Залюстрэчча для Алісы
Вольга Куртаніч
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2003
Незалежнаад гэтых перажыванняў існавала іншая пэўнасць, што недзе там, у будучым, мяне чакае «сапраўднае» жыццё, а не часовае задавальнснне сабой. Я вырашыла, што ўсёгэта — перажыванне і разуменне — ад нервовай узрушанасці і неспакою апошніх месяцаў. Аці нездаеццамне,штохаос майго існавання — залежнасці-незалежнасці ад Лявона, чакання і абыякавасці,жадання і непрыняцця, — я ператварыла ў сістэму самасцвярджэння?
—Табе сумна?—спытаўся Віктар. Ён заўжды добра ставіўся да мяне. Сухавата-разважлівая Ева скарыла яго трываласцю і інтэлектам.
Ён быў з тых мужчын, якім да апошніх дзён патрэбна нянька.
—Усёдобра.
— Мне падабаецца твой сябра. Добры мужык.
Я ўсміхнулася.
...Ужо мінуў поўдзень, выцягнутыя цені перасунуліся, і ў зялёным пейзажы з’явіліся новыя фарбы. Усё нібытастаіла дыханне: і гэтыя дрэвы, звернутыя да мяне, і цішыня, і праніклівае святло, свежае, гожае, як празрыстая слюда, што ахоўвае нежывы букет узімку. Фларыстыка раптам напоўнілася пахамі блізкага лета, і жвавы сонечны зайчык знайшоў заспакоены прытулак у маёй памяці.
Але мой погляд перабег, і слых злавіў мілагучны плёскат, а потым шум матора: жыццё ўзнавілася.
Недалёка спынілася машына, пачуўся бесклапотны смех; бясспрэчна, там была моладзь. Дзявочы голас з імгненнай ненатуральнай узрушанасцю, прагнасцю. А між намі — паляна, залацістае сонца і філігранныя ўзоры пераможна-ззяючай лістоты. Аднолькавасць мэтаў дзвюх розных купак людзей: зрабіць прыватным хоць на некалькі гадзін маленькі кавалачак Прыроды; гіпнатычнае імкненне нашчадкаў да ўяўнай прарадзімы павінна было калі не з’яднаць, дык не даць з’явіцца палахліва-раўнівай адасобленасці. I як толькі зразумелі прысутнасць адно аднаго, мы знітаваліся, змацаваліся кожны паасобку: два невялікія гурты і сонца-пастух.
Нарэшце наш пікнік быў закончаны: маса з’елі, выпілі віно і можна было не падтрымліваць бесклапотную размову ні пра што. Мне захацелася заглыбіцца ў хвою, туды, куды не дасягае ўважлівы позірк Лявона, дзе самаадсутнасць і ціша.
— Хочаш, пагуляем па лесе?—Лявон узяў мяне за локаць.
—Я пагуляю адна.
На імгненне ён збянтэжыўся, нібы я сказала недарэчнасць, але прыбраў руку. За столікам нашазадаволена-вясёлая кампанія пачала гульню ў карты. Лілея двухсэнсоўна падміргнула нам, а я павярнулася і разгублена рушыла насустрач дрэвам.
— Далёка незаходзь! — у голасе Лявоначуліся ноткі клапатлівай пяшчоты. Я кіўнула.
— I хутчэй, мы цябе чакае.м, — здаецца, Віктар. Я азірнулася і ўсміхнулася ім, каб не пакінуць сумневу, што са мной усё добра і можна не хвалявацца.
Я прамінула першыя дрэвы і адразу ж спіною адчула, як закончылася прастора, мяне абступілі цёмныя прамыя ствалы соснаў; вырашыла не заглыбляцца, а кіраваць уздоўж краю. Лсс быў не дужа густы: добра бачны два тонкія слупкі дыму над нашым і чужым кастрышчам. Духмянаіцёпла вакол. Збокуязаўважыларухомы цень — нехта ішоў нетаропка, нягучна пастукваючы па дрэвах дубцом. Постаць і спакойныя, упэўненыя жэсты выклікалі давер. Мы б і не сутыкнуліся, калі б юнак не скіроўваўся да мяне. Я спынілася і адразу ж пазнала яго.
— Якое выдатнае, ціхае месца, — сказаў Сяргей. — Мы прыехалі намашыне...
—Толькі не кажы, што збіраеш галлё і выпадкова натрапіў на мяне.
— Агэта... —для большай пэўнасці ён падняў сухі дубец, якім толькі што стукаў па соснах. Ён зірнуў прама ў вочы, хаваючы нясмеласць. Усведамленне ягонай прысутнасці — узруіпэнне; падалося — я адчуваю, як пульсуе ягоная кроў, як сцінаюцца сківіцы і
доўга не можа пракаўтнуцца сліна; нібы наша стрэча выклікала аскоміну. А наяве—два ўкамянелыя, утрапёныя звяркі, што восьвось раззлуюцца... Відочна, у ім нештазмянілася, нібыён імгненна пасталеў,—але, насуперак гэтай здагадцы, я звярнула-адцягнула ўвагу на другаснае, дробязнае. Зусім нядаўна ён нахіляўся над кастрышчам — на правай шчацэ ледзь бачныя пісягі попелу. Ён прагна ўздыхнуў і працягнуў руку — асцярожна, марудна ягоныя пальцы набліжаліся да майго твару.
—Ты... запэцкалася... можна?—дотыкхаладнаватых пальцаў. Сінхронны рух.
— Іты.
Сяргей недаверліва пасміхнуўся. Я бачыла толькі вочы: два вялікія жэралы незнаёмай планеты, якія ведалі праўду нечаканасці нашага з’яўлення тут. I пальцы, што вучыліся прамаўляць на мове пачуццяў, нясмела сцвярджалі: «Нарэшце... гэтаты». «Не», — раскрыліся вусны. «Так», — адказалі вусны. Дварозумы паверылі ў існасць чароўных дзіцячых казак і штурхнулі нас насустрач. Твары наблізіліся так шчыльна, што неабачлівыя героі забыліся на існаванне іншых людзей, іншай рэчаіснасці, і, зрэшты, іншых казак.
VI
Тое, што адбывалася са мной потым, было неверагодным. Я зноў прагнула незалежнасці. Зрэшты, у мяне быў свой дом, праца, і я падпарадкоўвалася Лявону роўна настолькі, каб не зрабіць балючым наш разрыў. Цяжкасць была толькі ў тым, каб сказаць яму словы праўды і перажыць з’едлівасць. Мне ж ён не мог зрабіць баліоча, бо не існавала кахання... толькі самападман, жаданне і шал.
Я прайшла ў ванную і стала пад ледзь цёплы душ. У гэтую хвіліну мне забажалася адчуць над сабой сапраўдныя хвалі, моцныя ўдары, а не марудны іх бег, каб можна было на нейкія хвілі схавацца пад вадой і, магчыма, прыцішыць сверб сумлення, сумненні і сорам. Але, падставіўшы твар пад гонкія струменьчыкі,я адчула, як цела захліствае пачуццё незразумелага і з таго бесклапотнага шчасця.
— Што здарылася?—запытаў Лявон, калі ўдаень (неверагодна даўно!) я вярнулася з лесу да сяброў.
— Анічога.
Я намагалася нязмушана прамовіць такое кароткае слова. Але вусны палалі ад пацалункаў і я ўсё выцірала іх, нібы мой юнак карыстаўся памадай. Але ж гэта я, я фарбавала вусны і баялася, што ад палкіх парыванняў яркія пісягі застануцца на твары. Зялёная сцяблінка, якой я спрабавала перабіць смак пацалункаў, не дапама-
гала. Відавочна, нешта адбывалася, і мне даводзілася толькі здзіўляцца жанчыне, якая ў Трыццаць Дзевяць гадоў так і не навучылася прыхоўваць пачуцці.
— Пэўна, моладзь займалася ў лесе каханнем, і Яніна гэта пабачыла.
Ратаванне прыйшло ад Евы. Mae шчокі запалымнелі, як уявілася няздзейсненае: мы з Сяргеем нястрымна апускаемся долу. Лілея таксама не ўтрывала:
— Што ты бачыла?
— Нічога. I нікога... Мне падалося, што я заблукала.
— Ты клікала?
— He. Проста я задумалася, а потым зразумела, што адышлася далёка.
Мы вярнуліся ў горад вясёлыя, смяшліва-гаваркія. У апошні момант я папярэдзіла Лявона, што стамілася і хачу пабыць адна. Ён не пярэчыў, мае збянтэжанасць і раптоўнае хваляванне засталіся забытымі. Лявон пацалаваў мяне ў шчаку і спакойна ад’ехаў ад пад’езда.
Потым я ляжала ў замкнёнай кватэры і бесперастанку вярталася ў лес... Датаго моманту, яку дзверы пазванілі. На ім небыло звыклых акцёрскіх аксэсуараў і прыкметгрыму. I ў новай ролі ён падабаўся мне больш. Ягоная ціхая ветлівасць ператварылася ва ўпэўненасць, а хлапечая цнатлівасць у неадольны агонь жадання. Дома ён папярэдзіў, штоз’едзе надвадні. Ён не пытаў майго рашэння.
Я адключыла тэлефон, ведаючы, што раніцай давядзецца званіць на працу і выдумляць прычыну, каб застацца... Алеўсё гэта імгненна знікла, калі недаверліва-пераможна прагучала пытанне:
— Ты мяне кахаеш?
Я чула ягоны голас, знаёмыя інтанацыі, разу.меючы новае прызначэнне ягонай прысутнасці тут. Ён заставаўся для мяне сябрам і адначасова станавіўся мужчынам, з якім мы пазнаёміліся толькі ўдзень. Закаханы хлопчык выклікаў шкадаванне, узрушаны юнак — пяшчоту,незнаёмец-мужчына— прагнасць.
Мы ведалі твар і голас адно аднаго, але не ведалі насалоды. Пытанне павісла ў паветры, настойліва прыцятае новым патрабавальным знакам:
— Ты мянекахаеш?
Я толькі выдыхнула, як ён абхапіў мянерукамі і моцна прыціснуў. Ён трымаў мяне ў абдымках некалькі хвілін, але менавіта яны далі ўпэўненасць, што мой абранецдужы і моцны, ён —рыцар і абаронца будучага кароткага шчасця.
...Калі ён заснуў у маіх абдымках, прыйшлі думкі, у якіх пераважалі цвярозыя развагі. Я ляжала, а марудныя хвіліны прыносілі
новы пакутлівы боль самааналізу. «Я не маю права кахаць яго. I як патлумачыць Лявону тое, што адбылося? Я вартая нянавісці, у горшым выпадку — іроніі,злосці... Алеза што сябе асуджаць? Я хачу падарыць каханне гэтаму юнаку... Акалі яно зробіць яго няшчасным? I ці не зрабіла я няшчасным Лявона?»
Я заснула ў пакутах, але так і не прызналася да канца ў сваёй памылцы. Хацелася, каб Сяргей абняў мяне, прылашчыў, прыціснуў да сябе на цёплым вільготным ложку, поўным смутку, разгубленасці і шчасця... Я заснула ў той момант, калі вакно адкрыла суцішанаму погляду блакітна-ружовае неба і палётранішніх галубоў.
...Мы адначасова адплюшчылі вочы... Я прайшла ў ванную і стала пад ледзь цёплы душ. У гэтую хвіліну мне забажалася адчуць пад сабой хвалі, іх моцныя ўдары ў выструненае, гладкае цела, каб можна было на нейкія хвілі забыцца і, магчыма, прыцішыць сверб сумлення, сумненні і сорам. Але, падставіўшы твар пад гонкія сгруменьчыкі, я адчула, як цела захліствае пачуццё незразумелага і з таго бесклапотнага шчасця...
...Мы адначасоваадплюшчылі вочы.
— Мілая мая,—усміхнуўся Сяргей.
— Мілы... — няўпэўнена паўтарыла я.
— He.
Ён правёў пальцам па маіх вуснах і пяшчотна пацалаваў.
— Цяпер ты можаш называць мне мяне проста: Вялікі.
Ultima ratio*.
1995
* Апошні довад, рашаючы аргумент (лац.).
25 кастрычніка 2002 года ў газеце «Літаратура і мастацтва» з’явіўся тэкст пад назваю «Траекторыя блуканпяў — і супраціўнага руху. Змушаны зксклюзіў». Публікацыя гэта сталася ўнікальнаю таму, ш то тычылася кнігі, якая па той моманз існавала ў «віртуальна-рукапісным» варыянце, з прычыны адсу інасці фінансавых сродкаў на яс выданне.
Аднак, Слова насамрэч мае ўласціваспь матэрыялізавацца, таму артыкул кандыдата філалагічных навук, лі і аратуразнаўцы, крызыка І.Шаўляковай урэчаўляецца як прадмова, брама ў мастацкі свез кнігі В. Куртаніч «Залюстрэчча для Алісы».
Ірына ШАЎЛЯКОВА
ТРАЕКТОРЫЯ БЛУКАНН ЯЎ — IСУІІРАЦІЎНАГА РУХУ
Змушаны эксклюзіў
Эпоха эстэтычнага міжчасся правакуе творцу на «эмацыйна-пачуццёвы эксгібіцыянізм»: адны аўтары задавальняюцца цпатлівакакетлівым «стрыпзызам», друіія чэрпаюць натхненне ў «брутальнасці» адчуванняў, трэція перажываюць экстаз, эпатуючы ды шакіруючы носьбітаў унармаванай маралі — пакідаючы «шнар... на твары свету» (Г. Мілер)... Варта заўважыць: размова не столькі пра хваравігую цягу да цялеснай аголенасці (у наіпым кантэксце — актуалізацыю ў літаратурна-мастацкім полі (неа-)натуралісцкай эстэтыкі), колькі пра надзвычайную ўвагу сённяшніх пісьменнікаў да «фізіялогіі пачуцця». [Апошняе, напэўна, вымагае ад творцы шчэ большай адвагі, бо ў маналітна-магутнай свядомасці «шырокай чытацкай аўдыторыі» вобраз галоўнага псрсанажа ці я-героя стала праецыруецца на маральны воблік самога аўтара.]