• Газеты, часопісы і г.д.
  • Залюстрэчча для Алісы  Вольга Куртаніч

    Залюстрэчча для Алісы

    Вольга Куртаніч

    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2003
    69.72 МБ
    * * *
    ...Некалькі дзён я разважала над разгадкай сну; так і карцела звярнуцца да 1.1., памятаючы, з якой лёгкасцю шэф патлумачыў значэнне першага снабачання: белую ахвярную карову і чырвоныя пырскі брызгліны. Тады мы доўга разважалі пра культ ахвярапрынашэння і ўздзеяння сноў на лёс чалавека, пра всру і залежнасць; тады ж я адчула ў I. I. не толькі ўсёведанне, але і збянтэжанасць... Што зараз будзе непадуладна ягонаму чаканню, які воб-
    * Згодна са сгаражытнарымскай міфалогіяй, СатурніяЮнона, дачка Сатурна і жонка Юпіцсра.
    раз стане неспадзяваным? Хто гэтым разам даслаў папярэджанне і ў чым яно?..
    На працы 1.1. моўчкі хадзіў ля мяне; здавалася — ён употайкі назірае, алене падганяе падзеі. Я інстынктыўна змагалася з цікаўнасцю: баялася адчуць залежнасць — праз дзівосныя сны — ад звышнатуральнай, пазачалавечай сілы.
    Я падзялілася з Дзямьянам, мы праводзілі паралелі; заінтрыгаваныя, спрабавалі пабудаваць доказ на інтуіцыі і тых магічных дробязях, якія выцягвалі з памяці. Дзямьян быў схілыіы прыпісаць мне ціхае вар’яцтва ад «абагаўлення», я ж хутчэй бачыла тут гіпноз. Дух зазнаваў неспакой, але, дзякуючы намаганням розуму, — яшчэ не страх, бо страх заўсёды чакае зла.
    I як свята часовага разняволення — 1.1. пазнаёміў мяне з Паўлам Рудым, беларускім мастаком з Парыжу. Павел нарадзіўся ў Віцебску, вырас і вывучыўся на Беларусі, але эміграваў, жадаючы занесці сваё імя ў элітарны свет мастацтва Захада. Ён не згубіўся на чужыне дзякуючы волі, нахабству і славянскай упартасці, ягоныя партрэты нагадвалі па стылю велькіх майстроў, блізкіх сэрцу французаў: Манэ, Рэнуара, Каралюс-Дзюрана. Ён высмейваў сучасных мастакоў і параўноўваў іх з акушэркамі, якія здаровых чалавечых немаўлят шляхам вівісекцыі ператваралі ў пачвараў для забаўкі перанасычанай публікі.
    — Самых дасканалых жанчын стварыў Радэн. Вы толькі зірніце, — казаў Павел, калі я разглядала альбом, прывезсны з Парыжа.
    — Навошта тады жанчына, калі ёсць мармур?
    — ...з якога можна выразаць лепшую ў свеце? He, Аліса, гэтыя скульптуры даказваюць, што вытанчанасць і зграбнасць існуюць наяве, не як прыдумка, а як рэальнасць. Варта пільней прыгледзецца: яна можа быць эканомкай і дачкой селяніна, як Мары-Роз*, але ж толькі сапраўднаму мастаку ці скульптару дадзены талент перанесці жанчыну праз стагоддзі, захаваўшы яе прыгажосць і непаўторнасць.
    — Шчасціць тым, хто сустракае вялікіх.
    — Ці тым смяротным, хто грэецца ля прыгожых. Пакуль мае творы будуць натхняць суайчыннікаў на пошукі ідэальных Teapay, я сам буду атрымліваць асалоду побач з вамі.
    Мастак сядзеў, трымаючы маю руку ў сваіх далонях. Ён не спрабаваў паказаць сваю прыхільнасць, не спакушаў і не даваў абяцанняў на магчымыя сустрэчы — толькі часта смяяўся, фантаніруючы жэстамі, фразамі, перасыпанымі французскімі слоўкамі. Пэўна, такое пачуццё ўласціва эмігрантам у першыя хвіліны сустрэчы з роднай зямлёй: экстаз і захапленне.
    * Жонка Радэна.
    — Bon sens* падказвае мне, што я буду вялікім беларускім мастаком.
    I. I. пазваніў ў галерэю, дзе ішла падрыхтоўка да выставы Паўла Рудога. Усё было абгаворана зараней, а зараз мастак хацеў убачыць на свае вочы залу. Яны з’ехалі, мне засталіся толькі званкі, факсі альбом Радэпа, пакінуты ў падарунак. Мармуровыя вочы маіх адналетак глядзелі сумна-заглыбленым позіркам, які не дадзены быў аніводнай жывой жанчыне...
    XII
    Мы сустрэліся з Фаінай праз тыдзень яе адсутнасці. Яна вярнулася з Індыі і цяпер мерала пярэстае сары, расфарбаванае паўлінавымі вочкамі. Фаіна пачувалася нязмушана-вясёлай і адкрытай; мы размаўлялі як сяброўкі, што сустрэліся пасля вакацый. Я дапамагала ёй абкручвацца ў празрыста-тонкую тканіну і пераказвала апошнія навіны, сярод якіх самай цікавай для яе стаўся мой сон. Яна паабяцала знайсці тлумачэнне і пакінула мяне начаваць. Пэўна, яна вызваніла 1.1., бо хутка той з’явіўся з тортам — спакойны, ураўнаважаны, але з нейкім дзіўнаватым выразам твару.
    За гарбатай мяне прымусілі пераказаць сон, я ўзгадвала новыя і новыя падрабязнасці: туман, птушкі, кволае сонца, «Сатурнія»... Яго зацікавілі толькі птушкі.
    — Галубы? Гэта знак. У які бок яны ляцелі? Справа ад Храма ці злева?
    Мне прынеслі паперу, і я намалявала —так, як памятала, план: лесвіцу, будынак, купелю.
    — У такім разе, — абвясціў Дадо, — я прапаноўваю прыняць рэзалюцыю аб неадкладным роспус ку сходу з мэтай прыняцця самых экстраных мер для найхутчэйшага...
    — Кажыце па-чалавечы, — сказаў Арляня Эд. — Я і паловы слоў не ведаю? Ды і вы самі, па-мойму, іх не разумееце...
    — Я хацеў сказаць, — пакрыўджана вымавіў Дадо, — што трэба наладзіць Бег па коле.
    — Птушкі наляцелі так хутка. Здаецца, справа. I што значыць «Сатурнія»?
    * Цвярозырозум, разважнаспь (франц.).
    —Ты прынесла добрую вестку. Арнітамантыя* праз сон!.. Ты — абраная.
    Ягоны голас гучаў узнёсла. Я паціснула плячыма, але нічога не адказала, каб не расчараваць I. I. Калі ў каго і было ціхае вар’яцтва, дык у майго шэфа. Але пакуль што ягонае захапленне (ці вера?) не раздражняла мяне і я гатовая была падыграць, каб і'олькі зразумець сваю спрычыненасць да ўсяго, што адбывалася. Ён запатрабаваў паабяцаць, што ўсе сны, а таксама дзеі, якія пададуцца мне неардынарнымі, я павінна буду адразу ж пераказваць яму. Нічога няма лягчэй, чым згадзіцца, калі выкананне залежыць толькі ад цябе самога...
    — ...як бы мне хацелася трапіць у Залюстрэчча! Там, напэўна, шмагп розных цудаў! Давай. гуляць, нібы мы туды можам прайсці! Раптам шкло стане тонкім, як павута, і мы зробім крок праз яго! Глядзі, яно папраўдзе растае, як туман. Прайсці скрозь яго цяпер зусім не цяжка...
    — Прыйдзе час, калі адплюшчацца вочы. I народ, народжаны пад Сатурнам**, атрымае боскую дачку, як сваю: яна падкажа шляхда Ісціны,давызвалення,вернезгубленыя Веды і дапаможа нам, сынам вялікага Бога самім стаць багамі, не пакутуючы на зямлі. Мы знайшлі сваю Юнону, сваю Сатурнію...
    Я зразумела. 1.1. не баяўся напалохаць, ён «пасвячаў», шчыра верачы, што я ўжо гатовая стаць той, кім ён бачыць мяне. Мяне трохі насмяшыў нечакана-спалоханы позірк Фаіны — так глядзяць на хворых... ці натых,хто адкрывае таямніцу чужаку. Зрэшты, кожны мае права вычварацца—калі ён Асоба і нешта значыць у гэтым жыцці. Vivere militare est — жыць, азначае змагацца. He мае розніцы: за што змагацца, калі гэтай барацьбы патрабуе ваш ratio*** альбо spiritus****.
    Я не пыталася пра шлях. Зрэшты, мне было цікава; старажытная містэрыя на новы капыл. Дзямьян меў рацыю: нехта будзе ўдзельнічаць у рытуалах, але не акторы і актрысы, а сапраўдныя зямныябагі — народжаныятакзарана... цітакзапозна. Меланхалічна і трохі гнятліва: трапіць у дзіцячую казку, у іншасвет... у Залюстрэчча. Я магу скарыстаць часовае памяшальніцтва сталага ча-
    * Птушкагаданне па палёцс і крыку птушак, іграла вялікую ролю ў старажытным Рыме.
    ** Габрэі.
    *** Розум (лац.).
    **** Дун (лац.).
    лавека; магу патэлефанаваць у лякарню; магу пасмяяцца і знікнуць; магу... Я маю дзесятак варыянтаў, і адзін з іх — авантура.
    — Вось бачыш, ты нават не здзівілася.
    — Гэтатаямніца?
    — Для нас — не.
    —АДзямьян?
    — Ён не ўдзельнічае. Тут вызначаем мы.
    Я праглынула «мы», бо за гэтым словам ішоў загад на абмежаванне свабоды, забыўшыся на тое, што Фаіна спрабавала адштурхнуць Дзямьяна менавіта і лумачэннямі, хай сабе і цьмянымі.
    — Та-ак, — працлгнуў Кашпралёр і злосна зірнуў на Алісу. — А дзе гпвой квіток, дзяўчынка?..
    — На жаль, у мяне няма квітка, — спалохана сказала Аліса. — Там, дзе я села, не было касы...
    Штосьці прыспешвала I. L, іначай ён не адкрыўся б так раптоўна, пакідаючы яшчэ здагадкі і недаказанасць, але знікала прыцягальная сіла таямніцы; падалося, што адказ я ведала зараней, калі згадзілася пазіраваць Альховічу, калі чула «Юнона», калі сніла сябе... Я ведала! Бо седзячы ў бібліятэцы, я ўжо вышуквала ўсё, звязанае са свавольнай багіняй: помслівай, жорсткай, ганарлівай і прыгожай, якая меларозныя найменні— Гера, Люцына, Манета... Прасцей было думаць, што менавіта з-за апошняга імя 1.1. вяртае багіню: жывы талісман удачы, шацунак праз забабоны*.
    Зрэшты, вінаваты неі. І.,а я,бо, адчуваючы двухсэнсоўнасць, дазволіла яму не кідаць надзею на працяг і завершанасць. Псіхалогія — мая таямнічая любоў, а не прага дасканалай вяршыні Алімпа. I мае ўцёкі ад Дзямьяна — чысцюткая псіхалогія, як і нашыя адносіны: суцэльны эгаізм двух здаровых людзей.
    ...Пад самюсенькі Новы год Альховіч закончыў працу над партрэтам. Мне дастаўся авянечнік — такія ўскладваюць на галовы новаспечаных «міс», калі яны перамагаюць на конкурсах; на карціне я была ў ім. Я болей не пазбягала 1.1. — нейкая пачварная сіла прыцягвала нас. Дзямьян, налэўна, кляў маю ціхую пакорлівасць, але цярпеў, адно намагаючыся выцягнуць мяне ў кавярні ці на выставы,—удні,калітудызазіралітольківыпадковыя наведвальнікі. Я маўчала пры і м, баючыся шакіраваць, падацца смешна-несур’ёзнай, гэткай жа вар’яткай, як і шэф. Мы абмяркоўвалі ягоную ву-
    * Манета — (лац. дарадчыца) адпо з імёнаў Юноны. У Храме Юноны на Капіталійскім узвышшы чаканіліся манеты. Адсюль сучасная назва «манстныдвор».
    чобу, мае заняткі, зрэдку — нашыя планы, яшчэ радзей — «укамянелыя ў мроі і слёзы»* асабістыя пачуцці.
    — Пакінем усё за намі.
    — Усіх?
    — Вядома. Нас чакаюць адкрыцці.
    — Выпадковасці?
    — Зазначаныя выпадковасці, прымхі мінулага.
    — Бессэнсоўнасць?
    — Папраўдзе, так.
    — Абыякавасць?
    — Нс.
    Дома я перагортвала кнігі і неяк вытрусіла засохлае лісце: бабуля любіла перакладваць старонкі травой, кветкамі, лістотай, асабліва пад восень. Праз гадзіну быў завершаны навагодні падарунак Дзямьяну: з папараці, стакротак і браткоў — пад шклом — фларыстыка, кавалачак лета, былога шчасця і самаадрачэння, і чырвоная стужачка — кропелька яшчэ кахання...
    ХШ
    У вечар Новага года мне пазваніла незнаёмая жанчына і назвалася Дзямьянавай маці. Яе голас гучаў напружана і крыху стомлена. Яна сказала, што Дзямьян хворы і хацеў бы мяне бачыць. Зразумела, ён не зможа да мяне прыехаць...
    Праз гадзіну я ўжо сядзела ў іхняй утульнай кватэры. Дзіўна, але, пераступіўшы парог, я адразу ж перастала пачуваць сваю віну — за недарэчную хваробу ў не менш недарэчны дзень, Сталая жанчына — маці майго каханка — выглядала стомленай, але не часовым стамленнем, бо мела вечна пакутлівы. цярплівы выраз твару. Нібыта яна выношвала хваробы сына ў сабе — зараней, абы не зазнаў ён пакут.