Залюстрэчча для Алісы
Вольга Куртаніч
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2003
Адзстой ложак, на якім я спаў мінулы раз?Хібаты выкідаеш рэчы?
Марыся
Там спіць Багуся.
Каз і м ір
Хто гэта?
Map ыся
Як бы ты ні хацеў гэтага не заўважаць, але я ўжо старая цётка. I гэтая цётка мае пляменніцу... Зразумеў?
Казімір fз пафасам )
Пэўна, яна зусім дзяўчынка. Яе бацькі загінулі ў катастрофе, і ты як сумленная і адказная асоба ўзялася яе выхоўваць.
М а р ы с я
He іранізуй. Яна дарослая дзяўчына і вучыцца ва універсітэце. Ты нехочашжыць у гатэлі з прусакамі, а яна не хоча — у інтэрнаце сярод разбэшчаных маладых людзей.
Казімір
I гэтая твая Папялушка кожны вечар пасля заняткаў разбірае гарох і бабы? Ці ты ёй змешваеш рыс з просам?
(Ідзе на кухню, вяртаецца з бутэлькай і келіхам.)
М а р ы с я (смяецца)
Яна не ГІапялушка, яна член сям’і. I калі ты застанешся з намі, то, любы сябра, паводзь сябе так, каб твая былая каханка выглядала прыстойна ў вачах сваёй плямснніцы.
Казімір
Сапраўды, моладзь не заўсёды правільна разумее адносіны старэйшых. Яны ўжо не ведаюць, што такое сяброўства?
(Налівае на донца.)
М а р ы с я
Ты катэгарычны. У яе ёсць сябар.
Казі м ір
Таксама студэнт. І,вядома, нігіліст...
( Смяецца.)
Уваходзіць Багуся. Рашуча здымаез пляча кайстру, шпурляе яе на канапу. Сама праходзіць у другі пакой і ляпае дзвярыма.
М а р ы с я
Багуся...
Казімір
Падобна, што студэнт яе пакрыўдзіў. Яна такая бледная і... танюткая.
М а р ы с я
Я была амаль такая ў яе гады.
Казімір
Ты была крамяная і ружовая. Памятаеш, як мы хадзілі ў вандроўку па Дзвіне? Днём плылі на байдарках, а ўвечары ставілі намёты і цешыліся вясёлымі показкамі. Аднойчы я залез у твой намёт,кабразмаляваць табетвар зубной пастай... Зубной пастай...
(Смяюцца разам.)
Маё сэрца раздаірала шкадоба ад таго, што ты спіш і не бачыш, як я смяюся з сябе.
Марыся
Затое ў другую ноч я бачыла, як ты цалаваў Раіну. Яна была рыжая, з рабаціннем на твары.
Казімір
( збянтэжана )
Ты бачыла? He, гэта быў не я... Гэта быў той малады гітарыст, да якога яна заляцалася. Я толькі мазаў яе кефірам, бо за дзень яна спальваларужовую скурку... Якія мы былі маладыя’ Але...
Марыся
Што?
Казімір
Твая пляменніца так і не выйдзе пазнаёміцца са мной?
Адчыняюцца дзверы, адтуль вызірае Багуся. Яна змушана ўсміхаецца і выходзіць да іх.
Б а г у с я
А-а, цёця. Я не заўважыла, што ў нас госці.
(Багуся падае руку Казіміру, той устае і цалуе працягнутую руку.)
Казімір
Казімір, стары знаёмец вашай цёці.
Багуся
Г эта ваш партрэт трымае яна на тумбачцы перад ложкам? Тады я вас ведаю.
Марыся
Багуся! Гэта мой стары сябра.
Багуся
Я так і зразумела. Жывы вы болып прывабны, чым на партрэце.
Казі мір
Я стану для вас яшчэ больш прывабным, калі вы даведаецеся, якя іграю...
Багуся
Вы іграеце? У што — у покер ці ў дурня?
Марыся
Багуся!
Казімір
He, мілае дзіця, я іграю на фартэпіяна.
Багуся
Дык вы музыкант? А мая цёця казала, што вы донжуан і няшчасны чалавек. Хаця няшчасныя людзі лепш за ўсё іграюць на фартэпіяна... ці саксафоне.
Казі.мір
Дарагая Марыся, з гадамі ў цябе развіваецца пачуццё такту.
Казімір і Марыся глядзяцьадно на аднаго.
Марыся ( хутка )
Не,ты разумееш... ты думаеш... Не,я не магла... Я проста сказала ёй, што гы любіш жанчын.
Казімір
А ты не сказала, колькі мне гадоў?
Б а г у с я
Старыя мужчынызаўсёды любяць маладых дзяўчат. Я вам падабаюся?
Казі м ір
Я мала вас ведаю.
Багуся
Няўжо!
К а з і м і р
Вядома, мне падабаюцца маладыя дзяўчаты, але я не прэтэндую на іхняе каханне.
Багуся
А на іхнюю ўвагу прэтэндуеце?
Казі мір
Вядома, яны валодаюць вялізнай жыццёвай сілай, яны здольныя вярнуць моц... Але мне хутка пяцьдзесят, і такія спелыя плады не па маіх зубах.
Багуся
А я бачу, што вашыя зубы ў парадку. I часта плод сам падае ў рукі, для гэтага неабавязкова стаяць пад дрэвам.
Марыся
( здзіўлена )
Багуся, цябе пакрыўдзіў Уладзіслаў?
Багуся
He, цёця. Я сама пакрыўдзіла яго. Здаецца, вы казалі, што ваш сябар жанаты?
Казімір
Так, я жанаты, дзіця.
Багуся
I?..
Казі м ір
I зараз я здыму папругу і надзяру тваю худую задніцу, каб надалей ты не крыўдзіла сваю цётку.
Багуся
Лепш надзярыце задніцу маёй цёці... а яшчэ лепей...
Казімір і Марыся збянтэжана пераглядваюцца.
...А яшчэ лепей, мілы дзядзька Казімір, прывязіце сюды вашу жонку. Думаю, што пакрыўджаная жанчына дасць самую правільную характарыстыку таму, з кім жыве. Можа, гэта хоць трохі расчаруе і ацверазіць маю Марысю.
Марыся бьша ўстала, але адразу апусцілася на крэсла. Яна закрыла вочы рукамі. Багуся ідзе на кухшо і прыносіць яшчэ дзве шклянкі. Налівае ва ўсе пакрыху рому. Падымае шклянку.
За сустрэчу! I за знаёмства.
( Выпівае.)
Казімір
(разгублена бярз шклянку)
Зазнаёмства.
Марыся
(адымае рукі ад вачэй.)
За сустрэчу.
Казімір
Я-я...
Марыся
He злуйся на яе, не сварыся. Яе праўда. Я ўсё роўна буду ліобіць яе. У спрымай усё, як жарт.
Казімір
Маладое пакаленне надта жорстка жартуе.
Багу ся
Я не жартую, я іранізую. Прабач, цёця. He бяры да галавы, a то спаць не будзеш.
Марыся
Я буду добра спаць, не хвалюйся.
Багуся
( Казіміру )
А вы?
К а з і м і р
А я не люблю доўга спаць. 3 гадамі мне шкада часу, патрачанага на сон.
Багуся
I што вы робіце, калі не спіце?
К а з і м і р
Чытаю.
Б а г у с я
I што — дапамагае?
К а з і м і р
О, дапамагае. Я тады разважаю, як філосаф. Мнс здаецца, у гэтыя моманты я адкрываю вялікія ісціны. Я ўзгадваю тых, што жылі да нас, і тыя вучэнні, якія яны складалі для нас. Яны толькі хацелі, каб мы любілі адно аднаго і былі добрымі, чулымі, спагаднымі.
Багуся
А як жа тады зло, войны? Хто прымушаў бамбіць Ірак ці нападаць на бедных палесцінцаў? Дзе ж былі добрыя, калі маладых хлопцаў адпраўлялі ў Афганістан? Хто ж вінаваты за вашае пакаленне? Вашых бацькоў навучылі ваяваць на франтах Айчыннай. Цяпер вы вучыце гэтаму майстэрству маладзейшых. Чаму б нераспусціць усе войскі і не падпісаць новага Мюнхенскага пагаднення?
Казі мір
Калі зла занадта многа, яно абавязкова народзіць дабро... Здаецца, гэта сказаў Шэлі. Папраўдзе, мілая дзяўчына, я не маю права нажыццё.
Багуся
He бярыце ўсё на сябе! Я не вас мела на ўвазе.
М а р ы с я
Здаецца, цяпер ты пакрыўдзіла яго.
Багуся
Вы, абое, выбачайце. А каб больш не сварыцца, мы абмяркуем умовы пагаднення і змацуем усё шчырым братэрскім... ці ўсё-ткі сястрынскім?.. пацалункам.
Багуся падыходзіць да Марысі і цалуе яе ў шчаку.
Казімір хоча нешта сказаць, але спынясцца.
Багуся набліжаецна да яго, заплюшчвае вочы і цалуе яго доўгім пацалункам. Пасля забіраесваю кайстрачку і імкліва сыходзіць.
М арыся
А яшчэ зусім нядаўна мне здавалася, што яна захопленая толькі сваім Уладзіславам і ні пра што не думае.
Казі мір
Янане простадумае, янаразважае. I ты, мая мілая сяброўка, спрыяеш ёй у гэтым.
Марыся
Як?
Казімір
Хаця б тым, што расказваеш ёй пра нашыя адносіны. Яна ўжо не будзе так безаглядна давяраць юнакам.
Марыся
Ты смяешся з мяне. Яна нс мая тайка, яна мая пляменніца. Каб зразумець маю пяшчоту да цябе, не трэба быць відушчай: мы жывём побач ужо другі год.
Казімір
Яна любіць цябе. Так, яна любіць цябе, гэтае складанае, іранічнаедзіця.
Марыся
Ты кажаш — дзіця?Ты сур’ёзнатакдумаеш? Алеўяеўзросце мы...
Казімір
Таму што зараз для мяне яна дзіця.
Паўза.
Map ыся
Хм! Ёй дзевятнаццаць гадоў. I яна ўжо всдае, што такое каханне... Папраўдзе, мне падалося, што ты ёй спадабаўся... I што яны ўсе ў табе знаходзяць?
Казімір
Ты сама мне заўсёды казала, што я прывабны...
Так.
М а р ы с я
І.мпэтны...
Казімір
Так.
Марыся
Пяшчотны...
К а з і м і р
Так.
Марыся
Іты думаеш,штоя
К а з і м і р сапраўды ёй спадабаўся?
Марыся
He. неі не! Нават недумай... (Казімір паціскае плячыма.)
Нядаўна я разбірала рэчы і знайшла наш студэнцкі альбом. Я пакажу табе яго. Можа, цяпер ты зразумееш, чаму я кахала цябе тады?
Марыся ідзеў пакой. Вяртаеццазтоўстым альбомам у руках, кладзе альбом на стол перад Казімірам. Ён разглядае здымкі, яна ходзіць па пакоі, гладзіць і перастаўляе парцалянавыя сувеніры, як рабіў псрад гэтым Казімір.
Казімір
О, глядзі — наш курс... А я ўжо многіх не памятаю. He памятаю нават імёнаў... А гэта хто такая — у самым кутку, з двумахвосцікамі?
Марыся
Каця Разанцава.
Казі м ір
Я не заляцаўся да яе?
Марыся
He, таму і не памятаеш.
Казімір
А гэта, смешная, з пышынай касой?
Map ыся
Мне трэба было скласці спіс, каб ты не пытаўся. Табе не хапае яе імя? Як я раней не здагадалася апісаць кожную паасобку, каб занатаваць для цябе сённяшняга тое, што ты прапаноўваў ім у мінулым?Там ёсцьСвета... прыгледзься,у яесамыя вялікія вочы... ты пісаў ёй цыдулкі і запрашаў у кіно.
Казімір
Мы часта збягалі з ёй з апошняй пары, каб паесці марозіва ў маленькай кавярні.
М а р ы с я
А Дзікава Марына?Ты цалаваў яе ў калідоры на перапынках.
Казі м ір
Гэта было толькі на... другім курсе... А вось ты.
Марыся хутчэй перастаўляе статуэткі, адна з іх падае. Казімір падхопліваецца, ідзе да Марысі, падымае сувенір.
Казі м ip
Ты была самай прыгожай у нашай групе.
М а р ы с я
Ты ліслівіш. Зусім так, як тады. Самае каштоўнае для цябе — вабнасць, гульня ў каханне і недагаворанасць. Ва ўсім. Ты застаўся такім жа нерашучым.
Забірае з ягоных рук статуэтку, ставіць на месца. Ён зноў бярэ яе і робіць выгляд, іпто разглядае.
Казімір
А твая пляменніца — што яна вывучае?
М а р ы с я
(уважліва глядзіць на яго)
Часам мне здаецца, ты ўсё жыццё будзеш смяяцца з мяне, нават не надазраючы пра гэта...
(Адыходзіць да стала, сядае на тое крэсла, у якім сядзеў ён.) Ты пытаешся пра Багусю? Яна вывучае біялогію, і, здаецца, ёй гэта падабаецца. Яна выдатніца.
К а з і м і р
О, гэта такая цікавая навука! I ты кажаш, яна на другім курсе? I яны ўжо рэзалі жабаў на сваіх занятках?
Марыся
Скажы мне, акрамя таго, што ты сышоў ад Марты, акрамя таго, што табе цікава, чым займаецца мая пляменніца, ты нічога больш нехочаш ведаць... пра мяне?Мы небачылісязтабойтры гады!
Казі мір
Я заўжды быў кепскі тактык. Мяне заўсёды цікавіць шмат чаго, акрамя галоўнага.
(Падыходзіць да яе, бярэ за руку.)
...Ну вядома, я хацеў спытацца, ці ёсць у цябе мужчына?
М а р ы с я
Я табе ўжо адказвала. Я адна.