай.
3	новым пакупніком я размаўляла нядоўга, ён захацеў бліжэй пазнаёміцца з мастаком, мы знайшлі яго ўжо ў бары... Мы пілі кактэйлі адзін за адным; я чула, як за спіной гудзеў рой, але не паварочвала галавы. 1.1. застаўся ў зале. Наш новы суразмоўца займаўся значнай, але невыразнай справай кшталту: памочнік намесніка па культурных сувязях, супрацоўнік інфармацыйнага аддзела. Ён адразу ж прапанаваў мастаку наладзіць выставу без
пасрэдніцтва I. I. Але не знайшоў праявы належнай цікаўнасці; намочнік па культуры не ведаў, што ўжо існуе кантракт, які на бліжэйшыя гады не дазваляе мастаку прымаць ніякіх рашэнняў без згоды I. I. Мне захацелася ўзненавідзець шэфа за падабенства з турэмшчыкам, але я не змагла выціснуць з сябе нават кроплі абурэння. Калі я выкажу I. I. усё, што зараз думаю, то згублю прывілеяванае жыццё: паездкі на таксі, дарагія кнігі, гарбату з Палесціны і праявы іншых бесклапотных, але дарагіх сэрцу падзей. Але, здаецца, шчаслівы час заканчваўся — я пачала задумвацца: дык хто ж я на самой справе — сакратарка, мастацтвазнаўца, антычная статуэтка ці бедная дурніца? Колькасць выпітага пацвярджала — апошняе. Хаця лепш бы мне суцяшаць сябе, гледзячы ў люстра; я хацела належаць да дзяцінства чалавецтва — да антычнасці.
— Твой шэф увесь час сочыць за табой, — гэта мастак. Я адмахнулася ад яго слоў, рукой зачапіла келіх, ён гучна грымнуўся аб падлогу. Мне стала смешна. Несапраўдны кліент адсунуўся, але працягваў з цікаўнасцю назіраць. 1.1. спыніўся разам са сваёй світай. Фаіна памкнулася да мяне. Я адчула, што гатовая расплакацца, як дзіця; нешта ўва мне хвалявалася: даўкае і казытліваадчайнае адначасова. Я падняла вочы на мастака, ён шчыра зайздросціў. 3 усіх прысутных мне быў бліжэй гэты местачковец, беспрытульны і адзінокі ў святочныя для яго хвіліны. Што ён хацеў сказаць — не ведаю. Яго апярэдзіла Фаіна.
He памятаю як, але значна пазней я апынулася ў чужым доме, наканапе і, абкладзеная падушкамі, бездапаможна балбытала пра мужа, які кінуў мяне, з-за чаго цяпер, як сляпому цуцыку, даводзіцца блукаць па жыццёвай пустэльні ў пошуках чужых слядоў, якія час ад часу ўсё-ткі трапляюцца. Балазе, Фаіна нічога не распытвала — спадзеючыся на шчырую адкрытасць пьянаватай жанчыны, — іначай бы я расказала пра Дзямьяна і недарэчны выпадак у машыне... He ведаю, ці клалася спаць гаспадыня, але калі я прачнулася, яна сядзела побач. Зазваніў тэлефон; Фаіна каротка некаму адказала, пры гэтым уважліва паглядзела на мяне. Як высветлілася, мяне чакала неверагодна хвалюючая сустрэчаз абураным шэфам. I нават не здзівіла тое, што ён захацеў мяне бачыць у выхадны. У галаве круцілася фраза: «Вольналюбівая на рэтравірус». Блазнота! Я папрасіла аспірын і прыняла яго, як асуджаная на смерць. Фаіна глядзела стомлена і скрушна. Яна была зусім не старая — гадоў сорак, сорак пяць. Апе магла быць маёй маці. Праз паўгадзіны адбылася першая сустрэча з 1.1. у нязмушанай хатняй абстаноўцы.
Ill
— Прабачце, але я не зразумела: падарунак на дзень ненараджэння? Што гэта такое?
— Падарунак, які табе дораць не на дзень нарад жэння, вядома... Значыць, так: трыста шэсцьдзесят чатыры разы на год ты можаш атрымаць падарункі на дзень ненараджэння...
Першае, што я памкнулася зрабіць,— сысці, знайсці якое-небудзь надзейнае прыстанішча: згубіцца ў шэрагу бязлікіх манашак ці заснуць навечна на гліняным бачку этрускай вазы. Але з першых слоў 1.1. ува мне прачнулася прага жыцця. Шэф размаўляў са мной, гледзячы ўбок, і некалькі хвілін я адвольна вывучала ягоны,злёгку прымяты, стомлены твар. Я забылася, што ён усеўладны, упэўнены, дзейсны і энергічны: зараз ён быў падобны на ветэрана, які зняў медалі, каб лішні раз не нагадваць пра няўмольную адлегласць пакаленняў. I ўжо я была гатовая суцяшаць яго, як матуля. Калі розум і падмануў мяне, то ненаўмысна; зрэшты, вінаватай павінна была пачувацца я, а не гэты стомлены чалавек. Тады з чаго ён размаўляў са мной тонам правіннага дзіцяці, калі прапаноўваў богведама якія падарункі, — а я ўспрыняла іх як належнае, заслужанае?