• Часопісы
  • Залюстрэчча для Алісы  Вольга Куртаніч

    Залюстрэчча для Алісы

    Вольга Куртаніч

    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2003
    69.72 МБ
    Я хлушу, што не раблю іншым балюча, але ўсе вакол мяне пакутуюць; апраўданні выносяцца на ўсеагульны разгляд. Кепска, але ніхто не збіраецца пакінуць мяне ў спакоі: пра што ты думаеш цяпер?.. Hi пра што; перастаю думаць... На століку гатэля ў маім пакоі ляжыць зваротны білет. Трэбатолькі паведаміць тым, хто застаецца. Той, хто чакае, ведае: збегчы ад сябе немагчыма... У апошні момант мне могуць прапанаваць працу ці білет на іншы рэйс, у іншую краіну. Развагі ўскладняюцца фізіялогіяй, дзве таблеткі аспірыну нашча яшчэ не паспелі надаць лёгкасці, галава — як абы.мшэлы камень, рухі замаруджаныя. Хроніка апошніх дзён завершыцца абдымкамі на вакзале; паводле злой іроніі, цягнік прыбудзе ўвечары, у той час, калі размытыя цені падкрэсляць прысутнасць чорных постацяў; жалоба скончаная! — крыкну ў адкрытае вакно, але ніхто не зразумее, хіба што нехта адзін, а можа... Рэдкая людская плынь выведзе нас да стаянкі таксі, мы сядзем у адну з машын, поўныя слёз і цалункаў, якія перарываюцца балючымі ўколамі: на маіх каленях спачываюць ружы.
    Как хорошн, как свежн былн розы, Твоей рукой мне бро шенные в гроб.
    Ты просіш расказаць табс ўсё, усё — ад пачатку і да канца («...прызнайся»), просіш так, як просяць паслугі, не забыўшыся пры гэтым пакласці маю руку на твае валасы; рука застаецца нерухомаю, і ты круціш галавой, імітуючы паглажванне:
    — Скажы...
    Паўза непрыстойна зацягваецца. Нічога не застаецца.
    — Хочаш, я раскажу табе казку; казку... (занадта складаную, каб быць праўдай).
    Сафія. сакавік-красавік 1997
    РАСПУСНІЦА, альбо
    ЧЫРВОНАЯ ШАПАЧКА СА ШВАЛЬМШТАТА
    Заглыбляцца ў любанскія лясы зусім не тое, што ў швальмштацкія, поўныя германскай суворасці, упарадкаванасці, нарманскай чысціні і адсутнасці пахаў. Выхаленыя лясы... перш чым заглыбіцца ў іх, трэба прайсці нардычны туман, нізкі, палеглы, казачны туман, які тоіць старасвеччыну, які звязвае мінулаез днём сучасным...
    Улонне прыроды; хімічны дадатак атмасфернага ціску — адвечна прысутны восеньскі туман нямецкіх лясоў. 1 Іа тонкай сцежцы з кошыкам у руках бяжыць лесам дзіця жаночага полу ў святочных самавязаных панчохах, павсрх трох пышных спаднічак — вышываны фартушок, на галаве — маленькая чырвоная шапачка, моцна прышпіленая да закручаных у гульку ільняных валасоў. Дзіця, ужо падлетак, даўгалыгі, нязграбны, рукі-пруткі і гострыя каленкі-лакаткі, але ўжо фармуюцца прапорідыі, і падбелай блузкай відавочна-шчодра набрыньваюць малочныя залозы. Яна стамілася ад хуткай хады, спяшаючыся па прызначэнні, раз-пораз дзіця абарочваецца (на ўсялякі выпадак, бо—лес, бо —адна!), яе вейкі нервова падрыгваюць; туман застаўся на ўзлессі, і адтуль, з туману, як, зрэшты, і з-за кожнай яліны можа скочыць насустрач калматы звер, якім пужаюць маленькіх дзяцей; звер, якіх шмат водзіцца ў Расеі і на Беларусі, але і ў Нямсччыне яны сустракаюідца. Бо той, пра якога расказаў казачнік, быў не апошні Воўк, што праглынуў бабулю і Чырвоную Шапачку.
    Я не памятаю, на які час мы прызначылі стрэчу з Уладальнікам. I тое было неістотна, бо ніякай афіцыйнай сустрэчы мне не хацелася. Мы адракліся, выракліся адно аднога і з таго, што былі больш незалежныя, чымся раней, патаемна праглі спаткання. Але не на тое, каб кранацца рукамі і паглядамі, не на тое, каб зразумець новую сутнасць іншага, не на тое, каб зразумець, што час зрабіў з намі абодвума, і не на тое, каб дараваць. Немагчыма наблізіцца праз тоўшчу глупстваў і здрадаў, што мы перажылі, суіснаваўшы нейкі час разам, у адной, асобна ўзятай краіне, якая па-рансйшаму звалася Айчызна. Мой Уладальнік, сведка перабудовы і развалу Саюза, апантаны малады «нацыяналіст», як сервільная прэса на-
    зывала такіх, як ён — адданых душой і сэрцам ідэі незалежнасці, прыхільнікаў свабод і дэмакратычнага ладу, — цябе раза.м з падобнымі на цябезрабілі ворагамі сваёй айчыны;ды і як незрабіць, калі аб каменныя лбы «простага люду» разбіліся ўсе лозунгі вашых кіроўцаў... «Мы вернем твае сімвалы», — абяцалі яны народу. Але што да адвечных сімвалаў тым, хто жадаў каўбасы і бульбы ад пуза? Што ім гісторыя, якую расцягнулі нахабныя суседзі? Народзе сцярпсў бы і не тое! Яму няўцям, іпто без гісторыі ён, нібы і не народ зусім. Праўда, гэтае зразумеў Адзін, які своечасова сялянскі розум і хцівасць скіраваў на тое, каб гандляваць Айчынай. Бо хто здолее ўзняцца супраць? — народ, які нібы і не народ, бо, атрымаўшы вольную,тутжаі падавіўся ёй... Вось мойбылыюнак, не юнача — са зморшчынкамі на твары і рэдкай сівізной у барадзе і на скронях. Ён цяпер носіць кароткую бародку і цёмныя акуляры, з-за якіх амаль не бачна вачэй. Мы абдымаемся, як старыя знаёмыя, барада казыча маю шчаку, і я чую пах разгубленасці і вакзальнай мітусні, халодны пах адчаю і радасці,рэзкі пах адэкалону і айчыны, ледзь чутны пахяшчэ нечага,да болюзнаёмага... сям’і, якой мы жылі калісьці разам.
    Учора, калі Уладальнік прыляцеў у Берлін, усё задуманас яму здавалася магчымым; было халаднаватае сухое надвор’е і сэрца грэў фотаздымак, пакладзены ў кішэню курткі: на ім жанчына ў незнаёмым зялёным строі сядзела панерад бронзавага помніка ваўку і дзяўчынцы з кошыкам. Казачныя персанажы казачнай краіны, якую ўпадабала жанчына. Калі б пачуццё, падобнае на адчай, не праглядалася ў яе цудоўных вачах, яна магла б падацца нямецкай кабетай (у адпаведнасці з помнікам і архітэктурай на дальні.м планефотаграфічнагаздымка). Гэты няўлоўны адчай даваўяму права на ноўшае ўварванне ў яе неверагодна чужое і неверагодна далёкае жыццё. 3 кім яна сустракаецца, на якіх прысутнічае імпрэзах; чым цікавіцца; па-ранейшаму любіць чытаць палітычныя раманы? Чаму мы апынуліся парозныя бакі, калі нас звязвала ледзь не стагоддзе савецкай гісторыі, піянерскай муштры, партыйнай рэчаіснасці, «дзевяноста дзевяць і дзевяць дзясятых галасавалі за...», «саўковасці», кароткай па часе барацьбы за незалежнасць, калі мітынгі станавіліся нормай,— усё гэта запоўніла нашыя гены, і гэтыя ж веды мы павінны былі шляхам цялеснагазлучэння і боскага наканавання перадаць нашым дзецям... Ці не з таго ты так не хацела дзяцей? «Зноў усё мяняецца. Наш сын не зможа вырасці вольным», — сказала ты, калі я ўмольваў цябе падарыць мне дзіця і цалаваў твае калені, і ўлонне, і плакаў моўчкі, каб толькі ты не пабачыла і не пачула. «Грошы, — зноў жа сказала і ы. — Нам не
    хопіць сродкаў, каб пракарміць дзіця і вывучыць яго». Нібыта дзеці нерастуць, як кветкі. А я не мог табе даць болей, чым... Зрэшты, я не мог табе даць анічога. Я траціў сілы на барацьбу, на абдумванне, разважаў і трызніў... I пры тым мы так часта марылі пра свет, у якім уладарыць справядлівасць.
    Запознены мроіў пра лес. Ён ішоў вузкай вуліцай еўрапейскага горада. Ён хацеў бачыць еўрапейскай сваю краіну, бачыць, як спадарыня Еўропа ўвойдзе ў загадзя расчыненыя дзверы, здзіўлена зірне на сенцы, на свежамытую драўляную падлогу, якую ён сам з бацькам клаў шмат-шмат гадоў таму; госця прысядзе ў красны кут пад абразы і забудзе перахрысціцца. Тут усё гатавалася для падобнага выпадку: свойская бульба, і пражаная ялавічына, і яешня на сале, і гурочкі з градаў. Будучы хлапчуком, Запознены насычаўся пахам малой радзімы, ссаў прагна, як малако з матчыных грудзей. У яго былі добрыя настаўнікі па роднай мове і роднай гісторыі — ягоныя ж бацькі, «хадакі ў народ», якія за пэўным часам пацярпелі за свае погляды; так гарадскія апынуліся на вёсцы, дзе настаўнічалі. Лепшыя сябры Запозненага марылі пра горад — вялікі найцудоўны горад, куды варта было данесці новыя веды, іхнія амаль варожыя веды, бо ўлада не ўхваліць, бо ўлада не дрэмле, улада, якая ведае, як пазбавіцца ад рэвалюцыянераў і іхніх шалёных ідэй.
    Бясконцаетрызненне; Запознены перайшоў вуліцу, каб набыць газеты і правесці якую гадзіну ў кавярні за чытаннем тэкстаў, набраных чужымі, ледзь знаёмымі літарамі, прагна ўзірацца ў загалоўкі, вышукваючы родныя назвы: сваёй краіны, свайго горада, сваякоў... Ён меў права верыць у тое, што яшчэ не аднойчы вядучыя газеты надрукуюць ягоныя здымкі, назавуць ягонае імя. Аднак часцей яму на вочы траплялася: неафашысты; нацы, якія дзейнічалі на карысць чыстакроўных германцаў; новы выбух уДзюсельдорфе, загінула дзевяць чалавек, у асноўным перасяленцаў-габрэяў, найболый пацярпела цяжарная, ёй ампутавапі ногі і яна згубіла дзіця... Ён для іх такі ж эмігрант, варты таго, каб быць знішчаным.
    Кабнебыцьзнішчаным,3апознены марыўпралес,глухія паляны, бліндажы і блізкі бой. Ён марыў пра апалчэнні партызан, бо ягоная рэспубліка, маючы аднаго ваеннага натрох мірных грамадзян, валодала паспяховай тактыкай партызанскай барацьбы. У лес маглі сысці адзін з трох, другі — чакаў бы развязкі, заканчэння падзей, каб стаць на нечы бок. А трэці? Ён — інтэлігент, ахвярнік, адкрыта выкажа свае погляды, будзе схоплены ўладай за каўнер, будзе прыцягнуты да суду, і, спадзеючыся на справядлівы суд, у прысутнасці амбасадараў і еўрапейскіх наглядальнікаў атрымае напоўніцу: гады ў зняволенні.
    Запознены замовіў каву з каньяком і сеў у пластыкавы фатэль. Мярзотнікі; ягоныя разлікі недарэчныя, болып ніхто нехоча ісці за ім, хіба што дзесятак непрымірымых і ўпартых, як ён. Ці можа ён давяраць ім, як раней? Што яны чакаюць: магчымасці з’ехаць у сытую краіну, атрымаць кавалак славы з-пад ягонага ценю ці чынавецкіх паргфеляў ва ўрадзе Запозненага?
    Ён пасміхнуўся сам сабе, сумна і горка; «чалавек, які не ўмее пасміхацца», — называла яго прэса. I нідзе, анідзе і ніколі просты народ не бачыў ягонае ўсмешкі, толькі суворыя вочы, вочы выкрывальніка і праўдалюбцы, вочы барацьбіта і смяротніка. I толькі на шлюбным здымку, змешчаным у апазіцыйнай уладзе газеце, ён пасміхаецца, калі можна сцвердзіць, што расцягненыя і крыху скрыўленыя вусны адлюстравалі пачуццё радасці. Ягоны шлюб — крок адчаю насустрач пажаданням таварышаў па партыі: бо так патрэбна народу... Як ён прыпазніўся з гэтым крокам; воўк, выгнаннік... так, адзінотнік, звер рыкаючы, самец, які наўмысна пазбягаезграі,бо зграя нехоча, кабёйкіраваўвопытнымацёры. I што з таго, што ён ведае, дзе ў гэты момант бляе ягня, дзе торгаюць вушамі ікластыя сабакі, а дзе разбрыліся паляўнічыя.
    Адкуль яна, хто яна? Неістотна. Знямога праступае на ілбе дробнымі кроплямі, мяккімі салёнымі кроплямі на загарэлым ілбе, алхімічны дадатак жарсці, кожная — як парцалян; празрысты парцалян, у якім злучаюцца спектры вясёлак, німб айчыны, ранішняя раса на сенажаці, Дадутка спелая, Дадутка ў пошасці, Дадуткадабрадзейка, ахвотніца да мужчын, якія сягаюць у ейны ложак. Яна скіравала вільготны позірк на спальнае месца, доўгі, пранізлівы позірк, нібыта цешылася думкай: вось шанец дамагчыся пяшчоты, багацця, становішча; карысны разлік, якім пагарджаюць начытаныя рамантычныя паненкі. Яна не хоча тут жыць, у яе крыві бурліць сумесь прасталюдзінаў, «ад зямлі і сахі», але не здаровая сялянская закалка, а бросня, насычаная гарай, галечай, працаднямі і рабскім потам, што ўеўся і ў яе скуру. Яна плача над Ізаўрай, бо мексіканская рабыня паходоі ць з багатага роду і ёй адкрысцца праўда, падобная на казку. А хто прапануе Дадутцы Сейшэльскія астравы, хто ў яе гонар складзеверш ці напіша карціну? У гэтай краіне неадаптаваных сялянскіх мігрантаў, соцень тысяч мігрантаў з гнілой крывёй не можа быць багацця для дурніцы, камп’ютэрнай наборшчыцы. «Касіў Ясь канюшыну, касіў Ясь...», логіка губляе сэнс, калі Ясь перасяліўся ў горад, у шэрагорад, лясны высотны масіў, дзе адмысловая фаўна і адметная экалогія. «Усе нарэферэндум, усе нарэферэндум... будзем абіраць вам новую краіну...»