Залюстрэчча для Алісы  Вольга Куртаніч

Залюстрэчча для Алісы

Вольга Куртаніч

Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2003
69.72 МБ
I мы ляцелі ў наш горад суботнім ранкам! Там стаяў пусты Храм, і ў натомленым чаканні бадзяліся вакол яго паслухмяныя вернікі; іх будзе большаць год ад году, яны будуць прыслужваць Ёй, апяваць шчадроты і ласку яеСына... пакуль не пройдуць стагоддзі і не знойдзецца новы бог, і не возьме сабе імя Таго, Хто ачомаецца ад вечна доўгага сну ў гэты момант і прымусіць заспанага Бога служыцьлюдзям.
I будзе Бог літасцівы, бо не здолее напачатку разабрацца, хто каму служыць. Калі ўдала правесці гульню, спрытны смяротны зможа заняць чужое месца на Алімпе. Глядзі, нс спі, покуль нехта падрабляе пропуск; выйграе той, сведкамі боскасці каго будуць тысячы і тысячы вернікаў...
— He дачакаўся лета, — спачувальна паскардзілася Фаіна. «Магчыма, гэта будзе летам. He прывыкай да мяпе», — даўняе папярэджанне Дзямьяна.
— Графік змяніўся не па нашай волі, — адказаў ёй 1.1. — Я гатовы быў чакаць... ён памёр раней, чым прызначылі дактары. Ніхто не вінен, спадчыннасць. Адно мяне ўсцешвала — ён не мог мець дзяцей.
Я сядзела ў крэсле самалёта ўся ў чорным, стрункая і бледнатварая; размова не дзейнічала на мой мозг: размягчаны да стану губкі даўняй ін’екцыяй ці глыткамі цёмнай даўкай вадкасці, якую час ад часу прымушала піць Фаіна, — ён, здаецца, здрабняў, пераціраў-перамешваў словы і толькі тады ўсмоктваў, спажываў... Я разумела, што так не павінна быць, але свядомасць, зацягненая плёнкай абыякавасці, прымала невыносны набытак у сябе, не аддаючы нічога назад, усе адно як твань...
У багажным аддзяленні сярод чамаданаў і пакункаў стаяла акуратна загорнутая карціна, і толькі тры чалавекі з тых, хто ляцеў гэтым рэйсам, ведалі ёй сапраўдную цану, цану, якую просяць толькі Багіні. Зямная жанчына Аліса ўжо прынесла ёй сваю ахвяру,цяпер чаргавольнанаёмных ітых,хт° самзахочапаверыць...
— Паслухай, Кіці, давай вызначым, чый гэта быў сон!.. Разумееш, Кіці, сон гэты сніла альбо я, альбо Чорны Кароль. Вядома, ён мне сніўся, — але ж і я яму снілася! Дык чый жа гэта быў сон?
...У той ненаўмысна-доўгі панядзелак гаротна-спакойная Аліса па волі 1.1. апынулася ў клубе. Сакавіцкі змрок ахінуў наваколле, падсвечаны аднаколерна-бязлікімі ліхтарнямі, у іх святле горад здаваўся ўрачыста-стомленым, але не жывым і не святочным.
1.1. дапамог мне выйсці з машыны і завёў у дом. Нам насустрач рушылі Фаіна Шлейль і мастачка Ангеліна; такія ж выразы твараў я бачыла ў гіпнатычнай яве. Падалося: Фаіна нахіліла перада мной галаву, дый Ангеліна хавала погляд, — гэта азначала, што мы перастаем быць на роўных. Я азіралася. Увесь інтэр’ер цэнтральнага пакоя (як і іншых, пра што я даведалася пазней) быў зменены...
— Ты застаешся з імі, — загадаў шэф. — Цяпер яны будуць апякаць цябе.
— He, гэта проста смешна! — ускрыкнула Кара лева. — Няўжо ты не разумееш, дзіця...
Яна адразу ж насупілася і чамусьці замаўчала, потым падумала хвіліну і раійуча перамяніла тэму. — Як ты магла сказаць: «Калі я папраўдзе Кара~ лева...»! Якое ты маеш права так называць сябе? Ты не Каралева, пакуль не здасі іспыт на Каралеву! I чым хутчэй мы пачнем — тым лепш!
Дзверы замкнуліся, і я не бачыла аж да чацвярга, каб праз іх хто-небудзь уваходзіў. Апека жанчын паступова станавілася невыноснай; мацней і мацней адчуваўся ціск непатрачанай, нявыпушчанай, усёпаглынальнай энергіі крыку; з кожным днём, з кожнай хвілінай той крык свідраваў мікроны прасторы, і, не ўтрыманы загадам мозга, апускаўся ўніз праз сэрца, страўнік, жоўць і вантробы... ягоны ціск быў такім моцным, што пачынаў балець ніз жывата і я курчылася пад сваімі партрэтамі. Дзесяткі іх — рэпрадукцыі і копіі вядомых і невядомых майстроў — віселі на сценах.
— Паглядзі, — казала мне Ангеліна. — Вось Рубенс... а гэта Голцыус (удругім месцы гэтамаглі быцьТусэн і Куапель)*.Якты свецішся нагэтых палотнах!
Адмаўляючы законы старажытных прыёмаў малявання, твар і цела Юноны набывалі падабенства з сучаснай хударлявай маладаіцай. Heтрэба было глядзецца ў люстэрка: я пазнавала сябеў кожнай рабоце. «Юнона ўпрыгожвае пяро паўліна вокам Аргуса», — паўтаралая заАнгелінай і пыталася:
— Табе не здаецца, што Рубенс ніколі б не выбраў такую мадэль для сваёй карціны?
* Усе ўзгаданыя мастакі звяр галіся ў сваёй творчасці да міфічнага вобразу Юноны.
— Дзіва што! 1.1. загадаў выправіць. Яны ж не маглі бачыць цябе.
— Ты ва ўсё гэта верыш?.. Чаму ты прымаеш удзел?
Дзяўчына неахвотна адказвала, цьмяна і недакладна; ці то яна не ведала адказу, ці баялася, што нехта падслухае нас, ці проста была дурнічкай, якая іграе пасрэдную ролю, спадзеючыся на выпадковае «брава».
— Агэта Ластман і Цьепала... «Ахвярапрынашэнне Юноне»... 1.1. сказаў, што вам таксама будуць прыносіць ахвяры.
Мне было наканавана выслухваць блюзнерства дзвюх жанчын, бязглуздзіцу, якая аднак цешыла слых. Боль, што не быў з разраду фізічнага — сціхаў на няпэўны час, і тады я намагалася запомніць літары, іерогліфы, знакі, якімі некалі пазначалі адну прастору злітнасці зямлі і паветра, атаесамлялі адну Багіню, надаўшы ёй шмат імёнаў і функцый. Ангеліна дапамагала мне і ў гэтым.
— Калі мы жылі ў Палесціне, я мела магчымасць вучыць арабскую мову. Многія знакі на гэзых сценах мне знаёмыя... А на той сцяне надпісы зроблены на іўрыце...
Яна тлумачыла з выглядам знаўцы, радасная, што знайшла непадробна зацікаўленага слухача; пакуль аднойчы я не заўважыла, як яна падглядае ў сшытак і напаўголаса завучвае азначэнні. Але калі мяне перастаў цікавіць працэс пазнання, аказалася, што я запомніла большасць сімвалаў і вызначэнняў. Фінікійская Цініт, Феронія з Капены і Тарацына, этруская Уні, грэчаская Гера... Янараўніва займала месцынябесных жанчын розных народаў, з дымам ахвярных жывёл да яе вушэй даляталі ліслівыя, пераважна лагодныя імёны-эпітэты: Луцына, Саспіта, Руміна, Манета, Фульгура, Сатурнія, Календарыя... «царыца», «светлая», «што выводзіць дзіця на свет», «ваяўнічая», «дарадчыца»... Але ж многія знакі засталіся нам незразумелыя. Паступова я сама пачынала адносіцца да сябе з патаемнай увагай, я заўважала, што мой погляд часцей і часцей спыняецца на аголеных частках намаляванага цела, і мне хацелася тут жа скінуць адзенне і параўнаць: ці так добра я выглядаю. I ў той час, як паміраў-прытупляўся мозг, спелілася і распускалася пажадная кветка любові; у тыя хвіліны, калі маё цела курчылася пад пранізлівымі колікамі, так жа, як і ў хвіліны адчайна халодных доўга-бяссонных начэй, — я адчувала ля похваў мяккі, ашчадны дотык і цёплы, салодкі подых у патыліцу. У пяшчоце Ангеліны не было нічога бруднага, насцярожлівага і, пэўна, калі б мы засталіся сам-насам на доўгі-доўгі час, я б змагла даць ёй цнатлівую любоў сястрынства... аддаць чыстую радасць духу той, што гатовая была кахаць маё цела, той, што знудзілася ў цярплівым чаканні.
Кінутая ў нязвыклыя ўмовы. я павінна была абудзіцца, сканцэнзраваўшы ў сабе энергію: напружанне цікаўнасці і ведання, эстэцтва і вульгарнага плагіяту, разважлівага розуму і заўзятай цягі, духоўнага і плоцевага, волі і нявольніцтва, любові і абыякавасці; я павінна была ўвабраць і прымірыць, перажыць і авалодаць супрацьлегласцямі... Калі б падчас унутранага суперажывання ў замкнёныя дзверы ўвайшоў хітра-ціхі Сабковіч, мне б удалося шляхам разважлівых парываў прывесці яго да высновы, што мы каханкі, любыя дзеці эмоцый, якія ўдала пагарджаюць інстынктамі. I ў нашых новых адносінах ён знайшоў бы жывое пацвярджэнне гегелеўскай дыялектыцы аб прымірэнні супрацьлегласцяў і ўзвышальна-пераможным выніку.
Але я любіла, і частка гэтага пачуцця належала Фаіне. хаця яна й не ведала пра тое. Мне падабалася глядзець на яе ўсупор і заўважаць, як схіляецца галава, апускаюцца плечы, — не пакорлівая, a свяшчэнна-трапяткая энергія даходзіла да маёй сутнасці. Яна была гаспадыняй гэтага дома, але, паклаўшы аднойчы дары на ларарый*, яна ўбачыла абарончы дух, зматэрыялізаваную юнону**... Калі мой погляд падаваўся ёй назолым, яна брала графін, налівала з яго даўкую, барвова-карычневую вадкасць у тонка-рыфлёную шклянку і працягвала мне. Я так любіла Фаіну, увесь свет, усіх, што не здольная была ёй адмовіць.
— Сочыва выдатнае, — настойвала Каралева.
— Дзякуй, але сёння мне, на жаль, не хочацца.
— Сёння ты б яго ўсё адно не атрымала, нават калі б вельмі захацела, — адказала Каралева. — Правіла ў мяне цвёрдае: сочыва на заўтра! I толькі на заўтра!
— Але ж заўтра калі-небудзь будзе сёння.
— He, заўтра ніколі не бывае сёння. Хіба можна прачнуцца ўранні і сказаць: «Ну вось нарэшце і заўтра» ?
Увесь гэты час мы зусім мала елі: ягады, садавіна, зрэдку — гародніна і келіх чырвонага віна перад сном. Аўторак, серада і чацвер пачаліся ддя мяне ў гэтым доме, куды не дасягала свежае паветра і лагоднае вясновае сонца. Вокны былі заробленыя так
* Хатні ахвярнік, дзе стаялі статуі рымскіх багоў—ахоўнікаў хатняга ачагу; месца, дзе сям’я чьггала штодзённыя малітвы.
** У старажытнасці: дух-ахоўнік і абаронца жанчын, што спадарожнічаў ім усёжыццё; дух-абаронца мужчын называўся «гсній».
шчыльна, што хутка я перастала б дзяліць суткі на дзень і ноч, і ў момант вышэйшага напружання, калі няможна было адрозніць блазнавата-шчаслівую радасць ад скрушнага болю, а слёзы ад вар’яцка-смяшлівых стогнаў, — Аліса ўзышла на ахвярнік жарсці...
XXIV
Мяне абудзіў рух, патрабавальныя пальцы знайшлі торчык грудзей і лашчылі іх, потым рука пабегла ўніз, пад спіну, я адчула вілы аць кашулі, калі яна датыкалася да цела. Я баялася гэтых дотыкаў і усё ж чакала іх. Мой міжвольны рух напалохаў смелыя ў прагнасці пальцы, рука стаілася; Ангеліна марна спрабавала выраўняць дыханне. Я адчула напружанасць яе цела, сваю сарамлівую распятасць, звярыную неспатольнасць вуснаў і ўлонняў... я застагнала і, сонна пацягваючыся, нібы незнарок, павярнулася да яе. Маладая жанчына адплюшчыла вочы і пасміхнулася так шчыра, што ўсё астатняе адразу ж здалося гульнёй, плодам уяўлення. I калі б інтуіцыя не падказала, што хутка ўсё будзе адбывацца па маім жаданні... я б сама падставіла ёй вусны. Усе хуткаплынныя з.мены, што адбываліся ў маёй душы, адгэтуль неслі больш нікому не належнае, нікому не падпарадкоўнаезначэнне... Мы яшчэ колькі часу ляжалі побач, утаропіўшыся адна ў адну, засяроджаныя кожная ў свой свет.