Залюстрэчча для Алісы
Вольга Куртаніч
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2003
— У цябе такія вытанчана-прыгожыя ногі! Як цябе завуць?
— Караліна Цвікевіч.
Ён прыбраў руку і знерухомеў у той жа самай позе, у якой яна пабачыла яго ўпершыню: ногі злёгку выпрастаны, галава адкінута. На гэты раз ён заплюшчыў вочы.
Электрычка спынілася, і Караліна ледзь паспела выскачыць, прыхапіўшы рэпарцёр. Разам з двума-трыма пасажырамі, якія таксама выйшлі на станцыі, яна паднялася наверх і апынулася на цёмна-ліловай начной вуліцы. Цішыню парушалі хуткія крокі ды шоргат шын. Намагаючыся нягучна пастукваць абцасамі, яна рушыла дадому.
II
Наблізіўшы твар да люстэрка, Караліна няспешліва вывучала кожную кропку на ім, спрабуючы зразумець: што змянілася? — і разам з тым не магла пазбыцца думкі, што нешта адбылося з ёй за гэты дзень. Ёй ужо трыццаць два, і тое, чаго баялася, здарылася: пазначыліся першыя зморшчынкі на лбе і каля вачэй —ледзь бачнае павуцінне. Пакуль што іх можна разгледзець толькі вось так, калі наблізіць твар далюстэрка.
Караліна ўключыла цёплы душ, заспакоеная тым, што праз колькі хвілін можна будзе легчы, разняволіць стамлёнае цела і шаптаць, як малітву: «Я зусім спакойная... я зусім спакойная», — да таго часу, пакульсвядомасць незахлынеццаўбелаватай, як пара, субстанцыі сну. Ужо позна, і, Ьог дасць, Васіль не пазвоніць пажадаць ёй добрай ночы, — а ўсё для таго, каб даведацца, з якім настрое.м і як позна яна прыйшла. Апошнім часам гэтая сувязь пачала яе стамляць: ведала, што за пяць гадоў іхняга знаёмства не давала яму падстаў для рэўнасці, і ўсё-ткі выклікала яе. Магчыма, усё было прасцей: яна з самага пачатку адвяла яму ролю заменніка пасля недарэчнага, нежаданага разводу, калі муж кінуў яе дзеля цяжарнай школьніцы-выпускніцы. Выкараскалася дзякуючы Васілю, акрыяла і выжыла. Яна ўдзячная, але... Ёй лёгка песціць думку аб волі, гэтак жа лёгка, як назваць сваё імя незнаёмцу ў апошняй электрычцы. «Беларускае радыё. Караліна Цвікевіч...» «Алё.
Вас слухае Караліна Цвікевіч...» Дзесяткі разоў за дзень яна вымаўляла гэтак па тэлефоне. Яна абгарнулася ручніком і рушыла на званок.
— Я забыўся ключ, дарагая, — сказаў Васіль, калі Караліна адчыніладзверы.
Калі ўбачыла ягоны твар і нібы вінаваты погляд, ёй стала няёмка за свае думкі. Яна некалькі дзён пазбягала размовы з ім, a калі ён званіў, спасылалася на занятасць, знаходзіла прычыны, каб не сустракацца. Падалося, што апошнія тры гады проста падманвала сябе: «Гэта мой лёс, я кахаю яго». Іхнія стрэчы сталі настолькі абыклымі, што ў тыя вечары і ночы, калі яго не было, яна пачувала сябе жонкай, якая выправіла мужа ў камандзіроўку... Калі ж яны заставаліся ў ягонай кватэры, яе ахоплівала пачуццё бяздомнасці, адзіноты і... няволі.
— Якая ты мілая,зусім мокрая... Язасумаваўпатабе.Тыадна?
— Так. Заходзь.
Амаль кожны раз, калі Васіль заходзіў ці званіў сюды, ён пытаў: «Ты адна?» Але гэта проста абуральна! — задаваць ёй такое пытанне (проста па інерцыі, бсз цікаўнасці ў голасе!) у дзве гадзіны ночы.
Караліна пайшла ў ванную і, зачыніўшы дзверы, апранулася. Потым, калі сядзслі ў пакоі, ён наліваў віно ў дзве высокія шклянкі і распытваў: як праца... чым была занятая... і ўжо ў ложку яна даведалася ад яго, што сённяшні вечар ён правёў пад яе домам, назіраючы за машынамі і тымі, хто ехаў у гэтых машынах. А яна прыйшла пешкі. Адна.
Засынаючы, яна зноў згадала ягонае недарэчнае пытанне ў парозе, вінаваты пагляд, самазадаволеную ўсмешку, калі расказваў, як ён вартаваў яе цнатлівасць, гатовы кінуцца з цёмнага кута да таго, хто абдыме яе за плечы ці пацалуе. Думкі беглі самі сабой, яна паварушыла вуснамі, намагаючыся сказаць яму нешта важнае, выкрышталізаванае гэтымі начнымі думкамі, але стома пераважыла, і Караліна заснула.
III
Раніцай ён падвёз яе на працу, і яна спачатку здзівілася, што ўночы незаўважыла знаёмай машыны, пасля здагадалася, што ён адагнаў яе далей і выййіаў першы з кватэры, кінуўшы «я пачакаю цебе ўнізе» для таго, каб пад’ехаць да пад’езда.
У машынеянаўключыларадыё. Знаёмая дыктарка начытвала ранішнія паведамленні. Нельга было сказаць, што Караліна выспалася, але, падбадзёраная двума кубачкамі кавы, думала, што
любіць сваю працу, у яе добрыя сябры і знаёмыя, доўгая і трывалая сувязь з Васілём. I яна ні пра што не шкадуе. He пашкадуе нават тады, калі скажа Васілю сваё рашэнне.
Яна расправіла спадніцу, якая ледзь-ледзь даставала да каленяў, звыкла правяла далонямі па нагах — знізу ўверх, інстынктыўна правяраючы,ці нямазморшчын натанюткіхкалготках. Зразумела, што гэты рух нагадаў учарашняе незвычайнае здарэнне, прыгадала вабную ўсмепіку, адкрыты погляд незнаёмага мужчыны і ўсміхнулася.
Васіль адразу ж зрэагаваў. Нягледзячы на працягласць і аднастайную трываласць іхняй сувязі, ён ніколі не быў ўпэўнены, што Караліна кахае яго. Адтуль, мусібыць, і жывілася рэўнасць.
— Чаму ты ўсміхаешся? Я зрабіў што-небудзь смешнае?
— He, гэта цябе не датычыць.
Ён пагладзіў яе калена. Пачынаўся дождж. Свежую, празрыста-шэрую раніцу асвятлялі толькі свечачкі каштанаў ды ярка-зялёная маладая лістота прыдарожных дрэў. Яна любіла такія дні, насычаныя водарам першых кветак, абуджанай зямлі — пах, які дасягаў горадатолькі вясной! —дні, поўныя марудных, празрыстых кропляў дажджу.
Васіль нешта казаў ёй, час ад часу паўтараў: «Памятаеш?», і яна згодна ківала галавой, абы толькі не слухаць, не заглыбляцца ва ўспаміны, бо там яе пільнуе сентыментальнасць, якая адразу зробіць Васіля ахвярай яе бяздумнасці і абыякавасці, і вось тады... тады яна будзе вымушана надалей іграць ролю закаханай жанчыны. Васіль часта распавядаў, як ён адчуваў сябе ў тую ці іншую хвіліну без яе, яна ўжо прызвычаілася да гэтых прызнанняў. Але цяпер гэта пачыналася зноў і пужала, бо было падобнае на жалобнае спавяданне сына матулі, якая доўга не прыходзіла.
— Караліна, ты зусім мяне не слухаеш. Пра што ты думаеш?
Яна марудна павярнула да яго свой твар і, усміхаючыся, каб словы не былі ўспрынятыя за абразу, вымавіла:
—Я не лічу нрывілеяй каханка ведаць мае думкі. Спыні тут. Я хачу прайсціся. Мы сустрэнемся потым.
Яна зрабіла выгляд, што не заўважыла ягонага чакання пацалунка, падхапіла рэпарцёр, кайстрачку. I толькі стоячы на ходніках пад парасонам, памахала Васілю.
Днём ён патэлефанаваў і прапанаваў заехаць за ёй, але Караліна адмовілася.
— Я хачу папрацаваць некалькі дзён спакойна. Хачу разабраць і праслухаць старыя запісы. Ты не крыўдуй.
Ён толькі запытаў:
—У цябе нехта ёсць?
Яна рассмяялася — мусібыць, гэтым заспакоіўшы яго, — і адказала:
—У мяне пакуль ёсць толькі ты. Я на самой справехачу пабыць адна.
— Тады дасустрэчы, любая. Ты пазвоніш мне сама. Цалую.
Яна няраз развітвалася з Васілём: на некалькі дзён, на тыдзень; аднойчы гэта цягнулася два месяцы. I ён цярпліва чакаў, покуль яна сама, першая, не пойдзе насустрач. Праўда, цяпер яна не была ўпэўненая, што раней, падчас гэтых нястрэч, ён патаемна не хадзіў за ёй, не вартаваў ля пад’езда. Бо аднойчы, калі яна трапіла ў лякарню, два гады таму,—ён прыйшоў да яе ў той самы дзень, так і не адкрыўшы, адкуль даведаўся. Тады гэта расчуліла Караліну, і потым доўгі час іхнія адносіны былі надзіва гарманічныя.
Увечары яна ледзь не пашкадавала, што ізноў спакойна адштурхнула ад сябе Васіля, бо разумела, што і ён — адданы, верны — калі-небудзь можа ўзбунтавацца і ўжо не будзе ўмольваць стаць яму сапраўднайжонкай, а паставіць ультыматум: «Выбірай, даражэнькая, бо мы з табой не такія маладзёны, каб планаваць дзіця на будучае. Я доўга чакаў! Мне патрэбна жонка, а не журналістка, вакол якой увесь час так шмат мужчын...» Такімі ці не будуць ягоныя словы, але гаворка непазбежная, і Караліна вырашыла яшчэ раз падумаць.
Яна некалькі разоў абышла сваю кватэру, зазірнула ў ванную, на кухню. А потым прысела на ложак, стрымліваючы слёзы. Яна такхацела быць адна!—і яна адна: сярод крухмальных прасцін і ўзбітых падушак. Засынаючы, ёй падалося, што нехта варухнуўся, і яна працягнуларуку, каб супакоіць таго, хто побач, паправіць на ім коўдру. Пад рукой апынуўся плюшавы мядзведзь, з якім Караліна спала ў адзінокія ночы. Васіль ведаў пра гэтую звычку і часам, калі тэлефанаваў позна, жадаў «дабранач» ёй і яму, мядзведзю.
Яна доўга ляжала, стойваючы дыханне, нібы яно магло патурбаваць цацачны сон. Яна сама не ведала, хто ёй больш патрэбны: муж ці дзіця. Але не хацела думаць, не жадала ўяўляць сабе Васіля ў ролі мужа ці ў ролі бацькі яе дзяцей. Іхнія адносіны — не каханне, нават у самыя светлыя часіны, а толькі фізіялогія. Магчыма, яна памыляецца. Але лепш не ду маць пра гэта і аддацца ва ўладу ўсепанавальнай адзіноце; адзіноце, што так падобная на хваробу.
А потым... потым, калі яна вылечыцца, яна завядзе рыбаў ці ката, а можа, сабаку.
IV
Наступным вечарам ізноўішоўдождж. Караліна затрымалася ў студыі, праслухала некалькі музычных заставак: ёй карцела памяняць музыку да сваёй перадачы, але гукааператар і на гэты раз не дагадзіла. Было вырашана, што Караліна праслухае сама новыя запісы ў радыйным музычным фондзе і вызначыць, што ёй хочацца. Яна лічыла, што музыка, якую яна хоча пачуць у сваёй прагра.ме, даўно знаёмая, часам здавалася,—яна чуе акорды, але...
Яна спусцілася ўніз па лесвіцы і запынілася ля шкляных дзвярэй: ішоў дождж, а яна не захапіла парасон, бо з раніцы яркі блакіт абяцаў гожы дзень. Караліна глядзела на вуліцу і вагалася: ці не затэлефанаваць Васілю. Але мінулі толькі двадні і адна ночбез яго — занадта малы час, каб даць пэўны адказ. На лужынах пеніліся бурбалкі—дождж узмацніўся, і не было відаць хадыкаў. Зрэшты, і вуліца, дзе стаяў стары, велічны будынак радыё была вузенькай, ціхай і ад таго ўтульнай. На прыпынак трэ было ісці праз гай; па ранейшым часе.калі Каралінабыла школьніцай,апотым студэнткай журфака, яна не вагаючыся здымала туфлікі і ішла басанож па лужынах. Яе віталі мужчыны, якія праязджалі ў гэты момант у машынах: хто націскаў на сігнал, хто свісцеў, высунуўшыся з акна. Іншыя спыняліся з прапановай падвезці, але ўсім адмаўляла са шчаслівай усмешкай на твары, ішла далей — у мокрай сукні, танюткая, як толькі што вылепленая з гліны Л іліт.
Караліна зразумела: той мужчына, які выйшаў з машыны на супрацьлеглым баку вуліцы, памахаў менавіта ёй, бо за спіной у яе нікога не было. Яна не паспела разгледзець твар, а зараз ён быў напалову схаваны за парасонам, але відочна, гэта быў не Васіль.