Залюстрэчча для Алісы
Вольга Куртаніч
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2003
* Лац прымаўка, літаральна: «бог з машыны»; азначае нечаканы выхадса складаных сітуацый, абставін; у антычнай трагедыі такі выхад узнікаўдзякуючы з’яўленню нсйкага боства; акцёр, што выконваў роліо бога, апускаўся на сцэну пры дапамозе своеасаблівага механізма.
** Згодна з яўрэйскай легендай, Адам быў створаны абрэзаным.
*** Згодна з легендай, Юнона і іе згаджалася зрабіцца супругай Юпіцера, і тады той псратварыўся ў зязюлю, выклікаў буру і прылянеў да ног багіні. Ахопленая шкадаваннем, Юнона адагрэла мокрую і халодную птушку на грудзях, пасля чаго бог прыняў свой звыклы выгляд. Юнона, на якую падзсйнічала такос своесаблівае прызнаннс ў каханні, стала жонкай Юпіцера.
*
Суботнім ранкам мы ляцелі ў Іерусалім. Самалёт плыў насустрач сонцу, ягоныя промні залацілі белабокія аблокі, наш шлях праходзіў праз сукупнасць белага і блакітнага. Сузіранне гэтых колераў паслухмяна вярталі мой розум да згадкі-дрымоты, да журботнага бачання юначага аблічча, урошчанага, як барэльеф, у жорсткае сэрца, і, пераможанае вялікасцю двух колеравых спалучэнняў, напаўнялася сэрцаспагадным веданнем, што
з усіх цудаў, якія бачыла Аліса ў сваіх вандраваннях па Залюстрэччу, яскравей за ўсё яна запомніла гэты. Праз шмат гадоў гэтая сцэна так і ўзнікала перад ёй, нібы ўсё гэта здарылася толькі ўчора: лагодныя блакіпгныя вочы і мяккая ўсмешка Рыцара, сонца на закаце заблыталася ў ягоных валасах, асляпляльны бляск даспехаў, Конь, які мірна скубе траву ля яе ног, цуглі, што звесіліся на шыю Каню і чорны цень лесу ззаду. Яна запомніла ўсё, усё да драбнюткіх драбніц, як запамінаюць карці ну, што ўразіла ўяўленне.
«Іслач», 1994, 1996
Аповесці
ПА ВУЗКАЙ ДАРОЗЕ Ў ЦЕСНУЮ БРАМУ
Усё праходзіць.
I вось ты сядзіш аднойчы, ахопленая пачуццём гідпівай пэўнасці: «мяне ванітуе ад вас...», заглыбляешся ў гэты стан, патанаеш-застываеш, як вішня ў бела-пастэльным жэле; вішня, што праляжала не адну гадзіну і паспела пусціць сок: размыты абрыс, млявыя пражылкі; незаспакоенасць.
Ложак у гатэлі...
Інтуітыўныя збегі ад сябе.
Што вырашыў дзень растання? I ці быў ён на самой справе?Ты ж так не думаеш? Урэшце, зараз ты ўжо не думаеш так.
Дарога заняла два доўгія дні, дзве бяссонныя ночы... бясконцыя мытні, бясконцыя прыпынкі... калі цягнік заганялі ў непрыстойна-голы, брудны пейзаж, дзе лёгка разумелася вызначэнне сметнік Еўропы...
Калі розум намацаў гэты выраз, яна прыўзняла галаву ад казённай падушкі і абыякава зірнула ў вакно. Усё той жа бруд каля рэек, два-тры змарнелыя сабакі (адзін з іх, скурчаны, звычна і гучна клацаў сківіцамі, намагаючыся дастаць блох, іншыя паглядалі ў бок семафораў, якія ніяк не хацелі даваць сігнал на адпраўленне; і толькі раз-пораз звыкла-жаласлівым рухам сабакі паварочвалі галовы і пазіралі на закрытыя вокны вагонаў, каб ізноў адвярнуцца ў бясконцым чаканні).
3 затоенасцю сабакаў ляжалі на паліцах пасажыры, гатовыя паслужліва падскочыць пры першым з’яўленні тых, хто адзіны ў дадзенай сітуацыі меў права на пытанні.
— Наркотыкі? Зброя?
Загад «Ваш пашпарт» гучаў як з’едлівае пытанне: «Вы яшчэ маеце пасведчанне сваёй асобы?» Нібыта час ссылак і лагераў не скончыўся для Еўропы разам са знікненне.м сацыялізма з шостай часткі кантынента.
Калі бяжыш вось так — бяздумна, амаль бязмэтна, не толькі мытнікам ты можаш падацца падазронай. Пра што ён думае, загадваючы табе выйсці з купэ ў вузкі калідор да акна, каб параўнаць твой твар з фотакарткай у дакуменце? Разгубленасць і адчай робяць цябе надзіва падобнай да сябе. Ты з палёгкай адчуваеш паблажлівасць чыноўніка ў форме, не здзівіўшыся нават ягонай
манеры трымацьруку натваім плячы; зы стаіш надта блізка, каб нештавыправіць.
I толькі праз доўгі-доўгі прамежак часу, калі цягнік рушыць, ты са шкадобай падумаеш пра адсутнасць душа: так хочацца змыць дотык!
У Мінску застаўся твой дом, які ты, па сутнасці, яшчэ не паспела адчуць домам; усё чужыя куты, абавязкі быць ахайнай і ашчадна карыстацца святлом. Сувеніры — як намаганне зрабіць утульным чужое жытло, — зніклі, згубіліся на працягу гадоў ці былі проставыкінутыя... Атвой пусты дом знудзіўся ў чаканні цябе.
Плыннасць часу адчуваецца не тады, калі жывеш, а тады, калі пачынаеш аналізаваць сваё жыццё. Наватзмена дня і ночы ў цягніку не сведчыла пра бег часу. Рух існаваў па-за табой, адлучанасць, стома, сон... і не пакутлівае ляжанне на ложку ў гасцёўні пасярод чужога горада сведчыла пра рух. Псршыя дні знаходжання тут не прынеслі яснасці, пэўнасці, толькі разгубленасць затаілася і саступіла месца падазронасці. Хіба што ўжо не чыноўнікі, а ты сама мела права задаваць сабе пытанні.
Алс час адказваць на іх яшчэ не настаў.
...Што зробіш, калі ў нас не было дома?
— Я?Так. Аты?
— Ая?.. He...
Унутраны дыялог, сведчанне пра андрагіннасць, пра зліццё супрацьлегласцяў, якія не былі з таго ў раўнавазе. Нас па-ранейшаму было дзве. Адна пыталася, другая не ведала адказу,бо «не» вызначалася нерашучасцю, нявырашанасцю.
Дарогай у мянез’явіўся спадарожнік. Ззаду засталася першая ўкраінская мытня; не хацелася ізноў чуць характэрны ўкраінскі акцэнт. Прыцемкі за вакном далі магчымасць прыкінуцца незацікаўленай, соннай. Мужчына расклаў рэчы, пакінуўшы на століку пластыкавую бутэльку з напіткам і кніжку. Потым прысеў моўчкі. Ён пасядзеў колькі хвілін і выйшаў. Я чула, як грукнулі дзверы ў тамбур.
Ізноў накапілася стома, звычайны стан, характэрны для доўгай дарогі.
Чаму я не ўзяла білет на самалёт? Ужо даўно была б на месцы. Алс з таго, uno ніхто не ведаў пра маё з’яўленне там і не чакаў мяне, было ўсё адно, калі прыехаць. Па сутнасці, я не мела ніякіх спраў, адно — інтуіцыя... Мусіць, я прыснула, бо калі адплюшчыла вочы, незнаёмец ляжаў, выцягнуўшыся на сваёй паліцы. Яму было нязручна, ногі даставалі да дзвярэй купэ, а галава была высока ўзнята. Я пазнала ледзь чутны пах тытуню, адразу ж з’явілася
жаданне паліць. Спадарожнік не варушыўся, але не спаў, ляжаў з прымружанымі вачыма.
Існым быў толькі сінхронны грукат пад намі.
Усё засталося ззаду. I нават той, хто парушыў маю адзіноту, належыць мінуламу. Бо выйдзе на нейкай станцыі і, падхоплены плынню свайго жыцця,знікнедля мяне назаўсёды.
Яшчэ ніколі не даводзілася мне бегчы так нечакана, так раптоўна і так самаўпэўнена належаць будучыні. Жыццё цягнулася трыццаць гадоў і ў адну хвіліну засталося ззаду, у волкіх ранішніх прыцемках Мінскага вакзала, дзе высокі маладжавы мужчына спрабаваў прыхаваць разгубленасць і ўсё імкнуўся затрымаць расстанне апошнімі цнатлівымі дотыкамі. Вера ў наканаванасць рабіла жанчыну рашучай, спакойна-пагрозлівай і ўзнёслай. Ён адчуў яе ўцёкі, яе незразумелую засяроджанасць, пагардлівую ваяўнічасць і моўчкі саступіў, калі яна рушыла ў вагон.
Смяротная стома.
А ці бывае смяротнай надзея?.. Я дала яму надзею на шчасце і знікла.
Ён заўважыў, што я не сплю, і павітаўся. Ён быў падобны і не падобны да ўкраінца.
— Как вас звать?
— Вольга.
— Олга.
Мы ехалі ў Сафію: ён — дадому, я — у нікуды. Ён збіраўся правесці адпачынак з сям’ёй, ужо два гады, як ягоная фірма адкрыла філіял на Украіне, нешта звязанае з хлебапрадукцыяй (я не запамінала — усё неістотна). Мы былі раўналеткамі, магчыма, існаваларозніца ў пару гадоў; мяне гэта не цікавіла. Я выцягнула пачак цыгарэт і прайшла ў тамбур. Амаль адразу ж туды заявіўся і ён. Мы не былі суайчыннікамі, і сталася неабавязковым тлумачыць сваю няветлівасць. Яшчэ ў мінулым жыцці я стамілася ад прысутнасці людзей, і зусім не падумала пра тое, што гэтая дарога вымусіць цярпець нахабнае ўварванне чужынцаў, перагляд рэчаў, загаднае: ідзі сюды, на святло' (з невыносным акцэнтам, алетак зразумела!), уладны цяжар чужой рукі на плячы і богведама што яшчэ. Я прагла спакою. А ён спрабаваў распавесці пра сваю работу, пра эканамічную сітуацыю, пра нахабства чыноўнікаў і хуткае набліжэнне новых сустрэч з памежнікамі. Я разумела не ўсё і больш маўчала, удыхаючы дым, які станавіўся едкім і рззкім у закрытай прасторы тамбура. Яго звалі Асен, як аднаго з балгарскіх цароў, але я не ведала: нашто мне ягонае імя, калі ў мяне не ўзнікае пытанняў. Каб хоць іптосьці зрабіць, я прайшлася па вагонс да месца,дзе вісеў расклад. Бліжэйшы прыпынак... Мытня... Гадзіны
нерухомасці... Нскалькі пасажыраў, пяць ці шэсць на ўвесь вагон, і мы з Асенам у прамежкавай лрасторы. Свет забыўся на нас. Нас заўважылі б толькі тады, калі б здарылася крушэнне... Рэдкія агні за вакном зніклі я адгарадзілася ад свету шчыльным дэрмацінам, чорным, як і ноч за пыльным шклом.
Ціхмянае сядзенне ў гатэлі. Снег за вакном. Трыццатае сакавіка. Словы, якія нараджаюцца хутчэй, чым фразы, фразы, больш складаныя, чым думкі. Сарока ўладкавалася на вершаліне сасны, торгаехвастом, на адным узроўні з маім паглядам. Пяты паверх. Снег... Калі сачыць за рухам сняжынак, заўважаецца сінхроннасць, заканамернасць... Вільготныя згусткі падаюць з галін, гучна ўсмоктваюцца ў асфальт, расплываюцца. На дварэ плюсавая тэмпература. ІІадаюць... Характэрнае шалахценне, галіна трэцца аб галіну, калі саслізгваюць крохкія снежкі. Я чую, як спальваецца цыгарэта. Гукі за вакном не парушаюць цішыні... Я падаю, каб сутыкнуцца з цвёрдай вільгаццю, асфальтам, набрынялым шэраватымі разводамі ападкаў, снег мяняе колер. абураецца ўціску чужога прадмета, рассоўвае баразёнкі пад гарачай плоццю. Цела апякаюць халодныя брудныя пырскі, пара іпкляных вачэй, у якіх цягнецца палёт спалоханай сарокі. А вакол — дробныя кроплі рассыпанай спелай вішні.
Ізноў цыгарэта... Я стаю ля парэнчаў на адкрытай пляцоўцы балкона, цела— проста пад маім паглядам — яшчэкурчыцца: эфект светлаценяў адузмоцненагаруху мокрых пуховак; дворнік вынес шырокую драўляную рыдлёўку, ахайна скрабе дарожку, пракладзеную для прагулак. Я ўжо ведаю, што дарожка абкручваецца вакол будынка, заварочвае за кут, а адтуль скіроўвае свой тонкі змяіны хвасток у парк, які ўначы папраўдзе здаецца лесам... Там ціша, там прагульваюцца хатнія сабакі. Вольныя ж сабакі будзяць мяне раніцай, гучны брэх сутычак дасягае з боку блізкіх дамоў і замкнёных пад’ездаў. Сабакі тут маюць свае застарэлыя звычкі. Дворнік ужо паспеў расчысціць месца пад маім балконам. Па-ранейшаму падае снег... Я запальваю новую цыгарэту. ГІапярэдняя працягвае дыміці іа ў папяльніцы.