• Газеты, часопісы і г.д.
  • Залюстрэчча для Алісы  Вольга Куртаніч

    Залюстрэчча для Алісы

    Вольга Куртаніч

    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2003
    69.72 МБ
    — Стэфана Загражскага.
    Упершыню за гэтую доўгую раніцу яны ўсміхнуліся адно аднаму. I зноў Караліну апанаваў бязмежны давер; ёй падалося, што — сёння, зараз! — яна не хоча бачыць ягоных сяброў.
    Ён збочыў з шашы па добра наезджанай дарозе ў лес і спыніўся.
    ...Выйшаў першы, адчыніў дзверцы з яе боку і нечакана пяшчотна вынес Караліну з машыны. Яна толькі абхапіла ягоную шыю і, пільна ўглядаючыся ў вочы, сказала-прашаптала: любы. Яны доўга і прагна цалаваліся, і Стэфан усё трымаў яе на руках.
    А потым хадзілі па лесе, дыхаючы водарам угрэтай травы і маладога лісця. Ужо цвілі канваліі, і ён прапанаваў нарваць вялізны букет.
    — He, мне шкада іх. Гэта — слёзы.
    — Хто тут плакаў, у лесе?
    — Кажуць, гэта слёзы святой Марыі, якімі яна аплаквала ўкрыжаванага Хрыста. Калі прыедзем пасля адцвітання, мы ўбачым на сцяблінах плады, яны—як чырвоныя кроплі крыві пакутнага Сына. Дзіўна, праўда?
    — Ты верыш у Бога?
    — Веру.
    — А я — не. Мусіць, не. Я веру, што ён, Ісус, быў на самой справе. Як і Алах, і Буда. Але яны — не той Бог, якому моляцца людзі. Яны толькі пасланцы, выканаўцы нечай волі.
    —Я не думала пра гэта. Але мне здаецца, для многіх Бог, Айцец — гэта той, хто ратуе ад бездухоўнасці, хто працягвае чалавеку нябачную руку, каб паказаць яму высокі шлях...
    — I хто ратуе ад пакутлівай хваробы.
    — Адхваробы?
    —Ад адзіноты. Асабліва ў горадзе. Колькі людзей, адарваных ад каранёў, ад нейкай невядомай ім самім — бо нязнойдзенай — сутнасці, ад непаразумення пакутуюць і застаюцца адзінокімі, незапатрабаванымі ўсё жыццё.
    — Гэта праўда, кожны хоча, каб яго любілі. Кожнаму дадзена права запэўніць сябе, што Бог любіць яго.
    —А ты... ты хочаш, каб цябе любілі?
    — Я неадзінокая.
    —Ніколі?
    Яна раптам узгадала свой пакой, знаёмы да драбніц: шпалеры, фіранкі, кілім і няспаныя ночы, калі яна плакала ў падушку, і ложак, на якім засынала з мядзведзікам. У яе быў каханак, але... не было сям’і. Уся сям’я — яна ды цацка.
    VII
    Нечакана пайшоў дождж. Але Караліна, стомленая чаканнем свежасці, як і ўсё, што акаляла яе ў гэты млявы, пякучы дзень, урэшце пачала дыхаць напоўніцу. Яны сядзелі ў маленькім рэстаранчыку, на адкрытай пляцоўцы, затуленай з двух бакоў шклянымі сценамі. Частку сцен упрыгожвалі вітражы. Сонца схавалася, і ля ног больш не ляжалі каляровыя плямы. Але так жа ціха і незалежна, як да гэтага праз вітражы прасочваліся промні, невядомае, незразумелае пачуццё праходзіла праз сэрца Караліны і пакідала свае адбіткі-ўспаміны. Яна адчувала пяшчоту да чалавека, што сядзеў побач з ёй, але разам з тым лічаныя хвіліны прынеслі ёй мінулае: таго, хто стаўся яе мужам і каму належала яе першае каханне, і таго, хто прыйшоў на дапамогу ў час дэпрэсіі і нянавісці да сябе, — вернага сябра і каханка. На нейкі момант яна адчула сябе вельмі шчаслівай, піто лёс падарыў ёй гэтых двух людзей, праз якіх яна прайшла, якіх перажыла, удзячная ім за кожнае імгненне радасці і болю. I яшчэ больш шчаслівая, што лёс не кінуў, не адвярнуўся, а прапанаваў новае выпрабаванне...
    — Ты сумуеш? — спытаўся Стэфан.
    Яна паглядзела на яго і ўсміхнулася ў адказ. Ёй захацелася ўведаць пра яго ўсё: што ён думае, калі адзін і калі трымае яс ў абдымках. А гэтая нечаканая паездка загорад—даніна пачуццям, падзяка за ноч кахання ці дэманстрацыя незалежнасці? Яна ўжо баялася згубіць Стэфана.
    Ён спакойна піў каву, здавалася — ні пра што не думаў, толькі назіраў за маленькай пчалой, якая звонка і варожа спрабавала вызваліцца з празрыстага кубка, дзе на донцы застаўся недапіты ледзь цёплы шакалад.
    ...А поты.м яны кахалі адно аднаго на вялізным ложку. Здавалася, прасціны захавалі цяпло Луізы, яе маладога, прыгожага цела, захутанага адно што ў святло дзённых промняў. Але ўзгадка пра яе чамусьці ўзбуджала Караліну.
    Раптам яна ўявіла той момант, калі зноў апынецца на вуліцы адна, незалежная ад Стэфана і неабавязаная яму нічым, — вольная ў сваіх учынках, і ў адчайным супраціўленні гэтым думкам Караліна схавала твар пад пахай у каханка і... заснула.
    Зусім позна Стэфан адвёз яе дадому, падзякаваў за гэты дзень і сказаў, што пазвоніць, як толькі будзе вольны. Яна зразумела, што ягоны занятак працягнецца не адзін дзень, але згодна кіўнула іалавой. Ён пацалаваў яе ў шчаку, як стары знаёмец. Караліна засталася адна, пачуваючы сябе стамлёнай, адчужанай і няўпэўненай.
    VIII
    Яна прачнулася зусім рана і адразу пашкадавала, што гэта — нядзеля, а не будзённы працоўны дзень. Зазвычай усе яе нядзелі былі занятыя: Васілём, сяброўкамі, набегамі ў тэатр ці суседнія бары... Пэўна, можна было пачытаць кнігу, алеўжо зараней вядома, што не атрымае ад гэтага ніякага задавальнення... Можна стэлефанавацца з сяброўкамі і, калі адна з іх апынецца дома, запоўніць дзень размовамі, плёткамі і некалькімі кактэйлямі... А яшчэ — можна застацца ў ложку і, як кінуты верны сабака, ціха і маркотна ляжаць у штохвілінным чаканні званка. Але тады дзень ператворыцца ў бясконцую пакуту і ад самой раніцы да вечара магчыма толькі адно: бязвольна выцягнуцца і маўчаць... маўчаць... маўчаць...
    Караліна агледзела пакой і здзівілася, што адзінокая (а менавіта такой яна сябе лічыла пасля расстання з мужам, бо гэтае слова адпавядаладля яезначэнню «незалежная») жанчына ўсяго затыдзень можа так закінуць сваё жытло, што яно падасца пустым і няжылым. Яна не любіла займацца хатнімі справамі.знаходзячы ў непрыбраным пакоі адзнакі ўтульнасці, і ніколі не ўяўляла сябе хатняй гаспадыняй гэтым сімвалам шчасця для многіх знаёмак.
    Відавочна, гэтым разам не трэба адцягваць з прыборкай, і яна прыняла гэта з суцяшэннем. Той час, што Караліна правяла ў бацькоўскай хаце, яна добра памятала з-за спрэчак з маці, калі сцвярджала сваё права на поўнае валоданнедзіцячым пакоем, дзе існавала зусім іншае жыццё, адрознае не толькі сістэмай навядзення парадку, але і знешнімі, ледзь не штодзённымі зменамі. Аднойчы маці была шакіраваная,калі ўбачыла прымацаваны на сцянетвор, напісаны дачкой: артыкул у абарону незалежнасці дзяцей з нармальных сем’яў. На вялікае здзіўленне дзяўчыны, яго надрукавалі ў газеце пад рубрыкай «Свой погляд». Тады Караліна была школьніцай!
    Маці так і не зразумела гэтага імкнення да поўнай незалежнасці, бачыла ў ім жаданне адасобіцца, пэўна, думала, што Караліна чамусьці саромеецца бацькоў. Г эта не надавала гармоніі іхнім адносінам.
    Шчыруючы ў пакоі, Караліна зразу мела, што была б рада пабачыцца з маці. Яна пазваніла, трубку доўга не здымалі, але нарэшце пачуўся бацькаў голас.
    — Тата, гэта я, дзень добры...
    Яны не бачыліся ўжо некалькі месяцаў, і Караліна ўявіла яго ў цёплай вязанай кофце і мягкіх пантофлях, як пры апошнім развітанні. Маці не было, пайшла з суседкай на кірмаш, ён абавязкова перадасць прывітанне, ён разумее, што ў яе ўсё добра, яны заў-
    сёды чакаюць, яелюбімы кот спіць... ён,бацька,таксама пяшчотна цалуе яе.
    — Пакуль.
    Караліна набрала новы нумар. Паліна аказалася дома. Яна сумавала і з радасцю прыняла прапанову сустрэцца. Караліна надзела лёгкі белы строй, і ўжо праз чвэрць гадзіны яны сядзелі з Палінай у кавярні.
    — Як маецца твой Васіль? — спыталася Паліна пасля глытку кактэйля і першых кампліментаў, якія ёй выказала сяброўка. Паліна была актрысай і, нягледзячы на свае сорак пяць гадоў, паводзіла сябе ў жыцці, як цікаўная правінцыйная маладзіца. Сваім найграным, а зрэшты, вельмі натуральным наівам яна прыцягвала мужчын. Флірт быў яе другой натурай. Яна любіла яркія вобразы насцэне і кідкае адзенне. Яна мела дарослага сына і тры шлюбы ў мінулым.
    — Ведаеш, днямі я бачыла Васіля ў тэатры. Ён хацеў са мной пагаварыць, але я была не адна. Ягоны настрой вымагаў лепшага. Вы не пасварыліся? I хачу сказаць табе, ён шмат піў на банкеце.
    — Ну, ён ніколі не быў п’яніцам.
    — Таму мне цікава: што здарылася? Я заўсёды прадчуваю TaKia маленькія трагічныя сцэнкі ў жыцці блізкіх. Вы па-ранейшаму сустракаецеся?
    — Мы яшчэ не размаўлялі сур’ёзна, але... у мяне ёсць мужчына.
    Паліна ў захапленні запляскала ў далоні.
    — Брава, дзіця маё!
    Караліна зачырванелася. Яны размаўлялі гучна, і на іх звярнулі ўвагу.
    — Ён прыгажун з торсам атлета, ці не так?
    Паліна ажывілася, пачала распытваць, увесь час жэстыкулюючы рукамі, нібыта знаходзілася сярод прыхільнікаў і чакала ад іх апладысментаў.
    —Я заўсёды была здзіўленая працягласцю тваіх адносін з Васілём. «Гэта не пара», — казала я сабе.
    Пэўна, яна ставіла сабе ў заслугу тое, што не выказвала гэтыя меркаванні раней. Разам з імпэтам павучаць яна мела такт не абгаворваць блізкіх без дай прычыны і ненавязваць ім сваёй думкі...
    Караліна кінула намаганні перавесці гаворку на іншае, бо сяброўка чакала толькі новых падрабязнасцяў. Безумоўна, Караліна выглядала не так, як раней, яна сама гэта адчувала: цёмныя цені пад вачыма, злёгку схуднелыя шчокі надалі яе твару выраз загадкавы й годны, што выклікала ў суразмоўніцы процьму інтымных пытанняў. Караліна больш усміхалася, чым адказвала, і тады актрыса сама дамалёўвала вобраз «шчасліўца», як яна называла Стэфана. Наталіўшы смагу пазнання, Паліна адчула смагу нату-
    ральную і замовіла дзве порцыі халоднай гарбаты з цытрынай. Афіцыянт, хлопец гадоў дваццаці пяці, дасылаў цнатліва-захапляльныя погляды Паліне. I калі ён браў пустыя шклянкі з-пад кактэйлю,то зрабіў гэта ля Паліны, стаўшы амаль ушчыльную, каб мець магчымасць адчуць хоць пах парфумы, якой карысталася гэтая жанчына. Паліну ведалі ў бары, а малады афіцыянт пэўна навічок, і не сакрэт, што старэйшыя падказалі, каго ён абслугоўвае. Надзіва хутка ён прынёс ім духмяную гарбату з цытрынай і запытаў, ці не хочуць яны яшчэ чаго-небудзь.
    Караліна вярнулася дадому не вельмі позна і, перш чым пераступіць парог кватэры, узгадала Стэфана, але не адчула гаркоты ці смутку.
    IX
    Напрыканы наступнага тыдня Караліназразумела, што пачала станавіцца няўважлівай. Кожны тэлефонны званок выклікаў лёгкую паніку. Яна перастала ўдзельнічаць у размовах з калегамі, а калі ў яе пыталіся нешта, то часта адказвала не тое, чаго чакалі. Дома, вечарамі, яна слухала кружэлкі з сімфоніямі, музыка рабіла яе чаканне рамантычным. Яна падумала, што паводзіць сябе рыхтык як семнаццацігадовае дзяўчо, але не было ні сілы, ні жадання змяніць штосьці.