Залюстрэчча для Алісы  Вольга Куртаніч

Залюстрэчча для Алісы

Вольга Куртаніч

Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2003
69.72 МБ
— Ты была ў Храме?
— Так.
— Значыць, ужо хутка...
Што прыспешыла начное відовішча, штозрабіла блізка наканаваным? Мне хацелася ведаць адгадку; зрэшты, я з самага пачат-
ку пагадзілася (сама з сабой) удзельнічаць у гульні, бо не всдала яе правілаў, у спадзяванні, што ў рашаючы момант змагу дыктаваць свае ўмовы...
— Я хачу ведаць, што адбудзецца хутка...
— Я не ведаю ўсяго, што ты бачыла.
Наўрад ці паверылася ў ягоную шчырасць. Але была яшчэ адна сведка гульні, якая надзіва цярпліва чакала і званка, і майго з’яўлення тут.
Я сядзела ў некаторым аддаленні ад I. L, адлегласць паміж намі не перавышала двух метраў. Да гэтага я не імкнулася адкрыта глядзець на яго, але, — як толькі рашыла псраказаць апошні сон і засяродзілася на дакладнасці перадачы падзей і адчуванняў, — нашы позіркі сустрэліся. Я пачала пераказ, упершыню так падрабязна разглядваючы твар шэфа: завостраны нос, выразныя, сухія вусны, крыху абветраныя скулы і далікатныя вейкі... Ён не варушыўся, нічога не казаў, і паступова мая ўвага сканцэнтравалася на ягоньіхзрэнках,непамыснаад мянезнітавалася... на імгненнездалося, што я не змагу адвесці ад яго позірк,—і адразу ж забылася...
Я расказвала, але словы паступова расцягваліся, маючы сэнс, набывалі яшчэ і даўжыню... і сказы ўжо не вымаўляліся цалкам, a дзяліліся на дзейнікі і выказнікі, адасоблена стаялі прыкметнікі, набыўшы ў маім замаруджаным уяўленні колер, тады як іншыя часціны мовы — смак. Я пачала спатыкацца на прыназоўніках: «пры» — як кропля лімону на язык... «на» — кавалак зялёнага яблыка, заціснуты горлам...
Колькі гэта доўжылася? He ведаю, але памятаю бясконцыя крокі за спіной; Фаіна хадзіла ўзад-уперад упэўнена і аднастайна. Адным з маіх апошніх адчуванняў на той момант была ціша, дотык цёплых пальцаў; мая рука, акуратна падтрыманая пад локаць, бязвольна прыўздымаецца і гэтак жа бязвольна апускаецца...
XIX
Я прачнулася са спакойнай усмешкай — нібы з ёй спала ўсю ноч, — з адчуваннем свежасці і бадзёрасці ва ўсім целе, з яснай галавой. 3 таго, што адбылося ўчора, памяталася не сітуацыя і здзіўленне, а сітуацыя і цеплыня. Мне было прыемна думаць пра 1. 1., нібы я прачнулася ў доме дзяцінства, а за спіной спакойна дыхае бацька...
Вусны ў Алісы расцягнуліся ва ўсмешцы, і яна сказала:
— А ведаеце, я заўжды была ўпэўнена, што адзінарогі — проста казачныя пачвары. Я ніколі не бачыла жывога адзінарога.
— Але ж цяпер, калі мы ўбачылі адзін аднаго, — сказаў Адзінарог, — можам дамовіцца: калі ты будзеш верыць у мяне, я буду верыць у цябе. Згода?
Калі дагэтуль існавалі ўва мне варожасць і недавер, дык іх паглынула пяшчота — невядома з чаго яна апанавала мяне, — і вось гэтае пачуццё цеплыні ці пяшчоты пачало пераследаваць самасць: самаразважлівасць, самароздум. Я не прыкладала ніякіх намаганняў, каб пазбавіцца гэтага адчування. Я нарадзілася дарослай у новай сям’і.
Мой прыліў далёка сягнуў за пазначаную рысу бераг а, і з нейкага моманту я зноў перастала разумець абурэнне Дзямьяна тым, што адбываецца са мной, з маімі пачуццямі, з нашымі адносінамі. У каторы ўжо раз ягоная прысутнасць набывала выпадковасць. Час нашага з ім кахання быў пазначаны ківачом маёй душы, але настолькі непрадказальнымі былі ягоныя рухі, што стрэлкі гадзінніка маглі спыніцца, а складаны механізм — зламацца...
Аднойчы ў размове я прызналася Дзямьяну, што пэўна ведаю пра ўменне 1.1. карыстацца гіпнозам. Гэта ўстрывожыла яго болей, чым я думала. Упершыню Дзямьян зрабіў спробу адштурхнуць мянеаді. I. праз адвечна славянскую непрыязнасцьдагабрэяў... Ён кпіў з іх святыняў-сімвалаў, якія няшчасны народ узнёс вышэй за храмы, вышэй за Іерусалім*.
— Прабач мне, Аліса, але ж ты хрысціянка, ты носіш крыжык, — мне адразу ж прыгадалася, як здзекліва і зласліва, кароткімі фразамі лаяўся на гэтую стылізаваную адзнаку веры 1.1. — Ты можаш не верыць у Бога, алекалі цябе спытаюць: «Верыш?» — ты папраўдзе адкажаш, як многія: «Храм Божы наш у душы». Скажы мне: ты калі-небудзь молішся?
—Так,—не задумваючыся, не разважаючы, я пацвердзіла. — Калі цяжка, я звяртаюся да Бога.
— Да якога Бога, Аліса? Да Хрыста ці Творцы?
— Проста да Бога... Я чытала Біблію!
— I калі ты, як нармальны чалавек, дапускаеш існаванне Бога, значыць, ты дапускаеш існаванне раю.
— Рай—гэта калі людзям добра, калі яны кахаюць адзін аднаго; я веру, што мы нараджаемся не аднойчы, і павінна быць месца, дзе душы жывуць перад новым увасабленнем... У раю мы з табой будзем болып кахаць адзін аднаго, — я спрабавала жартаваць.
* Маецца на ўвазе: абразаннс, субоіа і ачышчальнае апусканне ў мікву.
— Так, мы будзем блізкімі; усё, што я не змагу даць табе тут (Дзямьян указальным пальцам тыцнуў уніз),—я дам табетам (палец паказаў угору). Абяцаю, што зберагу сваю пяшчоту і любоў дая цябе. — Ён горка пасміхнуўся. I раптам іранічна і зло засмяяўся ўголас.
— А ці ведаеш ты, — тлу.мачыў Дзямьян, калі смех сціх, — як будзе выглядаць твой 1.1. у нашым раю?.. Ён выйдзе з кушчаў у паласаты.м адзенні талес-цыцас, накінутым на хламіду, на ягонай галаве будзе ярмолка, а вакол восем свечак, якія будуць гарэць кожную суботу. А ў руках, — чуеш мяне? — ён зацісне райскі яблык і пальму пакутніка. I мы з табой абавязкова зразумеем, ХТО гэта, бо з-пад адзення будзе тырчаць penis circumcisus!
У невытлумачальным захапленні ён паказваў рухамі, як адцягваюць і абразаюць плоць.
— Навошта ты мне гаворыш усё гэта?
— Каб ты перастала захапляцца сваім шэфам. I наогул, я хачу, каб ты кінула працу... ці знайшла іншую.
Магчыма, згадзіўшыся на авантуру — дазнацца заканчэння эксперымента, — я перастала валодаць сваімі жаданнямі, але навату тым выпадку, калі мая воля яшчэ здольная падштурхнуць да прыняццярашэнняў,—засталася шчырасць у разуменні аднаго: я не змагу існаваць без карцін, без мары пра невялікую галерэю, дзе пахла б алеем,дзе б вечаровы прамень праз немудрагелісты вітраж клаўся на пазалоту рам і спакойна засынаў, прыгрэты штучным цяплом дасканалага асвятлення. Я думала вобразамі, паэтызуючы свет колераў і адценняў, надаючы ім рэальныя формы, тады як той, хто на самой справе лепш за мянеразумеў паэзію, ператвараў паэтыку думак у de omnibus...*
—Акаліты некінеш працу,будзеш прыслужваць 1.I. ідачакаешся нарэшце той прэзентацыі, калі табе давядзецца сыграць Юнону, — кім ты будзеш далей? Няўжо не разумееш, што табе ніколі не адвядуць ролю месіі — іначай цябе б не маляваў Альховіч. Іудзейства адмаўляе маляваныя вобразы багоў.
— Але 1.1. адыйшоў ад іудзейскай веры!
— I знайшоў сваю веру ў табе?
Mae шчокі запалымнелі, як ад удару. Застаючыся сам-насам, я перастала жадаць рэалій; учынкі і абавязкі набылі сэнс часовай адзнакі, закончанасці; найвышэйшая завершанасць павінна была з’явіцца пасля таго, як мой розум і воля пазбавяцца прыналежнасці мне і разам з тым набудуць усеабдымнасць, касмічнасць. Калі 1.1. быў вар’ятам, я паступова вар’яцела з ім. I даравала сабе гэта.
* Пачатак выразу De omnibus dubitandum (лац.)—сумнявайся ўва ўсім. Г алоўны пункт філасофіі Дэкарта, які лічыў сумненне адзіна правільным метадам пазнання.
— Аліса, — нечакана пяшчотна Дзямьян пагладзіў мае валасы. Голас яго быў сумным.	Калі б ты ўважліва слухала і паспрабавала зразумець мяне, я б знайшоў новыя аргументы. Яны ёсць у разумных кніжках, я прачытаў некаторыя з іх. Але ты перастала разумець і мяне, і такіх, як я... нармальных, — апошняе слова ён вымавіў мякка,нібы баючыся пакрыўдзіць.
— А я якраз думала: навошта вам пастка? — сказала Аліса. — Цяжка ўявіць сабе, што на Конях жывуць мышы...
— Цяжка, але можна, — адказаў Рыцар. — А я не хацеў бы, каб яны па мне бегалі.
— Справа ў тым, — працягнуў ён пасля маўчання, — трэба быць да ўсяго гатовым. Вось чаму ў майго Каня на нагах бранзалеты.
— А гэта нашто? — пацікавілася Аліса.
— Каб акулы не ўкусілі, — адказаў Велы Рыцар...
— Мы не павінны давяраць гэтай нацыі, — Дзямьян з надзеяй зазірнуў мне ў вочы. — Я казаў, што яны ўкрыжавалі Хрыста і ўжо з гэтага хрысціянскі менталітэт не можа быць аб’яднаны з іхнім. — Я не праявіла ані цікаўнасці, ані якой-небудзь бачнай рэакцыі. — 1 яны лічаць, што светствораны толькі для таго,каб выбраныя маглі абрэзаць кавалачак тканкі; ахвярапрынашэнне чалавечай плоці. Вось іхняя ісціна паТалмудзе, іхняя змоваз невядомаякім Богам...
Я скрывілася; усё гэта перастала мяне цікавіць... можа, з таго часу, як 1.1. доўгім і ўніклівым позіркам засілкаваў мой погляд... можа, у тую хвіліну, як Дзямьян асцярожна засумняваўся ў маёй нармальнасці...
— Прыгледзься да I. I., — давяральна працягваў апавядаць юнак. Для пэўнасці ён узяў мае рукі ў свае. — Хіба ты можаш заўважыць у ім мужчыну?.. Ён такі ж, як і ягоная нацыя: жонкападобны,з тонкім голасам і нервовай капрызлівасцю.
Нечакана для сябе я паматляла галавой у знак нязгоды, хаця I. I. сапраўды меў адзнакі тонкай нервовай натуры, пры жаданні іх можна было прыняць за жаноцкасць. Дзямьян павысіў танальнасць, ягоны голас набыў новае пераможнае адценне:
— Яны ніколі не былі стваральнікамі! Гэта бабіна племя, і месца яму — сметнік... Яны будуць цыраваць, майстраваць і перарабляць, перашываць і складаць рэцэгггы, яны як... вірулентны вірус, — Дзямьян не знайшоў іншага, больш рэзкага аргумента. Але, скіраваўшы развагі ў добра вядомае рэчышча, пераканаўча даказаў: — ...Інфекцыйны вірус, які ўваходзіць у клетку і падначальвае яе сабе, прымушае працаваць на сябе, штампаваць усё новыя і
новыя копіі і, рабуючы, стварае легіёны сабе падобных. Адая таго, каб загінула здаровая клетка. дастаткова нават не цэлага віруса, атолькі ягонай нуклеінавай кіслаты... У твой мозгзараз пранікла вар’яцкая філасофія іпэфа, і ты падначалілася ёй. Але... можа, лепш бы ты спалаз ім! Лепш бы ты нарадзіла дзіця!
Усё ўва мнестрапянулася.Упершынюзадоўгі маналог я адчула сувязь з акаляючым, у маім розуме яшчэ засталася дзірка-праём, праз якую бачыўся рэальны свет; скураны ключык адамкнуў замок, прымацаваны да саламянага куфра, у старадаўні міфічны лабірынтскокнуў выратавальны клубок...
Я ўявіла дзіця — не мела значэння, сы н гэта ці дачка, — жывое, пульхнае, ружовашчокае,—і ў імгненным балючым жаданні займець яго ўзнікла разуменне відочнага клопату, будзённых рэалій жыцця — усяго, што вяртала мяне назад.