• Газеты, часопісы і г.д.
  • Залюстрэчча для Алісы  Вольга Куртаніч

    Залюстрэчча для Алісы

    Вольга Куртаніч

    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2003
    69.72 МБ
    Караліна слухала іхнюю гаману і ўпершыню задумалася: а ці змагла б яна пакахаць Стэфана, калі б ён быў акцёрам? I вырашыла, што — не, бо баялася ўбачыць яго аднойчы іншым, падобным да даўно памерлага героя ці, наадварот,—зусім нерэальным, прыдуманым. А яна не хацела прысвячаць сваё жыццё муміі ці мыльным пухірам.
    * Апошняя фраза з п’есы «Бээавая сукня Валянціны».
    Караліна падышла да Паліны і ціха развіталася з ёй. Акцёр, што іграў на сцэне закаханага пляменніка, устаў і пацалаваў ёй руку. Ен нават прапанаваў правесці яе дадому, але Караліна не дазволіла. Ёй падалося, што Паліна зусім не ўхваліла прапановы калегі. Караліна па-змоўніцку ўсміхнулася сяброўцы, даслала «пляменніку» паветраны пацалунак і выслізнула за дзверы.
    XI
    Яна спускалася па бетонных прыступках тэатра ў першую летнюю ноч, захмялелая ад шампанскага, у цёплых хвалях пяшчоты гойдалася ейнае сэрца; яе перапаўнялі пачуцці лагоды і радаснага смутку. У хвіліну, блізкую да разумення шчасця, Караліна адчула боязь: яна не прыслухоўвалася, але, пачуўшы апошні крок да яе, зразумела, што крокі гучалі — нехта ішоў за ёй, ішоў гучна, а не крадком. Яна ўжо рэзка паварочвалася, але нечыя рукі закрылі ёй вочы. Так робяць толькі дзеці і закаханыя.
    Яна паспела спужацца, пачала прагна хапаць паветра, але мужчына хутка павярнуў яе да сябе, прыціснуў, прагна цалуючы ў вусны. Ягоныя мяккія валасы казыталі ёй шчокі. I Караліна заплакала: спачатку бязгучна, празрыстыя слязінкі цяклі па шчоках, покуль ён не адчуў іх на смак, а потым, у машыне, куды ён занёс яе і дзе яна скруцілася, як кацяня, на заднім сядзенні, слёзы паліліся раўчако.м, яна ўсхліпвала, як пакрыўджанае дзіця. А Стэфан ціха гладзіў яе валасы і шаптаў:
    — Усё, мая дзяўчынка. Усё, мая любая. Цішэй... Цішэй...
    Ад гэтага шэпту яна супакоілася і села.
    — Адкуль ты ведаў, што я тут?
    — Я бачыў цябе перад спектаклем.
    Ёй захацелася спытаць: ён быў адзін ці не, ды баючыся пачуць адказ, змаўчала. Але Стэфан, нібы зразумеўшы нямое пытанне па вачах, пачаў тлумачыць:
    — Я даў сабе слова, што не прапушчу нічога цікавага з таго, што будзе адбывацца дома. Я не казаў табе? Апошнія тры гады я жыў у Празе. Але я вярнуўся. Я хачу працаваць і хачу быць вольным.
    — Ты хочаш сказаць, што для мастака патрэбна Луіза, а для мужчыны — • Караліна?
    — Я думаў так.
    — Стэфан?..
    Нарэшце ён павярнуўся да яе і паглядзеў у вочы. Проста перад сабой Караліна бачыла твар, такі знаёмы, такі любы. Стэфан так-
    сама разглядваў яе, і на хвілю яна пашкадавала, што не можа, як акцёр, сцерці са свайго твару слёзы і пакуту, каб ёнзапомніўтолькі ійчаслівае бяздонне яе вачэй. Яны доўга глядзелі адно на аднаго, але Стэфан перапыніў маўчанне.
    — Я кахаю цябе, Караліна.
    Яна перанесла столькі ўражанняў! I ўсё за адзін вечар! «Не, не! —крычала Караліна. —Ты ненармальны, блазанІТы дорыш толькі пакуты! Што яшчэ чакаць ад цябе? Ты маўчаў цэлы тыдзень!»
    — Я працаваў.
    —А я? Я таксама працавала. Але ты мог пазваніць мне. Ты мог пакінуць свой тэлефон!
    — У мяне няматэлефона. Я пабіў яго, бо нелюблютэлефонаў.
    — Божачкі,я сплюз блазнам,які не любіць тэлефонаў і малюе голыхжанчын.
    — Ты даўно не спіш са мной.
    Ах,так!..
    Караліна сціснула кулакі і ў шале, падобным да гульні раз’юшанага тыграня, пачала біць Стэфана па плячах. Ён засмяяўся.
    —Якяхачу цябе!
    Здаецца, яны сказалі гэта адначасова.
    —Што,тут?
    — Чаму не?
    — О не, не...
    Вакол былі дрэвы і ліхтары. 3 тэатральных клумбаў дасягаў п’янкі пах кветак.
    Стэфан рэзка крануў машыну з месца. Ён імчаў па начным горадзе. Караліна сядзела ззаду, утаропіўшыся ў люстэрка, у якім лавіла прагныя погляды Стэфана. Яны ўсміхаліся, але толькі вуснамі, бо ў вачах быў адно шал.
    — Сёння ў тэатры я разглядваў цябе, як упершыню.
    — Ты разглядваў мяне? Чаму ж я »е бачыла цябе?
    — Я хаваўся за калонамі.
    — Навошта?
    — Каб назіраць за табой.
    — I табе не хацелася падысці, сціснуць маю руку?
    — Я жадаў гэтага. Але тады б я не ўбачыў тых поглядаў, якія кідалі на цябе мужчыны.
    —Што?
    — Твая рэакцыя была непрадказальнай: ты б кінулася мне на шыю.
    — Другім разам я таксама буду крытна назіраць за табой.
    — Але не рабі гэтага, калі я не адзін.
    — Што ты хочаш сказаць?
    — Я магупамыліцца,атынедаруеш.
    Яны літаральна рыкалі, як драпежныя звяры, — у чаканні гульні больш цяжкай, чым гульня ў словы...
    — Я хачу кожны раз бачыць цябе ў г этай сукенцы.
    — Iноччу?
    — Дурненькая дзяўчынка. Як мастак,я адразу ўявіў,куды павязу цябе. Там, дзе абстаноўка будзедапасоўваць і падкрэсліваць твой воблік.
    — I куды ж?
    — Туды, дзе будзе комін. Дзе будуць драўляныя сцены.
    — На сценах карціны.
    — На стале свечкі
    — Зоркі на небе...
    — А я ля тваіх ног. Буду падліваць табе чырвонае віно і смажыць мяса.
    — Стэфан, я не ведаю, чаго мне хочацца больш: цябе ці смажанага мяса.
    Гэта прагучала так жаласліва і шчыра, што яны рассмяяліся.
    — Сёння ты атрымаеш усё, што хочаш.
    — Значыць, гэтае месца існуе: комін... і ўсё астатняе?
    — Мы едзем туды.
    XII
    Наступныя два дні яны правялі на хутары, стылізаваным пад нямецкі дамок. Праўда, прыдатным для жытла быў толькі адзін пакой, ён меў выгляд гасцёўні, варыўні і спальні адначасова. Там быў комін і стаяў ложак. Зараз ён быў незасланы. Два гэтыя дні яны жылі не ў пакоі. а на ложку, і толькі позна ўвечары яна надзявала чорную сукенку і яны йшлі на шпацыр да вялізнага возера. Па празрыстай у месяцовым святле вадзе плавалі свойскія гусі — побач была вёска, і, мусіць, не кожная гаспадыня заганяла гусі нанач. Часам яны бачылі на возеры лодку, а ў ёй рыбакоў — аднаго ці двух, і Стэфан паабяцаў, што наступным разам,калі яны прыедуць сюды, то абавязкова пераплывуць у лодцы на другі бераг.
    Яны хадзілі ўздоўж берага па калені ў вадзе (Караліна падцягвала сукенку), каб адчуць прахалоду пасля спякотнага дня і каб сцішыць пал, які спапяляў іх знутры. Яны ішлі наперад, потым вярталіся, трымаючыся ўвесь час за рукі, і здавалася, іхнія постаці хістаюцца ад стомы.
    — Скажы, чым ты быў заняты цэлы тыдзень?
    — Ты хочаш спытацца, ці не было побач са мной Луізы?
    — Аянабыла?
    — Так, я пісаў яе. Я закончыў карціну, і ты хутка ўбачыш яе.
    — I ты зусім не думаў пра мяне?
    — Чаму? Думаў увесь час. Я ж купіў для нас хутар.
    — Значыць, гэта твой дом?
    — Так. Я ледзь-ледзь паспеў прывесці да ладу адзін пакой.
    — Мілы Стэфан... Мілы... Ты любіш усёрабіць сам?
    — Толькі імкнуся. Тут мне дапамагаюць. Разы два прыязджаў Віктар Палескі. Я пазнаёмлю цябе з ім. Ён архітэктар, і яго любяць усе жанчыны, бо ён умее іх слухаць.
    — У цябешматсяброў?
    — Знаёмых — шмат. Я тры гады жыў за мяжой. Там у мяне застаўся сябар. Але сярод маіх знаёмых шмат цікавых людзей.
    — Што ты рабіў у Чэхіі?
    — Я быў жанаты.
    —... З’едзем адсюль, — прапанавала Караліна. Раптам ёй захацелася зрабіць яму балюча хаця б за тое, што дагэтуль не магла зразумець, хто ж яна ддя яго — толькі прамежак паміж былой жонкай і натуршчыцамі? I хто ў гэтай сітуацыі мае большае права на яго? Але ж і яна зусім нядаўна мела мужчыну, які не толькі замяніў мужа пасля здрады, але лёгка мог заняць ягонае месца, калі б Караліна згубіла пільнасць і адчаілася...
    Яны прыселі на беразе, і Караліна паклала галаву на калені Стэфану. Ён задумліва разглядаў адбітак месяца ў вадзе, а яна фізічна адчувала ягоную стому, нібы ўпершыню бачыла яго пасапраўднаму. Ёй раней здавалася, што яны аднагодкі, яна дапускала нават, што ён маладзейшы за яе на год-два. Але зараз Стэфан выглядаў больш сталым і сур’ёзным.
    — Думаю, хутка можна будзе запрасіць сюды гасцей. Ты не супраць, любая?
    Яна падумала, што Стэфан, па сутнасці, не адзінотнік і, пэўна, любіць прымаць гасцей. У яго такі добры густ! I, пэўна ж, у Празе яны з жонкай ладзілі сустрэчы. Да іх прыходзілі мастакі, паэты...
    — Якая яна?
    Ён уважліва паглядзеў на Караліну і зразумеў, што яна хоча ведаць. У яе пытанні не адчувалася рэўнасці, толькі спакойная цікаўнасць. I ў вачах ён не ўбачыў перавагі, якую адчувалі «недалёкія» жанчыны, калі размова ішла пра суперніц, што засталіся ў мінулым.
    — Яна была цудоўная жанчына, мяккая і добрая.
    — I прыгожая, і ты яе моцна кахаў.
    — Так. Я быў такі закаханы, што маляваў яе паўсюль: дома, у кавярні, на курорце. Я не дазваляў ёй фатаграфавацца, мне здавалася, што на здымку яна будзе менш жывая, чым на маіх малюнках.
    — Янане нярэчыла?
    — He, яна давярала мне.
    —Апотым?
    — ...Яна загінула.
    — О, Стэфан! Я...
    — Нічога, мне ўжо не баліць. Тут ніхто не ведаў яе, і таму я не мог ні з кім падзяліцца... I потым — гэта эгаістычна, казаць пра тое, што ты адчуваеш, чужым людзям.
    Можа быць, ён позна з'явіўся ў яе жыцці. У трыццаць два ўсё не так, як у дзевятнаццаць. Але і ў трыццаць два, і ў сорак хочацца, каб блізкі чалавек адчуваў сябе шчаслівым побач з табой. Магчыма, ён кахаў толькі тую незнаёмую жанчыну, якая была яму жонкай, але ж для Караліны — і яна была ўпэўненая ў тым, — гэта станавілася адзіным, непарушным,самаадданым пачуццём.
    — Я кахаю цябе, любы...
    XIII
    Цяпер Караліна рэдка клалася спаць адна. Яна вярталася з працы і рыхтавала вячэру, часам ён вяртаўся не адзін, прыводзіў з сабой Луізу ці такую ж маладзенькую знаёмую. Адразу дзяўчаты адчувалі сябе няёмка, чырванелі, бянтэжыліся, але Караліна супакойвала іх. Яна зразу.мела, што покуль хоць адна з іх не апусціць перад ёй вочы, хаваючы «грэх», датуль яна будзе давяраць Стэфану. Яна зараней прыняла ўсё, што адбудзецца з ёй і Стэфанам. Ніхто не будзе мець на яго правоў, але пакуль ён з ёю, яна адчувае трывалае супакаенне.
    Ён пазнаёміў яе са сваімі сябрамі, іхняе ідылічнае каханне не парушыла сувязяў са свстам: яны часта выбіраліся на выставы, канцэрзы,сустракалісязтаатраламі і мастакамі. Стэфан шматпрацаваў, часам знікаў на некалькі дзён, вяртаўся стомлены і,як удавалася,засынаў ледзь ненасуткі. Каралінабылаўпэўненая, йіто ён працаваў у майстэрні ці на хутары, амаль не сплючы, і пачынала спадціху хвалявацца за ягонае здароўе.
    Але ён быў дужы і пяшчотны, напоўнены здаровай мужчынскай моцай і прагай кахання.
    Зрэдку яна бачыла Васіля, некалькі разоў той запрашаў яе ў кавярню, і тады яны сядалі насупраць за круглы столік «Батлейкі», дзелюбілі бавіць часраней. Васіль дзяліўся з ёй нечым нязначным, будзённым, аніколі не закранаючы тэму іхніх асабістых адносінаў, бо тады б Караліна проста не ведала, як сябе паводзіць; баялася, што не змагла б падняць на яго вочы, каб Васіль не ўбачыў,