• Газеты, часопісы і г.д.
  • Залюстрэчча для Алісы  Вольга Куртаніч

    Залюстрэчча для Алісы

    Вольга Куртаніч

    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2003
    69.72 МБ
    М а р ы с я
    ( перабівае )
    Здагадваюся, заваёунікі заўжды гублялі свабоду, бо давялося б падладжвацца пад пераможанага, каб прымусіць таго калі не любіць... то хаця б цярпець сябе. He хачу! He хачу жыць па прынцыпах заваяванага і не хачу нікому навязваць сябе.
    Паўза.
    Казімір
    Дзіўна. Калі я зараз трымаў цябе, я не адчуваў сябе заваяваным. Мне было проста прыемна. Такое ўражанне, нібыта мы вярнуліся ў начны намёт. Толькі пастай цяпер пэцкаеш мяне ты... Я адчуў сябетакім нязграбным, бездапаможным,такім маладым,якім я ўжо не памятаю сябе... Мне падалося, што я на момант стаў шчаслівым... He, не падалося.
    Уваходзіць Багуся, тэатральна разглядае іх, праходзіць да канапы і плюхаецца ў яе з нагамі.
    Марыся
    Багуся... што здарылася?
    Багуся
    Я хадзіла званіць Уладзіславу.
    Марыся
    Ты маглазрабіць гэта дома.
    Багу ся
    Але ў аўтамаце ніхто не падглядае за мной. I там я магу гучна сварыцца.
    Казі м ip
    Г эта абавязкова — сварыцца?
    Багуся
    А як думаеш ты? Г эты ненармальны хоча, каб мы ажаніліся.
    М а р ы с я
    Ты ўжо казала.
    Багуся
    Але ён хоча зрабіць гэта зараз.
    К а з і м і р
    I што?
    Б агуся
    Ён хоча ці пераехаць сюды, ці забраць мяне.
    М а р ы с я
    Ну, пераехаць сюды, да прыкладу, я не дазволю.
    Багуся
    Вось і я так сказала... Ён зняў дая нас кватэру! Вось адрас (кідае на падлогу паперку). Ён кажа, калі я не прыеду, ён больш не захоча мянебачыць.
    (Бярэ з канапы падушачку і плача ў яе.)
    М а р ы с я
    Гэта проста цудоўна!
    Багуся (раз’ятрана ) Вам абы толькі пазбавіцца ад мяне!
    К а з і м і р
    (падыходзіць, асцярожна гладзіць яе па галаве)
    He, ты няправільна зразумела. Марыся хацела сказаць, што выбіраць усё адно табе. Ты можаш застацца.
    Багуся
    Але я не хачу яго губляць!
    Казімір
    Зусім нядаўна ты не хацела яго бачыць.
    Б а г у с я
    Я толькі хацела, каб ён сышоў.
    М а р ы с я
    Як добра — выйсці замуж у тваім узросце. У дзевятнаццаць я марыла пра гэта.
    Б агуся
    Замаўчы. Я не на тое паступіла вучыцца, каб выйсці замуж за студэнта. Уяўляеш?! Раніцай я буду гатаваць яму амлет з памідорамі, а перад сном перапісваць канспекты. У мянез’явіцца пяць дзевераў і пяць ятровак! Яны будуць час ад часу заходзіць да нас!
    Марыся
    Я лічу, што мець столькі родзічаў — проста выдатна. Будзе на каго кінуць дзіця, каб не перапыняць вучобу.
    Багуся ( грозна)
    Дзіця!.. Дзіця!..
    (Шпурляе ў Марысю падушачкай.)
    Казімір хапае Багусю за рукі.
    К а з і м і р
    Супакойся. Ніхто цябе не прымушае гатаваць амлетз памідорамі і шлюбавацца з чалавекам, у якога пяць братоў.
    Багу ся (усхліпвае)
    Марыся... Я гэтага не перажыву.
    Казімір
    Дай ёй што-небудзь выпіць.
    Марыся ідзе на кухню, вяртасцца са шклянкай. Багуся выпівае. Яны глядзяць на Багусю.
    Багуся
    Ты прынесла мне валяр’янкі? Я што, істэрычка, што ты нясеш мневаляр’янку?
    Марыся і Казімір пераглядаюцца.
    Казімір ( запытальна )
    Я налью ёй рому?
    Марыся
    Як хочаш, толькі развядзі.
    Багуся
    I пакладзі туды скрылік цытрыны. Цярнець не магу разбаўленагарому.
    Казімір выходзіць на кухню, вяртаецца са шклянкай. Яна выпівае.
    Багуся
    Ну вось, так леней. He зважаючы на гэты інцыдэнт, я пазваніла ў шынок і замовіла тры месцы на вечар. Ду маю, вы не будзеце супраць.
    Марыся
    Ты пазваніла... у шынок?
    Багуся
    Гэтамодныбар.
    Казі мір
    Спадзяюся, там збіраюцца не толькі студэнты?
    Б агуся
    He, там збіраюцца тэатралы і пісьменнікі.
    Map ыся
    I што, там былі месцы?
    Багуся
    11е, але там працуе брат Уладзіслава.
    Марыся
    Ты чуў? Яна сварыцца з Уладзіславам і просіць ягонага брата пакінуць там тры месцы! Арыгінальна, праўда?
    Казімір
    Цудоўная будзе кампанія ў модным бары — муж-уцякач, студэнтка-вар'ятка і...
    М а р ы с я
    ( перабівае )
    I старая дзеўка.
    Багуся
    Калі ты так хвалюешся, я магу пазваніць, што мы не прыйдзем.
    Марыся (рашаецца )
    Пойдзем! Чаму не? He сядзець жа нам дома! Раптам табе ізноў захочацца плакаць?.. Толькі... ты можаш папрасіць, каб нам пакінулі яшчэ адно месца ў тваім бары?
    Багуся ( насцярожана ) Ты спадзяешся, што я запрашу Уладзіслава?
    Марыся
    He. Я сама запрашу. Толькі гэта будзе не твой вечар, а мой.
    Б агуся
    Але неУладзіслава?
    М а р ы с я
    He.
    Багуся і Казімір пераглядаюцца.
    Багуся
    Добра, мы з Казімірам пойдзем пазвонім.
    Мары ся
    А дома ты не можаш гэта зрабіць?
    Багуся
    Доматэлефон заняты: ты будзеш запрашаць чацвёртага госця... Я хачу падыхаць павстрам. Казімір!
    ( Сыходзяць ).
    Марыся прыносіць ром, налівае сабе крыху, набірае ну.мар іэлсфона.
    Выпівае. Адкідваецца на спінку канапы і заплюшчвае вочы.
    Марыся
    Алё... ЗапрасіцеСяргея Эмануілавіча.
    Заслона.
    Сцэнатрэцяя
    Тыя ж дэкарацыі. У пакоі прыцемкі. На канапеляжыць Марыся, яна спіць. Побач з ёй стаіць бутэлька рому і шклянка.
    Уваходзяць Казімір і Багуся
    Казімір
    Цудоўнае надвор’е! Трэба сказаць, каб Марыся...
    (Азіраецца.)
    Марыся!
    (Зауважае яе, падыходзіць да канапы і нахіляецца.)
    Спіць...
    Багуся
    I, здаецца, шмат выпіла. Нічога, хай адначывае. Мы паспеем сабрацца.
    Сядаюць за стол. Багуся выцягвае з-пад абруса калоду картаў.
    Перакінемся?
    ( Смяецца.)
    Казімір
    Вось дзіўна, як нскалькі дзён могуць перавярнуць свядомасць. Здаецца, я губляю свой аптымізм.
    Багу ся
    Скажы, калі ты кахаў каго-небудзь, ты пакутаваў?
    Казімір
    Mae пакуты вызвалялі процьму жыццядайнай энергіі: я гатовы быў зрушыць з месца горы. Mae пачуцці былі такімі жыццярадаснымі, цёплымі, як сонца, што топіць лёд.
    Багуся
    А твае жанчыны ўяўляліся табе шчаслівымі вераб’іхамі, што купаліся ў вясновых лужынах.
    К а з і м і р
    He. Я памятаю кожную. Калі адна з іх была вераб’ём, то другая ластаўкай,кнігаўкай,сінічкай,вішнёўкай...
    Б а г у с я
    Ага, толькі бедная Марыся засталася белай варонай.
    Казі м ір
    He, яна здавалася мне снегіром на снезс.
    Багуся
    Проста ты не змог растапіць снег. Але я не думала, што ты так добра ведаеш птушак. Ты любіў біялогію?
    Казімір
    Быў раўнадушны. Са школы я памятаю толькі два тэрміны з гэтай навукі: флора і фаўна. А куды адносяць чалавека? Вас гэтаму вучаць?
    Багуся
    Калі ты платанічна кахаеш—ты флора. Калі займаешся сексам — фаўна.
    Казімір
    Цікавая тэорыя. Хто аўтар?
    Багуся
    Я.
    Казі м ір
    А як быць з Дарвінам?
    Багуся
    Мне не падабаецца тое, што сцвярджаў Дарвін. Я веру, што мае продкі — іншапланецяне. Хаця ніхто з вялікіх вучоных-натуралістаўтак нелічыў. Hi Паўлаў, ні Мендзялееў, ні Мічурын... Можа, мнезаняцца распрацоўкай сваёй тэорыі?
    Казімір
    Заўважу, што яна не зусім твая.
    Багуся
    Так. Але ж навукова яе ніхто не абгрунтаваў.
    Казі мір
    Спачатку закончы вучобу, раптам ты знойдзеш аднадумцаў сярод выкладчыкаў.
    Багу ся
    Я недумала пра гэта сур’ёзна. Калі я атрымаю дыплом,то папрашу накіраванне ў самую дзікую вёску. Туды, дзе яшчэ абагаўляюць прыроду. Як ты думаеш, такія засталіся?
    Паўза. Багуся падымаецца, прыносіць свечкі, запальваеіх.
    (Горача.)
    Казімір, забяры мяне ў вёску! Давай з’едзем адсюль!
    К а з і м і р
    Звычайна дзяўчаты твайго ўзросту мараць пра вялікія гарады ці замежжа.
    Багуся
    Я ненавіджу вялікія гарады. Яны ўвесь час растуць. I паглынаюць маленькія мястэчкі... У дзяцінстве я баялася, што апынуся перад Робінам-Бобінам. «Робін-Бобін-Барабек З’еў сто сорак чалавек, I карову, і быка, і крывога мясніка. З’еў ён вежу, З’еў ён дом, I драбіны...»
    Казімір
    Але ж ты не тая наіўная дзяўчынка, ты не дасі сябе з’есці.
    Багуся
    Свядома — не. Ты памятаеш тую... з музея... з блакітнымі пацеркамі?
    (Таямніча.)
    Калі я стану такой,ён можа мянезжэрці.
    Казімір
    Але ж тады — усе роўна.
    Багуся
    He. Я хачу спаць спакойна. Для мяне Старажоўскія могілкі застануццатрагедыяй. Длягорада— не. Ён наватне памятае,што з’еў іх.
    Казімір
    Старажоўскія могілкі?
    Багуся
    Так. Там цяпер парк і шаша. Абсурд.
    (Устае, прыносіць бутэльку, што стаяла ля канапы., шклянку і налівае.)
    Казімір
    Ці не хопіць табе піць? Я ўжо наліваў табе пасля істэрыкі. Наперадзе нас чакае шынок.
    Багуся
    (смяецца)
    ГГю за цябе. За тваю жонку, за Марысю, за Уладзіслава, за ягонага шчодрага брата,за Марысінаганачальніка. Заўсіхтых,хто
    поруч з намі ідзе пажыцці, і за тое, што мы ўсе церпім адно аднаго. Інакш бы гэты свет узляцеў. Да д’ябла!
    (П’е.)
    Ты не вып’еш?
    Казі м і р
    Дастаткова, што я пачуваю сябе душэўным алкаголіка.м. Гэта вынік песімізму. Hi адна жанчына недзейнічалана мянетак адмоўна. Наваттады.калі пачыналаразумець, што мне болып няма чагодаць ёй.
    Багуся ўсміхасцца, устае, абыходзіць і кладзе рукі яму на плечы.
    Б а г у с я
    Які і ы няшчасны! Дзякуй за сум. Гы нават не імкнешся пафантазіраваць.Ты неварты ні Марысі, ні мяне...Твой светнагадвае паветраны шарык. Процьму каляровых шарыкаў. У тым, жоўтым (паказвае рукой), старыя фотаздымкі, там жа вучоба і верная Марыся... У ружовым плыве жанчына, якая падтрымлівае сямейны агмень і мые пялюшкі... У сінім — глядзі! — яна ж, толькі праз дваццаць гадоў: яна сядзіць і чакае, калі ты здаволішся наступнай каханкай... У зялёным — наіўнае дзяўчо. Пачакай, зараз я разгледжу,хто яна...
    (Гучна.)
    Бах!.. He паспела! He бачу! Бах! Бах! Бах!
    Марыся ўздрыгвае, падымае галаву.
    Map ыся
    Што здарылася?
    Б а г у с я
    Нічога, мы гулялі ў паветраныя шарыкі.
    ( Смяецца.)
    Званок у дзверы. Усе падхопліваюцца, мітусяцца. Марыся бяжыць у другі пакой.
    Багуся
    ( Казіміру )
    Адчыні дзверы.
    (Бяжыць за Марысяй..)
    Казімір выходзіць. Уваходзіць разам з Пучынскім, які прыбраны ў вячэрні строй.
    К а з і м і р
    Заходзьце. Гэта вас Марыся запрасіла з намі?
    П у ч ы н с к і
    3 аднаго боку, я бязмежна рады, што яна пазваніла. А з другога — я не ведаю... А дзе?..
    Казі мір
    Па-мойму, яна выйшла пераапрануцца.
    Паўза. Мужчыны ходзяць па пакоі.
    Пучынскі
    Скажыце, а-а... вы надоўга... прыехалі?
    Казімір
    Здаецца, не. Па-мойму, не сёння-заўтра я з’язджаю. He памятаю.
    П у ч ы н с к і
    Як вы думаеце, можа, нам узяць шампанскае з сабой? Я ведаю тут на рагу невялічкую краму. Там заўжды цудоўнае шампанскае.
    К а з і м і р
    Думаю, дзяўчаты не зразумеюць нашага памкнення. Я не назіраў у барах дэфіцыту спіртнога.
    П у ч ы н с к і
    Але там даражэй... Я хацеў сказаць, мы маглі б выпіць яго зараз.
    Казімір
    Тады на правах госця вы застанецеся. А па шампанскае схаджу я. (Сыходзіць.)
    Выходзіць Марыся.
    Map ыся
    А-а, гэта вы. А дзе Казімір?