Залюстрэчча для Алісы
Вольга Куртаніч
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2003
Ён мой каханак, той, стары, якога мне аднойчы давялося пабачыць у парку. Яму патрэбная нянька, а я як найлепей падышла на гэтую ролю. У яго вялікая кватэра, два ўзроўні, карціны і кнігі, абавязкова... Я там жыву. Але калі мяне папрасілі — проста так (у нейкай размове я нахвальвала жытло: усходнія статуэткі, гадзіннікі незвычайных канструкцый, рэдкія выданні на рэдаіх мовах) — папрасілі азначыць пралёты, размяшчэнне пакояў, — я сумелася, і не змагла ўявіць, якой была тая кватэра... Па сутнасці, я заставалася шчаслівая там. Ці не з таго, што пакідала на пыльным глянцы прадметаў адбіткі пальцаў?..
Мне перасталі верыць. У адказ я пакінула давяраць усім, каго запрасіла. Госці жадалі музыкі, якая б падкрэсліла інтымнасць. «Яўрэйскія песні з лагера Аўшвіц» напапохалі б іх больш, чым немагчымасць уявіць кватэру, дзе прайшла частка майго жыцця. У нейкі момант я ўсвядоміла, што са мной не цырымоняцца, ніхто не патрабуе паўтарыць гісторыю прыгод; госці разняволіліся настолькі, што смела корпаліся ў маёй калекцыі дыскаў... Я хацела прынесці фотаздымкі, але зручны для гэтага час мінуў. Заставалася хадзіць паўз іх на дыбачках, каб незнарок не патрывожыць прысутнасцю... Гэта самая мілая краіна, дзе даводзіцца існаваць, бо толькі ў першую хвіліну цябе раўнуюць да ўспамінаў. Потым усё забываецца, і ты можаш стаяць на кухні, калоць лёд, але ціха, акуратна, заціснуўшы тронак нажа сухім ручніком: у вялікім пакоі танчаць парачкі. Лёд узрываецца, вялікі кавалак выслізгвае з няўлежнага месца і падае на падлогу. Нехта з тых, разняволеных пяшчотай, хто застаўся ў танцы, уздрыгвае, каб мацней прыціснуцца да партнёра. Гэта жанчына. Яе блакітныя вочы з вільгаццю фіялкавых ранкаў прымружаны, нібыта янарыхтуецца да пацалунка. I усё-ткі фактзастаецца фактам, з-за няўважлівасці я выйду з кухні з нажом у руцз (ручнік не прыкрывае лязо), але з’яўленне нікога не напалохае. Госці не звернуць увагі... Я хаджу на дыбачках, у цёплых шкарпэтках; іх мяккая цеплыня нагадвае мне пра сафійскі снег.
— Хто гэта? — спытае незацікаўлены госць, які прыйшоў на кухню дапамагчы зрабіць кактэйлі. Я сяджу за сталом перад пус-
тымі келіхамі, занятая здымкамі: жанчына ая каменных калон, якія нічым не выдаюць прыналежнасць да пэўнай цывілізацыі; група людзей ля царквы святой Петкі Самарджыйскай (жанчыну накрыў цень, царква хаваецца ў яміне падземнага пераходу); тая ж асоба ля кніг з іерогліфамі на вокладках. Іерогліфы зацёртыя часам, трэба мець лупу, каб убачыць іх...
Олга,— абыякава адказваю я.
Госць разумее, што ў нейкі момант мы былі з ёй блізкімі. Ён пачынае верыць у гісторыю з нянькай, але не хоча абцяжарваць сябе развагамі. Нашто, калі можна прыціснуць блакітнавокую сяброўку і паблажліва пачувацца абаронцам?.. Олга не ўмее фліртаваць, чаго добрага пакрыўдзіцца, калі ён дазволіць сабе нявінны жарт.
Мы выйшлі з «Лазаны», дзе прабавілі паўтары гадзіны. Ягоны намер пабачыцца ўвечары ўсё яшчэ заставаўся прапановай; бледны гіяцынт, пакінуты на стале, так і не дазнаўся адказу. Тым не менш я ўзяла Асена пад руку, нібыта наша сустрэча была абгаворана зараней, паміж дзвюма паліцамі ў цягніку. Жанчына з трамвая ўважліва паглядзсла ў наш бок. Жонка? Мой твар застаўся спакойным. Хацелася падняць руку і памахаць ёй. Трамвай прайшоў, каб спыніцца непадалёк. Выйвілі людзі, пяць ці шэсць, жанчына засталася... Мінуў поўдзень... Асен стаяў і працягваў запальнічку незнаёмаму хлопцу, які абагнаў нас, каб папрасіць агню. Мая рука ўсё яшчэ трымае яго за локаць, хаця я адчуваю жаданне прыбраць раўнадушна-чэпкія пальцы... Нечакана Асен змірыўся з бсссэнсоўнасцю сітуацыі і, ідучы, працягваў разглядваць пыл на нашых ботах. Я згадваю прапанову: ён хацеў паказаць мне работы свайго сябра, выстаўленыя гэтымі днямі ў галерэі. Яшчэ ёсць час, але мы падбіраемся да вуліцы Лайаша Кошута, дзе, па сутнасці, і размешчана галерэя. Я не магу паверыць адразу, бо бачу магазінчык моднага адзення, але дом цягнецца ўглыб, за фасадам з шырокімі вітрынамі, застаўленымі манекенамі ў еўрапейскім адзенні, калі мінуць дзверы, ёсць дворык з дрэўцамі пад шкляным дахам. Магазін і галерэя суседнічаюць... 3 болыпай ахвотай я б стаяла зараз у кабінцы за сіняй шторай і назірала, як маладая кабета падладжвае на мпе самашытую сукню. Адышоўшыся ўбок, кабета пляснс ў ладкі і пабяжыць, каб праз імгненне прынесці вузкі шалік. Колеры сунадуць, і мне давядзецца падумаць, перш чым апрануць старое адзенне...
Нас прадстаўляюць гасцям, хаця мой спадарожнік амаль усіх ведае ў твар.
— Это мой друг Асен н его любовннца, — з лёгкім акцэнтам аб’яўляе гаспадар. Колькі гадоў таму ён вучыўся ў Маскве і захаваў любоў да многіх рускіх слоў. Фраза гучыць па-руску з-за па-
вагі да мяне. Я не бянтэжуся, аніколькі; у Мінску ў мяне таксама ёсць сяброўка, якая трымае галерэю, я ўжо ведаю, што рабіць, каб заставацца па-за ўвагай. Бяру келіх з мінеральнай вадой. He так лёгка быць адной з іх... Асен стаіць, акружаны купкай знаёмых, яго пастава выдае палёгку, зрэдку ён кідае погляды ў мой бок. Пад намі не грукаюць колы, што, відочна, выводзіць нас з раўнавагі... 3 магазінчыка выходзяць апошнія пакупнікі, усез пустымі рукамі; ніхто з іх не завітвае ў галерэю. Святло ў вітрынах патухла, кабета-мадэльер-прадавачка зачыняе дзверы на ключ і падымаецца па сходцах на другі паверх. Яна — былая жонка мастака, які ацаніў свае работы на дзвесце-трыста даляраў (я паспяваю вывучыць каляровыя ўклейкі пад кожнай карцінай, пакуль Лсен ірымае высокую шклянку ў атачэнні незнаёмых мне людзей), яе бацька вядомы архітэктар, які спраектаваў дом,дзе суіснуюць былыя сужэнцы... Мне радасна думаць пра іх адносіны, уяўляць, як кабета спускаецца ноччу ў галерэю, працягвае натыкацца на халодныя сцены, і плача... ледзь чутна... У яе знаёмы тэмбр голасу; я чула яго неаднойчы. На шкляны дах апускаеццаранак і шэрыя галубы. Бледны анёлак аднойчы таксама наведаўся, каб струсіць снег са стомленых крылцаў; боская істота шукала спакою і ціхамірнасці, але засяродзілася на перажываннях жанчыны... Кароткі дыялог: анёлак зляцеў, галерэя апусцела... Што іх чакала ў будучым: мастака і мадэльерку? Паўтор трагедЕ.п?
Гэтая думка выклікала ўва мне спачуванне.
Галерэю зачынілі а дзесятай.
Навіны былі несуцешлівыя; яна пазваніла, каб сказаць, што прыехала, што ўжо тут. На другім канцы провада не выказалі здзіўлення, як, зрэшты, і радасці. Дамовіліся на сустрэчу ў сладкарніцы «Моцарт» (яна досыць добра вывучыла цэнтральную частку горада). Ён з’явіўся, калі на талерцы перад ёй заставаўся кавалак амлету (адзін долар за порцыю); яна не ведала, што з ім рабіць, і ў адну хвіліну паспрабавала праглынуць, але давялося вітаццаз поўным ротам. Ёй не хацелася, каб яе прынялі за жабрачку... Азіраюся, нібыта не мела часу вывучыць інтэр’ер; на белых сценах вісяць карціны: Big Ben, Эйфелевая Вежа, безыменны канал у Венецыі, усё — у пастэльных тонах; яркія плямы — я і спадар за маім столікам. Дождж за вакном. Дзень, калі не думаеш пра вяртанне... Ён цікавіцца: што я рабіла так доўга пасля прыезду, намагаюся дапамагчы яму зняць сумненні, але да канца размовы застаюся няўпэўненай, што на.маганні дасягаюць мэты. Апісваю дзень за днём, блытаюся ў датах, пераскокваю з адных успамінаў на іншыя. Ён хоча сысці?.. Замаўкаю, алс вочы выдаюць ягоную цікаўнасць, і, натхнёная, з новай сілай апавядаю пра бяссонне ў
пустым нумары гатэля, не забыўшыся на сабак і іх прыязнасць. Мой знаёмы забірае мяне з сабой; мы едзем машынай у зваротным парадку: Александьр Стсшболййскй, Внтоша, Стефан Караджа, Драган Цанков, гатэль, парк (у якім мне падабаецца гуляць раніцамі), заварочваем у вузкі завулак, каб спыніцца ў незнаёмым месцы. Я ўпершыню бачу ягоны дом, кватэру, зусім не падобную на тую, дзе жыве стары з бамбукавым кіёчкам і іерогліфамі на вокладках пыльных кніг. Даведваюся, што ён жанаты. Гэта для мяне адкрыццё. Атрымліваю дазвол запаліць цыгарэту, але на кухні... Яны разышліся дваццаць гадоў таму, я не ведаю прычын, і жанчына на фотаздымку не дае мне ніякай зачэпкі. Адчуваецца, што яму прыемна расказваць пра давюх дарослых дачок, якія гадуюць сваіх дзяцей (незбіраючыся пры гэтым нікуды ад’язджаць). Ен гаворыць і іра іх з такой цеплынёй, што нішто не можа пахіснуць маю ўпэўненасць: ён жанаты! I тым не менш аднойчы я здраджваю яму, калі набіраю нумар хатняга тэлефона. Мне адказвае мужчынскі голас...
Звыкла, хутчэй для сябе, чым для мяне, ён уключае тэлевізар: апошні выпуск навін. Час, адведзены на абед, закончыўся, яму трэба ісці, але ён затрымліваецца ненадоўга. У тыя хвіліны, калі мы сядзелі ў кавярні, у Крамлі адбылося падпісанне дамовы аб Саюзе дзвюх дзяржаў.
— Гэта адказ на пашырэнне НАТА, — каменціруе прысутны (ён заўважае слёзы ў маіх вачах).
— Гэта не можа з’яўляцца адказам на пашырэнне НАТА, — перабівае яго прадстаўнік дзярждэпартамента ЗША...
Я веру таму, хто побач; ён ведае правілы палітычных гульняў. .. Увечары я назіраю, як у ягоным чайніку закіпае вада; дастаю два кубкі і акуратна стаўлю на стол.
— НАТА не можа прызнаць свае памылкі, ім не трэба было пашырацца на Усход.
— Чаму? Беларусь не ўяўляла для іх небяспекі.
— Пакуль заставалася незалежнай. У Эльцына (ён так і сказаў: «Эльцын», як той афіцыянт, з якім я пазнаёмілася), у Ельцына, — папраўляецца ён, — ёсць на руках толькі адна карта супраць праграмы пашырэння... Усё гэта ўяўляе небяспеку.
— А калі Украіна захоча ўступіць у НА'ГА?
Ён зірнуў на мянез цеплынёй,так,як бацькі глядзяць надзяцей, калі хочуць ухваліць іхнія ўчынкі.
— Цалкам верагодна... Процідзеянне ў выніку можа прывесці да трэцяй сусветнай вайны.
За вакном пачуўся перазвон, я не магла ведаць дакладна, як называлася царква. Навошта? Дзіўна было назіраць у святле таршэра, як рухаецца гаспадар кватэры: шукае акуляры, каб прачытаць ксеракопію нейкай паперы (службовая запіска ці расклад пе-
радач расійскага тэлебачання?), перакладае газеты («Стандарпт», «24 часа», «Дума»)... Я сачу за ім, прымружыўшы вочы. Ён азіраецца, яму ў галаву прыходзіць думка, што я сплю, утульна ўладкаваўшыся ў крэсле, адкінуўшы галаву. Ён набліжаецца і нечакана для сябе праводзіць рукой па маім ілбе; гэта палохае яго, але ў пакоі няма верхняга святла; у той момант, калі ён падыходзіў, я сапраўды заплюшчыла вочы, а сведкаў больш няма, калі не ўлічваць жанчыну на фотаздымку.