Залюстрэчча для Алісы  Вольга Куртаніч

Залюстрэчча для Алісы

Вольга Куртаніч

Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2003
69.72 МБ
Ніяк не складаліся, не мелі формы словы, не акрэслівалі сэнс таямнічыя галасы,небыло прамежкаў паміждумкамі; плытка ліліся вакол мяне чужародныя гукі. Але пачулася сапраўдная музыка, класічныя акорды набіралі моц; напаўпразрыстыя выявы па чарзе знікалі ў розных напра.мках (выходзілі ў шматлікія дзверы, хаваліся за фіранкамі?). Перада мной стаяў стол, раней схаваны ад погляду мітуслівымі ўдзельнікамі містэрыі. На белым абрусе чатыры падсвечнікі з чатырма запаленымі свечкамі кожны, ля стала— чатыры жанчыны, адна з іх дакладна Фаіна Шлейль, алс я не пазнаю яе, як не пазнаю прысутную побач з ёй дзяўчыну-мастачку. У азіяцкіх вачах запал, ірдзеюць шчокі, вільготныя пульхныя вусны прамаўляюць: «Імёнамі прамаці габрэйскага роду: Сара, Рэвека, Рахіль, Лія (кожнаяз жанчын паўтарае адно імя), імёнамі анёлаўслужкаў сёмага легіёну, чые най.менні вядомыя прароку зямному... даць новы пачатак роду і насадзіць... і стварыць... і памножыць...»
* Штогодсвягкаваліся рымскімі жанчынамі 1 сакавіка ўгонар Юноны Луцыны.
** У гонар суботы (яўр).
*** ПаводзеТалмуда, лічыцца, што Адам быў створаны 1 сакавіка.
Адначасова Фаіпа, цела якой прыкрываюць празрыстыя складкі тканіны, бярэ бязважка-поўны графін і налівае чырвоную вадкасць у круглую шклянку. 3 цёмнай прасторы да яе набліжаецца I. I., таксама прыбраны ў старажытнае адзенне. Ён гаворыць, але пакуль нягучна; левай рукой 1.1. асцярожна бярэ шклянку і ставіць яе на далонь правай рукі, і тады я разумею, што ягонае цела і рукі звернутыда мяне: неіснуючай,прысутна-нямой,далёкай.
Усе мы, палоннікі адзінай магічнай сілы і канцэнтрацыі волі, выяўляем вакол нябачныя воку плыні энергіі, узмоцненыя колерапачуццёвым уяўленнем. Поле гэтай энергіі замкнёна на сціплай прысутнасці невысокай хударлявай істоты, далёкага нашчадка семені Ільдабаофа, які зараз чытаў сваю малітву перад... партрэтамЮноны.
— Даю пгабе хвіліну на роздум! — сказала Чорная Каралева. — А мы пакуль вып’ем. за тваё здароўе! ...1 ўсе госці тут жа выпілі, хоць і трохі дзіўна: хто насунуў сабе на галаву куфлі, нібы каўпакі, і злізваў тое, што цякло па шчоках, хто перакуліў графін з віном і, дапаўшы да рога стала, піў усё, што лілося на падлогу...
— Ты павінна сказаць удзячную прамову, — сказала Чорная Каралева, зірнуўшы спадылба на Алісу. — Мы цябе падтрымаем, не турбуйся, — шапнула Белая Каралева...
Аліса паслухмяна ўсгпала, хаця сэрца ў яе пахаладзела.
— Я паднялася,
«Заклінаю вас, Кафрыэль ці Касіэль, Машатаі і Серакіэль, анёлы моцныя і магутныя, з імёнамі Аданаі,
каб выказаць вам сваю ўдзячнасць, — пачала Аліса. I тут яна сапраўды адарвалася ад падлогі і паднялася на некалькі дзюймаў у паветра...
— Беражыся! — залямантавала Белая Каралева...
Аданаі, Аданаі, Эйе, Эйе, Эйе, Асім, Асім, Асім, Кадас, Кадас, Кадас, Іна ці Іма, Іна ці Іма, Садаі, la, Cap, — Тым, хто стварыў стагоддзі і нас, і спачывае, каб мы маглі ў будучым стагоддзі атрымаць узнагароду, абяцаную і.мёнамі анёлаў-служкаў сёмага легіёну, у прысутнасці Бааэля — анёла вялікага і магутнага.
— Зоркай Сатурна, пад якой нарадзіўся народ мой, дачкой Ягонай і вышэй пералічанымі імёнамі заклінаю цябе, Кафрыэль, хто
старшынствуе ў гэты дзень, прыйдзі мне на дапамогу... дай раўнавагу абраным... дай ім зямную прастору... дай ім чужую Багіню, хай народзіць месію... «бо каханне, яксмерць— моцнае,рэўнасць — як пекла -лютая, сгрэлы яго — стрэлы вогненныя; яно — полымя непагаснае...»*
Я выходзіла з летаргіі, з трансу, з эфемернага сну, паступова надаючы ўвагу фізічным катэгорыям: балючым колікам у руках і нагах, аняменню і ледзь адчувальнаму сутаргаваму торганню нерваў у вялікіх пальцах, нядаўна выпушчаных з палону рукі 1.1. Я ўжо адчувала ягоны подых, блізкі і цёплы, адрозніла глыбокі ўдых, і калі ён моцна падзьмуў мне прама ў вочы, у пераноссе — я апрытомнела і,разумеючы марнасць іншай цікаўнасці, спытала:
— Чаму ты выбраў мяне для здзяйснення сваёйрэлігіі... бо гэта рэлігія?
— Яна будзе рэлігіяй, як ты народзіш сына. Мы дадзім яму веды, вернікаў і фанатыкаў; ён будзе месіяй новага зямнога царства габрэяў... Хто такі муж Марыі, якое месца адведзена яму ў гісторыі?.. Маё каханне зрабіла цябе багіняй, у сіле майго пачуцця, нібы ў мікле, ачысціліся твой розум і цела... Дом наш дагэтуль пусты, і шукаюць мае супляменнікі: якому Богу маліцца; хто яго бачыў, які ён?.. Аднойчы мы аддалі чужынцам нацыянальнага Абаронцу, і ён за тое пагарджае намі... Удзячныя хрысціяне надалі яму элінскую знешнасць, павесілі абразы ў храмах і назвалі сынам Божым.
— Людзі намалююць новага месію, і дадуць яму імя.
Мне патрэбна было супраціўленне: малая адзнака маёй прыналсжнасці да іншай псіхалогіі, волевыяўлення адзінага боства... Калі бог бясконца ласкавы, дык які сэнс нам яго баяцца? Калі ён бяспрэчна мудры, навошта нам трывожыцца за свой лёс? Калі ён усёвідушчы, нашто паведамляць яму пра наійыя нястачы і стамляць яго нашымі мапітвамі? Калі ён усюдыісны, нашто ўзводзіць яму храмы? Калі ён уладар усяго, нашто дзеля яго прынашэнні і ахвяры? Калі ён справядлівы, то як можна лічыць яго здолыіым дакараць істоты, якія ён стварыў са слабасцямі?.. Калі ён разумны, дык ці можа ён злавацца на сляпых, якім даў свабоду без разважнасці?**
— Але якім будзе сімвал тваёй веры?
I.	I. асцярожным рухам прыўзняў маю галаву, падцягнуў да сябе ланцужок і расшпіліў маленькае вечка.
— Мы аддалі свайго Бога. Але сімвал застаўся нам. Яны адмовіліся ад яго самі, спрабуючы адгарадзіцца з нечаканым набыткам, і паставілі сваю пячатку: крыж. Сімвал рабаўніцтва.
* 3 «Найвышэйшай песні Саламонавай». Пер. В. Сёмухі.
** П. Гольбах. Сістэма прыроды.
1.1.	трымаў мой ланцужок на далоні,але, драпсжна пасміхнуўшыся, імгненна выцягнуў руку ўперад, ланцужок павіс, прытрыманы двума пальцамі, па рабрынках звёнаў саслізнуў на падлогу залаты крыжык.
XXIII
Пазней я даведалася, што, згодна з воляй I. I., правяла ў лякарні суткі; у нядзелю раніцай Фаіна забрала мяне да сябе. Там з’яўлення Алісы чакала сціплая чорная сукенказ незнаёма-мяккага матэрыялу.
Яшчэ некалькі гадзін таму прывабная медыцынская сястра была сведкай эмацыйна-палкіх рыданняў і істэрычных усхліпаў. Ёй удалося пераканаць мяне сціхнуць толькі тады, як быў зроблены ўкол, і маё цела і розум зноў сталі бязвольнымі. Яна пачакала яшчэ колькі часу, потым выцягнула з кішэні халата нататнік і ручку і пачала задаваць бясконцыя пытанні. Памятаю, мянездзівіла бязглуздае: цыкл менструацый і якімі кантрацэптывамі я карыстаюся... У гэты момант нейкая згадка пра боль штурхнула ў горла ўсхліп, але прысутнасць чужога надакучлівага чалавека не дала яму вырвацца, паступова ўва мне атрафіраваліся ўсе пачуцці, і толькі машынальна мозг дасылаў адказы на пытанні... Перад ад’ездам з лякарні гэтая ж медсястра ізноў увяла мне ў вену ін’екцыю. Увесь дзень і амаль ноч я правяла ў здранцвенні, падкурчыўшы пад сябе ногі, хаатычныя вобразы і ўрыўкі фраз перашкаджалі думаць.разважаць. Я адмаўлялася ад ежы і не адчувала смагі. Час ад часу ў галаве праносіліся каляровыя шары, ад іх набрыняў чэрап, размякчаліся косткі і выпускалі блякла-бліскучыя шары ўвыш: да столі, вышэй, вышэй... А вочы бачылі рэальныя абрысы прадметаў, якія ніяк не жадалі мяняць прапорцыі і трохмернасць, — пэўна, каб двайнік ува мне не здагадаўся пра вар'яцтва.
1.1. не было ў гэты дзень, прынамсі, я не памятаю ягонай постаці сярод здакучных рэчаў; а ў панядзелак Фаіна прыбрала стомленую істоту ў чорную сукню і адвезла ў крэматорый. Там ужо знаходзілася маці Дзямьяна. Яна не ўбачыла ў маіх вачах спачування — адно дзікі боль; мы сталі адасоблена. Mae пачуцці, сканцэнтраваныя і закратаваныя ўсярэдзіне сэрца, ніяк не маглі вырвацца на волю. Я шкадавала Адэлаіду Вінцэнтаўну, шкадавала яе сына, але болей за Lx мне было шкада сябе... праз тое прадчуваннс, ійто калі-нсбудзь мне будзе выстаўлены неаплатны рахунак, a маё жаданне плаціць з гэтай хвіліны адхілялася.
— Абмахніце яе, — сказала з трывогай Чорная Каралева. — A то ў яе ад разумовага напружання пачнецца гарачка!
I яны пачалі абмахваць яе галінкамі і не супакоіліся да таго часу, пакуль Аліса не папрасіла іх перастаць, бо валасы ў яе зусім раскалашмаціліся.
У памяшканні фірмы мітусіліся нейкія людзі. I. I. выглядаў заклапочаным, ягоная ўзбуджанасць перадалася прысутным. Яны гучна перагаворваліся. Я адчула пах кавы; на маім месцы гаспадарыла незнаёмка. Пабачыўшы мяне, дзяўчына падхапілася і, сарамліва пасміхнуўшыся, выйшла з пакоя. Дзверы ў кабінет 1.1. былі разнасцежаныя, мы колькі хвілін углядаліся адно ў аднаго. Шэф узяў са стала стосік папер і ўпэўненым крокам скіраваўся ў мой бок... «Нічога нездарылася, ні-чо-га», — паслухмяна пульсавала венка на скроні. Сам лёд не быў халаднейшы за маю душу.
— Аліса, сёння надзіва шчаслівы дзень. — Словы спатыкнуліся... Чужое полымя, падобнае на бясшкодныя іскрынкі бенгальскіх агнёў, не выплавіла ані кроплі з ільда. — Я атрымаў ліст ад нашчадка Івана Леанідава*, яны згодныя прадаць некаторыя малюнкі.
1.1. расклаў перада мной каляровыя здымкі. На малюнку з залазым шарам і пагадай мы абодва затрымалі погляд.
— Табе падабаецца? Бачыіп: нс праект, не чарцёж, але акварэльная мара архітэктара... Ну вось,—ён папляскаў мяне паруцэ, — хутка мы будзем у нашым Горадзе Сонца.
Слабая ўсмешка; мяне не трэба запэўніваць: я гатовая ісці ў гэты—згодна з фантазіяй стваральніка малюнка — бледна-блакітна-белы горад, рахітычна-пустэльны пад дыскам іржавага, штучнага свяціла.
— Яму сніцца сон! — сказаў Траляля. — I як ты лічыш, хто яму сніцца?
— He ведаю, — адказала Аліса. — Гэтага ніхто сказаць не можа.
— Яму снішся ты! — закрычаў Траляля і ад ра дасці запляскаў у ладкі. — Калі б ён не бачыў цябе ў сне, дзе б ты тады, цікава, была?
— Там, дзе я ёсць, вядома, — сказала Аліса.
* Рускі архітэктар, гадыжыцця 1902 1959, амаль 20гадоўпрацаваў надпраектам Горада Сонца. Многія графічныя малюнкі гэтага праскта захоўваюцца ў архіве сям’і архітэктара.
— А вось i памыляешся! — запярэчыў з пагардай Траляля. — Цябе б тады зусім нідзе не было! Ён проста сніць цябе ў сне.
— Калі гэты вось кароль раптам прачнецца, — пацвердзіў Труляля, — ты адразу ж — фю! I патухнеш, як свечка!