• Газеты, часопісы і г.д.
  • Залюстрэчча для Алісы  Вольга Куртаніч

    Залюстрэчча для Алісы

    Вольга Куртаніч

    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2003
    69.72 МБ
    — He адказвай, не трэба.
    — Ты запытала. Магчыма, ён не каханне баіцца згубіць, а сэнс існавання.
    —Такзначна?
    — Ён жа ад цябе нічога не патрабуе. Так?
    Мне хацелася шчырасці: вычарпальнай, самаадданай.
    — Чаго хоча I. L? Поўнага валодання, падначалення? Забыцця... суцяшэння... праз маё цела?..
    Я апусціла вочы долу, каб не пабачыць рэакцыю Фаіны. Душэўная стомапатрабавалатлумачэнняў,якія бзадаволілі мяне. Я сядзела нерухома, напружаная, нібы выконвала толькі мне вядомы рытуал, пры якім дазволена катаваць і мучыць.
    Хвіліну доўжылася маўчанне, і калі я зірнула на Фаіну, яна ўжо была гатовая да новых пытанняў; толькі кропелькі поту на невысокім роўным ілбе выдавалі хваляванне...
    — ..А вось яшчэ прыклад на адніманне. Адбяры ў сабакі костку — што застанецца?
    Аліса задумалася.
    — Костка, вядома, не заспганецца — бо я яе адабрала. I сабака таксама не застанецца — ён пабяжыць за мной, каб мяне ўкусіць. Ды і я, вядома, таксама не застануся!
    — Значыць, па-твойму, нічога не застанецца? — спытала Чорная Каралева.
    — Пэўна ж нічога.
    — Зноў няправільна, — сказала Чорная Каралева. — Застанецца сабачая цярплівасць!
    ГІраз дзве гадзіны я сядзела ў машыне 1.1., бяздумна назіраючы, як павольна апускаецца бэзавы прымрак на дамы і перакрыжаванні, на шэры гарадскі снег і рухавых мурашак-людзей. Мы ехалі ў таямнічы закрыты клуб. дзе збіраліся такія ж, як мой шэф. Ці не там я павінна буду памяняць бліскучы авянечнік, хай сабе ўпрыгожаны падробнымі каменьчыкамі, на вянец з лісця алівы? A posteriori*... У той момант, калі ўсё здавалася блытана-невырашальным, мяне спакусілі магчымасцю кінуцца з вяршыні эгаістычнага «я» ў пространь пад назвай «невядомасць».
    XVI
    — Хіба гэта лухта? — сказала Каралева і паматляла галавой.
    — Чула я такую лухту, побач з якой гэта разумная, як тлумачальны слоўнік!
    Мы спыніліся ў цёмным завулку перад прыватным домам; веснічкі зашчэпленыя, вокны не асветленыя. Я адчула, як за крысо футра чапляецца сграх і цягне мяне адсюль. Усё было міжволі і хуткасна; не было часу падумаць; 1.1. расхінуў варотцы, заехаў у двор... Мая існасць чакала загадкавых рэчаў, якія б падказалі, як далёка мы зайшлі ў нашай нерэальнай гульні ў прывідных багоў і багінь. У доме было надзіва пуста: ні свечак, ні стодаў, ні міфічных лічбаў на сценах. Я абышла святліцу, I. I. ссунуў фіранку, якая хавала не вакно, а... мой партрэт. Шэф сеў да стала, што стаяў пасярэдзіне пакоя. Я ўладкавалася на крэсле.
    —Дом належыць вам?
    — Як і ўсё, што знаходзіцца тут.
    Магчыма, ён меў наўвазе і мяне, бо я сядзела тутжа.
    —Тут займаюццаспірытызма.м?
    — He.
    — Праводзяць месы?
    — Ніколі.
    — Што яднае тых, хто прыходзіць сюды?
    — Яна.
    * Залежны ад вопыгу, на аснове досведу (лау.).
    1.1.	паказаў галавой y бок Юноны. Сітуацыя ўсё менш нагадвала казку. I усё-ткі, калі я ўявіла, як купка незнаёмых людзей разам з 1.1. схіляюцца перад партрэтам, — скажу шчыра, не стрымалася і засмяялася. Шэф злосна зірнуў, але нічога не сказаў. IІа самой справе карціна атрымалася выдатная: паглядная маладая жанчына ў бліскучым авянечніку, абвінутая ў празрыстую тканіну, азірала нас звысоку, — незалежна і годна. Калі б я не ведала, як ішла праца — у спешцы і мітусні, з філасофскімі развагамі і жартамі, — я б і сама ўспрыняла яе — у шыкоўнай раме на сцяне, асветленай крышталёвым бляскам лямпачак, — як іпэдэўр. Алісе хацелася здавацца наравістай, а не падуладнай.
    — Ах, як шыкоўна! — выгукнула Аліса. — Я ніколі не думала, што так хутка стану Каралевай.
    I, памаўчаўшы, строга дадала (яна любіла сябе пад’ юджваць ):
    — Але вось што я вам скажу, Ваша Вялікасць: не варта вам качацца тут на траве. Каралевы. павінны паводзіць сябе з годнасцю!
    На гэтых словах яна ўстала і прайшлася па луж ку, напачатку зусім скавана, збаяўшыся, каб не ўпала карона з яе галавы, але потым смялей, супа койваючы сябе тым, што вакол нікога не было. — Калі я папраўдзе Каралева, — падумала Аліса ўслых, — з цягам часу я навучуся з ёй абыходзіцца!
    —Хто верыць у яе?
    — Мы.
    На хвілю я ўзненавідзела сябе за тое, што згадзілася прыехаць сюды. Ніхто не збіраўся тлумачыць больш, чым вядома.
    — Вы стваральнік новай рэлігіі?
    1.1.	маўчаў. Ён прымружыў вочы, падалося, што яшчэ крыху, і я стану вартаўніком карціны і таго, хто заснуў. Я паднялася і начала мераць крокамі пакой, намагаючыся рухамі прыцягнуць увагу іпэфа. Я спрабавала казаць пра недарэчнасць сітуацыі і маёй ролі ў прыватнасці, адчуваючы пры гэтым, як раздражнёна гучыць голас, калі я імкнуся выглядаць раўнадуіпна-спакойнай. Мяне апанавала разгубленасць. Я наблізілася да стала. 1.1. увесь часназіраўза мной праз прымружаныя вочы,раптам ён замармытаў: «...не палохайся страхаў начных, ні стралы, што ўдзень ляціць, не бойся мору, што ў цемры крадзецца, заразы, што ў полудзень пустошыць...»*
    * 3 псалма 91.
    Калі ён нагнятаў сітуацыю, хацеў заблытаць мяне, — дык гэта яму ўдалося. Можна было прымусіць сябе збегчы, але жаночая неўтаймоўная цікаўнасць і вера ў чалавека як разумную істоту не дазволіла праявіцца слабасці, хаця ўсярэдзіне нешта трымцела і танютка скуголіла. Для самаабароны засталося адно — злосць.
    — Мы верым... мы лічым... мы... мы... А самі трымаецеся за такіх людзей, якія і вас, і вашу нацыю не-на-ві-дзяць!
    — Сабковіч?
    — Так’
    Я сумелася. I. I. нечакана падлавіў, зрабіў здрадніцай незалежна ад жадання. Ён ужо сядзеў, нахіліўшыся наперад, і з цікаўнасцю глядзеў мне ў вочы. Я сабралася ў камяк, спрабуючы выправіць сітуацыю, калі ён прамовіў:
    — He хвалюйся так. Я ўсё ведаю.
    — Тады навошта... — я не дагаварыла. Сумная камедыя працягвалася.
    — Што ты думаеш пра існаванне парных супрацьлегласцяў? Жыццё нагадвае ківач: туды-сюды, узад-уперад.
    — ...усё двухадзіна?— я ўзрадвалася, паколькі гэтавызваляла мяне ад іншых тлумачэнняў.
    — Двухадзіна: дабро-зло, дух-плоць, воля-неабходнасць, смехслёзы, мужчына-жанчына. Сабковіч выдатна разумее гегелеўскую дыялектыку, што ўсё у свеце адбываецца шляхам прымірэння супрацьлегласцяў, калі дасягаецца ідэальная раўнавага...
    — Што шукаеце вы?
    — Раўнавагі. Толькі калі я прывяду ўсе сілы сваёй істоты да сутнасці ідэальнай раўнавагі, тады я змагу ўзвысіццада багоў. I вырашыць лёс майго народа.
    —Але ці магчыма?.. I што значыць Бог у вашым разуменні?
    — Я магу паводзіць сябе прыстойна, быць цывілізаваным мысліцелем, а магу быць, як раз’юшаны звер ці вар’ят. Але, калі мне ўдасца спалучыць усё гэта разам, я — Бог.
    — Як? — я збаялася свайго крыку і прашаптала: — Як?
    — Магчыма, праз саюз мужчыны і жанчыны, своеасаблівую магію, якую прызнавалі і старажытныя. Мой унутраны шал павінен быць ураўнаважаны, а жаданне — спраўджана!
    Падумалася: «Ну вось, мы разам, адны. Варта яму ўстаць і працягнуць руку, як ён адразу ж дакранецца да мяне. I азрымае дзвюх Алісаў! Ці Юнонаў? — я блыталася. — Адну — пад ім, з заплюшчанымі вачамі і гідлівым выразам твару, другую—над ім, жорстка-насмешлівую, пераможна-маўклівую». Прайшлі хвіліны. 1.1. па-ранейшаму сядзеў ля стала. Я засмяялася.
    — 3 чаго ты смяешся?
    — Авам не смешна?Ані?
    — Твой смех выдае нервовасць і хваляванне. Я не збіраюся цябе гвалціць. Мая жанчына павінна таксама імкнуцца да раўнавагі.
    Словы прагучалі груба, я замаўчала. Праўдай было тое, што ён не дамагаўся і не прапаноўваў правесці эксперымент. Усярэдзіне заварушыўся чарвячок расчаравання: клуб — фікцыя, і памкненне 1.1. — фікцыя. А я ўжо ўяўляла, як прыйдзецца адбівацца і клікаць на дапамогу. Нас ахінала абыякавасць, як горад — заўсёдная гэтым часам — ноч.
    XVII
    Праз колькі дзён вярнуўся Дзямьян. Адсутнасць ён патлумачыў ад’ездам па сямейных справах. Убачыўшы яго—жывога, здаровага, — я расчулілася і расплакалася на ягоным плячы. Як пры першай сустрэчы, на ім была фланелевая кашуля, на шыі — скураны ключык... Ноччу я прачыналася не адзін раз — запэўніцца, што Дзямьян побач, і мая паніка недарэчы: увесь час сніліся жахі. Нібы адчуваючы гэта і аберагаючы ад іх, Дзямьян сціскаў мяне ў абдымках мацней і мацней, пакуль я не раздымала ягоныя рукі і не цалавала—пяшчотна і ціха ў куточкі вуснаў, скроні, лоб...
    Раніцай.збіраючыся на працу, я адчула,як ненавязліва Дзямьян спрабуе ўтрымаць мяне; гэта было прыемна і шчымліва.
    — Больш ніколі не з’еду ад цябе, — сказаў ён і нарэшце вызваліў мае пальцы. Я нахілілася да яго і моцна пацалавала... А па дарозе ўяўляла: як ён спіць, пацягваецца, мацае рукой вакол сябе ў пошуках Алісы. I адчула, як моцна прывязалася да яго.
    ...Калі мы былі з ім сляпымі, то рухаліся дагэтуль насустрач адно аднаму. Атрымаўшы адначасова дзве маленькія таямніцы: ягоную хваробу і няпэўна патлумачаны ад’езд ды маю прывідную далучанасць да загадкавага клуба, — мы знаходзілі нешта больш пэўнае ў сведчанні маладосці і жыцця... Мне больш не было сумна ў гэтым сумным свеце, дзе праяўляліся на роўных маніякальная прага пакутаў і таямніц, шкадоба і цікаўнасць...
    Дадому я вярнулася не адна. Дзямьян гатаваў вячэру, і потым, седзячы ўтрох за сталом, мы завялі інтэлектуальную размову з нашым госцем Паўлам Рудым. Ён адлятаў назаўіра. Па нейкай стоенай змове, якую заключылі нашы сэрцы, мы з Дзямьянам вялі гутарку нямых: рухамі, поглядамі ў той час, як алавяныя салдацікі слоў збіраліся ў войскі і выстройваліся на стале, гатовыя, незалежна ад нас, у любы момант заключыць мірнае пагадненне ці распачаць бой.
    — Цялесная абалонка—вось што стрымлівае дух. Мы створаны, каб атрымліваць максімальную асалоду.
    —Ад чаго?
    —Ад свайго стварэ нн я.
    — Праз разуменне?
    — Каб адчуць прыналежнасць даТворцы?
    —Атрымліваецца, шчасце спазнае раб.
    — Калі належацьТворцу,—гэта рабства,значыць, нішто іншае не адухоўлена больш, чым рабства.
    — А вашы карціны — рабства духу, волі, розуму?
    — Я раскрываю дасканаласць. Я выпраўляю сябе праз несуадноснасць паміж «я» вонкавым і «я» ўнутраным.
    — А як можа выправіць сябе злачынца, забойца? Праз пакаянне?
    —Таксама праз разумсннееднасці з Тварцом.
    — Значыць, так заўгодна Богу?
    — Думка: выразаць з мармуру жанчыну і зарэзаць яе — мае адзін корань. Стварэнне і разбурэнне — не розныя з’явы, проста супрацьлеглыя. Штуршок — адзін.
    — Мы ўсе нявольнікі штуршкоў?
    ...Дзямьян стаяў побач са мной і выглядаў стомленым і неспакойным. Мыўжо стаміліся разважаць, думаць. Павел адчыніў фортку. Марознае паветра ўварвалася ў пакой. Надыходзіла ноч.