Залюстрэчча для Алісы
Вольга Куртаніч
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2003
Яе званок напалохаў мяне, і я, не вагаючыся, не азіраючыся, заглыбілася ў сцішнавата-цьмяную плошчу пакояў, пакуль не спынілася ля светлай плямы: бледнатвары Дзямьян прытуліўся ў пульхных белых падушках і слаба пасміхаўся. У парыве шкадобы, адначасова хаваючы збянтэжанасць, бо невядома з чаго ўзгадалася выснова,якую аднойчы ў адпаведным „астроі я прымярала да сябе: «памры, пакуль цябе лашчыць жыццё»,** — я апусцілася на калені, адчуваючы спіной, як расчулена глядзіць на нас кабета.
— Што з Дзямьянам?
* Радокзверпіа «Бурштын» Г. Булыкі.
** Публілій Сір.
— He хвалюйцеся.
— Яму кепска. Што з ім?
— Ужо лепш. Доктар дазволіў яму застацца дома. Ён хацеў сустрэць Новы год з вамі...
Жанчына замаўчала. Доктар? Значыць, гэта сур’ёзна... Я нахілілася, мае вусны даткнуліся да знаёмага твару: шчокі, бровы, вусны, — снегз ледзь чутным пахам позніхканвалій.
Я засталася з ім. Незадоўга перад тым, як настала апоўнач, Дзямьян заснуў; мы з Адэлаідай Вінцэнтаўнай апынуліся ў вялікім пакоі за сумна-святочным сталом. Паміж намі ў паліваным збанку стаялі яловыя лапкі, упрыгожаныя цацкамі і запаленымі свечкамі. Мы адкаркавалі шампанскае і паціху смакавалі шыпучы напой. Я бачыла яе на фоне кніг, як іншых бачыш на фоне гор — чорнабелы фотаздымак з даўняй вандроўкі. Апранутая ў някідкую блузку са стаячым каўнерыкам, уся як чаргаванне цёмнага са светлым, яна была толькі дадатка.м да святочнага стала, кніжных паліц, яловых лапак, паўтораная ў каляровых шарыках, як недарэчная задума мастака. Гаварылі мы няшмат, слухалі прыцішаную музыку (яна любіла Вагнера, якога я не разумела), пілі шампанскае і ўпотайкі разглядалі адна адну.
Яна сказала, што ўсёздарылася нечакана: прыступ, сэрца, непрытомнасць... За ціхім цурчаннем слоў, як за нежаданнем пераказваць,запакутлівасцю напаміну,— хавалася яшчэ нешта: значнае слова, медыцынскі тэрмін — што заўгодна; тое, што мела значэнне для яе і тлумачэнне для мяне. Я цярпліва чакала. У дванаццаць гадзін я зазірнула да Дзямьяна: ён адплюшчыў вочы і намагаўся ажывіць-пагнаць ток крыві —вышэй, да шчок: ён шчыпаў твар, кусаў вусны, цёр сківіцы. Я ціха паклікала:
—Дзямьян...
Ён працягнуў рукі.
— Аліса.
Гэта было невыносна; мы спляліся — лёгкія, бы ветрык, гнуткія як лаза: героі, апетыя старажытнымі... Я заўжды зайздросціла паэтычнаму дару Вялікага Усходу. «За ту отдам я душу, кого покнну вскоре, Зату.кого я помню н в радостн, н в горе,3ату, кому велелн, чтобы co мной рассталась. За ту, кто, убоявшнсь, ко мне забыла жалость...» — срэбнаязыкі Маджнун*, будучы герой разнамоўных песень, сімвал вечнай крыніцы кахання, крыніцы, якая жывілася водамі арабскіх, персідскіх і турэцкіх спеваў... і нараджалася, і звінела, і лагодзіла слых лірыка, поўная вытанчанасці,
* Маджнун — «ш то звар’яцеў ад кахання», арабскі паэт, які жыў у VII стагоддзі. Гэтае імя ста.іа хадзячай назвай: так называюць вернага закаханага. ахоплснага невылечным жаданнем, пачуццём.
яркай вобразнасці, тэмпераменту, гнуткага рытму і гар.моніі гукапісу,— паўнаўладны спеўны пачатак Ізраіля. «Пячаткай мянепакладзі на сэрца сваё, пакладзі на рукі, як пярсцёнак...»*
— Здаецца, гэта доўжыцца вечнасць. Табе лепш?
— Усё, як раней: без часу і месца.
—Як трэцяе неба, як рай?
— Мне лепш, калі ты побач.
Ізноў мы абрыналіся ў пачуцці — тыя, без наймсння, — калі былі сведкамі свавольнага сухумскага сонца, палкай смагі яднання і шчаслівых наўз небыцця, правалу... Тысячы тысяч жанчын сядзяць ува мне адразу, бо немагчыма адначасова шкадаваць сябе і пачувацца салодка-задаволенай... Можна і ў пакутах знайсці насенне радасці; мы былі побач, — але ўваходзілі адзін у аднаго глыбей, чым праз фізічнае яднанне... пакуль адзін з нас пакутаваў...
XIV
Святы закончыліся. На працоўным стале мянс ціхамірна чакаў кошык, у сярэдзінс, на яловых лапках ляжалі спелыя, колеру падсохлай крыві, паўднёвыя гранаты. Я не ведала: хто спрычыніўся да падарунка, але палічыла, што 1.1. у кабінеце не было, на ягоным сталеляжала разгорнутая кніга. «Не будзьвельмі праведным і не надта мудрым — нашто табе жахацца?»** — было падкрэслена алоўкам.
Я вярнулася да сябе, пачала разбіраць пошту, у большасці — калядныя віншаванні. Зазірнуў Сабковіч.
— Брава, мілая. Вы добра ўладкаваліся, — ён агледзеўся і падміргнуў мне. — Чым мы тут займаемся?
Нечакана я ўбачыла яго іншым: добры, але крыху зацёрты палітон, і штаны, выцягнутыя на каленях, — пацвярджэнне таму, што прас не дакранаўся да іх некалькі дзён, і шалік — як скінутая змяіная скура: бясколерны, абкручаны абы-як. Да таго ж аказалася, што Сабковіч хворы на ангіну: праз колькі хвілін ён выцягваў насоўку і хлюпаў у яе.
—-Як я вам зайздрошчу: цёпла, утульна.
Спроба пажаліцца. Я пажартавала:
— He шкадуйде пра чужыя ўдачы. Кесару — кесарава...
— Ат, разумная нягодніца, — мусіць, ён лічыў, што ў ягоных вуснах гэтае вызпачэнне прагучала як хваласпеў. — Няпраўда, што Бог пароўну дзеліць. Дзесяць запаведзяў, — Сабковіч пера-
* 3 «Найвышэйшай песніСаламонавай». Пер. В. Сёмухі.
** 3 «Кнігі Эклесіяст».
ключыўся на адну з любімых тэм, — гэта адно, але ж габрэйская філасофія ў чыстым выглядзе— не для майго духу. Хай нашчадкі Ізраіля выконваюць волю свайго нацыянальнага Бога, а мы паглядзім, як іх аддзячыць Іегова.
— 1.1. ведае вашы погляды?
Сабковіч азірнуўся, ягоныя рукі нервова прабеглі па гузіках на адзенні. Ён давяральна нахіліўся:
— 1.1. казаў што-небудзь аб прэміях... —заўважыў маё неразуменне і дадаў: — Связочных падарунках? Я захварэў, не змог прыйсці перад святамі...
Я пасміхнулася: філосаф не саромеўся выглядаць жабраком. I я нічым не магла дапамагчы, але Сабковіч, здалося, нс заўважыў майго іранічнага выразу твару: ён спрабаваў сцвердзіцца, даказаць прыхільнасць дамяне — праз просьбу і шчырасць, калі наважыўся дзяліцца са мной сваімі поглядамі.
— Хай Іеговавартуе габрэяў, а мы... мы павінны скарыстаць...
Сабковіч не закончыў фразу, у дзвярах з’явіўся 1.1. Ён павітаўся з намі і пайшоў у кабінет. Сабковіч —за ім.
— Прашу вас... — пачала Аліса.
— He папрашайнічай, — сказаў Кароль строга. — Прыспгойныя людзі гэтага не робяць!
— Я проста хацела сказаць: «Прашу вас, патлу мачце мне гэта, калі ласка». Як гэта: адзін бя жыць туды, а другі — адтуль? Я не разумею...
— Але ж я іі кажу табе: у мяне іх два! — адказаў нецярпліва Кароль. — Адзін на пасылках, а другі — на пабягушках. Абое рабое: адзін жыве, а другі хлеб жуе!
He ведаю, чым скончылася іхняя сустрэча, мяне хвалявалі іншыя праблемы — зацягненая хвароба Дзямьяна: я спрабавала датэлефанавацца, але трубку нездымалі...
Увесь дзень на працы я ўзгадвала нашу апошнюю сустрэчу, навагоднюю ноч, што так узрушыла і расхвалявала нас абодвух. Я вярнулася да старога пачуцця да закаханасці, і адчула палёгку, а першапрычынай з’явілася толькі мая шкадоба.
— У рэшце рэшт, — адказвала я ў тую ноч на слабую ўмешку Дзямьяна. —Ты цудоўнаразумееш, што паміж мной і 1.1. няма і не можа быць нічога... ніякай фізіялогіі...
— Я веру, — адказаўён. — Тытакая прыгожая;кожны мужчына марыць, каб ты належала яму.
— Я нікога не правакую,—даводзіла я.—Ты стаўся першым патрэбны мне.
— Усё па згодзе. Я не магу даць табе болей, чым ёсць.
— Ты не патрабуеш ахвяраў.
— Я спалучаю боль і радасць... Я хацеў бы завезці цябе ў Партугалію. Зімой.
— Навошта?
— Ты ўбачыла б на яве залатыя сады. I я быў бы побач.
— Залатыя сады?
—Так, зімой апельсінавыя сады выглядаюць залатымі.
— Сустрэнемся ўзалатым садзе.
Ці азначала гэта: «Мы будзем шчаслівыя... потым»? Магчыма...
Я ледзь дачакалася заканчэння працоўнага дня і, падхапіўшы кошык, пабегла: разгубленая, прыгаломшаная, маўклівая і вінаватая; мяне пераслсдаваў погляд 1.1., у ім выразна бачыўся папрок.
На мой званок ніхто не выйшаў, суседзі анічога не ведалі. Я разгубілася. У таксоўцы яшчэ так-сяк трымалася, аледома кінулася ў слязах на ложак. Кошык, пастаўлены абы як, перакуліўся, і чырвоныя шары гранатаў рассыпаліся па пакоі.
— I усё-ткі тут вельмі адзінока, — з сумам выма віла Аліса. Варта было ёй падумаць пра сваю адзіноту, як дзве буйныя слязы пакаціліся па яе шчоках.
XV
Удзснь, па абедзе, я пайшла на выставу незнаёмага мне эстонскага мастака. Амаль гадзіну я правяла ў невялічкай зале ля бранзавата-шэрых, меланхалічных работ, адухоўленых хіба прысутнасцю на іх самотных выяў адзінокіх людзей. Яны падаліся фотаздымкамі з майго будучага жыцця. I я яшчэ больш спрычынілася да безвыходнасці... Звароты-званкі па-ранейшаму заставаліся марнымі. На рабоце мяне чакала Фаіна.
— 3 таго часу, як цябе ведаю, ты не выглядала горш. Што здарылася?
Яна запытала так спачувальна, што ў мяне ўзнікла жаданне падзяліцца, перадаць сваё хваляванне ёй; але для таго, каб прымусіць яе хвалявацца, трэба маўчаць, і я маўчала.
— Аліса, ты эгаістка.
— Яна так любіць свае перажыванні, што нс жадае дзяліцца імі з людзьмі, якіх хвалюе яна сама, — голас 1.1. здаўся глухаватым. Я азірнулася; ён стаяў за спіной: ціхі, незаўважаны, з’едлівы. Я ўбачыла, якторгаюцца жаўлакі пад скуламі; худы, жаўтлявы твар, зморшчынкі, выразныя бялкі ў чорнай аблямоўцы веек і пранізлі-
выя зрэнкі. Нешта няўлоўнае: вечна пакутлівы выраз, уласцівы толькі адной нацыі на зямлі, праявіўся на хвілю і зрабіў яго больш безабаронным, чым я... і больш чалавечным, бо мне адразу ж забажалася зрабіць яму балюча... Я няўпэўнена вымавіла:
— He ведаю... што з Дзямьянам... дзе ён.
Фаіна адразуж праявіласпагаду, нібытаабараняючыся адгоршага, выслухоўвання жаночай істэрыкі — паніхіды па іншы.м абранніку. 1.I. вярнуўся ў кабінет. Мяне доўга суцяшаў спачувальны голас Фаіны... Супакоеная, я адважылася распытаць, ці не ведае яна, што 1.1. зрабіў з маім партрэтам? Вітаючы змену настрою, Фаіна пачала па-свойму тлухмачыць:
— Я лічыла, што ты зразумела. Матэрыялізацыя думкі, якую ён выношваў.
— Надта лёгка. Сэнс?
— He думаю, што гэтаму надаецца большае значэнне, чым тваёй прысутнасці. Ён баіцца згубіць цябе.
— Ён, — мяне палохала слова, якое я наважылася выказаць уголас, — ...кахае?
Яшчэ не пачуўшы адказу, я сцялася, баючыся, што разбураю апошнюю перашкоду паміж намі, бо лепш пачувацца наіўнай, недалёкай, чымся вось так — адбіраць надзею, нібы ставіць сябе вышэй.