Залюстрэчча для Алісы
Вольга Куртаніч
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2003
што немаведама чаму — з ім — саромеецца свайго шчасця. Баялася, што праз якое шчырае пытанне ён абудзіць у ёй тую—даўнюю — Караліну: памяркоўную, спакойную і... блізкую. Яны не парывалі сувязі, але гэтая сувязь стала амаль па-сяброўску разважлівай.
I толькі аднойчы ён нахіліўся і ледзь-ледзь крануў вуснамі шчаку. Яна не апусціла вачэй і паспела ўбачыць пашыраныя, вільготныя зрэнкі, пяшчотныя і нібыта спуджаныя.
Гэтыя рэдкія стрэчы надалі такому сяброўству таямнічасць, але Караліна не адважвалася прызнацца сабе, што пасля расстання Васіль стаў адначасова больш далёкім і больш блізкім. Ей хацелася бачыць яго шчаслівым, і яна сама дзялілася з усімі сваім шчасцем: адорвала ветлым поглядам, вясёлай усмешкай, цёплым дотыкам пальцаў.
Да яе цягнуліся. Стэфанавы сябры знайшлі, што яна добрая суразмоўніца, ацанілі дапытлівы розум і дасціпна іранізавалі пры ёй са Стэфана. Яны любілі збірацца ў майстэрнях, дзе на мальберце пад плямістай прасціной стаяла няскончаная праца і над усім панаваў пах фарбы, змяшанай з дымам і водарам кавы. Адзінае, чаго не адчула Караліна гэтым летам — спакойнай, будзённай адзіноты. Здавалася — так будзе вечна: і радаснае хваляванне сустрэч, і здзіўленае адкрыццё свету, калі глядзіш нібы праз вочы закаханага партнёра, і бязмежная салодкая стома, уласцівая цяпер іхнім паставам. Здавалася, у любы момант, як Стэфан і Караліна сустракаліся вачыма—сам-насам цісяродзнаёмых,— янычыталі ў іх адно: «Вось я. Табе — маё цела, мая пяшчота, мая цеплыня, мой давер. Бяры іх, я ведаю, ты аддзячыш мне тым самым». I тады ім здавалася, што няма, і ніколі не існавалі ні плёткі, ні зайздрасць.
Аднойчы ён спытаў, ці не хоча яна ў Прагу?
— Гэта горад багоў. Ты павінна яго ўбачыць.
— Прага — гэта цудоўна. Я ніколі не была там. Мы паедзем адпачываць?
— Мой расклад цябе задаволіць: я атрымаў запрашэнне на выставу. Я выстаўлю свае творы, і ты будзеш, як гаспадыня, абносіць гасцей шампанскім... He, я загарну цябе ў прасціну, як скульптуру, і пакажу ўсім толькі на развітанне, каб ніхто не паспеў зразумець, штоты жывая.У наш час няшматвар’ятаў кахаць стод.
— I ты будзеш бязмежна рады...
— Ты будзеш толькі маёй багіняй.
Яны спланавалі сваю паездку на верасень, каб да прызначанага тэрміну Стэфан паспеў сустрэцца са службоўцамі галерэі і абмеркаваць умовы.
А пакуль — ціхамінала лета...
XIV
...I вось яны сядзелі ў кавярні— нанейтральнайтэрыторыі... За вакном зіхацсў шматколернымі агеньчыкамі прыбраны да КалядаўМінск... На цёмным шклевымалёўвалісядва стрыманыя,строгія профілі... Ішоў густы снег .. Яны абодва замерзлі і зараз маленькі.мі глыткамі пілі гарачы грог, адцягваючы размову...
Караліна намагалася не падымаць вачэй, ёй здавалася, што ў яе поглядзе тоіцца — незразумела з чаго? — вінаватасць, і яна злавала на сябе за гэта. Стэфан сядзеў прама, амаль нерухома, толькі рукі, у якіх ён зрымаў гарачы кубак, раўнамерна падымаліся і апускаліся. Яны абое адчувалі небяспеку першага дапытлівага погляду, можа быць,больш небяспечнага, непазбежна-вырашальнага, чым перівы дотык у цноце. Яны стаіліся, стрымліваючы дыханне, але ў нсйкі момант, губляючы трываласць, яны сустрэліся: ён — згоркай усмешкай,яна — стомленай і цёплай.
— Я думаў пра цябе. Я ўвесь часдумаў пра цябе.
Але паміж імі ўжо стала тое, штозавеццарасстаннем.
* * *
Ішлі апошнія дні лета. Нарэшце Стэфан закончыў абсталёўваць хутар, надаўшы яму выгляд ідылічнага сялянскага доміка. Была завезена мэбля, і можна было ўжо прыняць хеўру добрых сяброў, каб адзначыць заканч энне лста і іхні ад’езд у I Ірагу. Зараней вызначылі дзень, атрымалі згоду сяброў. Туды прыехалі архітэктар Віктар ІІалескі, Паліна з дваццацігадовым сынам, які для няцямных здаваўся «кавалерам» сваёй маці, што смяшыла актрысу і адначасова падабалася ёй, атаксама добрыя знаёмцы Стэфана — сталы пісьменнік з жонкай і малады мастак. Ужо некалькі дзён Стэфан не прыходзіўда Караліны,толькі званіў, ёй падалося, што ён пазбягае яе, але яна адагнала гэтую думку і супакоілася. Ён заехаў па яе, дарогаю на хутар то маўчаў, то намагаўся доўга і хутка гаварыць, адчуваючы, што гэтыя перапады настрою трэба тлумачыць, і не тлумачыў. Караліна дзівілася, але не нрыспешвала яго, сярод спёкі размераных месяцаў лета яна аблытала сябе ў кокан шчасця, ахвярна адрынуўшы права нешта вырашаць самой, і гэтая шчодрасць, якой надзелены толькі закаханыя жанчыны, не дазволіла ёй запытаць: «Дык што ж з намі адбываецца ў гэтыя хвіліны?»
А позна ўвечары, калі Стэфан павёў гасцей да возера паказаць ім той грудок, які ён аднойчы такім часам прыняў за русалку, Караліна засталася, каб прыбраць зболывага стол і падрыхтаваць ложкі. Стэфан незапярэчыў.
Яна ўжо сцяліла ў маленькім пакоі, як убачыла на століку тэчку. Час ад часу яна бачыла яе ў Стэфана: там ляжалі накіды, але Караліна ніколі не разглядала іх. Стэфан не любіў хваліцца чарнавікамі, ён паказваў толькі гатовыя працы, увасобленыя на палатне, дзе буяў свет чароўна-маляўнічых фарбаў, нязвыклых вобразаў і метафар. Ён быў таленавітым мастаком, і гэта зазначалі ўсе, хто сутыкаўся з ім.
Караліна раскрыла тэчку, і першае, што кінулася ў вочы, — ліст: адмысловы канверт, пражскі штэмпель. Яна не ўтрымалася і выцягнула паперку. Жонка прасіла Стэфана дараваць ёй памылку, пісала, што кахае толькі яго і чакае яго. Яна захавала ўсе ягоныя малюнкі і божыцца, што больш ніякі мастак, акрамя яго, не ўбачыць ейнага цела. Ліст быў датаваны нядаўнім часам.
Караліна сыходзіла па лесвіцы якраз у той момант, як вярталіся госці. I Віктар Палескі ледзь паспеў падхапіць яе ў той момант, калі яна адчула, што губляе прытомнасць. Ліст упаў да ног Стэфана.
* * *
Ён паехаў у ГІрагу адзін. Іхняе расстанне было надзіва стрыманым, ён увесь час пра нешта думаў, яна таксама была засяроджаная ў сабе. ...I вось зараз яны сядзелі разам у знаёмай кавярні на рагу дзвюх вечаровых мінскіх вулак,упрыгожаных гірляндамі лямпачак і каляровых ліхтарыкаў. Яна ніяк не магла яшчэ паверыць, што ён вярнуўся, як не дазваляла сабе думаць: чаму? А ён неадрыўна глядзеў на яе і толькі бясконца паўтараў:
— Я думаў ііра цябс. Я ўвесь час думаў пра цябе.
1995
ГТеса ў дзвюх дзеях
РУЖЫ ДЛЯ ЧУЖОГА КАХАНКА
Дзейныя асобы:
К а з і м і р — далёка за сорак, маладжавы
М а р т a — ягоная жонка
М а р ы с я — сяброўка Казіміра
Б а г у с я — пляменніца Марысі
П у ч ы н с к і — калега Марысі
I к ар — таксіст
ДЗЕЯПЕРШАЯ
3 густам абстаўлсная кватэра, шмат дробных дэталяў: вазачкі, скрыначкі, парцалянавыястатуэткі.
Адны дзверы вядуць у суседні пакой, другія на кухню.
СЦЭНАПЕРШАЯ
Уваходзяць Марыся і Казімір. У ягоных руках валізка. Спыняюцца пасярэдзіне пакоя.
Казімір
( весела )
Боскае месцейка... Пазнаю...
М а р ы с я
Табе ўсё боскае, што не дома. Тое, што мне ўжо недваццаць, таксама нс мае значэння?
К а з і м і р
Вядома, не.
(Падыходзіць бліжэй, цалуе яе ў дзве шчакі.)
У маім жыцці значэнне маюць толькі дзве рэчы: прыгожае асяроддзе і вытанчаныя жанчыны.
М а р ы с я He скажу, што засталася вытанчанай.
(Праводзіць далонямі па баках: зверху уніз.) Але я рада цябе бачыць. Як ты, чаму да мяне?
К а з і м і р ( здзіўлена ) Але...
Марыся
Зараз, зараз, я згатую каву, і ты ўсё мне раскажаш. Толькі не хлусі, што ты кінуў Марту.
Казімір
Чаму кінуў? Мы з ёю рассталіся.
Марыся
Ці не хочаш ты сказаць, што застанешся ў мяне назаўсёды?
Казі м ір ( смяецца) Чаму ж не? Я заўсёды любіў цябе.
Марыся
Што не перашкаджала табежыць з Мартай.
Казімір
Прабач, што я не захапіў з сабой раскладанкі. Але я так спяшаўся. (Паціскае плячыма)
Пакуль Марыся на кухні бразгае кубкамі і гатуе каву, Казімір абыходзіць няспешна пакой, разглядае парцалянавыя сувсніры, перастаўляе іх і ўвесь час нешта насвіствае.
Ты ўсё адна?..
Марыся
(вызірае з дзвярэй кухні)
Ты думаеш, за той час, што цябе не было, я змянілася?
Казімір
Зразумела. Ты па-ранейшаму любіш волю. Воля — найцудоўная ў свеце рэч. Я ведаю гэта не на словах, сам усё жыццё змагаюся за яе. Колькі дзівосных жанчын прайшло праз мае рукі, а я ўсё баяўся быць не адзін.
(Уваходзіць Марыся з тацай і кубкамі кавы.)
Таму і не засталіся мы разам. Ці не так? Марыся, ты зацугляла б мяне, як лядашчага коніка?
Map ыся
He ведаю.
Каз i м ip
Ведаеш, ведаеш. А так — паглядзі, як добра, — усе зніклі, і засталіся толькі я і ты.
(Сядаюць за стол.)
М а р ы с я
Ты хочаш сказаць, што маё жыццё не ўдалося? Што я нікому не была патрэбная?
К а з і м і р
Ды не, дарагая. Мне зусім не хочацца, каб на пачатку сустрэчы мы пачалі высвятляць адносіны.
Марыся
I пасварыліся, ты хочаш сказаць? Тады табесапраўды не будзе куды падзецца.
Казімір
Прабач, прабач, любка. Я не хацеў цябе пакрыўдзіць. У мяне папраўдзе застаўся толькі адзін блізкі чалавек — гэта ты. Мне не хацелася б бавіць час у гатэлі з прусакамі.
Марыся
Табе ізноў патрэбна спачуванне?
Казімір
У цябе знойдзецца што-небудзь выпіць?
М а р ы с я (намагаецца падняцца) Ром?
Казімір
(стрымлівае яе, падымаецца сам)
Калі ён стаіць там, дзе заўсёды, я знайду сам. Ты ніколі не любіла перастаўляцьрэчы.
Марыся
Твая праўда, я не люблю перастаўляцьрэчы, я не люблю мяняць мужчыні,наогул,затры гады,што мы небачыліся,ні накроплю не змянілася! Табе жыццё дорыць новыя і новыя задавальненні, а мнетолькі новыя зморшчынкі. Ты незаўважыў?
Казімір
(бярэ пяшчотна яе руку і цалуе)
Так, я сапраўды бачу, што ты змянілася. Але хіба гэта так важна для нас абаіх? Ты ўжо не лічыш мяне сваім сябрам? Паглядзі на мяне — я не маладзён, які марыць спадабацца вопытнай жанчыне. Вядома, я не праціўнік цёплых адносін паміж юнаком і сталай кабетай,але мяненетрэбазаваёўваць. I мынесяродтваіх знаёмых, дзе можна гуляць у закаханых. Як мы любілі гэтую гулыію!
М а р ы с я
Мы любілі гэтую гульню... Я здзіўляю цябе?
Казімір
Ніколькі. Мы ведаем адно аднаго з юнацтва. У нас усё за плячыма. 1 мы даўно не хлусім адно аднаму.
(Нахіляецца і пяшчотна цалуе яе ў вусны.)
М а р ы с я
Навоштажхлуслівы пацалунак?
Казімір
Мне проста прыемна бачыць цябе. Я рады, што нарэшце вырваўся.
(Усміхаюцца абое.)
Марыся
Ты можаш тут жыць, колькі хочаш. Але спаць табе давядзецца на раскладанцы.
К а з і м і р