Залюстрэчча для Алісы
Вольга Куртаніч
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2003
Яна не зведала настальгіі па чырвоных гальштуках, па стройных піянерскіх шыхтах, рачоўках-прысягах; калі яна падрасла і
стала падлеткам, яе дзіцячы рай ператварыўся ў бардэль, Галівуд, кітайскі квартал, сумятню (3 трохдзённымрабочым візітам у нашай краіне пабывала кітайская дэлегацыя на чале... гэта першы афіцыйны візіт такога высокапастаўленага прадстаўніка...), трывіяльнае мяшчанскае пачуццё меры і прылікаў, што гарантавала адчуванне асабістай бяспекі, аднаасобнай бяспекі, шматмільённа-чалавечай бяспекі змянілася безбар’ерным усюдыісным асабістым уседазволам без памежжа і рысы, за якую няможна... ня-можна... можа, а...
«Вы, свінні, што вы зрабілі з маім юнацтвам? свінні, перад вамі былі насыпаны перлы, багацце, якім можна было надзяліць усіх, а вы стапталі яго ў бруд, бо вам мілейшы быў хлеб і цёплае сялянскае пойла з бацвіннем і лебядой», — хіба ж так скажа Дадутка? Яна выйдзе з душа, вытрэ мокры парцалян з цела і пойдзе на кухню, каб згатаваць ранішнюю гарбату.
Праз нейкія паўгадзіны маладзіца замкне кватэру, рушыць на прыпынак грамадскага транспарту, сядзе ў перапоўнены аўтобус і даедзе да працы; там у рэдакцыі газеты «Л ітаратура — мастацтва» ўжо сядзіць за суседнім камп’ютэрам яе каляжанка, пляткарка, напарніца, супсрніца, наперсніца.
«Рэвалюцыя непазбежная, кроў непазбежная», — разважае Запознены, які не змог прыйсці да ўлады, у прыдатны для яго час народ не пайшоў за ім. Народу не спадабалася тое, што ён не ўсміхаецца, ніколі не ўсміхаецца, а толькі абяцае вярнуць мову і сімвалы, «разабрацца» з тым і з тым... і ні слова пра хлеб. Ен прызываў народдумаць, з кім ён і куды ідзе, а народ думаў толькі пра хлеб. I працоўны клас, гегемон рэвалюцый, той самы шматтысячны, мільённы неадаптаваны сялянскі мігрант ду.маў толькі пра хлеб, бо час нібыта стаўся спрыяльным і для яго, — трэба толькі схапіць Бога за бараду і аддацца працы: хто не ўмее — чэснай, хто ўмее — нячэснай, але затым, затым крыху пазней, чым ні займайся, усё адно не заробіш... нават на хлеб; неадэкватная налогавая палітыка, дэнамінацыя, інфляцыя, курс валюты афіцыйны, курс «чорны», рост коштаў, а хлеб даражэе, даражэе, даражэе...
Запознены перастае піць каву, адсоўвае кубачак і дастае насоўку, доктар гістарычных навук, археолаг-аматар, сціплы рамантык і паэт выцірае ўзмакрэлы лоб, высокі лоб дзяржаўнага дзеяча. Зараз тры гадзіны дзесяць хвілін, дзень, нядзеля, ён не ведае, куды сябе падзець, хіба што пайсці ў офіс, які яму аплочваюць заходнія фундатары з фонда развіцця дзмакратыі ў асобна ўзятых краінах, як і ложак, на якім ён спіць разам з немаладой жонкай, як і прэсу, з якой ён «чэрпае» інфармацыю для разваг, як, зрэшты, і кубак чорнай кавы з каньяком... у офіс, каб заната-
ваць думкі, якія толькі-толькі прыйшлі ў галаву: усё тыя ж думкі, але ў новай інтэрпрэтацыі, дзе герой — ён, бо па-ранейшаму толькі ён здольны вызваліць сваю кінутую краіну ад «камуна-фашызму», пры спрыяльных абставінах, вядома... у офіс, і як толькі думкі занатуюцца ў словы і фразы, ён адправіць гэтую ўказалаўку (рашэнні з’езда —у жыццё, палітінфармацыі; селектарны сход; адзіны палітдзень з сённяшняга дня ўведзены ва ўсіх абласных гарадах нашаймашдойнезалежнайрэспублікі) факсам, націснекнопку (будучы ў адной з азіяцкіх краін, прэзідэнт суседняй з намі дзяржавы азадачыў не толькі прымаючы бок, але і сваю ахову; ён вырашыў пакатацца на лодцы; ахоўнікам давялося скочыць іншую лодку, якая завіхлялася ад іхняй неспартовай масы і спартовай няўклюднасці; але з ядзерным чамаданчыкам, які моцна трьімаў у руках адзін з ахоўнікаў, нічога не адбылося; так яны плылі па азіяцкай рацэ — прэзідэшп / ядзерны чамаданчык з праславутай чырвонай кнопкай); факс прыйдзе ў пакінутую, але незабытую краіну, каб запэўніць дзесятак яшчэ верных паплечнікаў, што ў іх ёсцека павадыр, які гатовы змагацца і за іхнюю будучыню таксама; замежная папера на роднай мове імгненна апынецца па прызначэнні, але перад тым паспяхова асядзе праз спецсродкі на спецпаперу спецслужб абедзвюх нядружных дзяржаў... Той, хто прагне дачакацца паўстання, мусіць чытаць свае казанні аднадумцампартыйцам, а палітычныя заклікі — гегемону. Адзін быў скочыў на бранявік, і яго ўсе пачулі. А табе слабавата ўскараскацца на танк, танк, уліты ў цэмент, помнік 40-х гадоў, сімвал нязломнай барацьбы з германцамі?.. Хіба ты думаеш, што танк стаіць адно на цэнтральнай плошчы сталіцы? Ты памыляешся: па ўсёй тваёй краіне, вытыркаючы дулы, цэляцца чорнымі жоравамі, забітымі пылам, няпамяцтвам і павуціннем чорныя, рудыя, срэбныя, белыя, зялёныя, шэра-бура-малінавыя, свежапафарбаваныя танкі ля вёсачак, у якіх заднія хаты, старыя сялянскія хаты марудна з’язджаюць, забрыдаюць, заварочваюць у лес...
Тры гадзіны дзесяць хвілін, нядзеля, Швальмштат спіць, дакладней, робіць выгляд, што спіць, па добрай волі, а не па прымусе, не чутно барабанаў і труб, карычневыя юнакі, азіраючыся, ходзяць па вуліцах, яны не носяць форму Арміі выратавання, але яны ведаюць сваё прадвызначэнне. Іхнія дзядулі і бабулі служылі рэйху, знішчалі габрэяў і цыган, заваёўвалі краіны, вялікія краіны, о, вялікі народ, іхняе юнацтва было скіравана на служэнне аднаму чалавеку, і разам з тым — усёй арыйскай нацыі, яны балявалі ў Еўропе і клаліся на вечны спачынак, вечны, вечны, халодны спачынак у далёкай краіне, дзе габрэі, цыганы, татары, расейцы, кіргізы, абхазы і ненцы жылі як бра-
ты, трасца бяры іх, гэтых братоў савецкай краіны, столькі нацый, неверагодна, колькі было іх на самой справе, вартых комінаў Майданэка, і Саласпілса, і Хатыні. Забітыя працай мужчыны і жанчыны, тоўстыя і худыя мужчыны і жанчыны, сівыяссохлыя-сялянскія-всдзьмакі, іхнія брудныя дзеці з вялікімі ад жаху вачы.ма, падлеткі з вачыма, поўнымі помсты і ідэі пра будучае будаўніцтва светлай будучыні, будуць-будуць-янысведкамі-ка.мунізму, адбудуюць свой рай на адной шостай частцы сушы...
«Віна, ты хочаш віна?» — папытаў Уладальнік. Калі піць, дык французскае, добрае, з аскомінай, французскае, час прывучацца да лепшых гатункаў, якіх на тваёй радзіме, мілы Уладальнік, заўжды бракавала. Ды і калі табе па кішэні было добрае віно, хіба што гарэлка — айчынны напой, хіба што шампанскае — канчатковы прадукт, апошняя стадыя перапрацоўкі, чыстай перапрацоўкі! — саспелых мясцовых яблыкаў. Сідр, вось што ты можаш сабе дазволіць, ліманад«Жывекраіна!», жыгучку, якая лезез роту, не можа затрымацца ў сзраўніку, набітым салам, варанай бульбай, таннай смярдзючай каўбасой, большую частку якой складаюць карысныя харчовыя дабаўкі\ соя, гарох, капуста і эмульгатары.
Ён замовіў віна ў прыце.мку пасляпалудзеннай кавярні, дзе пілі піва швальмштаццы з простымі нямецкімі пачуццямі і простымі нямецкімі думкамі. Яны падымалі куфлі са светлым півам, весела гергегалі і падміргвалі, рудыя бюргеры, лысаватыя абывацелі, дабрадушныя бацькі сямействаў, бясколерныя бацькі сваіх карычневых дзяцей, якія ўмеюць ужываць наркотыкі і прагна сачыць за новымі тэрактамі ў межах сваёй краіны.
Віно, гэтая сумесь мелодый і фарбаў, густога святла і чырвонага пацалунку, цнатлівага цмокання маленькай дзяўчынкі ў чырвоным каптурку, рыхтык такой, як швальмштацкая Чырвоная Шапачка, але ў абліччы, нададзеным ёй французам Шарлем Перо; дзяўчына-падлетак, дзяўчына-незразумелаколькігадоў, што назірала за намі ад суседняга століку, нешта прамармытала, прагугнела-прагергетала, прыўзняла скручаныя ручкі і даверліва пацягнулася да нас. У яе былі вочы каровы, банальнае параўнанне, каровіны вочы з бялявымі вейкамі, пустыя, і ў той жа час у іх плавала каламутная рыбка розуму і разумення.
— He глядзі недаўменна, яна з хефаты.
Тут такіх шмат; цэнтр сацыяльнай дапамогі — хефаза, цэнтр жалю і ахвярнасці, сйрые, убогйе й калекй, «яміцйк, не гонйлошадей, мне некуда больше спешйть...», калекі, даўняты* і «цяжкія»
* Хворыя на хваробу Даўна.
падлеткі — усім хопіць месца ў хефаце, у школах хефаты, у майстэрнях хефаты, у сацыяльных да.мах і кватэрах хефаты, у царкве хефаты.
— Здаецца, яе завуць Сільке (ці Зірке); хочаш, я цябе з ёй пазнаёмлю?
Ты адмоўна ківаеш галавой, ты не хочаш спасцігаць таямніцу ўбоства, недарэчнай памылкі прыроды-матухны, заграхі дзядоў вашы-ы-і-іх; і я распавядаю табе пра сістэму хефаты і сістэму дзяржаўнасці, сацыяльнай падтрымкі, пра пачварных жывых лялек, скелеты: скура ды косткі, якія раскачваюцца ў шаўковых гамаках пад сінім полагам у сінім-сінім пакоі, дзе мяккае святло і мяккая музыка, дзе зіхцяць лямпачкі, дробныя няяркія лямпачкі, на якія рэагуе дэбіл, якога прырода пазбавіла думак пра смерць, суіцыд і эўтаназію; расказваю пра дурненькіх і добрых вялікагаловых пінгвінаў, што шпацыруюць па цяністых вулачках недалёка ад сваіх сацыяльных дамоў (о, бачыў бы ты іхнія пакоі, паўнюткія кніг, здымкаў, фарбаў, кружэлак, сувеніраў і сучаснай тэхнікі), радуюцца кожнаму спадарожніку, кожнаму хадыку, імкнуцца павітацца з імі за руку, абняцца і нават пацалаваць у шчаку; суцэльнае братэрства, трэба толькі пасміхацца ім і ні ў якім разе — не пагражаць, не дражніць, не злаваць.
Мяккі клімат; гэтай восенню тут мяккі клімат, — пра гэтае ж разважаюць і рускія-немцы, немцы з Казахстана і немцы з Паволжа, і богведама з якіх мясцін былога Саюза; большасць з гэтых перасяленцаў, якія па сваёй ахвоце трапілі ў Швальмштат, працуюць у хефаце (там прасцей знайсці працу); «мйцйк, не гонйлошадей...», «я ніколі не вярнуся, ніколі-ніколі, я жыла ў Ташкенце, затым у Тамбове, затым у Адэсе; дзе я толькі ні жы-ла-а; я ніколі не вярнуся, там хамы і п’яніцы, там галеча і смярдзіць сацыялізмам», — аднойчы сказала мне чарнявая таўставатая Зульфія (Земфіра? Зарына?).
— Вы адна прыехалі?
— He, з сынам. Мне падабаецца; цяжка, але падабаецца; вельмі цяжка, усё незнаёма, але падабаецца...
—Асыну?
— Ён ходзіць у школу. Падлетак, ён ходзіць у школу.
—Асыну?
—Там шматтакіх, эмігрантаў, рускіх-немцаў, нават аднагодкі.
—А..?
— ...Ён пазнаёміўся з наркаманамі; ён зведаў, што такое наркотыкі; яго называлі «рускай свіннёй»...
— ...ён вучыцца быць немцам.
Запознены баяўся смерці, смерць і забыцйё палохалі яго раўназначна як краты і знікненне на радзіме, дзе знікалі і заўчасна паміралі палітыкі, банкіры, бізнесмены і журналісты. Ён баяўся стаць пакутнікам, але выбраў пакутніцкі шлях палітычнага знікнення і няпамяцтва па ім; ён не вытрываў, калі прэса, лаяльная да яго прэса перастала ім ганарыцца, і ён зазначыў: журналісты — ягоныя ворагі, сервільная прэса, купленая ўладай, горкія праўдалюбцы, што заўважылі бервяно ў воку, іуды-добраахвотнікі, якія здрадзілі нацыянальнай ідэі, а ён жа нёс ім святло, ім усім — святло ачышчэння, гэты прамывацель мазгоў і пастыр заблукалых душаў, аматар падпольных сходак і з’ездаў на чужыне, аматар мітынгаў і шэсцяў, прыхільнік роднай мовы, слаўнай гісторыі і забытых сімвалаў. Яму калолі вочы тым, што ён не хацеў перадаць сваё старшынства, саступіць месца маладым і гнуткім саратнікам з вопытам еўрапейскіх сходак, вопытам выступленняў у амерыканскім сенаце. Погань, гнілыя паганкі, мокрыя слізкія паганкі, смаўжы... вось што такое адступнікі, здраднікі, піаравы дзеці, што схацелі роўнай з ім славы, «...дзе яны і дзе я?»—думаў Запознены. I гэтая кабета, што згадзілася стаць ягонай жонкаю, новая дучэ, паплечніца па партыі, найноўшая Ева Браўн, згодная памерці з ім у эміграцыі. А яму б падышла Дадутка, такая, як Дадутка, — з моцна збітым целам, без мазгоў, адно — секс і маладосць...