Залюстрэчча для Алісы
Вольга Куртаніч
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2003
Казімір падыходзіць да тэлефона, бярэ трубку.
Казі м ір
Марта?.. Ты ж ведаеш, што я магу быць толькі тут... Учора? Мы проста хадзілі гуляць. 3 кім?.. Колькі я не званіў? Божухна, як ляціць час... He... Heхвалюйся... Пэўна ж,я думаю пра вас... Ты можаш прыехаць?
(Глядзіць запытальна на Марысю, яна згодна ківае галавой.)
Так, Марыся не будзе супраць... Дачка? Што? Унучка? Тры дзвесце... Што?.. Добра... Цалую.
(Кладзе трубку падыходзіць да стала.)
Сябры! У мяне нарадзілася ўнучка!
Марыся падыходзіць да яго, цалуе ў шчаку.
Ікар і Пучынскі ціснуць яму руку.
П у ч ы н с к і
Далучаюся.
Ікар
Віншую. Унукі — гэта шчасце.
Багуся нсрвова разварочваецца і сыходзіць.
П у ч ы н с к і
Яна нелюбіць каньяк?
Марыся
Яна любіць званіць з аўта.матаў.
Ікар
У пляменніцы ёсць кавалер?
М а р ы с я
Ёсць. Студэнт, яны разам вучацца на біялагічным. Ён хоча ажаніцца з ёй. Але яны закончылі толькі адзін курс! Казімір, што ты думаеш наконт гэтага?
Казім ір
А! Пра што?
М а р ы с я
Пра Уладзіслава.
Казі м ір
Прыстойны малады чалавек. Думаю, ён не любіць скрыжоўваць розныя віды. I не будзе на яблыню прышчэпліваць сліву... Хаця ў яго ўсё наперадзе.
М а р ы с я
Ён мне падаецца такім мілым, безабаронным. Пэўна, я пачну спачуваць яму, калі Багуся згадзіцца стаць яго жонкай.
Ікар
Мне здаецца, што семнаццаць ці дзевятнаццаць — самы ўзрост быць капрызніцай. Потым гэта выглядае смешна.
П у ч ы н с к і
Чаму вы ду маеце, што Багуся капрызніца?
Ікар
Мнетак падалося... Вып'ем за дзеда.
(Усе п’юць.)
Марыся
Мнегорача! Баюся, што расчарую вас, але мне па-ранейшаму баліць галава. Нават мацней.
Пучынскі
О, разумею, нам чассыходзіць.
Ікар
Вы не будзеце супраць, калі я прыйду яшчэ?
М ар ы ся
He. Я таксама пачынаю любіць новых людзей і новыя знаёмствы.
П у ч ы н с к і (Ікару) Вы нічога не сказалі пра сябе. Вы жанаты?
Марыся
Ён раскажа вам па дарозе. Дзякуй, што вы прыйшлі... О, мая галава!
Пучынскіцалуеёй руку. Ікар моцна паціскае. Развітваюцца і сыходзяць.
Казімір
Марыся, можа, мне таксама сысці?
Марыся
Хіба ад гэтага нешта зменіцца? I хто мне намочыць ручнік, каб пакласці на галаву?
Яна ідзе да канапы, кладзецца.
Казімір выходзіць накухню, вяртаецца з мокрым ручніком. Сядае поруч.
...Ну вось, усё вярнулася на кругі свая. А то я ўжо думала, што не вытрымаю гэтага бегу. Мне ж не дзевятнаццаць.
Казімір
Я казаў, што для мяне гэта не мае значэння.
Марыся
А якз дзвюмарэчамі: прыгожым асяроддзем і вытанчанымі жанчынамі?
(Слаба ўсміхаецца.)
Казі мір
Адна з гэтых рэчаў побач са мной. Хочаш, я звару табе кавы? (Намагаецца падняцца. Яна ўтрымлівае яго.)
Марыся
Потым. О-о... Мы забыліся пра нашую гульню.
Казі м ір Гульню?
М а р ы с я
У нас было шмат знаёмых, і мы маглі гуляць у закаханых. Памятаеш, аднойчы...
Казімір
У гэтым была наша памылка.
М а р ы с я
Ты сур’ёзна так думаеш?
Каз і м ір
3 двух адно: мы гублялі знаёмых ці адно аднаго.
М а р ы с я
Але як мы кахаліся ў гэтыя хвіліны! Ты ўпэўнены, што я гуляла?
Казі м ір
Зусім не. Я не быў упэўнены нават у сабе.
(Нахіляецца, цалуе яе ў вусны.)
М а р ы с я
Табе проста прыемна бачыць мяне, праўда?
Казімір
Мне прыемна быць побач, каб адчуваць сябе патрэбным.
Марыся
Ты ўвесь час быў мне патрэбны.
Казімір
Я ведаю... Мы незмаглі б доўга жыць разам. Я пачаў бы прыходзіць пад раніцу, з’язджаў бы ў камандзіроўкі, спаў з іншымі жанчынамі і ўвесь час думаў пра тое, што ты пакутуеш.Ты ведаеш, я баяўся ўбачыць, як ты плачаш.
Падчас гэтага маналога Марыся сцягнула ручнік на reap. Відочна, яна хавае слёзы.
...Марыся... Марыся... ты...ты плачаш?
М а р ы с я
He.
(Падымае ручнік.)
Казімір
З'вае вочы поўныя слёз. Ты плачаш, Марыся!
Марыся
Гэта ручнік. Ён кепска адціснуты. Ідзі, згатуй кавы.
Казімір падымаецца.
Ты... дапаможаш мне?
К а з і м і р
Дапаможаш? Што?
М а р ы с я
Зрабіць тое, што я ніколі не рабіла: пераставіць рэчы.
Заслона.
СЦЭНАДРУГАЯ
У пакоі чыста, свстла і... пуста. Зніклі парцалянавыя статуэткі. Грае кружэлка. Казімір адзін, сядзіць за сталом, нешта піша.
Уваходзіць Марза
Марта
О, дарагі!
(Аглядаецца.)
Ты адзін?Там было адчынена, я не стала званіць.
Казімір падхопліваецца, цалуе яе ў шчаку.
Казімір
Прывітанне, дарагая! Марыся пайшла купіць што-небудзь на абед.
Марта
Нарэшце я змагла выбрацца!.. Ты павінен быў пазваніць! Зрэшты, ты мог нісаць сваю кнігу ў Доме творчасці. Для гэтага не варта турбаваць старых каханак.
Казі м ір
Ты самасябравалаз Марысяй.
Марта
Ат, гэта было даўно!
Казімір
Ты абяцала нераўнаваць мяне.
Марта
Я нераўную. Але месяц незваніць — згадзіся, гэтазанадта. I ты не адказаў, што з тваёй кнігай.
Казімір
Пішу.
Марта
( аглядаецца)
\ дзе парцалянавыя статуэткі, што так натхнялі цябе?
Казі мір
Марыся занесла іх антыквару.
Марта
Вось недумала, што загэтаможнаатрымацьгрошы... Можа, мне таксама пачаць што-небудзь калекцыяніраваць?
(З’едліва.)
Да прыкладу, мужчын.
Казі мір
Ты абяцала не папракаць.
Марта
Я шмат што абяцала табе.
Казімір
Яшчэ Ларашфуко казаў, што пакуль людзі кахаюць, яны прабачаюць.
Марта
Ты верыш у тое, што можна кахаць усё жыццё?
Казімір
А ты — не?
Марта
Ты не хочаш спытацца пра ўнучку?
Казімір
3-за тваіх папрокаў мой мозг працаваў у адным кірунку — як абараніцца... Дык што нашы? На каго падобная дзяўчынка?
Марта
He на цябе. Дачка ў лякарні, табе трэба вярнуцца. Яна су муе па табе... Яна сказала мужу, што ты з’ехаў на курорт. У Ачамчыры. He зблытай месца, калі вернешся. Запішы ў сваёй памяці: Ачамчыры.
К а з і м і р
Ну,ведаеце...
Марта
А наогул, я бачу, ты добра выглядаеш. Значыць, цябе не замучылі ўспамінамі?
К а з і м і р
Гэта праўда. Я быў на курорце.
Марта
I раз я ўсё адно прыехала, то будзь ласкавы, правядзі мяне па крамах, дзе прадаецца ўсё для немаўлят. Ты павінен прывезці падарунак.
Казімір
Можа, пазваніць у Ачамчыры, каб яны даслалі нам этыкеткі, мы прымацуем іх на пакункі.
Марта
Дзікун, этыкеткі можна адарваць.
(Падыходзіць да яго, трэцца, гладзіць руку.)
Ты сумаваў?
Казі м ір
Як заўсёды.
Марта
Iхваляваўся?
Казімір
Якзаўсёды.
Марта
Шмат працаваў?
К а з і м і р
Як...
Заходзіць Ікар.
...Ікар... Ікар, хадзіце сюды!
(Марта мацае Казіміру лоб.)
Марта
Ты што, з глузду з’ехаў?
Казі мір
Гэтатаксіст.
Ікар
Добры дзень, спадарыня. Мянезавуць Ікар.
Марта
Мянушка такая?
Казімір
Ты пакрыўдзіш чалавека.
Марта
Такіх імёнаў няма.
Каз і м ір
Але былі!.. Дарэчы, пра імёны: як назвалі ўнучку?
Марта
Чакаюць цябе. Твая дачка ўпэўнена, што калі ты сам выбярэш імя, то будзеш любіць дзяўчынку і перастанеш з’язджаць з дому. Твой Ларашфуко не казаў пра тое, як можна прымусіць мужчыну сядзець дома?
К а з і м і р
Ён гэтага не ведаў.
Ікар
Я думаю, ні адзін філосаф небыўразумнейшы зажанчыну.
Марта
Вы мяне суцешылі, Ікар.
Ікар
Удзячны, удзячны. Суцешыць жанчыну — вось дзе магчымасць паказаць сябез лепшага боку.
Марта
He імкніцеся. Я ведаю, што кожны лепшы бок мае і горшы. Ніхто мяне не запэўніць у тым, што ўмее суцешыць жанчыну лепш, чым моймуж.
Казімір
Чаму б табе не праехаць па крамах з Ікарам?
Марта
( падумала, Ікару)
To не будзем губляць часу!
Ікар
Я-я... Э-э... Паехалі.
Уваходзіць Марыся з кошыкам і пакетам.
Марта (з гонарам ) Марыся. Дабрыдзень. Як жывецца?
М а р ы с я
Прывітанне. Няблага, дзякуй... Мы столькі гадоў...
Марта
Твая праўда. Я еду па крамах. Дапамажы, будзь ласка, майму мужу сабрацца. Мы з’язджаем.
Ікар падыходзіць да Марысі, ціснс руку, а потым паказвае поглядам на Марту і паціскае плячыма. Марта і Ікар сыходзяць.
М ар ыся
Цвёрдая жанчына. Аж жах!
Казімір
Яна добрая і па-свойму любіць мяне... Можа, у яе своеасаблівы погляд на сямейныя адносіны...
М а р ы с я
Гэта ты маеш своеасаблівыя погляды. Ты ніколі пра гэта не думаў? Толькі ты і твая Марта з яе курынымі мазгамі можаце верыць, што ваш шлюб — не амаральнасць!
Казімір
Ты так думаеш?.. Тады чаму... чаму ты ніводнага разу не паказала мне на дзверы?Ты таксама мела дачыненне да гэтай... як ты кажаш... а.маральнасці.
М а р ы с я
He! Я ратавала тваю Марту ад горшага. Яна б не вытрывала, калі б ты кінуў яе па-сапраўднаму. А як са мной — то яна спакойная.
К а з і м і р
А яна... ухваляе твой... расклад?
М а р ы с я
Мы абмеркавалі гэта шмат гадоў таму.
Казімір
Значыць... табе была дазволена роля вартаўніка?
Марыся
У нейкай ступені. Ты ж не злачынца, каб цябе сцерагчы.
К а з і м і р
А Багуся?..
М а р ы с я
Гэта мая памылка. Я была надта ўпэўненая ў сабс.
Казім ір
Марыся! Марыся... мая Марыся. Што ты кажаш?
М а р ы с я ( спахапілася ) Ты не пакінуў мне выйсця.
Паўза.
К а з і м і р Я вярнуся назад.
М а р ы с я
Я ведаю гэта. Толькі...
Казімлр Што толькі?
М а р ы с я Як гэта ўспрыме Багуся?
Уваходзіць Багуся.
Багуся Казімір, Марыся! Я вярнулася. Уладзіслаў паказаў мне кватэру, якую ён зняў нам.
М а р ы с я
Вось цудоўна! Але я не дазволю вам жыць грамадзянскім шлюбам. Я параю Уладзіславу зрабіць усё, каб надзець шлюбны пярсцёнак табе на палец.
Багуся
Марыся, ты не любіш мяне!
М а р ы с я
Люблю. Таму і раю зрабіць гэта найхутчэй.
Казімір
Навошта спяшацца?Яны павінны бліжэй пазнаёміцца адно з адным.
Багуся
Мы знаёмы блізка. 1 што?
К а з і м і р
Якраз тое, як вы знаёмыя, не мае значэння для шлюбу. Ён павінен прыцягваць цябе, як маяк, як... праводная зорка. I калі ты вывучыш шлях да яго і будзеш вяртацца толькі на ягонае святло, тады можаш лічыць, што шлюб адбыўся.
Б а г у с я (іранічна )
Дзядзечка Казімір,аўякім моры свеціцьваш маяк?Калі я раптам заблукаю і выгукну SOS, вы дашлеце ратавальныя караблі насустрач?
Казімір
Я даведаўся, што на мой маяк прыбівае толькі дошкі і ірэскі — тое, ш то застаецца пасля караблекрушэння.
Казімір выходзіць. Заходзіць Пучынскі, ён абураны.
П у ч ы н с к і
( Багусі)
Вы чулі? He, вы чулі?
Б а г у с я
Што чула?
11 у ч ы н с к і
Тое, што мнесказаў у дзвярах гэты нахаба — Марысін знаёмец?
Багуся
Казімір? А што ён ва.м сказаў?
П у ч ы н с к і
Увесь гэты час ён паводзіў сябе зусім прыстойна. I я нс думаў, што ён можа так... амаль незнаёмаму чалавеку... у твар...
Марыся