Залюстрэчча для Алісы
Вольга Куртаніч
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2003
К а з і м і р
А чым ты займаешся па вечарах?
М а р ы с я
Разглядаю твой здымак, плачу ў падушку, а потым іду выгульваць сабаку.
Казімір ( азіраецца ) Але ж у цябе няма сабакі.
М а р ы с я
Няма сабакі?.. Я забылася — у мяне няма сабакі. Тады я бяру гэты альбом, пераглядаю некалькі разоў, п’ю каньяк, а потым раскладаю пасьянс.
Казімір
Мая Марыся раскладвае пасьянс?
М а р ы с я
Табе смешна?
Казімір
He, я толькі прашу навучыць мяне раскладваць карты. Ты ж робіш гэта на картах ці ў цябе ёсць адмысловыя карцінкі?
М а р ы с я
Навошта табе гэта?
Казімір
( сур’ёзна )
Каб ведаць свой лёс!
Марыся ( перакрыўляючы )
Божухна, ведаць свой лёс! Ты і так ведаеш: цябе чакае крыжовая дама, у цябе была дарога, на тваім шляху яшчэ дзве дамы: адна з іх значна маладзейшая. Потым, калі ты вырашыш развітацца з той, што цябе чакае, ты трапіш у казённы дом, будзеш шукаць грошаў.
(Раптам дастае з-пад абруса калоду картаў, тасуе, кідае па чарзе карты.)
Вось, нечыя слёзы... Каханне... У пары з гэтайкартай палкае каханне... А гэтая карта паказвае, што кахаць будуць цябе, а не ты...
Казімір
(нясмела)
I калі?.. Хутка?
М а р ы с я
(кідае калоду, потым збірае ўсе карты і хавае пад абрус) Божухна, скуль я ведаю?Ты невыносны! Прыедзеш,развярэдзіш душу, абнадзеіш, пасмяешся, пацалуеш... і ўсё! Ты калі-небудзь станеш дарослым?Сур’ёзным, цвярозым?
(Адварочваецца.)
Казімір
Марыся! Марыся,ты плачаш?
Марыся
Ды не... не,табездалося.
Казі мір
Марыся, мілая... Я больш не буду абнадзейваць, я больш не буду прыязджаць.
Уваходзіць Багуся, у рукахружы.
Багуся
Шзо такое? Вы сентыментальнічаеце?
Марыся і Казі.мір маўчаць.
Багуся, увесь час напяваючы, праходзіць на кухню, вяртаецца з вазай, у якую пастаўлены ружы. Ставіць вазу на стол. Падыходзіць да малснькага століка, дзе стаіць прайіравальнік. Ставіць кружэлку. Гучыць «Як мне бьшь» у выкананні Аляксандра Сярова. Спрабуе ганчыць адна, але, вальсіруючы, набліжаецца да Казіміра і прысядае.
Багуся
Я запрашаю вас на белы вальс.
Казімір
(згаджаецца, яны марудна рухаюцца)
Вы такая вясёлая. А мнездавалася — ужо нішто незможавас развесяліць. Хаця нічога дзіўнага: вы вярнуліся пасля сустрэчы з гэтым... Уладзіславам. Гэта ён падарыў вам ружы?
Марыся адварочваецца адіх.
Падобна, што яна ў задуменні—уся прамая, зацятая.
Багуся
Так. Ён сказаў. што кахае мяне. I ён хоча жыць са мной. Казімір, што такое жыць разам?
К а з і м і р
Ну, гэта калі кахаеш...
Багуся
А калі не кахаеш?
Казі мір
Тады вы не можаце жыць разам
Б а г у с я
Але ж я не пра нас. Хіба вы кахаеце сваю жонку, калі зноў і зноў вяртаецеся да Марысі?
Марыся рашуча ідзеда прайіравальніка, спыняе кружэлку.
Марыся
Казімір збіраецца сысці ад нас.
Казімір
Але, Марыся,я нехачу ў гатэль... Я хачу быць з вамі.
Баіуся раптам падбягае да Марысі, становіцца перадёй на калені.
Багу ся ( жаласліва )
Марыся, калі ласка, не выганяй яго. Марыся, пакінь яго. Я буду харошай і перастану цябе крыўдзіць.
Марыся горка ўсміхаецца. Баіуся ўстае. Яны глядзяць адна на адну. Марьіся згодна ківае галавой і сыходзіць у другі пакой.
Казімір
У яе моцныя нервы. Недзіва, што ятактрымаюся заяе: з усіх жанчынянабыла самай разважлівай. Часам мнездаецца — язусім не ведаю яе.
Б а г у с я
А мне здаецца: я ведаю цябе ўсё жыццё.
(Узнёсла.)
Дык жыві так, нібыта ты зараз павінен развітацца з жыццём, нібыта час, пакінуты табе, ёсць нечаканы падарунак.
Казімір
Прызнайцеся, вы цытавалі старажытных філосафаў.
Багу ся
(павучальным тонам )
Прызнайся... ты... цытавала... Казімір, мы будзем на «ты». Цяпер мы будзем размаўляць на «ты».
Казімір
Але ж «вы» — гэта ў нейкай ступені сцяна.
Багуся
Ты бачыш сцяну паміж намі?
Казімір
(жартам азіраецца, мацае)
He, не бачу.
Багуся пачынае смяяцца, Казімір падхоплівае смех.
Давай станем сябрамі.
Багуся
Люблю нязначныя фразы. Будзем сябрамі; пацалуйце за мяне вашу цёцю; перадай яму прывітанне; скажы, што я заняты... А яшчэ: я не буду на пахаванні, я толькі атрымаю спадчыну.
Казімір
( уважліва разглядае яе )
А ты зусім няпростая.
Багуся
Я складзена з двух чалавек: з маці і бацькі. А яны абое дбалі толькі пра сябе.
Казімір
А жыццё з Марысяй цябе чаму-небудзь навучыла?
Багуся
Так. Толькі тут я зразумела, хто мне патрэбны.
Каз і м ір
Хто?
3 пакоя выходзіць Марыся, яна ірымае кошык.
М арыся
Схаджу, куплю што-небудзь на вячэру. Ад радасці я забылася цябе накарміць. Ты не ў крыўдзе?
Казімір
Я не адчуваю голаду.
Б а г у с я
А ядык зусім галодная.
Марыся
Вазьмі што-небудзь у лядоўні.
Багуся
Мы пачакаем.Я папрашу Казіміразаняццаўспамінамі: няхай ёй мнераскажа пра вашу маладосць.
(Разгортвае альбом.)
А гэта хто такі — высокі, з завітымі валасамі?
Казімір
(глядзіць запытальна на Марысю)
Здаецца...
Марыся
Васіль Гайсёнак.
( Сыходзіць.)
Багуся
(рэзка загортвае альбом)
Я бачу ў гэтым пераемнасць пакаленняў: калі нехта са старога здымка падобны на таго, каго ты блізка ведаеш сёння...
Казімір
Які сэнс ты ўкладаеш у слова «блізка»?
Багуся
У дадзеным выпадку сэнс у тым, што яднаедваіх маладых людзей рознага полу: пазнанне... ха-ха-ха... Калі адбываецца псіхалагічнае і фізічнае пазнанне...
Паўза.
...Я не павінна была табе гэта казаць. Ты пакутуеш?.. Я маю на ўвазе ад таго, як я сябе паводжу?
Казімір
Па шчырасці, не ведаю. Але Марыся, здаецца, не заахвочвае такогастылю. Кім была ты раней?Я маю наўвазедатаго, як перабралася да Марысі?
Багуся
Школьніцай.
Казі мір
Алеж,усё-ткі кім?
Багуся
He разумею. Цябе цікавіць — якой?
Казімір
I гэта таксама.
Багуся
Мілай, цікаўнай дзяўчынкай.
К а з і м і р
А як з даверам, шчырасцю?
Багуся
Усе,зкім мянезнаёмілі, — давяралі мне... I язусім шчырая... сама з сабой.
Казімір
He, ты не брыдкае качаня, і нават не Аліса... Усс мы ў дзяцінстве — хтосьці; мы гуляем у робін гудаў, маўглі, індзейцаў, факіраў ці каралёў. А вось ты кім была?
Багуся
(з аблёгкай )
А-а... Дык вось што цябе цікавіла. Я не гуляла ў прынцэсаў, a калі й гуляда, то не памятаю. Мне было цяжка знайсці агульную мову з дзяўчынкамі. Mae сяброўкі былі спрэс балбатлівыя, крыклівыя і капрызлівыя. Цішко.м я запіхвала ў іхнія доўгія валасы дзядоўнік і так шчыра спачувала, калі яны, плачучы, выдзіралі калючкі... Я дапамагала ім...
Казі мір
Ты прапаноўвала збегаць па нажніцы?
Багуся
Адкуль ты ведаеш?
К а з і м і р
Я здагадаўся... У юнацтвея зрэзаў калючкі зружаў, калі пайшоў на першае спатканне. Мне былотак шкада, што яна паколерукі.
Багуся
Зрэшты... падсоўваць ці не падсоўваць калючкі — гэта залежыць ад таго, чаго чакаць у выніку.
Казімір
А ты не баішся, што...
Б а г у с я
У глыбіні душы — баюся.
Уваходзіць Марыся з кошыкам.
М а р ы с я
Багуся, ты сказала: чагосьці баішся? Хацела б я ведаць — чаго.
Б а г у с я
Баюся, цёця. Атамнай вайны, начных пачвараў, прышэльцаў з космасу... Баюся памсрцітакой маладой, прыгожай і ні хвіліны не належаць яму... А яшчэ я баюся быць раскапанай праз тысячагоддзі. Я бачыла ў музеі астанкі старажытнай жанчыны. У яе на шыі... на гэтым месцы (паказвае)... былі пацеркізблакітныхкамянёў... Уяўляеш, яна памерла ў пацерках!
Марыся
Але ж іх маглі надзець потым.
Б а г у с я
He! Была рэч, і была тая, каму яна належала. Душы няма, чалавека няма, няма таго, што іх акаляла. I раптам нейкі вар’ят выцягвае на свет прывідаў. А тая — прыгожая, пяшчотная, сарамлівая, — ніколі не ўведае, што праз многія тысячагоддзі яе цела адкрытае кожнаму воку.
Казімір
Але ж цела, па сутнасці, няма. Ты сама сказала — астанкі. Значыць, некалькі шэра-зялёных костак. Ты ўсё драматызуеш.
М а р ы с я
(іранічна )
Мы любім удзельнічаць у трагедыях. Здаецца, у школе ты займалася ў драмгуртку?
Багуся
Гзта табе мама напісала?.. А зрэшты, я магла сказаць гэта сама.
Казі м ір
Мілыя дзяўчаты, цяпер я па-сапраўднаму галодны. Мяне чакаюць тысячагоддзі, а я перад тым нават не павячэраў.
Марыся ўсміхаецца, Багуся задуменная.
М а р ы с я ( весела )
О, паглядзі толькі, што я купіла!
(Падыходзіць да стала, пачынае выцягваць пакункі.)
Вось сыр. Вось паштэт. Памідоры... не памятаю — ты любіпі памідоры? Мы паспрабуем абысціся канапкамі. Ты жведаеш, як я люблю і атаваць. Заўжды была кепскай гаспадыняй... Але Багуся яшчэгоршая.
Багуся
Няпраўда.
М а р ы с я
Зрэшты, твая прыгода набудзе разнастайнасць. Мужчыны любяць добра харчавацца. Часам здараецца, яны бяруць сабе за жонку тую, якая лепш гатуе.
Багуся
Гэта праўда?
Казімір
Пэўна, у такіх выпадках снрацоўвае інстынкт самазахавання. Мы будзем есці?
М а р ы с я
О,так!
Дастас з кошыка хлеб, нейкія пакункі.
Багуся, нясі хуценька начынне. Казімір, пастаў кружэлку. Мы будзем насычацца нішчымнай ежай падбоскую музыку... Класіку, Казімір!
Казімір
А потым, мае мілыя дамы, я запрашу вас у рэстаран. Куды мы пойдзем, Марыся?
Марыся
Туды, дзе мы былі роўна тры гады таму.
Казі м ір
А-а... Там прыцемнена, у вокны залятае ветрык і час ад часу задзьмувае свечкі, што стаяць на стале.
М ар ыся
I цалюткі вечар іграюць блюзы.
Багуся
Калі яны не змянілі свайго стылю. У наш час усё так імкліва мяняецца!
Марыся
Я гэта заўважыла па табе.
Казімір ставіць кружэлку, гучыць узнёслая музыка.
Багуся прыносіць відэльцы, нажы, іпклянкі. Усе сядаюць за стол.
Багуся
Але хіба ходзяць у рэстаран адразу пасля ежы?
Казімір
Думаю, я паспсю згаладацца, покуль вы збярэцеся.
Заслона.
СЦЭНАДРУГАЯ
Тыя ж дэкарацыі. На сцэне Казімір і Багуся. Яна ў лёгкім халаціку і мае такі выгляд, нібыта толькі што выйшла з ванны.
Казімір
Навошта?
Багуся
Што навошта?
Казімір
Навошта ты прымусіла мяне схлусіць Уладзіславу, што цябе няма? Бачыла б ты, які ён меў выгляд!
( Перадражнівае.)
Але... але... сёння аўторак, дванаццаць гадзін. Яна павінна быць дома!.. А ў сераду, у 14.30 таксама хто-небудзь будзе дамагацца сустрэчы з табой?
Багуся (іранічна)
Проста Пуаро. Як ты здагадаўся, што ў сераду, у 14.30 я буду чакаць...
Казі мір А хіба не? У тваім узросце ўвесь час нечага чакаюць.
Багуся
Ты хацеў сказаць: некага.
(Загадкава.)
Як ты ду маеш, слова «труп» адказвае на пытанне «хто» ці «што»?
Казімір
Хочаш пачувацца ракавой жанчынай? Але ў той гульні, якую ты навязваеш, трупа не будзе. Г эта я табе гарантую.