Залюстрэчча для Алісы
Вольга Куртаніч
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2003
— Што здарылася? Чаму ты .маўчыш?
Заместадказу Дзямьян завёў матор. Мы ехалі доўга: спачатку па асветленых перадсвяточнымі агеньчыкамі вуліцах Мінску, потым збочылі назагарадную трасу, палі змяніліся лясны.м масівам.
— Феерыя яшчэ не пачалася?
— Што маецца на ўвазе? Куды мы едзем?
— Далей ад 1.1.
— Ён добры і шчыры чалавек. I ніводнага разу не зрабіў мне балюча.
Я памылялася. Наватдумаць пра 1.1. станавілася балюча: непраяўленыя пачуцці выклікалі шкадаванне, а я нічым не магла дапамагчы яму.Хібаадрачэннем.Тым самым я пакідала Дзямьяна сярод прадметаў не першай неабходнасці, хаця падсвядомасць падказвала мне, што існуе толькі адзін сапраўдны свет — свежы, здаровы, святочны, ненавязліва-светлы: кахаць маладога мужчыну, млсць у ягоных руках, звіваць, засынаючы, на палец вільготнаначную саламяную пасму валасоў, дыхаць гарачым водарам целаў і маліцца... прасіць... каб Бог не пакінуў нас.
— Табе засталося прайсці толькі некалькі крокаў, — сказаў ён. — Спусцішся з горкі, пяройдзеш ручаіну — і ты Каралева! Але ты пачакаеш і памахасш наўздагон? — дадаў ён, пабачыўшы, што Аліса не можа дачакацца, калі пераскочыць праз ручаіну, шпго аддзяляла яе ад запаветнай мэты. —
Я цябе доўга не затрымаю. Як убачыш, што я даехаў да павароту, махні мне хустачкай. A то я баюся зусім падупасці духам.
Мы ўсё яшчэ ехалі невядома куды.
— Я стаміўся чакаць...
— Мне шкада...
— Гэта я шкадую.
— Дык згубі мянс... назаўсёды.
— Я не маю на гэта часу.
Здалося: я чула нешта падобнае. I. I. таксама спасылаўся на час. Чаму яны размаўляюць загадкамі? Я адчула сябе ахвярай; паспрабавалазлавіць спачувальны позірк,але, гледзячы нацвёрды, зацяты, варожы профіль, пачала абараняцца:
— 1.1. мне як бацька, ён старэйшы ўдвая. Так атрымліваецца, што ён дапамагае. Гэта выклікае павагу! Ты нс маеш права раўнаваць, і я...
Пачалася блытаніна: ні тон, ні разгубленасць ужо не выклікалі даверу.
— Ягоныя паслугі небескарыслівыя!
— Прашу цябе: дай мне спакой!
— Ты гэтага хочаш?
Я прамаўчала. Дзямьян так рэзка павярнуў руль, што я стукнулася аб шкло. Гэты боль быў меншы за боль магчымага хуткага растання, але мне не хапіла разумення. Я заплакала. Дзямьян гнаў машыну на гранічнай хуткасці.
— Спыні,—загадала я. — Спыні!
Мой крык мог напалохаць каго заўгодна. Я выскачыла з машыны і пабегла ў бліжэйшыя купкі дрэў. Дзямьян застаўся ў «масквічы». Mae нетрывалыя, няўпэўненыя крокі рэзка перапыніліся: я ўпала на зямлю, на вільготнае белае прасцірадла і завыла няўтрымна, шалёна. Розум перастаў існаваць, усё—толькі эмоцыя. Я плакала, выла, перакатвалася па снезе, хапалася рукамі за кволыя галіны кустоўя, шукаючы паратунку ў хаатычных гуках і рухах...
— Што з таго? — сказаў Труляля. — Усё адно ты яму толькі снішся? Ты ж не сапраўдная!
— He, сапраўдная! Сапраўдная! — крыкнула Аліса і заплакала.
— Слязьмі справе не дапаможаш, — заўважыў Труляля. — Пра што тут плакаць?
— Калі б я была не сапраўдная, я. б не плакала, — сказала Аліса, усміхаючыся скрозь слёзы: усё было так недарэчна.
— Спадзяюся, ты не думаеш, шпго гэта сапраўдныя слёзы? — спытаў зняважліва Труляля.
«Я ведаю, што ўсё гэта глупспгва, — падумала Аліса. — Неразумна з-за гэтага плакаць?»
Дзямьян знайшоў мяне праз колькі хвілін, дастатковых для таго, каб вярнуўся спакутаваны розум.
— Аліса! Аліса! А-а-лі-і-са-а...
Я глядзела ў ягоныя напалоханыя вочы, поўныя жалю, ціха ўсхліпвала і прасіла: «Не кідай мяне», — нібыта ад гэтага залежала жыццё.
— Што ты кажаш, у мяне не хопіць мужнасці кінуць цябе, мілая мая дзяўчынка. Я так кахаю...
Мы ішлі назад па адбітках нашых слядоў — па заечых петлях адчаю, абодва мокрыя і знясіленыя. Але яшчэ не было мне дадзена зразумець, што больш за ўсе пачуцці я люблю боль: каб смылела душа і выдзіралася на волю; нават у сумнеўным будзёным спакоі наканавана шукацьме гнюсных стрэмак, загнаных у сэрца. I з кахання Дзямьяна, са шчырых пачуццяў выплаўляцьме залатыя іголкі болю...
— Калі табе кепска, заўжды еш скабкі, — сказаў Кароль, на ўсю .моц працуючы сківіцамі. — Іншага такога сродку не адшукаеш.
— Праўда? — здзівілася Аліса. — Але можна пырснуць халоднай вадой ці даць панюхаць нашатыр. Гэта лепш, чым скабкі!
— Ведаю, ведаю, — адказаў Кароль. — Але ж я сказаў: «Іншага такога сродку не адшукаеш!>> Іншага, а не лепшага!
Пры дадзеных абставінах толькі я адна магла выратаваць сябе, дастаткова было адмовіцца ад апекі 1.1. У горшым выпадку гэта азначала згубіць працоўнае месца, грашовую незалежнасць, сувязі і вопыт —знаёмыя шэфа бачылі ўва мнеягоную памочніцу, уцёкі без дазволу набылі б значэнне здрады. Я баялася адказнасці — вось у чым трэба было прызнацца Дзямьяну. Замест гэтага я вырашыла перачакаць.
— Калі хочаш, я пераеду да цябе. Мы маглі б жыць разам.
Ён кахаў мяне і я заахвочвала яго, канчаткова заблытаўшыся ў пачуццях. Спасцігнуць сябе можна было толькі праз рашучыя дзеянні, а я рабіла глупствы і не збіралася іх аналізаваць, — як безадказнае амёбнае стварэнне.
XI
У маім настроі зноў адбылася перамена. ІІасля спусташальнага прыступу эйфарычнай істэрыі я замкнулася ў сабе. I на нейкі псрыяд перастала адчуваць цікаўнасць да працы. I. I. запрасіў мяне ў кабінет, каб уведаць ступень маёй абыякавасці. Я размаўляла з ім ураўнаважана-суха. Тонкія доўгія пальцы шэфа бясконца перабіралі паперы, упершыню ў ягоных вачах я ўбачыла драпежны бляск. Я не хацела спрачацца, але 1.1. перастаў стрымлівацца, ён ужо гучна папракаў.
— Дзс твая ўдзячнасць? I хто табе дазволіў не прыходзіць да Альховіча?
Я паспрабавала запярэчыць, схлусіць.
—Я ведаю ўсё, uno ты мне зараз скажаш! Мне патрэбна Юнона.
У гэты момант ён быў не гняўлівым, але блізкім і зразумелым сябрам, а ганарлівым самадурам. Навошта яму я, калі ён можа задаволіцца партрэтам? Я паднялася з крэсла.
— Тыкуды?
— Фатаграфавацца. Я зраблю для вас здымкі, толькі пакіньце мянеўспакоі!
Увечары дазванілася Фаіна; пэўна, яна званіла цалюткі дзень, але я гуляла па горадзе. Каб адагрэць ногі, я зайшла ў нейкі шынок і падсела да незнаёмага мужчыны. Ён быў малады, плячысты і вясёлы. 3 таго, што побач быў універсітэт, ён прыняў мяне за студэнтку.
— Збегла з лекцый?
Я не імкнулася пераконваць. Ён назваў сваё імя і запрасіў у госці. Я была стомленай, каб некуды ісці.
— Тут недалёка, — запэўніў мужчына. — Мы можам паслухаць файную музыку. Я набыў новыя дыскі. — Ён выцягнуў іх з кішэні. — Ты любіш музыку?
Мне трэба было заехаць дадому, наліць поўную ванну гарачай вады і ляжаць, покуль пена і вада не выпараць горкі прысмак. Маё маўчанне зразумелі як згоду; раптам мне самой захацелася пачувацца сапраўднай студэнткай — трохі волі, трохі шалапутнасці, крыху разбэшчанасці, а ўсё астатняе — прагная цікаўнасць. Мы выйшлі з кавярні разам. Ён схапіў мяне за руку і пацягнуў за рог будынка. Я адчула моцныя абдымкі, убачылазблізку свавольныя чорныя вочы і сама працягнула насустрач вусны... Магчыма, ува мне загінула выдатная выляжанка: я паводзіла сябе, як цнатліваразбэшчаная школьніца. He ведаю, наколькі праявілася мая разбэшчанасць, але я адчувала шчаслівае ўзбуджэнне, узгадваючы смак незнаёмых вуснаў. Без сумневу, мужчына з цыганскімі вачыма слухае музыку не адзін. Але без Алісы.
Варта было, каб нехта пасмяяўся з мяне, выказаў некалькі з’едлівых кпінаў, што прывяло б мяне ў раўнавагу. Але ні Дзя.мьян, ні 1.1. не зразумелі б гэтага ўчынку: я не павінна была бадзяцца па танных шынках.
— Каго ты сустрэў па дарозе? — спытаў Кароль Ганца...
— Нікога, — адказаў Ганец.
— Чуў, чуў, — сказаў Кароль. — Гэтая маладая асоба таксама яго бачыла...
...Фаіна папрасіла мяне неадкладна прыехаць, але атрымала адмову. Мне трэба было пайсці ў ванную, прыняць душ і пачысціць зубы. Замест гэтага я залезла пад коўдру і заснула. У выдатнай парыжскай сукні...
Яна стаяла перад вялізнымі дзвярыма з аркай, над якой вялікімі літарамі было напісана: «KAPAJIЕВА АЛІСА»... Аліса доўга грукала і званіла, але ўсё дарма...
— Дзе прыдзвернік? — абурана пачала яна. — Чаму ніхто не падыходзіць да дзвярэй?
— Да якіх дзвярэй? — спытала Жабяня...
— Як гэта «ніхпго не падыходзіць да дзвярэй»? — перапытала яно. — Ты ж да іх падыійла?
Мне сніўся Храм, культавае месца квадратнай формы, да яго вяла доўгая лесвіца. Я стаяла ўнізе, мужчыны і жанчыны кіраваліся да мяне. Усе яны былі ў доўгіх белых адзеннях. Далёка за Храмам святлела — пачынаўся дзень. Нехта, прытрымліваючы мяне пад локаць, прымусіў падымацца па прыступках. Праз роўныя адлегласці з правага і з левага бакоў лесвіцы стаялі невысокія гранітныя слупы, якія аказаліся пастаментамі. На кожным з іх залатымі літарамі былі высечаны імёны на невядомай, але зразу.мелай у сне мове. У снабачанні я ведала назвы ўсіх рэчаў, паказаных мне... Я чула за сабой крокі: па бясконцай лесвіцы разам са мной падымаліся людзі. У нейкі момант я зразумела, што чую толькі крокі двух-трох чалавек, а не мноства, як раней. Паспрабавала азірнуцца, але той, хто падтрымліваў, не дазволіў. Я ішла ўверх, пачуваючы холад і жар адначасна, па твары цяклі кроплі задушлівага поту, вочы зліпаліся. Станавілася млосна, але ўладныя рукі падштурхвалі. На верхняй прыступцы адразу сціхлі апошнія крокі і знік мой праваднік, — я азірнулася. Храм стаяў на ўзвышшы, але наколькі высока — невядома, бо ўсё паглынаў
туман: і наваколле, і бляклае сонца, і лесвіцу, па баках якой уладкаваліся на пастаментах адзінаццаць стодаў, чые жыцці сціхлі ў мармуровых складках адзення.
Невядомая сіла скіравала мяне наперад. Я апынулася сярод масіўных калон, перад уваходам у Храм. На вялізных мармуровых плітах, выкладзеных адмысловым узорам, убачыла бліскучую купелю з вадой. Туман паволі абвалакваў усё, што мелася побач: уваход, калоны, мазаічныя пліты... Я распранулася, зайшла ў ваду і адразу ж адчула палёгку. У сне маё цела і стома былі фізічнымі, вада — халаднаватай, асвяжальнай, кроплі — гу ч н ымі, серабрыстымі. Я змыла з твару пот, акунулася ў ваду з галавой і, разняволеная, сцішылася на некалькі хвіляў.
Сонца падымалася вышэй, туман пачаў адступаць. Я выйшла з купелі і, нездзівіўшыся, надзела белую столу і серабрыстую палу, што ляжалі на месцы скінутай сукні. Туман адразу ж набыў лілаватае адценне і я ўбачыла птушак; спачатку — характэрны шоргат крылаў, потым — дзесяткі бялюткіх галубоў праляцелі над галавой: у рэдкія аблокі, у прастору. Усё мела значэнне і рэальнасць. Я падышла да дзвярэй, але Храм аказаўся зачыненым. Тады ярушыланазад, спускаючыся палесвіцы небаязліва,а спакойна і годна — як пасвячоная ў тайну, разгадка якой чакае наперадзе; і шэра-малочныя каменныя прыступкі захоўвалі рэха адзінокіх крокаў і першабытны спакой. Я дакранулася да фігуры на пастаменце — яна на самой справе аказалася зробленай з мармуру. Як і раней, сон працягваўся ў бела-чорна-серабрыста-лілаватых адценнях, але раптам — на адным з узвышшаў зрок выхапіў каляровую пляму: там велічна стаяў у зырка-шчодрым апярэнні паўлін. Ніжэй было выбіта нарозных мовах адно імя. Залатое «Сатурнія»* належала той, што адсутнічала, даслаўшы замест сябе птушку. Паўлін нечакана саскочыў і марудна-рухава пайшоў гюбач. У адзін гук зліліся шалахценне хваста і палы — мы спускаліся адначасна-залежна.