• Часопісы
  • Залюстрэчча для Алісы  Вольга Куртаніч

    Залюстрэчча для Алісы

    Вольга Куртаніч

    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2003
    69.72 МБ
    ...Дворнікі рытмічна слізгалі на шкле, але іх торганне было марным: залічаныя хвілі ўлей узмацніўся. Сядаючыў мяккі,зручны фатэль, Караліна адкінула валасы і ўбачыла над галавой празрыстае вакенца, на якое абрыналіся патокі вады, і ад таго, што так лёгка і ўтульна пачувалася ў палоне дажджу, не ўгледзела момант, як мужчына паклаў ёй на калені ружы, толькі адчула востры дотык у далонь. Ёй стала смешна і ад гэтага кароткага болю, і адтаго, што знайшоўся незнаёмец з апошняй электрычкі, які зацікавіўся ёю, і ад таго, што іхняя прыгода толькі пачынаецца. Яна забылася нават, што не ведае ягонага імя, але гэта было зусім нязначным зараз.
    Ён па-майстэрску вёў машыну, і яна пачала ціхенька падпяваць у такт музыцы, што лёгка і ненавязліва гучала ў салоне машыны.
    — Мы едзем да мяне. Т ы згодна?
    Ён спытаў, не павярнуўшыся. I ў гэтае імгненне яе ахапіў жах з таго, што яна зусім не ведае ні яго, ні ягоных звычак, ні ягонага
    жыцця. I, не маючы надзеі, што яе пярэчанне будзе ўспрынятае, прамовіла:
    — Не-не, толькі не зараз. Я не хачу да вас.
    Ён адразу пагадзіўся, прыцішыў ход машыны і запытаў, дзе яна жыве. Караліна нейкую хвілю вагалася, але назвала адрас. Ён прапанаваў цыгарэту, і яна не адмовілася. Караліна зусім блізка ўбачыла ягоную руку, пальцы, якія падносілі запальнічку. Паліла і ўвесь час разглядала яго краем вока: адкрыты твар, доўгія густыя валасы, дарагі строй, на якім дождж пакінуў плямы, рукі, што трымалі абаранку руля, — моцныя і загарэлыя, яны прыцягвалі погляд і выклікалі дзіўныя, яшчэ не зразумелыя жаданні.
    У адну хвілю яна адчула сябе бездапаможнай, зусім маладзенькай і... супакоілася.
    — Спыніся тут, — папрасіла Караліна.
    Ён моўчкі выйшаў з машыны, адчыніў ёй дзверцы і правёў пад парасонам да пад’езда, але (яна не паспела ні запрасіць яго, ні адмовіць у візіце) павярнуўся і пайшоў назад.
    У ліфце зусім нечакана для сябе Караліна зразумела, што плача, нахіліўшы твар да пяшчотных ружаў. Яна не хацела асэнсоўваць таго, што адбылося і што не адбылося, бо яе эмоцыі значылі больш, чым просты расклад падзей. А чаканне будучага заўжды выйграе перад мінулым. Трэба толькі навучыцца чакаць...
    Калі праз колькі хвілін зазвінеў тэлефон, Караліна была ўжо заспакоенай,упэўненай,гэткай вежай,дзе наверсесхаваная любка-душа: даскокні, гожы малойца, пацалуй у вусны гарачыя, а я табе пячатку на лоб — трэсь! — вось знак, што будзеш маім...
    Ды ўся яезаспакоенасць абрынулася адразу,калі пабеглалюбка-душа насустрач невядомаму: вось ён, жаданы, гаворыць знаёмым ды чаканым голасам:
    — Ты паспелапрыняць душ? Праз пятнаццаць хвілін мы едзем вячэраць.
    Караліна толькі сказала «так», і адразу ж нейкая вар’яцкая радасць, смех, узбуджэнне паглынулі яе; яна бегала па пакоі, вышукваючы рэчы і раскідваючы пры гэтым бялізну, спадніцы, пацеркі і бранзалеткі. Праз пятнаццаць хвілін янавылецелаз кватэры,дзе панаваў хаос, які за паўгадзіны маглі зрабіць тры рабаўнікі.
    Караліна спускалася ў ліфце і радавалася таму, што зусім не ведае мужчыны, з якім ідзе вячэраць: ні ягоных звычак, ні ягонага жыцця, і можна было яшчэ ствараць яго для сябе, прыдумваць. A гэта давала ёй права на памылку.
    V
    Яна сустрэла Васіля дома, лежачы на канапе. Ён пазваніў, каб дамовіцца аб сустрэчы. Караліна не хацела развітвацца з ім на вуліцы — пяць гадоў амаль сяброўскага суіснавання шмат значаць для абаіх! Яна лічыла, што яе прагматызм, які заўважалі ўсе знаёмыя, — штучны, несапраўдны; сапраўднае ж у ёй — жаночая непрадказальнасць і эстэтыка: у пачуццях, справах, жаданні бачыць вакол прыгожыя рэчы і неардынарных людзей, і нават праца — гэтыя несканечныя сустрэчы з суразмоўцамі, — адпавядала стэрэатыпу такога эстэцтва. Яна магла запісаць гадзінную размову і выбраць з яе для эфіру дзесяць хвілін, не парушыўшы ход гаворкі.
    I яна, як кожная жанчына, імкнулася прайграць момант развітання, як на сапраўднай сцэне: годна, спакойна і прыгожа. Васіль, як зазвычай, адчыніў дзверы сваім ключом і адразу адчуў перамену: Караліна была ўзбуджанай, нервова-вясёлай.
    — Што здарылася, Караліна?
    — Усё добра... Мы не бачыліся некалькі дзён, і я хацела пагаварыцьзтабой...
    Ён падсеў да яе на канапу, нават не пацалаваўшы ў шчаку, меў разгублены і напружаны выгляд, і яна падумала, што збіраецца выступіць перад ім у ролі жорсткай і неўласцівай ёй; а потым, каб змяніць сітуацыю, ёй прыйдзецца выдаваць сябе за сядзелку, якая апякае невылечна хворага, гаварыць словы суцяшэння, і, магчыма, пасля ўсяго яны разам будуць плакаць над сваім няўдалым раманам. Ён выглядаў такім стомленым, такі.м прыцятым ад прадчування і адчування яе ўпэўненасці ў сабе, сваіх сілах. Караліна сапраўды была цяпер узнёслай і моцнай... яна сумелася, адцягваючы вырашальную хвіліну.
    — Я такая эгаістка!.. Ты будзеш вячэраць?
    Васіль згадзіўся і асцярожна, як шкляныя, паднёс да вуснаў яе рукі, пачаў цалаваць кожны пальчык. I, пэўна, ягоны спакой быў бы выратаваны, калі б Караліна не прашаптала:
    — Я такая шчаслівая... эгаістка.
    — Ты шчаслівая?
    — Так.
    I з таго, што жанчына, якая належала яму столькі гадоў, ніводнага разу не прызналася, што пачувае сябе шчаслівай з ім, ён мог лёгка зрабіць выснову, што не мае ніякага дачынення да гэтага прызнання: бо тады чаму адчуў ён трывогу і занепакоенасць?
    Караліна не бачыла ў ім ані мужа, ані ворага — яна весела і лёгка напявала на кухні, рыхтуючы вячэру на дваіх. Так сястра шчыруе для брата.
    Караліна ўвесь дзень і зараз, увечары, завіхаючыся на кухні, прыгадвала ўчарашнюю падзею: паездку ў рэстаран, успомніла, як у нейкі момант, седзячы за столікам, пры сцішнаватым святле свечак, яназразумела, што яе спадарожнік не проста прывабны, a вельмі прыгожы,з антычнага складу тварам. I ў тойжа момантяна перахапіла погляды дзвюх жанчын, што сядзелі за суседнім столікам; тое быў выраз дагодлівай адданасці і ўзвелічэння. Караліна адчувала, што яны назіралі за імі цалюткі вечар: як мужчына ў танцы лагодна прыціскаў да сябе жанчыну, як ён піў віно, падпальваў ёй цыгарэты, як казаў нешга вясёлае, — і тады разам з Каралінай усміхаліся жанчыны за суседнім столікам.
    Васіль зазірнуў на кухню, але Караліна была паглыбленая ў свае думкі, яе вочы свяціліся радасцю. Ён хацеў гукнуць яе, але нерадумаў і ціха сышоў з кватэры.
    А Караліна ўзгадвала зноў і зноў, як марудна ехалі яны ўначы і яе галава была ўладкаваная на мужчынскім плячы; яна адчувала, як той час ад часу паварочваўся і ўдыхаў водар яе валасоў, a поз’ым некалькі хвілін пяшчотна гладзіў яе калені... Яны зайшлі ў кватэру, імкліва апусціліся на кілім і, не марнуючы ні хвіліны, заняліся каханнем... А потым ён асцярожна нёс яе з ванны ў ложак, і як толькі яны леглі, ён заснуў, моцна трымаючы яе ў абдымках. A яна ўсё шаптала ягонае імя: Стэфан, — такое ж незразумелае, як і ён сам...
    VI
    Стэфан пазваніў толькі праз тры дні, быў выхадны, і Караліна затрымалася ў ложку.
    — Мне сумна піць каву ў адзіноце. Ты не хацела б заехаць да мяне?
    Праз паўгадзіны Караліна ехала ў тралейбусе, які цягнуўся праз увесь горад у такі нечакана спякотны для вясны дзень. Здаецца, гэтыя тры дні ацверазілі жанчыну, а штохвіліннае чаканне і прыхаваная трывога надалі яе вачам хваравіты бляск. Яна была незадаволеная сваім рашэннем ехаць па названым адрасе, узгадваючы сухі тон, якім ён размаўляў з ёй, нават не папытаўшы, чакаць яе ці не.
    ...Ен выйшаў на званок, трымаючы ў руцэ пэндзаль, адразу адчуўся моцны пах фарбы. Караліна зайшла і зразумела, што трапіла ў майстэрню. Яе незадаволенасць сабой знікла: Стэфан дазволіў ёй наталіць цікаўнасць, даючы магчымасць пазнаёміцца з ягоным жыццём. Нават у гэтым была мужчынская перавага, бо, запомніўшы імя і прыкмеціўшы рэпарцёр, ён змог знайсці яе і даведацца нумар хатняга тэлефона. А яна да апошняй хвіліны не ведала пра яго анічога.
    Майстэрня былаз двух пакояў.У невялікім першым пакойчыку стаялі буфет, пліта, тэлевізар і некалькі фатэляў.
    — Ты згатуеш каву?
    Ён паказаў ёй,дзе стаялі філіжанка,кубкі, ляжалікаваі цукар.
    — Мы вып’ем кавы. Хутка я буду вольны.
    Яназасталася ў першым пакоі гатаваць. Пазней на знятую са сцяны дэкаратыўную драўляную тацу паставіла гліняныя кубачкі з духмянай кавай.
    Яна наблізілася да Стэфана і працягнула яму тацу. Яе вочы поўніліся абурэннем. Паперадзе, на адлегласці некалькіх крокаў, на белых прасцінах ляжала голая дзеўчынёха. I ейныя вабы ажывалі асобна на палатне, на якім пісаў Стэфан.
    Ён, нібыта не разумеючы маўклівага абурэння, акуратна зняў кубачак і доўга нюхаў, покуль зрабіў першы глыток. Увесь час, як ён піў каву, натуршчыца ляжала, не варухнуўшыся. Караліна не знаходзіла словы, не ведала, як сябе павесці ў такой сітуацыі, і ў той момант, калі яна вырашыла сысці, Стэфан сказаў:
    — На сёння ўсё, Луіза. Можаш надзявацца.
    Маладая дзяўчына ажывілася, усміхнулася зусім па-дзіцячы, адкрыта і шчыра. Яна ўжо надзела лёгкую сукенку, і Караліна, каб прыхаваць разгубленасці., прапанавала ёй кавы. Давялося зварыць яшчэ адну порцыю. Луіза не затрымалася надоўга. Стэфан нічога не тлумачыў, і Караліне падалося, што калі яна пачне папікаць ці абурацца, то стане падобнай да непрыстойна крыклівай жонкі, якую пакрыўдзіў муж. Яна толькі адвярнулася ад Стэфана і пачала разглядаць карціныЛІаадной сцяневіселі афішы да выстаў, сярод імёнаў паўтаралася адно: Стэфан Загражскі.
    — Гэтаты? — папыталася Караліна.
    — Так.
    — Я ведаю тваё прозвішча, я чула пра цябе раней.
    Праз вялізныя вокны майстэрні свяціла шчодрае сонца, і Караліне падалося, што ягоныя промні сканцэнтраваліся пасярэдзіне, дзе ложак і бялюткія, цнатліва-чыстыя прасціны. Ёй захацелася наблізіцца да ложка, каб ірапіць у празрысты,зіхатліва-мройлівы прамень. Стэфан падышоў і дакрануўся да яе рукі.
    — Хачу бачыць сінюю ваду і зялёную траву. Гэта магчыма?
    Яна адуазала пытаннем на пытанне:
    — Мы паедзем за горад?
    — Калі ты не супраць. Мне падабаецца, што ты гатуеш добрую каву.
    У машыне яны ехалі моўчкі, зусім як чужыя, яна адкінула галаву, заплюшчыла вочы і паспрабавала разняволіцца, але ў думках увесь час пракручваліся розныя драбніцы, звязаныя з іхнімі адносінамі. Толькі за горадам ён павярнуўся да яе і сказаў:
    — Я мог пазнаёміць цябе са сваімі сябрамі, мы зрабілі б такі міленькі пікнічок. Ты слухала б размовы пра канцэпцыю Фукса і Далі, пра школу Малевіча і манументалізм...