• Часопісы
  • Залюстрэчча для Алісы  Вольга Куртаніч

    Залюстрэчча для Алісы

    Вольга Куртаніч

    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2003
    69.72 МБ
    Паветра электрызуецца, конікі трашчаць, як заведзеныя, месцазнаходжанне засакрэчана; парламенцкі дзяржсакратар трымае справаздачу ў міністэрстве эканомікі, ён апраўдваецца, але насядае, можа абвінаваціць: «...у выніку прадастаўлення Турцыі для выпрабаванняў нямецкага цяжкага танка «Леапард» узнік канфлікт... з’явіўшыеся ў апошні час публікацыі натэму паставак нямецкай разведвальнай машыны «Фукс» у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты не адпавядаюць рэчаіснасці...» На пергаментным тва-
    ры дзяржсакратара не дрыжыць ніводзін мускул, ён дастае словы з вузкага роту, як дасіаюць кінжал, вострае лязо, умелая агранка, напамін пра вайну, што паробіш — спадчына.
    Носьбітінфармацыі — унук аматара батанікі, ён паказвае месца, дзе паўстагоддзя та.му ўзарвалася бомба, накрыўшы дубы, стары маёнтак,дубы, аранжарэю, дубы, паркавую скульптуру— мармуровага анёлка, і, уявіце сабе: выбух паклаў стогадовыя дрэвы, аранжэрэя склалася, як картачны дамок, пахаваўшы пад сталёвай арматурай і бітым шклом усе гэтыя крокусы, фікусы, фінікі, гібіскусы, пальмы. Шквал ветру пашкодзіў маёнтак, разбурыў частку сцяны, мур, з якога скочыла ў старажытны Рэйн блакітнавокая Ларэлея; уявіце сабе, — працягваў ён, — калі дым, пыл і друз аселі (а прайшлі доўгія хвіліны, пакуль тое адбылося) у эпіцэніры выбуху, у самюткай варонцы застаўся ляжаць анёлак... Вы яго зараз пабачыце... паркавы небажыцель — мармуровы анёлак, якога лёгка можна было сустрэць у старасельскіх, смаленскіх, рагачоўскіх, вялікадзяржаўных алеях, стаяў на пастаменце, гулліва аглядаючы нас з вышыні. Я пакланілася яму, як старому знаёмцу. А спадарожнік крыкнуў: «Паглядзі на Рэйн, гожы, славуты Рэйн! Хіба цябе не ўражвае ягоная веліч?»
    Так-так, заканамернае развіццё падзей: выжывае мацнейшы і, акрамя таго, мне карцела знаходзіцца ў новым месцы, амаль свяшчэнным, куды не дасягае атрутная пара чалавечай незадаволенасці, чалавечай разлютаванасці і чалавечай жоўці, барацьба — прывілея жабракоў; не хочацца назаўжды заставацца ў краіне, дзе паветра пахне супам для маламаёмных, а большасць суайчыннікаў давяраюць радыё, як духоўніку, хаця ў эфіры пралюбадзейнічаюць супрацоўнікі сіраты,дзятдомаўца і гомасэксуаліста — галоўнага рэдактара найыянальнай FM-хвалі. «Што новага вы нам скажаце? Вы сёння хто, гаспадзін Начальнік: дзевачка альбо мальчык? Свет вам падаецца жорсткім ці рамантычным, слашчавым; кашчавым; паскудным; цнатлівым?..» Дзяўчыне патрэбны ўпрыгожванні, танныя цацкі, ёй патрэбны шаўковыя панчохі і строі, яшчэ лепей — прыгоды, ёй бы хацелася паляжаць у ложку з сапраўдным мужчынам, падобным на прэзідэнта, дзяўчына падстаўляе свой зад і абапіраецца на круглыя калені, дужыя далоні, надта вялізныя, каб належаць прадстаўніцы слабога полу; шырокі ложак, вузкі праход і да т. п.
    — Ты ўсё яшчэ раўнуеш?
    — He.
    — Ты жывеш, памятаючы пра здраду, ты не можаш ад гэтага пазбавіцца?
    — Лепей гэта была б здрада.
    — Я не разумею: то раўнуеш, то сама кажаш, што здрада для цябе не мае значэння.
    -— ...Mae значэнне... Але лепей бы гэта была здрада.
    — У нас нічога не было, я не спаў з ёй.
    Так, ты не спаў. Толькі калі яна сварылася са сваім «параненым у галаву» міліцыянтам, мой муж браў яе за руку і заводзіў у гасцініцу,дзездымаўнумар наўсюноч... ці некалькі начэй... дзён... Далібог, маладзіцы, якіх ратуюць ад узурпатараў у мэбліраваных пакоях, не дораць на памяць свае фотаздымкі...
    Гэта занадта; усё магло скласціся іначай, але ўсё склалася своечасова для таго, каб не мець права на папрокі. Мы мроілі бяспечнымі адносінамі — і штодня набівалі свае сэрцы, як чучалы для гасцёўні, шротам абыякавасці, непрыязнасці, гідлівасці, стомы, спрэчкамі і звадамі, даходлівымі лозунгамі пра ўзаемадавер, узаемапавагу і нават сімпатыі адзін да аднога, дурні, — ду.малася абодвум; дурні, — але працэс пайшоў, «сёння табе не ўдасца разыграць спектакль, я бачу цябе наскрозь...усяго наабяцаюць; хочацца верыць—не хочацца верыць; дакажы сваю добранамернасць; «я за дэмакратыю... а ты пра што?»
    Армія патрыётаў выходзіла тым часам на вуліцы, хаця справа не тычылася іх кар’еры, а толькі кар’еры іхніх лідэраў; гэтыя прайдзісветы зноў наперадзе, яны зноў прадбачліва папярэджваюць: што будзе з кожным паасобку і з ўсёй краінай, калі яны, гэтыя суперпатрыёты, не прыйдуць да ўлады. «Ні адзін з нас, — крычэлі яны, — не хоча жыць за мяжой, мы толькі хочам, каб жыццё тут было падобнае на жыццё за мяжой». Так кляліся паэты і... ад’язджалі ў Амерыку выбіваць кілімы, заліваць гудронам дахі, спакушаць фрыгідныхкабетз нацыянальных дыяспар;так кляліся палітыкі і, забыўшыся на народ, старанна даказвалі сваю грунтоўнасць на замежнай палітычнай сцэне, імітуючы асабістую значнасць, ідэйнасць і дзейнасць, ды хто толькі ні выказваў сваю прыхільнасць масам!— заўсёды прымітыўнырацыянальныэгаізм пераважваў, і народ выступаў за «не самых разумных, але ж сваіх», за навічкоў — местачковых балванаў, за старую гвардыю — былы партактыў, апаратчыкаў, цэкоўскую школу, сталёвыя мазгі (гэтыя не дадуць насміхацца над радзімай, яны ўжо ж гатовыя панавесці парадак!).
    ...Ты не там, ты не ў натоўпе. Ты перастаў давяраць лідэрам: левым, правым, камуністам, дэмакратам, ідэйным, рэлігійным, прадстаўнікам улады, прадстаўнікам апазіцыі. «Чым горай, тым лепей», — новы славянскі лозунг, створаны для рэспубліканскага карыстання, унутрыведамаснай чынавецкай парукі, маўклівага бунтарства рабочых і сялянскіх мас; сабатаж — вось што такое
    патрабаванне часу, якому падпарадкоўваюцца нават сямейныя пары: быць шчаслівымі непрыстойна, калі радзіма ў небяспецы. Нам зноў не хочацца разумець адно аднаго, затое хочацца, каб нехта старонні разумеў усё: ад першага да апошняга слова. Ты мітусішся, засяроджаны на асабістым горы і ўласным шчасці; ты перастаеш хаваць фотаздымак маладой дзяўчыны, але старанна змываеш ейны пах, дотыкі, словы (нібы словы, нават з тэлефоннай размовы, могуць выступіць экзэмнымі плямамі на целе, горка-гаючай жывіцай),ты сочыш за сваёй няўрымслівай спадарожніцай у начных снабачаннях, ты наогул кепска спіш і часта ўздыхаеш. Каб не падацца нетактоўнай і назолай, паварочваюся да цябе спіной і... што?ты не варты ейнагаложку? і... ты не вартымайго ложку... Меланхоліязадавальняецябе,напаўняежыццёсталага мужчыны навюткім сэнсам, тайнай адзнакай, нібы ён цяпер належыць абраным', «мае спачуванні,дарагі... я не хачу набліжваць час, калі ты апранеш рытуальны чорны строй і пасыплешпопеламгалаву»; прэч дыктатуру пачуццяў, хай усталюецца натуральны парадак рэчаў, ісціна: як гукнеш, так і адгукнецца.
    Запознены ўжо хвіліну стаяў на адным месцы, раскачваўся нервова і ашаломлена, ён знайшоў, за кім імкнуўся на пах; аб’ект ягоных пошукаў рушыў на зялёнае святло, а мужчына так і застаўся на месцы, аслеплены адкрыццём: ён павінен быўзаставацца да канца, да самюткай развязкі, а іначай яму не варта было ісці ў палітыку. Ён жа сам абраў сабе ролю палітыка (прызнаўшы там самым, што архітэктура, гісторыя і нават паэзія больш сумніўны занятак, чымся вялікая палітыка), а гэтая роля часцяком супадае з роляй пакутніка. Разважаючы, Запознены правёў вачымаТонкую Бананавую Скурку, чые блізкія продкі скаралі Еўропу, як далёкія — пальмавыя лясы, мне нідзе не знайсці прыбежышча; ён намерыўся ісці назад, у бок гатэля, і Карлштрасэ хісталася пад ягонымі крокамі, як палуба ў хвіліну бяспекі, але ніхто вакол не думаў пра крушэнне і буру; можа быць, тутжывуць толькі моцныя, дужыя, упэўненыя, — думаў Запознены,— народ, адаптаваны да землятрусаў; да ўзрушэнняў. Доказ атсутнічаў; тут таксама адбываецца рэстаўрацыя; рэспшўраваны нацыяналізм; Тонкая Бананавая Скурка пахне не парфумай, а салодкім пахам спаленай чалавечай скуры, болем і потам патыхае яе лёгкая хада, пачварнымі вопытамі адных разумных істот над другімі.
    «Мізэрная здабыча ўцякла»,—су мна зазначыў паляўнічы, начныя матылі віюцца над соннай ружай, чорнай ружай неўразумелага гатунку.
    Жонка — вось хто чакаў ад яго мемуараў, дзе былі б названы імёны: сляпых у ролі павадыроў, вучняў у ролі правідцаў, д’ябла-
    вы гульні, д’яблавы хітрыкі, масіраваная атака на розум нсразумных, сонрозуму...; верная саратніца павінна ведаць, што ён не спацьме ў ганаровай дзяржаўнаіі труне, накрытай рэвалюныйным штандарам, ён перастаў быць сімпатычным нават у вачах дыпламатаў — грамадзянін эпохі незалежнасці, пераможаны нявартымі яго; сімвал пагарды, хаця мог бы звацца сімвалам любові да радзімы, бо ён любіў моцна, самааддана, можа, нават, мацней, чым тыя, хто застаўся ў межах радзімы, ён мог яшчэ ідэалізаваць народ са свайго далёкага-далёка, але народ канстатаваў: здраднік, варты такой долі. Але і гэтага было недастаткова... Антыпатыя да чырвонага зрабіла яго выгнаннікам, прысаромленым вучнем вялікіх папярэднікаў, што загінулі ў змаганні за незалежнасць краіны; Запознены не прыйшоў позна, ён затрымаўся на болей, чым таго патрабавалі абставіны, мільёны даверылі яму сваю будучыню, і ён не апраўдаў даверу...
    Ён ішоў, не звяртаючы ні на каго ўвагі, крочыў паспешліва, не беручы пад увагу, што яго абачліва абміналі: адзінокія, умоўна знаёмыя, цесныя парачкі, маладзіцы ў супербліскучых панчохах, чыноўнікі з залысінамі і скуранымі папкамі, замежныя турысты, энцыклапедысты, рамантыкі, удачлівыя і няўдачлівыя, сацыял-дэмакраты, нацыяналісты, унукі нацыстаў і нашчадкі ахвяр нацызму. Запознены гатовы быў закрычаць: ён у лесе, сярод дрэваўлюдзей, у самым гушчары, ён заблукаў і не зможа доўга пратрымацца ў гэтым лесе, нават калі зважаць на тое, што лес — любімы вобраз нямецкіх паэтаў. Karo з нямецкіх паэтаў ён чытаў у арыгінале?.. Ён сам выйшаў з хваёвых лясоў, дзе даўно ператварыліся ў глебу, ігліцу, жывіцу і мох забітыя суайчыннікі; большасць з іх магла дажыць да гэтага часу, калі б не было вялікай нямецкай гісторыі, вялікіх нямецкіх паэтаў, вялікіх нямецкіх філосафаў, бацькі і заступніка сусветнага пралетарыята і фюрера — найвялікшага неўрасценіка XX стаіоддзя.
    Краіна, дзе знайшоў прытулак Запознены — хіба і сёння не здатная яна на любое ашуканства? «Гэта вайна, а не прыгодніцкі раман;вайна працягваецца», — разважаў Запознены, але і гэтага былонедаспіаткова. ...Што такое: пасеяць Смерць? IІібытаСмерць — гэта зерне, як пшаніца ці жыта, паміраць збірайся, а жыта сей; сейбіт — той, хто поўнай жменяй налева і направа раскідвае жудаснае, ядранае, змрочнае, правакацыйнаезерне нябыту. «...не прыгодніцкі раман для непаўналетніх». Але і гэтага было недастаткова. Ён заўважаў непаўналетніх, малалетніх, падлеткаў еўрапейскай краіны: іхняя жыццярадаснасць падавалася яму абнадзейваючай уседазволенасцю, здаровы выгляд — істэрычнай руплівасцю, разбоўтанасць — смуткам па ўпарадкаванасці і парадку, іхняе адзенне — выклікам грамадству, іхнія думкі — карычнс-